• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    102 Беларусь. 14 лістапада 1919.
    103 Беларусь. 15 лістапада 1919.
    Паводле Зямкевіча і згаданай люстрацыі, сядзіба Пётухаў на Замчышчы мела выгляд міні-замку — «дзядзінчык агароджаны» з уваходнай брамай — раней там месьціліся «Менская Гродзкая Канцэлярыя і Менская Магдэбургія»104.
    А вось як Рамуальд Зямкевіч піша пра долю Менскага замку пасьля далучэньня Беларусі да Расеі:
    «Чаго не здалелі даканаць у нішчэньні памятак старасьвеччыны пажары, дык даканалі гэтага новыя гаспадары — расейцы, каторыяў помач пажарам ніштожылі сыстэматычна ўсё, што толькі, паводлуг іх паглядаў і думак, магло прыпамінаць польскія часы. Перш-наперш валы навакол Замку былі зраўнаны й аддадзены пад забудовы. Мэтрапалітанская Ўніяцкая Царква была продана з вызначаных публічных таргоў Лютэранскаму Таварыству.
    Любоў да грабяжоў і асабістай карысьці тагачасных расейскіх чыноўнікаў пагражала цэласьці і істнаваньню гістарычных памятнікаў будавецтва, якіяраней належалі да Польскага Ўраду. Гэткая доля немінула і часьці Каралеўскага Менскага Замку: была яна разам з мураваным домам аддадзена за невядомыя заслугі Івану Малафееву, асэсару Гражданскай Палаты. Малафееў перапрадаў сваю маентнасьць на Замку ў 1799 гаду Ягору Чалгакову, саветніку ўраду Менскага Намесьніцтва. Акт прадажы паказвае: дому два паверхі... у каторых некалісь былі польскія Ўрады... Гэтак рабіліся ў нас прадажы і перапрадажы праз нашых няпрошаных апекуноў расейцаў. Дом Чалгакова дайшоў да нашых часоў
    104 Тамсама.
    безь перамены і знаходзіцца на Стара-Мясьніцкай вуліцы №16..,»105
    Відавочна, што мураваныя дамы ў Менскім замку — не прыдумка энтузіястаў. Бяда ў тым, што саму Замкавую гару разам з усімі падмуркамі і культурным слоем у сярэдзіне 50-х гадоў скапалі.
    Як бы стараючыся засьцерагчы сёньняшніх гісторыкаў ад празьмерных сумненьняў наконт Менскага замку, Зямкевіч напісаў:
    «... Дапусьціць трэба, што там быў дастатковы лік бубынкаў для прыняцьця і гасьціны часта прыяжджаючых у Менск каралёў»106.
    He забыўся Рамуальд Зямкевіч і пра змрочныя часы Менскага замку. Вось як ён пісаў пра вайну з Аляксеем Міхайлавічам — часы так званага Патопу:
    «У 1655 гаду вайна з Маскоўшчынай прыняла страшэнны разгар: у Менск рынуліся казакі, татары, калмыкі, маскалі, каторыя пачалі рэзаць насяленьне і падпалілі места. Большая часьць гораду згінула ў крыві дыў папялішчы»™7.
    Але значна больш цікавымі ўяўляюцца зьвесткі з публікацыі Зямкевіча, якія датычацца гістарычнага значэньня Менскага замку і яго далучанасьці да найважнейшых падзеяў беларускай гісторыі. Аўтар паведамляе чытачу, што Менскі замак быў адным з улюбёных замкаў караля і вялікага князя Жыгімонта I Старога, які некалькі разоў тут падоўгу жыў са сваім дваром. Жыгімонт I ў Менскім
    105 Тамсама.
    106 Беларусь. 14лістапада 1919.
    107 Беларусь. 14 лістапада 1919.
    замку двойчы прымаў парад сваіх войскаў перад іх вырашальнымі паходамі і бітвамі. Першы раз — у 1508 годзе, перад паходам на Маскву, і другі раз — у 1514 годзе, калі войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем Канстанціна Астроскага, прамаршыраваўшы перад каралём у Менскім замку, проста адтуль накіравалася пад Воршу і атрымала гістарычную перамогу над войскамі Маскоўскай дзяржавы. Пра гэтую перамогу, як вядома, пісалі тады многія эўрапейскія газэты, а ў Празе, дзе тады таксама кіравалі Ягелоны, з нагоды Аршанскай перамогі адбыліся трохдзённыя народныя гуляньні на Старамесцкім пляцы.
    Яшчэ адзін кароль і вялікі князь літоўскі, які, паводле Рамуальда Зямкевіча, вельмі любіў разам са сваім дваром жыць у Менскім замку, — Жыгімонт Аўгуст, сын Жыгімонта I Старога і Боны Сфорцы. Жыгімонт Аўгуст спыняўся ў Менскім замку ў 1564 годзе «ў часе вайны з Масквой, у каторай князь Мікалай Радзівіл на чале літоўска-беларускага войска і надворных каралеўскіх палкоў атрымаў памятную ў гісторыі пабеду пад Воршай у 1564 г.»108. Другі раз Жыгімонт Аўгуст жыў са сваім дваром у Менскім замкуў 1568 годзе.
    «... Як бачым з усяго вышэйсказанага, — пісаў Зямкевіч, — Замак у Менску і месца, дзе ён стаяў, маюць сваё слаўнае гістарычнае прошлае з-прад тысячы лет»109.
    108 Тамсама.
    109 Беларусь. 15 лістапада 1919.
    Замчышча як месца будучай сядзібы ўраду БНР
    Дата, калі нарыс Рамуальда Зямкевіча «Стары замак у Менску» пачаў друкавацца ў «Беларусі», — 14 лістапада — паказвае, што яго публікацыя была прымеркаваная да сэсіі Рады БНР, якая адкрылася ў Менску 12 лістапада.
    Гэта была доўгачаканая і надзвычай важная для ўсіх менскіх беларусаў падзея. Тады яшчэ шмат хто меў ілюзіі і спадзяваўся, што з палякамі можна будзе дамовіцца і яны прызнаюць беларускую дзяржаўнасьць. Сэсія Рады БНР сапраўды прыняла гістарычнае рашэньне: яна пацьвердзіла — a фактычна другі раз абвясьціла — незалежнасьць Беларусі, гэтым разам ва ўмовах польскай акупацыі і насуперак жаданьню польскіх уладаў:
    «Адзначаючы радасны факт далучэньня да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вышэйшага нацыянальнага прадстаўнічага органу Заходняй Беларусі, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі на першым сваім урачыстым сходзе ад 12-га лістапада гэтага 1919 году пацьвярджае пастанову сваю ад 25 марца 1918 году аб поўнай незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў яе этнаграфічных межах. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі як адзіны дзяржаўны орган Беларускага народу павядзе сваю працу ў кірунку здабыцьця прызнаньня перад народаміўсяго сьвету поўнай незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікіўяе этнаграфічных межах. Дзеля таго Рада даручае свайму спаўняючаму органу — Радзе Народных Міністраў
    безадкладна афіцыяльна ўступіць у перагаворы з Польскім Гаспадарствам і з усімі гаспадарствамі сьветуаб юрыдычным і фактычным прызнаньні незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў яе этнаграфічных межах»™.
    Выконваючы гэтую пастанову Рады, прэм’ерміністар БНР Антон Луцкевіч двойчы — 20 лістапада 1919 году і 3 студзеня 1920 году — сустракаўся зь Юзэфам Пілсудзкім, спрабуючы дамагчыся прызнаньня дзяржаўнасьці і незалежнасьці БНР, але няўдала111. Пілсудзкі пацьвярджаў усе свае ранейшыя заявы, выказваў зьдзіўленьне з прычыны непрыхільных да беларусаў дзеяньняў польскіх уладаў Менску, наогул «... агульны характар гутаркі быў вельмі ветлы і прыхільны, — ведама, на грунце польска-беларускай дзяржаўнай фэдэрацыі...»112, але пра незалежнасьць гаварыць не хацеў, спасылаючыся на Антанту і польскіх шавіністаў эндэкаў. Пілсудзкі прапаноўваў пачакаць, бо, як напісана ў пратаколе другой сустрэчы:
    «Паводлерахунку Пілсудзкага, да момантуразьвязкі пытаньня аб Беларусі на доўгі час ёсьць яшчэ каля году. За гэты час беларусы і павінны зрабіць вялікую работу і выявіць як найболый актыўнасьці ў культурна-прасьветнай рабоце і ў прапагандзе, у чым акупацыйныя ўласьці гатовы аказваць помач»'13.
    110 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. С. 489.
    111 Гэта былі другая і трэція сустрэчы Антона Луцкевіча зь Юзэфам Пілсудзкім. Першая адбылася ў верасьні 1919 году.
    112 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. С. 507-
    509.
    113 Тамсама. С. 575-576.
    Неўзабаве частка беларускіх дзеячоў адвярнулася ад палякаў і перайшла да актыўнай антыпольскай прапаганды. Узначальвалі гэтую частку беларускія эсэры, якія ўжо ў лістападзе 1919 году ўвайшлі ў таемнае антыпольскае пагадненьне з савецкай Расеяй. У выніку 13 сьнежня 1919 году адбыўся раскол Рады БНР, заснаваліся Найвышэйшая Рада БНР — фактычна, дырэкторыя зь пяці чалавек — і Народная Рада БНР, якія сфармавалі два суперныя ўрады. Найвышэйшай Радзе падпарадкоўваўся ўрад А. Луцкевіча, Народнай Радзе — урад В. Ластоўскага114.
    Палякі арыштавалі эсэраў-раскольнікаў, у тым ліку Ластоўскага, Бадунову і Мамоньку. Яшчэ праз пару месяцаў, зразумеўшы марнасьць арыентацыі на палякаў, Антон Луцкевіч сышоў у адстаўку. A эсэры пад канец вясны 1920 году радыкалізаваліся настолькі, што арыентавалі сваю партыю (5 тысяч членаў) і Грамаду моладзі (10 тысяч членаў), а таксама Сувязь беларускага працоўнага сялянства на стварэньне баявых дружынаў і пачатак антыпольскай партызанкі. Аднак 11 ліпеня ў Менск прыйшлі саветы, і пачаўся новы этап менскай і беларускай гісторыі.
    Тым ня менш той год — ад паловы 1919-га да паловы 1920-га — стаў значным пэрыядам і для БНР, і для гісторыі Беларусі наогул. Ураду БНР удалося заснаваць дыпляматычныя місіі ў Нямеччыне, Латвіі, Літве, Эстоніі, Чэхаславаччыне, Баўгарыі,
    114 Больш падрабязна пра гэта: Міхалюк Д. Беларуская Народная Рэспубліка: Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Смаленск, 2015. С. 415-433.
    Фінляндыі, Турэччыне115. Замежныя прадстаўніцтвы БНР і выдавецтвы пры іх, вайскова-дыпляматычныя місіі, нечуваны раней прагрэс нацыянальнай асьветы, сотні беларускіх школ, многія дзясяткі беларускіх газэт і часопісаў, росквіт (у параўнаньні з папярэднімі часамі) культуры і мастацтва, шырокая падтрымка насельніцтва, тысячы пакліканых у беларускае войска добраахвотнікаў, дыпляматычныя посьпехі і пэўная няяснасьць становішча — куды схіляцца шалі вагаў, — усё гэта давала беларускім дзеячам (асабліва рамантычна настроенай інтэлігенцыі) падставы спадзявацца і марыць аб поўным посьпеху сваёй справы.
    I вось у такіх умовах, у дні паўторнага абвяшчэньня незалежнасьці БНР і вялікіх надзеяў беларускага актыву Рамуальд Зямкевіч і рэдакцыя газэты «Беларусь», супрацоўнікам і фактычным рэдактарам якой тады быў Старшыня Рады БНР Язэп Лёсік, праводзяць акцыю ў справе папулярызацыі менскага Старога гораду.
    На працягу лістапада газэта «Беларусь» пяць разоў аддае свае старонкі пад апалягетычныя тэксты Зямкевіча пра Менск. 4 лістапада газэта друкуе нарыс Зямкевіча «Беларускія назовы вуліц у Менску», 14 і 15 лістапада з працягам — «Стары замак
    115 Самі беларускія ўрадоўцы пазьней прыводзілі свае доказы і сьцьвярджалі, што незалежнасьць БНР прызналі Расея і Польшча, што, вядома, не адпавядала сапраўднасьці. Гл.: Інфармацыйная запіска Аляксандра Галавінскага аб палітычнымстановішчы Беларусі.узьнікненьні і дзейнасьці Ўраду БНР, дачыненьні да суседніх дзяржаваў, складзеная на падставе дадзеных архіву Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі II Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2.С. 1184-1197.