Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
88 Вольная Беларусь. 3 верасьня 1918.
89 Тамсама.
90 Гл.: Вольная Беларусь. 22 верасьня 1918, 29 верасьня 1918. Апрача нарысаў пра Менск і Вільню газэта ў сэрыі «Нашы месты» надрукавала яшчэ ў нумары за 20 кастрычніка 1918 году нарыс «Ваколіцы Вільні».
напрыклад, зьмясьціла артыкул пра гісторыю і сучасны стан Дамініканскага касьцёла:
«Дамініканскі касьцёл у Менску, пабудованы 265 гадоў таму назад і забраны пад казармы б. віленскім губэрнатарам Мураўёвым у 1869 г., хутка стане зноў сьвятыняй для каталікоў. 24-га красавіка касьцёл прывялі да парадку і высьвянцілі. Цяпер разьбіраюць столі, што былі прыроблены для казармаў. Будуць зробленыя сьценныя малюнкі і фрэскі... Старыя людзі апавядаюць, што касьцёл гэты пабудован на ахвяры, прызначаныя длягэтай мэты. Была вайна з Масквою, і войска беларускае ахвяравалася злажыць на сьвятыню па залатоўцы з конскага капыта, калі возьмуць перамогу над Маскоўшчынай. У войску былі каталікі і праваслаўныя, Ьзеля гэтага сьвятыня павінна была мець два прастолы: каталіцкі і праваслаўны...»91
Сярод тагачасных аўтараў і папулярызатараў гісторыі Менску сваёй актыўнасьцю вылучаўся ўжо ня раз згаданы беларускі нашаніўскі дзяяч, бібліяфіл і літаратуразнавец Рамуальд Зямкевіч. Прадметам асаблівага клопату Зямкевіча быў Стары Менск.
Яшчэ ў першым нумары часопісу «Варта» за 1918 год ён апублікаваў гістарычны нарыс «Няміга і Менск». У часы рэдактарства Лёсіка ў «Вольнай Беларусі» Зямкевіч зьмяшчае там шэраг сваіх гістарычных і публіцыстычных артыкулаў, прысьвечаных, у прыватнасьці, гісторыі беларускага кнігадрукаваньня і асобе Францішка Скарыны. Публікацыі Зямкевіча адрозьніваліся ня толькі гістарычнай
91 Вольная Беларусь. 5 траўня 1918.
грунтоўнасьцю, але і яркай публіцыстычнасьцю. Ваўжо згаданым артыкуле «400-лецьце беларускага друку» ён, напрыклад, пісаў:
«Наша справа жывая ды сьвятая, дагэтуль ніякая сіла нас зламаць не магла і зламаць ня зможа. Народ з гэтакім мінулым не прападзе»92.
Ідэю ўзвышэньня Менску, прапаганды яго гістарычнага мінулага і гістарычнай значнасьці для беларусаў Лёсік і Зямкевіч пасьлядоўна праводзілі і ў часы польскай акупацыі Беларусіў 1919-1920 гадах.
Ужо ў першыя месяцы польскай акупацыі ў Менску пачалі чытаць лекцыі па гісторыі гораду і праводзіць аматарскія экскурсіі па яго гістарычных месцах. Грамадзкі рэзананс і водгукі ў друку выклікала, напрыклад, лекцыя Тодара Корзуна 29 лютага 1920 году «Аб Старым Менску»93. У артыкуле «Стары Менск» пра лекцыю Корзуна ў газэце «Беларусь», рэдактарам якой у тыя часы ўжо быў Язэп Лёсік, пісалася:
«Сярод старадаўных гмахаў Менску першае месца займаюць касьцёлы, якіх тут некалісь было васямнаццаць. Найстарэйшым зь іх была г. зв. Вітаўтава фара, якой толькі астаткі можна яшчэ было бачыць над Сьвіслаччу год трыццаць таму назад. Шмат з гэтых касьцёлаўу цяперашнім часе ўжо не існуе. Касьцёл падамініканскі быў пабудованы коштам войска, зборамі — з конскага капыта. Далей ідзе цяперашняя катэдра — былы паезуіцкі касьцёл»94.
92 Вольная Беларусь. 8 жніўня 1917.
93 Беларусь. 20 сакавіка 1920.
94 Тамсама.
У публікацыях мела месца і крытыка царскіх пераробак помнікаў менскай архітэктуры:
«... Шмат яшчэ мае ў сабе Менск старадаўніх памятак. Шмат прыгожых даўнейшых будынкаў зьніштожана, шмат перароблена і пераробкай папсована. Гэтак папсавана пераробкай прыгожая г. зв. “Жоўтая царква” (на Нізкім Рынку), пабудованаяўXVII в. у стылі “адраджэньня”, з прыгожым скляпеньнем і царскімі дзьвярмі — з копіямі абразоў Рафаэля і Корагія, каторыя цяпер перароблены і папсованы»95.
Існавалі пляны вяртаньня менскім помнікам архітэктуры іх першапачатковага выгляду і прызначэньня. «Беларусь» увесну 1920 году паведаміла пра намер гарадзкіх уладаў вярнуць менскі катэдральны праваслаўны сабор (былую ўніяцкую царкву Сьвятога Духа) ва ўлоньне каталіцкай царквы і вярнуць яму першапачатковы выгляд96.
Тагачасны Менск яшчэ захоўваў шмат зь незваротна страчаных сёньня каштоўных помнікаў архітэктуры або іх руінаў. Апрача згаданай вышэй Вітаўтавай фары на схіле ад Траецкай гары да Сьвіслачы гэта адносіцца, напрыклад, да старажытнай царквы ў раёне Татарскіх агародаў. У лістападзе 1919 году пра яе на старонках «Беларусі» пісаў Рамуальд Зямкевіч:
«Цяпер у Менску, намесцы, гдзе плывець Няміга, цягнецца вуліца Нямігская, пад каторай ёсьць закрытырышток, і толькі nab вясну, калі вадазьбіра-
95 Тамсама.
96 Беларусь. 19 траўня 1920. Рэнэсансна-гатычная царква Сьвятога Духа была ў XIX стагодзьдзі двойчы перабудаваная ў стылі казённага расейскага праваслаўя.
ецца зь сьнегу, прарываецца Няміга праз усыпаную гаць і, плывучы даўным сваім руслам, залівае цэлую вуліцу і Рыбнырынак, а плывучы далей увакруг гары, гдзе некалісь стаяў замак, праз Татарскае балота ўплывае ў Сьвіслач. На гэтым балоце, якое ляжыць паміж замкам, татарскай ваколіцай, рэчкай Сьвіслачай і Замковай вуліцай, стаяла некалісь, як апавядае легенда, вельмі старажытная царква; цяпер жа знаходзяцца на гэтым месцы толькі разваліны і каменьне...»97
Што да так званых «пераробленых» старых будынкаў, дык газэта «Беларусь» зьвяртала тады ўвагу ня толькі на культавыя помнікі, але і на грамадзянскія будынкі і прыкметныя ў мінулым помнікі жылой забудовы:
«Дзе-нідзе яшчэ як памятка мінуўшчыны віднеюць арыгінальныя стара-шляхоцкія дварочкі, як дварок Ваньковіча на Валоскай вуліцы. Трэба яшчэ ўспомніць што на месцы цяперашняга Высокага рынку, а тагды пляцу Напалеона, была знамянітая ратуша, у якой мясьціўся Трыбунал. Гэты гмах загадаў раскідаць менскі губэрнатар Шклярэвіч у 1851 г„ разам з камяніцамі Трэбарта і Макарэвіча, цяпер зусім папсаванымі»96.
У 1919-1920 гадах на старонках «Беларусі» і іншых тагачасных выданьняў Рамуальд Зямкевіч зьмясьціў шэраг артыкулаў пад псэўданімамі Юры Алелькавіч і Раман Суніца. Галоўны зь іх — нарыс «Стары замак у Менску», апублікаваны пад псэўданімам Раман Суніца ў двух нумарах «Бела-
97 Беларусь. 12 лістапада 1919.
98 Беларусь. 20 сакавіка 1920.
русі» у лістападзе 1919 году. Верны бээнэраўскаму прынцыпу гістарызму, Рамуальд Зямкевіч асьвятліў у сваім нарысе менавіта тыя старонкі гісторыі Менскага замку, якія не былі вядомыя шырокай публіцы і меліся выклікаць гонар за сваю слаўную гісторыю. Зямкевіч імкнуўся падкрэсьліць гістарычнае значэньне Менску і яго старога цэнтру — Менскага замку.
Знаёмства чытача са зьместам артыкулу Зямкевіча вымагае пэўных уводзінаў. Справа ў тым, што гісторыя менскай архітэктуры яшчэ і да сёньня застаецца сапраўднай terra incognita. Той, хто скажа, што гісторыя забудовы Менску на сёньняшні дзень сярод усіх эўрапейскіх сталіцаў найменш дасьледаваная, не памыліцца.
Цяпер адной з асноўных крыніцаў па гісторыі забудовы Менску лічыцца складзены расейскімі ўладамі ў 1793 годзе плян гораду. На ім рознай штрыхоўкаю пазначаны мураваная і драўляная забудова. Вуліцы Няміская, Фэліцыянская і Койданаўская, паводле таго пляну, былі спрэс застаўленыя драўлянымі дамамі. Але ў 2007 годзе гісторык архітэктуры Р. Баравы апублікаваўартыкул, уякім даказаў, што мураваны дом №7 па вуліцы Рэвалюцыйнай (раней Койданаўскай) пры яе перасячэньні з Камсамольскай пабудаваны ў першай палове XVIII-га, а можа і ў XVII стагодзьдзі".
Сёньня гісторыкі архітэктуры пра мураваны Менскі замак або яго мураваныя элемэнты і чуць ня хочуць — лічыцца, што замак меўземляныя валы і быў спрэс забудаваны драўлянымі будынкамі.
99 Гл.: Архмтектура н стромтельство. 2007. №6.
Пра тое сьведчыць і расейскі плян 1793 году. Тым часам часопіс «Беларусь» у 1945 годзе ў артыкуле «Замкавая гара ў Мінску» пісаў пра адзін з будынкаў на Замчышчы:
«... гэты дом,уякім калісьці зьмяшчаўся Гарадзкі суд, быў пабудаваны зрэшткаў фундамэнта старога замку. У часе вайны гэты дом загінуў...»100
Гэтую згадку можна было б сьпісаць на міталёгію, калі б ня дадзеныя археалёгіі. Археоляг В. Тарасенка летам 1947 году апублікаваў вынікі сваіх раскопак Менскага замчышча, праведзеных у 1946 годзе:
«У верхніх, перамешаных пластахзямлі... знаходзілася многа абломкаў цэглы і рознага будаўнічага хламу адразбураных старажытных і больш новых пабудоў, існаваўшых на Замчышчы. Сярод іх былі выяўлены і абломкі “пальчаткі” — цэглы ручной фармоўкі XV-XVI стагодзьдзяў з прадоўжанымі барознамі — сьлядамі пальцаў»т.
Высновы В. Тарасенкі — важны аргумэнт на карысьць існаваньня на Замчышчы мураваных будынкаў. I тут дарэчы будуць аргумэнты Рамуальда Зямкевіча. Ён таксама быў добра абазнаны ў менскай гісторыі. У сваёй найважнейшай публікацыі «Стары замак у Менску» ён прывёў шэраг гістарычных дакумэнтаў і сьведчаньняў пра існаваньне ў Менскім замку некалькіх мураваных будынкаў.
У 1635 годзе Варшаўскі Сойм зацьвердзіў падаткі для збудаваньня ў Менскім замку двух мураваных будынкаў для захоўваньня «кніг гродзкіх і зем-
100 Беларусь. 1945. №9. С. 60.
101 Беларусь. 1947. №7. С. 24.
скіх»102. Далей Зямкевіч цытуе люстрацыю Менскага замку, зробленую скарбовым ураднікам Вялікага Княства Літоўскага Савіцкім у 1783 годзе:
«Са Старога рынку праз Замковы мост, блізка зямлі, гэта значыць, нізка ляжачы, увайшоўшы ў Замак, пляц вялікі пустуючы, па левуюруку, дзе быў будынак вялікі дзеравянны, а ў ім былі па абодвум старонам Судовыя Пакоі, каторы то будынак праз пажар у 1778 гаду... дашчэнту згарэў. Тутака, бліжэй адуваходу на Замак... два склепы мураваныя, апаўшыя па... пажары, без направы астаўшыя. Пры іх трэйці склеп, коштам цэлага Ваяводзтва, a па просьбе онага-ж стараньнем Яго Вяльможнасьці Пана Хвэлікса Пётуха-Кубліцкага... ест аснованы, для злажэньня Архіву Гродзкага Менскага Ваяводзтва, вымураваны; вокны з кратамі і над дзьвярыма крата жалезная, дзьверы на крукі і замочкі ўстроены»'03.
3 гэтага апісаньня вынікае, што склепамі тады называлі аднапавярховыя мураваныя будынкі абарончага характару са скляпеністымі столямі. Гэта, зрэшты, і не маглі быць лёхі, бо там для «кніг гродзкіх» было б занадта вільготна. I было такіх скляпеністых старажытных будынкаў у Менскім замку, як вынікае з цытаванай Зямкевічам люстрацыі, прынамсі тры.
Далей Зямкевіч апісвае яшчэ і іншыя будынкі Менскага замку, якімі тады валодалі Рэчыцкі мечнік Антон Пётух-Кубліцкі і былы рэгент гродзкі Менскага ваяводзтва Фэлікс Пётух-Кубліцкі.