• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Аднак пры падрыхтоўцы кнігі і яе візуальнага афармленьня былі выкарыстаныя пераважна
    знойдзеныя аўтарам і раней не апублікаваныя фатаздымкі, а таксама здымкі і малюнкі, сабраныя ў некалькіх прыватных калекцыях.
    Дасьледаваньне пабудаванае пераважна паводле храналягічнага прынцыпу, але ёсьць і даволі значныя адхіленьні ад яго. Найперш гэта тычыцца разьдзелаў, якія тэматычна зьвязаныя з суседнімі, або тых выпадкаў, калі для тлумачэньня матэрыялу ці аўтарскай думкі трэба забегчы наперад або вярнуцца назад.
    Першая кніга прысьвечана апісаньню раёну Старога гораду і падзеям, якія адбываліся ў ім і вакол яго ў 1920-1930 гадах XX стагодзьдзя аж да нападу Нямеччыны на СССР 22 чэрвеня 1941 году. Сярод іх — складаньне пляну рэстаўрацыі Замчышча ў 1925 годзе і пачатак распрацоўкі ў тым самым годзе генпляну Менску, які існаваньня Замчышча не прадугледжваў. Падзеі гэтыя рэканструяваныя і апісаныя на шырокім фоне ідэалягічнай канкурэнцыі паміж нацыянальнымі кадрамі і камуністычным кіраўніцтвам БССР.
    У другой кнізе расказваецца пра частковае разбурэньне Старога гораду падчас Другой сусьветнай вайны і канчатковы яго знос падчас пасьляваеннай рэканструкцыі Менску. Таксама ў другой кнізе гаворка вядзецца пра апошнія спробы ўратаваць менскае Замчышча ў 1950-я гады XX стагодзьдзя і пра ідэалягічную каньюнктуру страты Менскам сваёй самай старой часткі.
    Асноўныя даты першай кнігі
    14-15 лістапада 1919 году — падчас правядзеньня ў Менску сэсіі Рады БНР газэта «Беларусь» друкуе нарыс Рамуальда Зямкевіча «Стары замак у Менску», у якім аўтар прапануе рэстаўраваць Замчышча і пабудаваць на яго тэрыторыі сядзібу ўраду БНР.
    1922 год — у БССР ствараецца Часовае бюро краязнаўства.
    1923 год — пры Наркамасьвеце БССР ствараецца Навукова-экспэртная камісія для выяўленьня на тэрыторыі Беларусі помнікаў старажытнасьці і іх аховы.
    7 лютага 1925 году — у складзе Інбелкульту ствараецца Камісія аховы помнікаў.
    10 красавіка 1925 году — Камісія аховы помнікаў вырашае пачаць распрацоўку пляну рэстаўрацыі менскага Замчышча.
    Лета 1925 году — прапаганда помнікаў Старога Менску.
    Ліпень 1925 году — спроба стварэньня музэю Старога Менску.
    Ліпень-верасень 1925 году — стварэньне пляну рэстаўрацыі Замчышча.
    28 ліпеня 1925 году — прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму вырашае пачаць распрацоўку генэральнага пляну Менску.
    Люты 1926 году — бюро ЦК КП(б)Б прымае сакрэтную пастанову аб дзейнасьці Інбелкульту і краязнаўчым руху, вынікам чаго стала поўнае адхіленьне краязнаўцаў ад справы аховы помнікаў.
    Студзень-красавік 1926 году — запрошаны ўМенск маскоўскі прафэсар Уладзімір Сямёнаў стварае плян рэканструкцыі Менску.
    12 траўня 1926 году — Менскі акруговы выканаўчы камітэт зацьвярджае плян прафэсара Сямёнава.
    11 верасьня 1926 году — Менская акруговая плянавая камісія адмаўляецца выдаткаваць грошы на рэалізацыю праекту рэстаўрацыі Замкавай гары ў Менску і аднаўленьня яе помнікаў і выключае пункт аб гэтым з пляну грамадзкіх работ на 1926/27 год.
    13 верасьня 1926 году — прэзыдыюм Дзяржпляну БССР зацьвярджае праект рэканструкцыі Менску, створаны маскоўскім прафэсарам Сямёнавым, і, такім чынам, гэты дакумэнт набывае афіцыйны статус.
    Кастрычнік 1926 году — улады прыступаюць да распрацоўкі 5-гадовага пляну «благоустройства» Менску, які стаў альтэрнатывай пляну аднаўленьня і захаваньня Старога гораду і Замчышча. Падставай для «благоустройства» стаецца плян Уладзіміра Сямёнава.
    Травень 1927 году — першыя зносы дамоў на вуліцы Замкавай.
    Восень 1927 году — ліквідацыя Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту.
    1928 год — першая спроба Камгасу НКВД, у адпаведнасьці з плянам прафэсара Сямёнава, пасадзіць на месцы Замчышча парк і выкапаць
    возера на Татарскіх агародах. Перашкодзіў недахоп сродкаў.
    Вясна 1929 году — для «пашырэньня» самай вузкай менскай вуліцы, былой Кацярынінскай, зносіцца архітэктурная дамінанта Школьнага двара зь вялікім круглым купалам — бэс-мэдрэш пахавальнага брацтва «Шывэ круім» — і шэраг іншых старых камяніцаў на Школьнай і Кацярынінскай вуліцах, аўнаступныя гады — і на Нізкім рынку.
    Лета 1929 году — адмова камуністычнага кіраўніцтва БССР ад палітыкі беларусізацыі, пачатак антыбеларускай кампаніі.
    1930 год — масавыя арышты нацыянальнай інтэлігенцыі.
    Вясна 1931 году — высылка большасьці арыштаваных «нацдэмаў», у тым ліку ўдзельнікаў абароны Старога гораду, углыб Расеі.
    Красавік-травень 1931 году — на Нізкім рынку зносяцца гандлёвыя рады, а на паўночна-заходнім баку рынкавага пляцу з боку Замчышча пасаджаныя некалькі дзясяткаў дрэваў — правобраз будучага Парку культуры і адпачынку.
    Травень 1931 году — пачатак стварэньня генэральнага пляну Менску ў Дзяржаўным інстытуце праектаваньня гарадоў РСФСР («Гнпрогор» РСФСР) у Ленінградзе.
    1934 год — стварэньне ў Ленінградзе папярэдняга варыянту генпляну Менску.
    1936 год — стварэньне ў Ленінградзе першага чыставога варыянту генпляну Менску.
    1939 год — стварэньне ў Ленінградзе другога чыставога варыянту генпляну Менску.
    Пачатак 1940 году — інстытут «Белдзяржпраект» робіць нязначную карэкціроўку праекту генпляну і перадае яго на фармальнае зацьвярджэньне ў Менскі гарсавет.
    Сакавік 1940 году — сэсія Менскага гарсавету «зацвердзіла генеральны план рэканструкцыі сталіцы Совецкай Беларусі — Мінска — і праграму будаўніцтва на 1940 год». Генплян прыняты да выкананьня.
    Усе варыянты даваеннага генпляну Менску прадугледжваюць поўны знос Старога гораду, скопваньне Замкавай гары і пракладку празь яе тэрыторыю Паркавай магістралі ў бок будучага Парку культуры і адпачынку.
    Сёньня ў інтэрнэце можна знайсьці шмат здымкаў самай вузкай з захаваных менскіх вуліц — Музычнага завулку ў Верхнім горадзе, а таксама розных камэрных куточкаў Траецкага прадмесьця. Зьдзіўляе, колькі ракурсаў адшукалі маладыя менскія фатографы сярод 15-20 дамоў, колькі рамантыкі і замілаваньня яны там знаходзяць і колькі пачуцьцяў да тых менскіх мясьцінаў укладаюць у свае здымкі.
    Што ж рабілася б зь беларускай моладзьдзю, каб увесь Стары горад зь яго вуліцамі і завулкамі захаваўся? А калі б дадаць да яго яшчэ і нязьнішчаны Верхні горад? Няма сумневу: гісторыя Беларусі ў другой палове XX стагодзьдзя была б іншай, шмат якіх палітычных падзеяў проста не адбылося б. Народ, які мае такі Стары горад, іх бы не дапусьціў.
    Частка I
    У пошуках Старога гораду
    Дзе ў Менску быў Стары горад
    У сёньняшнім Менску няма раёну, які б жыхары называлі Старым горадам. У лепшым выпадку кажуць і пішуць пра гістарычны цэнтар, маючы на ўвазе раён Пляцу Волі (Плошчы Свабоды). Яго яшчэ называць Верхнім горадам.
    Але ў даваенным Менску Стары горад існаваў. Гэта быў вельмі ўстойлівы мікратапонім. Старым горадам да вайны называлі раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў з вуліцамі Замкавай, СтараМясьніцкай, Нова-Мясьніцкай, Завальнай, Падзамкавай, Казьмадзям’янаўскай (пазьней Дзям яна Беднага), Школьнай (пазьней Вольнай), Няміскай, Калініна, часткова Гандлёвай і Падзамкавай-наБалоце. Усе яны, за выключэньнем апошняй, былі шчыльна забудаваныя 2-3-павярховымі мураванымі дамамі XVII-XIX стагодзьдзяў.
    У 1919 годзе Аркадзь Смоліч у сваёй славутай «Геаграфіі Беларусі» пісаў:
    «У шырокай лагчыне паміж замкам і Высокім местам знаходзіцца гандлёвы асяродак Менску. Такую ролю гэтая мяйсцовасьць іграе спрадвеку; наагул, мусіць, тут і пабудаваўся спачатку Менск. Ня дарма ж народ дагэтуль называець гэтую лагчыну — Старым местам, або яшчэ — Нізкім местам, ці Нізкім рынкам...»2
    2 Смоліч А. Географія Беларусі. Менск, 1993. С. 242.
    Сам тэрмін «Стары горад» або «Старое места» вядомы ў менскіх дакумэнтах з пачатку XVII стагодзьдзя. Паводле гісторыка Расьціслава Баравога, гэты тэрмін тады стасаваўся да двух арэалаў — раёну Траецкай гары на левым беразе Сьвіслачы і раёну Замку і Нізкага рынку на беразе правым3. Паводле Баравога, першапачатковы Стары горад быў якраз на Траецкай гары, у ваколіцах Траецкага рынку — сёньня гэта раён Опэрнага тэатру. Менавіта там былі пабудаваныя асноўныя для Менску XIV-XVI стагодзьдзяўправаслаўныя цэрквы Сьвятой Тройцы і Ўзьнясенская і першы гарадзкі касьцёл — Фарны; там жа разьмяшчаліся асноўныя рамесьніцкія цэхі і ўласна рынак.
    Гэты Стары горад быў спрэс драўляны і ў выніку шматлікіх пажараў і вайны з Расеяй паловы XVII стагодзьдзя пачаў занепадаць4. Захаваў сваё значэньне для менчукоў толькі Траецкі рынак. Ён быў асноўнай гандлёвай пляцоўкай для жыхароў цэнтральнай часткі гораду да 30-х гадоў XX стагодзьдзя і быў зьнішчаны ў выніку пабудовы на яго месцы ў 1933-1938 гадах Опэрнага тэатру.
    Другому Старому гораду — на правым беразе Сьвіслачы ў ваколіцах Замку — было наканавана праіснаваць да паловы XX стагодзьдзя. Сярод сучасных гісторыкаў пануе думка, што сярэднявеч-
    3 Боровой Р. В. Млнскне древностн. «Старый город» средневекового Мннска по пмсьменным мсточнмкам II Гістарычна-археалагічны зборнік. Менск, 2000. №15. С. 128-132.
    4 ПаводлеР. Баравога, наТраецкайгарыяшчэўІХ-Хстагодзьдзях магло існаваць дрыгавіцкае паселішча. А калі будучую Меншчыну пачалі калянізаваць крывічы з Полацкага княства, яны паставілі Замак на правым беразе Сьвіслачы як процівагу старому дрыгавіцкаму паселішчу.
    ны Менск знаходзіўся менавіта тут — на гары, з трох бакоў аточанай водамі Сьвіслачы і Нямігі, а з чацьвёртага боку (паўднёвага) забалочанай мясцовасьцю, на якой пазьней узьнік рамесьніцкі пасад і рынак, названы ў XVIXVII стагодзьдзях Нізкім. Гэтая частка гораду стала «старой», калі ў канцы XVI стагодзьдзя на суседняй з Замчышчам гары быў закладзены Новы або Высокі рынак — галоўнае адміністрацыйнае і прадстаўнічае ядро гораду ў XVII — пачатку XX стагодзьдзяў. Тут узьнік сапраўдны эўрапейскі рэнэсансны рынак — квадратны ў пляне брукаваны пляц з новай мураванай ратушай у цэнтры і кляштарнымі будынкамі, храмамі, палацамі і мяшчанскай забудовай па пэрымэтры.
    Ужо аўтары XIX стагодзьдзя са спасылкамі на старажытныя дакумэнты называлі ваколіцы Замчышча і Нізкага (або Ніжняга) рынку Старым горадам. Сярод іх быў і Павал Шпілеўскі, які ў 1853 годзе абмежаваў менскі Стары горад Замчышчам, Нізкім рынкам, Траецкай гарой, Татарскім канцом і Ракаўскім прадмесьцем5.
    Высокі рынак або Верхні горад быў проста гарадзкім цэнтрам. А раён сёньняшняга Кастрычніцкага пляцу і Аляксандраўскага сквэру ўздоўж вуліцы Захараўскай (сёньня праспэкт Незалежнасьці) называлі ў XIX стагодзьдзі Новым местам. У першай палове XX стагодзьдзя ў Новае места або Новы горад перамясьціўся цэнтар, а Стары горад яго жыхары пачалі ўважаць за гарадзкую ўскраіну. I