Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
6-7 працэнтаў гарадзкой забудовы складалі «зьмешаныя» дамы: першыя мураваныя паверхі ў іх прызначаліся пад майстэрні і крамы, а верхнія драўляныя — для жыцьця гаспадароў.
У 1901 годзе цэхавая арганізацыя менскіх майстроў была скасаваная. Адгэтуль права займацца рамяством атрымаў кожны, а будаўніцтва стала больш адпаведным эпосе.
Вулічная атмасфэра да рэвалюцыі 1917 году
Нягледзячы на 100-гадовае знаходжаньне ў складзе Расейскай імпэрыі Менск да другой паловы XIX стагодзьдзя захоўваў свой старадаўні рамесьніцка-купецкі характар. Гэта можна назваць фэнамэнальнай асаблівасьцю менскай гісторыі — настолькі моцнаю была цэхавая традыцыя, закладзеная мяшчанамі ў XV-XVI стагодзьдзях.
Зноў цытата зь менскіх уражаньняў Андрэя Субоціна:
«Обйлйе й разнообразйе торговых заведенйй поражает всякого обывателя внутренней Россйй...
20 Шыбека 3. В., Шыбека С. Ф. Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Менск, 1994. С. 86.
21 Тамсама. С. 90.
Достаточно сказать, что на 3000 домов здесь более 2000 торговых заведенйй нлй no одному на 30-35 душ, тогда как в губернскйх городах внутренней Poccuu no одному на 100-200 жйтелей; прй том в Мйнске, как й в другйх городах черты еврейской оседлостй, бросается в глаза й другая особенность, отлйчаюіцая йх от нашйх чйсто россййскйх городов — это децентралйзацйя торговых заведенйй, представляюіцая немалые удобства для обывателей... Проходя й проезжая no Мйнску, йзумляешься обйлйю лавок, торгуюіцего й промышляюіцего люда; невольно задаёшь себе вопрос — кто же у кого покупает? й разрешаешь этот вопрос так: должно быть, покупают друг у друга — сапожнйк у булочнйка, портной у мяснйка, булочнйкй у портного й т. 0. Да оно почтй так й бывает, йбо покупателя в собственном смысле, т. е. такого, который сам нычего не пройзводйт, в городе очень немного...»22
Нягледзячы на наяўнасьць у горадзе некалькіх рынкаў — Траецкага, Сураскага і іншых — менавіта Стары горад зь Нізкім і Рыбным рынкамі заставаўся асноўным гандлёвым раёнам гораду да 20-х гадоў XX стагодзьдзя. Праўда, мела месца пэўнае разьдзяленьне спэцыялізацыяў паміж рынкамі.
На Траецкім рынку сяляне Меншчыны прадавалі з падводаў свойскую жывёлу і птушак, ганчарныя вырабы, садавіну, гародніну і прадукты жывёлагадоўлі — каўбасы, кумпякі, паляндвіцы, масла, тварог, сыр і іншыя вырабы. Там жа менскія рамесьнікі прадавалі сялянам земляробчы інвэнтар і прадметы побыту.
22 Субботнн A. В черте еврейской оседлостн... С. 13-14.
А на Нізкім і Рыбным рынках гандлявалі пераважна прафэсійныя гандляры — там існавала мноства ятак і дробных крамак у гандлёвых радах, дзе гандлявалі мясам, селядцамі, тытунём і прамысловымі вырабамі, а з імправізаваных прылаўкаў і бязь іх, у падваротнях, дварах, на вуліцах і завулках гандлявалі самаробнай ежай і пітвом.
Ужо ня раз згаданы тут Андрэй Субоцін пакінуў маляўнічыя апісаньні рынкаў Старога гораду. Вось як ён пісаў пра Рыбны рынак, зблытаўшы яго назву зь Нізкім:
«В Мйнске гостйнного двора нет, а есть ряды лавок около собора, нйжнйй базар за сйнагогой с сотнямй лотков, ларей й клетушков с дешёвым товаром, узкйй, грязный переулок, йменуемый пассажем, сплошь занятый лавкамй с готовым платьем й днём постоянно наполненный гвалтом н зазыванйем, каку нас на толкучках, йлй в Петербурге на Апраксйном й Александровском рынках...»23
Атмасфэру Нізкага рынку Субоцін перадаў наступным чынам:
«Вот проходйм no базару, где окружаюіцйе нйзенькйе каменные зданйя сплошь заняты лавкамй. Сьёмная плата за лавкй обыкновенно no 2-3 р. в неделю за лавку в одно окно u no 4-5р. — в два окна; недельная плата вообіцеразвйта в черте еврейской оседлостй... Осмотрев много... лавок прошлй мы на толкучку, где стояла ступа непротолчённая: лйтвйны в серых свйтках, русскйе мужйчкй в зйпунах, солдаты, меіцане й меіцанкй, eepen й всякйй другой народ, нестолько покупалй, сколько торгова-
лйсь н толкалйсь; вдоль базара правйльнымй рядамй расположены навесы сразной снедью — рыба, мясо, овоіцй, хлеб, масло й др.»24
У Менску асабліва славіліся пякарскія вырабы, што прадаваліся на Нізкім рынку. Цётак, якія там займаліся пякарствам, менчукі называлі «пекаркі». Яны прадавалі посныя і масьленыя баранкі, сітніцы, крэндзелі, булкі, сухары, куханы (асобага гатунку белы хлеб) з маслам, кмінам і цыбуляй, таўкачыкі з грэцкіх круп і так званыя «картафляшкі» (з бульбы)25.
Пры выхадзе на Нізкі рынак вуліцы Стара-Мясьніцкай (Старазамкавай, вяла да Замкавай) было месца, якое сёньня назвалі б «пунктам грамадзкага харчаваньня». Вось як яго апісаў у сваіх падарожных нататках Павал Шпілеўскі:
«Блнз Замковой улйцы есть так называемый Смачный куток (Вкусный угол), нечто вроде обжорногоряда, гдеза пять копеек серебромугоіцают крупнйком (супом йз круп) й куском говядйны, также колдунамй (пйрменямй) й воловьей печенкой»26.
На Нізкім рынку гандлявалі і алькагольнымі напоямі. Апрача расейскай гарэлкі, прадавалі і мясцовыя нацыянальныя напоі. Эксклюзівам Нізкага рынку быў зьбіцень, які гатавалі зь лістоў аеру, мёду і патакі. Адным з найбольш улюбёных напояў менчукоўбыла кава. Яе таксамаўрозным выглядзе прадавалі на Нізкім рынку.
24 Тамсама. С. 15, 17.
25 Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. Менск, 1990. С. 50.
26 Шпялевскмй П. М. Путешествме по Полесыо я Белорусскому краю. С. 140.
Склад гандляроў Нізкага рынку быў інтэрнацыянальны — апрача беларусаў і габрэяў, там можна было сустрэць нават кітайцаў з заплеценымі ў косачкі валасамі, яны гандлявалі цацкамі і маляўнічымі веерамі. Але габрэі, вядома, дамінавалі. Паводле тагачасных афіцыйных крыніц, у 1887 годзе ў Менску і Менскім павеце 88% купцоў былі габрэямі27.
Але на архітэктуры Старога гораду перавага габрэяў, за выключэньнем адзінкавых выпадкаў, як, напрыклад, некаторыя архітэктурныя элемэнты Школьнага двара, ніяк не адбілася. Гэта зьвязана з цэхавай спэцыфікай гарадзкога будаўніцтва XIX стагодзьдзя, а таксама з тым, што частка дамоў Старога гораду, найперш Нізкага рынку і яго ваколіц, узыходзіла да XVII-XVIII стагодзьдзяў.
27 Субботнн A. В черте еврейской оседлостн... С. 11.
Частка II
Стары горад і БНР
Гістарызм і любоў да мінулага як палітыка
Дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі ад самага моманту яе стварэньня зьвярнулі ўвагу на патрэбу адраджэньня беларускай гістарычнай спадчыны і выхаваньня ў беларусаў гістарычнай сьвядомасьці. Можна нават сказаць, што гісторыя БНР зь першых дзён, ад самога моманту правядзеньня ў Менску Ўсебеларускага зьезду, вызначаецца скрайнім гістарызмам. Айцы БНР усяляк дэманстравалі, што аснову сваёй ідэалёгіі яны шукаюць і знаходзяць у слаўнай і гераічнай мінуўшчыне Бацькаўшчыны і што кожны беларус мае чым у гісторыі ганарыцца.
Ужо ў 1917-1918 гадах былі закладзеныя многія з агульнапрызнаных сёньня нарожных камянёў беларускага гістарызму. Шэраг публікацыяў Рамуальда Зямкевіча і Максіма Гарэцкага трывала ўгрунтавалі імя Францішка Скарыны ў беларускую гістарычную сьвядомасьць.
У жніўні 1917 году споўнілася 400 гадоў беларускаму кнігадрукаваньню. Юбілей быў добра выкарыстаны беларускімі дзеячамі. У «Вольнай Беларусі» за месяц выйшла некалькі сур езных публікацыяў. Гарэцкі напісаў грунтоўны артыкул «Доктар Францыск Скарына»28. Але найболей адзначыўся
28 Гл.: Вольная Беларусь. 8 жніўня 1917.
Рамуальд Зямкевіч. Ён напісаў аж тры артыкулы пра Скарыну і беларускі друк. Гэта «400-лецьце беларускага друку»29, «Значэньне Францішка Скарыны ў беларускай культуры»30 і «Друк Скарыны і друк сучасны»31. У першым зь іх Зямкевіч прапанаваў заснаваць «мэдаль Скарыны, каб даваць яго ў знак заслугі нашым найлепшым пісьменьнікам ды дзеячам», і сьцьвярджаў, што Іван Фёдараў быў беларусам.
Асабліва каштоўнаю ў той сытуацыі была палымяная публіцыстыка Зямкевіча:
«Але, як ніяк, нас зьніштожыць паны-абрусіцелі не здалелі, — ня ўдасца гэта ім і ў будучыні... Нам, беларусам, няма чаго брацца за чужое, годзе ўжо служыць гноем пад чужую культуру. Мы маем сваё мінулае дый не абы якое, цяперашняе рунее й красуе надзіва, ёсьць з чаго быць гордым і будучына будзе нашай... Наша справа жывая ды сьвятая, дагэтуль ніякая сіла нас зламаць не магла і зламаць ня зможа. Народ з гэтакім мінулым не прападзе»32.
Ужо падчас працы ў Менску Першага Ўсебеларускага зьезду ў сьнежні 1917 году яго дэлегатам бы лі прачытаныя лекцыі па гісторыі Беларусі. Паводле сьведчаньня ўдзельніка зьезду, выдатнага беларускага палітычнага дзеяча, журналіста і паэта, аўтара гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» Макара Косьцевіча (Краўцова Макара), тыя лекцыі дапамаглі амаль дзьвюм тысячам дэлегатаў зьезду
29 Тамсама.
30 Гл.: Вольная Беларусь. 11 жніўня 1917.
31 Гл.: Вольная Беларусь. 28 жніўня 1917.
32 Вольная Беларусь. 8 жніўня 1917.
пераадолець раскол на левых і правых, а таксама падзел на губэрнскія зямляцтвы33.
Ганаровы старшыня Зьезду, славуты беларускі навуковец, акадэмік Расейскай акадэміі навук Яўхім Карскі прачытаў дэлегатам лекцыю аб асаблівасьцях беларускай мовы, тэрыторыі і этнаграфіі Беларусі34. Другая прачытаная на Зьезьдзе лекцыя называлася «Полацкі пэрыяд беларускай гісторыі» — яе дэлегатам зьезду прачытаў вядомы рэлігійны дзяяч ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі35. Гэтых двух сьціплых гістарычных экскурсаў аказалася дастаткова, каб дэлегаты пранікліся духам нацыянальнага адзінства і дружна ўзяліся за работу — раскол быў пераадолены.
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году пачаліся пошукі дзяржаўных атрыбутаў — сымбаляў, узнагародаў, тэрміналёгіі і іншых традыцыйных атрыбутаў дзяржаўнасьці. Гістарызм дзеячоў БНР выявіўся ў факце выбару ў якасьці дзяржаўных сымбаляў бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня». «Літоўская Пагоня — гэта беларускі дзяржаўны герб. Яго ўжывалі ўсе даўнейшыя беларускія ваяводзтвы», — пісаў у тыя часы Язэп Лёсік36.
У траўні 1918 году прафэсар Мітрафан Доўнар-Запольскі выступаеўгазэце «Вольная Беларусь» з праграмным артыкулам, у якім прапануе абаперціся ў дзяржаўным будаўніцтве на беларускую гісторыю
33 КраўцоўМакар. Ўсебеларускізьезд 1917 г. Вільня, 1921. С. 24.
34 Тамсама.
35 Тамсама.
36 Лёсік Я. «Літва — Беларусь» II Школа м культура Советской Белоруссмм. 1921. №1-2. С. 17.