• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Менск становіцца сталіцай
    У другой палове 1919 — пачатку 1920 году менавіта ў Менску сканцэнтраваліся асноўныя палітычныя і творчыя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі.
    У чэрвені 1919 году на акупаванай Польшчай Віленшчыне з ініцыятывы палякаў адбыліся выбары дэлегатаў на Беларускі зьезд Віленшчыны і Горадзеншчыны, які прайшоў насуперак польскаму сцэнару. Палякі спадзяваліся, што зьезд прыме пастанову аб далучэньні Віленшчыны да Польшчы, але дэлегаты выказаліся за незалежную Беларускую рэспубліку, абралі Цэнтральную Беларускую Раду Віленшчыны і Горадзеншчыны і прывіталі тэлеграмай Урад БНР як сваю ўладу54. У склад Рады
    52 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. С. 435.
    53 Звон. 10 кастрычніка 1919.
    54 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. С. 364;
    Кн. 2. С. 1191.
    ўвайшлі Кляўдыюш Душэўскі (старшыня), Янка Станкевіч (адзін з намесьнікаў), Браніслаў Тарашкевіч (сакратар), Павал Аляксюк, Тамаш Грыб, Янка Чарапук ды іншыя.
    У другой палове году кіраўніцтва віленскай Рады (12 чалавек) было кааптавана ў склад Рады БНР як паўнамоцнае прадстаўніцтва насельніцтва Віленшчыны і Горадзеншчыны (паколькі ў часе Усебеларускага зьезду 1917 году Вільня была адрэзаная ад астатняй Беларусі лініяй фронту) і часткова перабралася ў Менск.
    У Менску ў той пэрыяд знаходзіліся старшыня Рады БНР і рэдактар штодзённай газэты «Беларусь» Язэп Лёсік, намесьнікі старшыні Рады БНР Аркадзь Смоліч і Аляксандар Уласаў, сакратар Рады БНР Пётра Крачэўскі, а таксама Антон Аўсянік, Палута Бадунова, Вацлаў Іваноўскі, Вацлаў Ластоўскі, Макар Косьцевіч (Краўцоў Макар), Язэп Мамонька, Мікола Шыла, Францішак Аляхновіч, Зьмітрок Бядуля, Янка Бялькевіч, Максім Гарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Ігнат Канчэўскі, Яўхім Карскі, Антон Неканда-Трэпка, Ядвіга Луцэвіч, Ян Луцэвіч (Янка Купала), Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.)> Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун), Рамуальд Зямкевіч, Уладзіслаў Галубок, Фларыян Ждановіч, Уладзімер Тэраўскі, Язэп Драздовіч, айцы Фабіян Абрантовіч, Андрэй Цікота ды многія-многія іншыя — сотні палітычных, культурных і рэлігійных працаўнікоў.
    Першую палову 1919 году Менск знаходзіўся ў руках балыпавіцкіх камісараў Літоўска-Беларускай ССР. Расейская Надзвычайная камісія (ЧК) ужо ў тым часе пачала перасьледаваць беларускія нацыянальныя кадры і змагацца зь беларускай
    культурай. Члены ўраду ЛітБелу, беларускія нацыянал-бальшавікі Язэп Дыла, Усевалад Фальскі і Фабіян Шантыр былі арыштаваныя ЧК паводле абвінавачаньня ў спробах «органнзовать незавмснмую белорусскую компартню», што «подрывало Советскую власть» у Беларусі55. Пазьней Шантыр быў расстраляны, Дыла — высланы зь Беларусі, a Фальскі цудам выратаваўся з-пад расстрэлу — яму далі пяць гадоў смаленскай катаржнай турмы.
    У пачатку жніўня 1919 году польскія аддзелы генэрала Станіслава Шаптыцкага пачалі набліжацца да Менску і 8 жніўня ўвайшлі ў горад. Бальшавікі ўцяклі ў Смаленск, захапіўшы з сабою ў якасьці закладнікаў вялікую групу беларускіх дзеячоў, якія ў Менску на той час займалі розныя, пераважна непалітычныя пасады. Сярод іх былі Вацлаў Іваноўскі, Антон Трэпка, айцец Андрэй Цікота56.
    Перад адыходам бальшавікі паспрабавалі нанесьці шкоду гарадзкой эканоміцы і гаспадарцы — яны вывезьлі харчовыя запасы, абсталяваньне прамысловых прадпрыемстваў, майстэрняў і друкарні, мэблю гарадзкіх установаў, а таксама абрабавалі асобныя прыватныя кватэры. Першы нумар газэты «Звон» гэткім чынам адгукнуўся на адыход бальшавікоў зь Менску:
    «...Бальшавікі аграбілі горад дашчэнту; былі вывезены ня толькі розныя машыны, але нават хатнія прылады — крэслы, ложкі, міскі... Няхай жа
    55 Арлоў У. Імёны Свабоды. Менск, 2007. С. 149.
    56 Некаторыя закладнікі, у тым ліку Вацлаў Іваноўскі, былі выпушчаныя на волю і вярнуліся ў Менск толькі праз паўгода, устудзені 1920-га. Гл.: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. С. 590-591.
    ім будзе каломзямля, тым маскоўскім бальшавіком, што давялі наш слаўны горад да такога цяжкага і галоднага становішча»57.
    Але яшчэ большымі былі культурныя страты, якія бальшавікі нанесьлі тады беларускаму руху — падчас адыходу ЧК зьнішчыла наклады некалькіх нумароў розных пэрыёдыкаў і вывезла з сабой у Смаленск увесь аграмадны склад беларускай кнігарні. Вось як пра гэтае няшчаснае здарэньне пісаў «Звон»:
    «Апошнім часам яна (беларуская кнігарня — С. А.) месьцілася на Захараўскай вуліцы №18... Яе вывезьлі бальшавікі на Маскоўшчыну. Беларускія кніжкі друкаваліся цяжкай працай беларускіх работнікаў і выдаваліся коштам ахвяр прыхільнікаў беларускага руху. Яны дарма раздаваліся ў беларускія вёскі і сёлы... Тым часам балыйавікі не пасаромеліся адабраць іху народу і вывезьці да сябе на Маскоўшчыну. Усяго было забрана беларускіх кніг па старой даваеннай цане на 50.000 рублёў, што па цяперашнім цэнам будзе каля 500.000. Так была аграблена ў нашага народу яго духоўная справа»53.
    Пасьля адыходу бальшавікоў Менск на 11 месяцаў (8 жніўня 1919 — 11 ліпеня 1920) трапіў пад акупацыю Польшчы. Нягледзячы на розныя абмежаваньні і нават рэпрэсіі з боку мясцовых польскіх урадоўцаў гэты год увайшоў у гісторыю як час аптымізму і вялікіх надзеяў дзеячоў БНР.
    3 прыходам палякаў для кіраваньня горадам быў створаны часовы магістрат. Гэтая старонка гісторыі
    57 Звон. 25 жніўня 1919.
    58 Звон. 12 верасьня 1919.
    Менску замоўчваецца сёньняшнімі гісторыкамі. У акадэмічнай «Гісторыі Менску» 2006 году пра гэта няма ні слова. Тым часам у акадэмічным выданьні «Нстормн Мннска» 1957 году гэтую падзею замаўчаць не наважыліся:
    «По порученйю белополяков нацйоналйсты создалй в Мйнскемагйстрат, который помогал захватчйкам соблюдать в городе зверскйй оккупацйонный режйм. Белорусскйе нацйоналйсты с холопской услужлйвостью прйветствовалй Пйлсудского в момент его прнезда в Мйнск, называлн этого палача “освободйтелем” Белоруссйй»59.
    Краўцоў Макар пра гэтую падзею напісаў інакш:
    «Часовы Нацыянальны камітэт па прапазыцыі палякоў ахвотна дэлегаваў сваіх прадстаўнікоў у назначаны часова Магістрат, Сьледчую Камісію па рэвізіі арыштованых, якіх вастрог ня мог навет зьмясьціць, іў іншыя грамадзкія дробныя інстытуцыі»60.
    Афіцыйнае справаводзтва ў магістраце пачалі весьці часткова па-беларуску. Гэта была знамянальная падзея — упершыню за два з паловай стагодзьдзі і пасьля 128 гадоў расейскага панаваньня ў горадзе работнікі, якія атрымлівалі заробкі з гарадзкога бюджэту (настаўнікі школаў, працаўнікі камунальных службаў і інш.) расьпісваліся за атрыманьне заробку ў беларускамоўных ведамасьцях, па-беларуску таксама пісаліся скаргі і падаваліся прашэньні61.
    59 Мсторня Ммнска. Менск, 1957. С. 286-287.
    60 Краўцоў Макар. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. С. 53.
    61 Гл. ДАМн. Увесь фонд 1806.
    Дапамога магістрату ў «соблюденлм в городе зверского оккупацлонного режлма» выявілася, напрыклад, у вяртаньні менскім вуліцам іх спрадвечных назваў. Справа ў тым, што за месяц да свайго адыходу зь Менску бальшавікі зьмянілі назвы большасьці цэнтральных вуліц гораду. У пачатку ліпеня 1919 году «Звезда» пісала:
    «По постановленйю йсполкома улйцы г. Мйнска перейменованы следуюіцйм образом:
    Губернаторская — улйцей Маркса, Захарьевская — Советской, Подгорная — йм. Свердлова, Скобелевская — Красноармейской, Креіценская — йм. Урйцкого, Юрьевская — йм. Февральской революціш, Полнцейская — Пролетарской, Преображенская — Мнтернацйональной, Юбйлейная пл. — пл. 25-го Октября, Тройцко-Базарная пл. — пл. йм. Парйжской
    Коммуны,
    пл. у вокзала Лйб.-Ром. ж. д. — пл. 18-го Октября 1905 года,
    Петропавловская — йм. Володарского, Богадельная — Коммунйстйческой, Койдановская — йм. Лассаля, Архйерейскйй пер. — йм. Достоевского, Георгйевская — йм. Толстого»62.
    Новы магістрат прыняў пастанову аб вяртаньні менскім вуліцам іх старых назваў — прычым аўтэнтычных, яшчэ з дарасейскіх часоў. У пачатку верасьня 1919 году «Звон» паведаміў:
    62 К перенменованню улнц Мннска // Звезда. 3 ліпеня 1919.
    «Подлуг пастановы Магістрату, пераймяноўваюцца вось якія вуліцы м. Менска:
    Петрапаўлаўская — на Дамініканскую, Губэрнатарская — на Францішканскую, Крашчэнская — на Валошскую, Багадзельная — на Фэліцыянскую, Прэабражэнская — на Зборавую, Тарговая — на Зыбіцкую, Паліцэйская — на Мастовую, Скобелеўская — на Кашарскую, Манастырскі пер. — на Бэрнардынскі пер., Пляц Волі — на Катэдральны пляц»63.
    3 гэтага відаць, якія ў абодвух бакоў былі ідэалёгія, прыярытэты і мэты. Бальшавікі, хоць і мянялі царскія назвы на свае камуністычныя, але не забыліся і на Дастаеўскага з Талстым. Гэта быў другі крок наперад на шляху русыфікацыі — нават дэкляруючы інтэрнацыяналізм, бальшавікі заставаліся вялікадзяржаўнымі расейцамі. Менскі магістрат пад кіраўніцтвам мясцовага польскага дзеяча Доўнар-Запольскага рабіў крок назад, у бок справядлівасьці і аднаўленьня гістарычнай памяці — ён вяртаў гораду спрадвечныя, аўтэнтычныя назвы-помнікі. Канкурэнцыя ў сфэры тапанімікі, як убачым далей, працягвалася да сярэдзіны 20-х гадоў.
    Калі ўвесну таго году польскія аддзелы захапілі Вільню, галоўнакамандуючы польскага войска Юзэф Пілсудзкі 22 красавіка выдаў адозву да насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага. Як толькі 8 жніўня палякі ўвайшлі ў Менск, тая адозва,
    63 Перайменаваньне вуліц Н Звон. 8 верасьня 1919.
    надрукаваная па-польску і па-беларуску, зьявілася на вуліцах гораду. Пілсудзкі пісаў, што Беларусь шмат гадоў ня ведае свабоды, што яна ўвесь час знаходзілася пад гвалтам — расейскім, нямецкім, бальшавіцкім, і абяцаў вызваленьне:
    «...Гэткая безупынная няволя, добра вядомая мне самому якрадзіўшамуся на гэтай нешчасьлівай зямельцы, павінна быць урэшце спынена. Польскае войска, прыйшоўшае на Беларусь, нясе ўсім Вам свабоду... Хачу Вам даць магчымасьць разьвязаць унутраныя нацыянальныя ірэлігійныя справы так, як самі захочаце, безь якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы»64.
    Адначасова з уступленьнем у Менск Пілсудзкі выдаў і яшчэ адну адозву да беларускага насельніцтва. Ён адзначаў доўгае сужыцьцё беларускага і польскага народаў і пісаў, што прыйшоўшыя польскія войскі адчынілі зноў для Беларусі магчымасьць далейшага шчасьлівага сужыцьця двух братніх народаў: «...Хацеў бы бачыць гэты край вольным паміж вольнымі народамі»65. А пра дачыненьні Беларусі з Польшчаю Пілсудзкі пісаў, што Беларусь будзе гаварыць з Полыпчаю «як роўны з роўным і вольны з вольным»66.