Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
20 жніўня 1919 году польскія ўлады выдалі загад №2 аб карыстаньні беларускай моваю:
«Cm. IНа абшарах, занятых польскімі войскамі, урадовай мовай лічыцца мова польская. Урадовыя загады будуць выдавацца ў польскай мове побач зь
64 Цыт. паводле: Ігнатоўскі У. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця. Менск, 1926. С. 246.
65 Тамсама. С. 248.
66 Тамсама.
перакладам іх на мову беларускую. Першае месца займае аснова польскай мовы.
Cm. II У сваіх зносінах з уладай насяленьне можа ўжываць побач з польскай і мову беларускую»67.
18-19 верасьня 1919 году адбыўся візыт Начальніка Польскай дзяржавы Юзэфа Пілсудзкага ў Менск. Гэтая падзея стала яшчэ адным штуршком для энтузіязму ў беларускіх колах. Падчас візыту Пілсудзкі двойчы на афіцыйных урачыстасьцях прамаўляў па-беларуску.
18 верасьня на ўрачыстасьці ў галоўнай залі Шляхоцкага дому на Дамініканскай вуліцы першаю Пілсудзкага вітала дэлегацыя Беларускага нацыянальнага камітэту, створанага ў жніўні пасьля прыходу палякаў. Старшыня БНК А. Прушынскі (Алесь Гарун) зачытаў прывітальны адрас па-беларуску:
«Мінае ўжо шосты тыдзень, як мы, тубыльцы гэтага места, слаўнага сэрца Беларусі — Менску, жывем спакойным жыцьцём. Разьвеяўся той чырвоны туман, каторы вісеў над намі гэтыя доўгія месяцы... Але, гаворачы словамі вешчага Баяна нашага, плачуць яшчэ маткі ў Віцебску, стогнуць людзіў Магілёве, маўчыць, бо забаронены, хаўтурны голас абымшэлыхзваніцаў Смаленску, адкуль кожны дзень прыходзяць весткі пра новыя і новыя нявінныя ахвяры... Мы верым і спадзяемся, што разам з вольным Менскам, Вільняй і сівой Горадняй вольнымі і шчасьлівымі будуць у вольнай і незалежнай Беларускай Рэспубліцы нашыя адвечныя астрогі на рубяжох Масквы — Віцебск і Магілёў, і стары Смаленск. Гэтага мы спадзяемся, у гэта мы верым, a
гэтымі надзеяй і верай абдараваў нас братні народ, каторага слаўнаму прадстаўніку гатовы мы сказаць на Меншчыне ня толькі нашае сягоньняшняе “дзякуй”, але і заўсёды: “Здароў будзь, прыходзь да нас, госьцю мілы, суседзе дарагі”»6*.
Пасьля прамовы Алеся Гаруна Пілсудзкі зь цікавасьцю доўга размаўляў зь беларусамі і толькі пасьля выслухаў прывітаньне ад мясцовых палякаў. На наступны дзень а 13-й гадзіне адбылася найважнейшая падзея візыту кіраўніка адроджанай Польшчы ў Менск — прыём 44 дэпутацыяў ад нацыянальных, рэлігійных і грамадзка-палітычных згуртаваньняў Меншчыны і суседніх абшараў Беларусі. Спачатку выступілі каталіцкі і праваслаўны біскупы — Зыгмунт Лазінскі і Мэльхісэдэк, а таксама прадстаўнікі мусульманаў і габрэяў. Выступілі таксама прадстаўнікі «Польскай рады зямлі Менскай», шляхты і іншыя.
Ад беларусаў было тры прамоўцы — прадстаўнік сялянаў Меншчыны, член менскага земства Міканор Ярашэвіч і старшыня БНК Аляксандар Прушынскі. Першы і трэці прамаўлялі па-беларуску, а Ярашэвіч — па-расейску і з патрабаваньнем прызнаць афіцыйны статус расейскай мовы, бо, маўляў, народная мова беларусаў зьяўляецца часткай расейскай, а літаратурная беларуская мова яшчэ толькі распрацоўваецца і незразумелая большасьці беларусаў69.
68 Цыт. паводле: Астрога В„ Скалабан В. Пілсудскі ў Менску. Хроніка аднаго візіту // Спадчына. 1998. №4. С. 38. Гл. таксама: Звон. 1 кастрычніка 1919.
69 Астрога В„ Скалабан В. Пілсудскі ў Менску. Хроніка аднаго візіту. С. 44.
Выслухаўшы ўсіх прамоўцаў і ўсе дэпутацыі, Юзэф Пілсудзкі выступіў з прамовай у адказ. Большасьць прысутных у Вялікай залі Шляхоцкага дому былі зь першых яго словаў шакаваныя, бо прамаўляў Начальнік польскай дзяржавы на добрай беларускай мове:
«Шчыра дзякуюза выказаныя мне якГалаве польскага войска і Польскай дзяржавы прывітаньні. Як сын гэтаезямлія добра ведаю гаротнае палажэньне яе, якое было заўсёды доляю яе насельніцтва. Дзяды нашыя ня бачылі ніколі нічога лепшага за гвалт, мукі і злачынствы... Полымча йдзе на ўскраіны не дзеля таго, каб навязаць сваю волю. Я выдаў Адозву, пацьверджаную вышэйшайуладаю — Польскім Соймам, што гэтай зямлі ніхто нічога гвалтам накідаць ня будзе, яна будзе вольнаю, і само насяленьне вырашыць формы свайго палітычнага быту. Я даў слова і трымаюся яго моцна. Насельніцтва будзе паклікана да выбараў органаў мясцовага самакіраваньня, а затым надыдзе час, калі вы зможаце выказаць свае думкі і пажаданьні пра дзяржаўны лад. Iў першым, іў другім выпадках дадзеная будзе поўная свабода, безусялякіхрэлігійных, нацыянальных або клясавых абмежаваньняў»70.
А далей Пілсудзкі ўразіў прысутных яшчэ больш, бо паабяцаў Беларусі дзяржаўнасьць і незалежнасьць:
«Я буду ганарыцца Польшчаю, польскім войскам і самім сабою, калізмагу даць гэтай зямлі найвышэйшы дар, зь якога яна гэтулькі часу не карыстала, — дар волі. Жадаю вам поўнага посьпехуў працы, якая
ў атмасфэры поўнай волі зьяднаеўсіх. Пакуль я буду камандаваць польскім войскам, я гарантую вам дакляраваную свабоду. Я веру і спадзяюся, што гэтая зямля як асобная адзінка зойме належнае ёй месца ў сусьветным ліку дзяржаўных народаў»71.
Прысутны пры гэтым польскі ўрадовец з Баранавічаў К. Рдултоўскі гэткім чынам апісаў расчараваньне і прыкрыя пачуцьці мясцовых палякаў:
«Для большасьці з нас, палякаў, не знаёмых з палітычнымі праектамі Пілсудзкага, абедзьве гэтыя беларускія прамовы пакінулі дзіўнае і турботнаеўражаньне. Нават той факт, што прывітаньне было прамоўлена не па-польску, рабіў для польскіх вушэй пэўную прыкрасьць. Столькі гадоўмы чакалі яго па-польску, але, калі яно адбылося, Начальнік дзяржавы зьвярнуўся па-беларуску да людзей, якія дасканала ведалі польскую мову...»72
Пад вечар таго дня перад самым ад’ездам Начальніка Польскай дзяржавы ўстрывожаныя генэральны камісар Цывільнага ўраду Ўсходніх земляў Ежы Асмалоўскі і яго намесьнік, кіраўнік Цывільнага ўраду Менскай акругі Ўладыслаў Рачкевіч запрасілі Пілсудзкага ў кабінэт да Рачкевіча на «філіжанку кавы і кубак віна». Там яны сталі пераконваць Начальніка, што Меншчына нічым не адрозьніваецца ад Віленшчыны і зьяўляецца такой самай польскай тэрыторыяй, што тут паўсюль існуюць шляхецкія засьценкі, якія захоўваюць польскія традыцыі. Пілсудзкі, аднак, паводле ўспамінаў Асмалоўскага, цьвёрда заявіў у адказ:
71 Тамсама. С. 45-46.
72 Тамсама. С. 46.
«Вільня ёсьць і мае застацца ў сваім характары асяродкам польскасьці на ўсходніх землях. Менск павінен стаць асяродкам беларускіх земляў»73.
19 верасьня Пілсудзкі прыняў у сябе дэлегацыю найвышэйшагаоргануРады БНР — Сэньёрэн-Канвэнту ў складзе Я. Лёсіка, А. Смоліча, А. Аўсяніка, кс. Ф. Абрантовіча, М. Шылы, А. Прушынскага і Я. Мамонькі. Падчас размовы ён паабяцаў усялякае спрыяньне школьным і культурным справам беларусаў, згадзіўся са стварэньнем Беларускай вайсковай камісіі для фармаваньня беларускага войска і даў дазвол на аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР, гарантаваўшы радным недатыкальнасьць74. 3 гэтага відаць, што як і ў сваіх адозвах, Пілсудзкі шмат усяго абяцаў беларусам ва ўнутраных справах, адмаўляючыся даць ім нейкія правы ў зьнешніх зносінах і прызнаць незалежнасьць Беларусі.
Час — і зусім недалёкі — паказаў, што слова свайго Пілсудзкі трымаўся ня моцна і што «ганарыцца Польшчаю, польскім войскам і самім сабою» яму калі і давялося, дык не з прычыны таго, што даў ён «гэтай зямлі найвышэйшы дар, зь якога яна гэтулькі часу не карыстала, — дар волі». Пілсудзкі не хацеў траціць усходнія землі былой Рэчы Паспалітай, якія яна мела да 1772 году, а новым у гэтым праекце быў усяго толькі фэдэралісцкі лад, які ён плянаваў для адроджанай Польшчы, а таксама Літвы, Беларусі і Ўкраіны. Ужо ў лютым 1920 году Пілсудзкі заявіў, што падтрымае культурныя патрабаваньні белару-
73 Тамсама. С. 50.
74 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. С. 433-
435.
саў, але палітычных саступак на карысьць «беларускай фікцыі» рабіць не жадае і ня будзе75.
Прайшло яшчэ няшмат гістарычнага часу, і Пілсудзкі забыўся і пра падтрымку «культурных патрабаваньняў» беларусаў. Неўзабаве начальнік польскай дзяржавы згадзіўся на Рыскі мір 1921 году, якім Беларусь падзялялася на дзьве часткі паміж Польшчай і Савецкай Расеяй. Прамотарамі гэтай мірнай дамовы былі польскія шавіністы з колаў нацыянальнай дэмакратыі Рамана Дмоўскага. Вельмі хутка ў польскім «заборы» пачалася гвалтоўная і грубая палянізацыя, якой «сын гэтае зямлі» зусім не перашкаджаў.
Але ў першыя месяцы польскай акупацыі Менску пра будучыя падзеі яшчэ ніхто ня ведаў, і многія беларусы лёталі па Менску акрыленыя. «Звон» вітаў Пілсудзкага гэткім аптымістычным пасажам:
«... Для нас, беларусаў, прыезд у Менск творцы польскага войска і незалежнай Польшчы мае асаблівае, гістарычнае значэньне... Мы добра ведаем, што і Касьцюшку, і Міцкевіча, і паўстанцаў — адным словам, увесь польскірамантызм... дала Польшчы беларуская зямля. На беларускай зямлі вырас і Пілсудзкі. Тое, што зрабіў Пілсудзкі для Польшчы, ставіць яго імя разам з успомненымі людзьмі, што выгадаваліся на беларускай зямельцы на гонар Полыйчы. Алемы спадзяемся, што для Беларусі імя Пілсудзкага будзе яшчэ больш значным і слаўным. Пілсудзкі — наступнік вялікіх традыцыяў — сучасьнік адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці. Нават незалежна ад стараньняў асобных людзей Беларусь
75 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Менск, 1999. С. 493.
хутка ўжо зойме належнае ёй месца сярод народаў і дзяржаваў... Пілсудзкі мусіць дапамагчы нам, прыняўшы праграму беларускай дзяржаўнасьці... Хвіліна для Беларусі паважная. Сьвядомыя гэтай павагі, мы разамзусімірадасна вітаем нашага вялікага земляка ў сэрцы зямлі беларускай, найстарым Менску...»76
У Менску закіпела работа. За кароткі час быў наладжаны выхад беларускай газэты «Звон» (рэдактарка — дзяячка хрысьціянска-дэмакратычнага руху, выкладчыца Менскай беларускай гімназіі Ядвіга Луцэвіч-Іваноўская, пэрыядычнасьць — тры разы на тыдзень, першы нумар — 25 жніўня). «Звон» у кастрычніку быў ператвораны ў штодзённую газэту «Беларусь» (рэдактарка Ядвіга Луцэвіч, пазьней Язэп Лёсік, першы нумар — 21 кастрычніка). Апрача газэтаў у Менску выходзілі часопісы «Беларускае жыцьцё» і «Рунь».
Усяго за некалькі тыдняў разгарнулі сваю працу Беларуская школьная рада Меншчыны, Беларускія настаўніцкія курсы, у Менску адкрылася Беларуская гімназія, тры прагімназіі, на Меншчыне — больш за 100 беларускіх школаў, агулам па Беларусі — каля 350.