Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
He заўсёды будаўнікі пасьпявалі — часам, здараліся і абвалы канструкцый. У студзені 1926 году газэта «Савецкая Беларусь» пісала:
«Абвал дому. 29-га студзеня раніцай на НямігаРакаўскай вул. у камунальным доме №8 абвалілася
127 Ляхоўскі У., Раманава I. Цыт. твор.
128 Дзяржаўны архіўМенскай вобласьці, ф. 12-п,воп. 1,спр. 199, арк. 56.
129 Звезда. 8 кастрычніка 1927.
столь. Жыльцы не пацярпелі. Дом пагражае далейшым абвалам»130.
У 1929 годзе дом на рагу Замкавай і Стара-Мясьніцкай (адрас Замкавая, 2 або Стара-Мясьніцкая, 7) абрынуўся ў сваёй цэнтральнай трохпавярховай частцы — засталіся толькі бакавыя двухпавярховыя.
У 1920-я гады Стары горад панёс тапанімічныя страты. У 1926 годзе прэзыдыюм Менскага акруговага выканаўчага камітэту пастанавіў перайменаваць Рыбны рынак у Біржавы завулак131. У 1930-я гады Казьмадзямянаўскую перайменавалі ў вуліцу Дзям яна Беднага, а Школьную ў Вольную. Зрэшты самі менчукі і нават прадстаўнікі ўладаўу наступныя гады ігнаравалі гэтыя перайменаваньні і называлі згаданыя вуліцы Старога гораду па-ранейшаму132.
На працягу 1926-1927 гадоў гістарычная рэчка беларусаў Няміга была схаваная ў жалезабэтонны калектар, пры гэтым была зьмененая яе траса. Раней яна цякла па вуліцы Няміскай, паварочвала на Рыбны рынак, абцякала Замчышча з захаду і поўначы і ўпадала ў Сьвіслач за Замкавай гарой. Калектар жа праклалі напрасткі — па трасе былой Кацярынінскай вуліцы і Нізкім рынку, не правёўшы археалягічных дасьледаваньняў.
130 Савецкая Беларусь. 31 студзеня 1926.
131 Звезда. 21 студзеня 1926. Прапанова аб перайменаваньні бы ла ўнесеная на разгляд прэзыдыюму Менскага акруговага выканкаму 15 студзеня 1926годукамгасам НКВД. Гл.: НАРБ, ф. 6, воп.1, спр. 899, арк. 31.
132 Гл., напр.: Якушка Г. Перспектывы рэканструкцыі горада Менска II Звязда. 21.03.1937.
Хаваць Нямігу ў зямлю пачалі летам 1926 году. 8 верасьня «Звезда» паведаміла:
«На работах сейчас бопее 350 человек. Пронзводятся работы no включенйю Немйгского канала в железо-бетонную трубу от рекй Свыслочй до Республйканскойулйцы. Суіцествуюіцее в настояіцее времярусло Немйгй отводйтся в сторону, что даст возможность уложйть трубу. Прйступлено к бетонйрованйю фундамента трубыурекы Свйслочн»133.
Будаўнікі працавалі даволі хутка, бо ўжо 21 верасьня газэта паведаміла аб заканчэньні першага этапу будаўніцтва:
«Земляные работы на участке от Республйканской до Немйгй-Раковской улйц й от рекы Свйслочй до Екатерйнйнской улйцы закончены. Через две неделй начнутся работы no бетонйрованйю рекй Немйгй. Железо-бетонныеработы предполагается закончйть к 4-му ноября, а засыпку трубы — 1-му декабря. Внутрй коллектора прокладываются каналйзацйонные трубы для сточных вод. Наработах до 400 человек»13^.
Тым ня менш кіраўнікі будаўніцтва зразумелі, што восень выдалася халоднай і зіма наступіць хутка, а таму была прынятая гэткая пастанова:
«... Всеработы no каналйзацйй г. Мйнска разделены на 5 лет. В 1927г. предполагается пройзвестй следуюіцее: закончйть вторую половйну работ no заключеныю рекй Немйгй в железобетонную трубу...»135
133 Звезда. 8 верасьня 1926.
134 Звезда. 21 верасьня 1926.
135 Звезда. 23 верасьня 1926.
Першую частку калектару адмыслова скліканая Менскім акруговым аддзелам камунальнай гаспадаркі камісія прыняла 23 сьнежня 1926 году136. Чыноўнікі спачатку сабраліся ў будынку рамонтна-будаўнічага пададдзелу Менскага аддзелу камунальнай гаспадаркі на Пляцы Волі №2, пасьля агледзелі вынікі будоўлі на Нямізе і падпісалі акт прыёму.
У наступным, 1927-м годзе, рака Няміга ў Старым горадзе перастала існаваць — другая частка працаў была пасьпяхова ажыцьцёўленая. Пры гэтым аб правядзеньні археалягічных раскопак у найстаражытнейшай частцы гораду мовы не ішло, згоды ў Інбелкульту ніхто не пытаўся, і шкода найстарэйшым археалягічным пластам была нанесена непапраўная:
«Во время земляныхработ на Немйге обнаружено значйтельное колйчество предметов домашнего йнвентаря й оборудованйя, вооруженйя й т.д., относяіцйхся к 16-17 столетйям. Все находкй отправляются в археологйческую комйссйю Ннбелкульта»137.
У 1928-1929 гадах падчас земляных працаў для пракладкі каналізацыйных труб па трасе Казьмадзямянаўскай вуліцы і далей у Верхні горад, былі апаганеныя могілкі бэрнардынскага і базыльянскага мужчынскіх кляштараў.
Трагічныя наступствы для шараговай мяшчанскай забудовы Старога гораду мела грандыёзная паводка вясны 1930 году. Халады і сьнег у той год трымаліся да канца красавіка, а затым горад на
136 НАРБ, ф. 691, воп. 1, спр. 82, арк. 306.
137 Звезда. 21 верасьня 1926.
некалькі дзён ахутаў цёплы вільготны туман. Праз тры дні ноччу Сьвіслач імкліва выйшла зь берагоў. Паводка была такой моцнай, што ад некаторых дамоў з-пад вады былі відаць толькі вільчыкі стрэхаў — напрыклад, на Старавіленскім тракце і Пралетарскай вуліцы (сёньня Янкі Купалы). Вада дабралася да ніжніх паверхаў дамоў у Траецкім прадмесьці. У Старым горадзе некранутаю паводкай засталася толькі самая высокая частка Замчышча. Вуліцы Раманаўская Слабада, Нова-Маскоўская, Гандлёвая, Няміга, Нізкі і Рыбны рынкі, паўночны бок Замчышча (так званае Балота) і Татарскія агароды былі залітыя цалкам. Вада не спадала тры дні, Сьвіслач бурліва цякла праз масты, горад аказаўся падзеленым на дзьве часткі138.
У красавіку-траўні 1931 году на Нізкім рынку былі зьнесеныя гандлёвыя рады, а на паўночна-заходнім баку рынкавага пляцу (з боку Замчышча) пасаджаныя некалькі дзясяткаў дрэваў139.
У канцы чэрвеня таго самага году менскі ЖАКТ №5, на тэрыторыі якога знаходзілася частка Замчышча, распачаў у Старым горадзе «ачыстку двароў ад сьмецьця»140. Падчас гэтых працаў, верагодна, яшчэ больш пацярпелі найстарэйшыя помнікі Замчышча на вуліцы Стара-Мясьніцкай — для малаадукаваных функцыянэраў ЖАКТу яны, мабыць, былі ня болып чым руінамі або кучамі будаўнічага друзу.
138 3 успамінаў В. М. Бугаенкі // Памяць: Мінск. Гісторыка-дакумэнтальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. У 4 т. Менск, 2002. Т. 3. С. 205.
139 Рабочмй. 6 траўня 1931.
140 Рабочмй. 28 чэрвеня 1931.
Наогул, жыцьцё ў Старым горадзе ішло вельмі інтэнсіўнае. Новыя ўлады то абвяшчалі муніцыпалізацыю дамоў у гэтым раёне, то празь нейкі час пераглядалі сваё рашэньне і вярталі дамы гаспадарам. Часам гэтыя рашэньні датычыліся адразу двух-трох дзясяткаў дамоў, але адбываліся і «кропкавыя» муніцыпалізацыі. Напрыклад,уліпені 1928 году дом № 11/1 на рагу Казьмадзямянаўскай і Кацярынінскай, які належаў I. В. Ляхаўскаму, было вырашана муніцыпалізаваць
«па прычыне безгаспадарчага скарыстаньня яго дамаўласьнікам Ляхаўскім»^.
Муніцыпалізаваныя дамы праз аўкцыёны перадавалі дробным прадпрымальнікам для арганізацыі гандлю і вытворчасьці рознай прадукцыі.
Адны дамы паводле пастановы гарадзкіх уладаў зносілі, іншыя — рамантавалі і аднаўлялі. Гэтак у траўні 1927 году было вырашана з прычыны дрэннага стану зьнесьці дом №11 на Замкавай вуліцы142, а ў жніўні 1927-га з такой самай прычыны было вырашана адрамантаваць дом №13/9 на Стара-Мясьніцкай вуліцы143, Ва усіх гэткіх выпадках ініцыятарам быў Менскі аддзел камунальнай гаспадаркі (камгас).
У сьнежні 1925 году з дому №6 па Школьнай вуліцы была выселеная сынагога. У пастанове акруговага выканкаму сьцьвярджалася, што «яўрэйская малельня», нягледзячы на тое, што займае ўсяго адзін пакой, усё роўна замінае нармальнаму жыцьцю
141 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 1869, арк. 216.
142 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 1340, арк. 142 аб.
143 Тамсама, арк. 211 аб.
членаў Саюзу будаўнікоў, якія ў тыя часы засялялі будынкі былога Школьнага двара144.
У лютым 1926 году прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму прыняў пастанову « Аб рамонце ў гэтым годзе брукаў і тратуараў у Менску і гарадзкіх паселішчах акругі»145. Пасьля гэтага ў 1926-1931 гадах некаторыя з цэнтральных вуліц забрукавалі часаным каменем або клінкерам — гэтак называецца брук з чырвонай цэглы, пакладзенай «елачкай». Часаны камень эшалёнамі пастаўляўся па чыгунцы з Украіны. Брукаваньне, аднак, ня тычылася Старога гораду. У 1934 годзе пачалі класьці асфальт і тут жа заклалі ім некаторыя забрукаваныя раней часаным каменем вуліцы.
У пачатку 30-х гадоў савецкія ўлады шчыльна заняліся менскай архітэктурай — у 1933 годзе прэзыдыюм ЦВК СССР у Маскве прыняў адмысловую пастанову аб працы Менгарсавету ў галіне будаўнУ цтва146. Пастанова канстатавала, што ў Менску «развнтме коммунального хозяйства н жнлніцного стронтельства отстает от темпов роста населення н развнтня культурно-бытовых запросов трудяіцнхся»147. Словы пастановы «сосредоточвть основное свое внмманне на восстановленнн п правіільной органнзацнн эксплоатацнн налнчного жнлніцного фонда... н на дальнейшем новом стронтельстве»148 у Менску зразумелі па-свойму. Тут было вырашана, што горад не адпавядае свайму высокаму званьню
144 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 540, арк. 286 аб.
145 Савецкая Беларусь. 27 лютага 1926.
146 Мзвестмя ЦІ4К Союза ССР м ВЦЛК. №299, 10 сьнежня 1933.
147 Тамсама.
148 Тамсама.
сталіцы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, і загадана «повысмть этажность» ужо існуючых будынкаў.
Тая «этажность» (ды яшчэ шырыня вуліц) доўгі час будуць важнымі крытэрыямі для савецкіх архітэктараў і ў пасьляваенную пару. У Менску пачаліся надбудовы — там, дзе было два паверхі, надбудоўвалі трэці, дзе тры — дадавалі чацьвёрты, a то і пяты. У 1936 годзе газэта «Рабочнй» паведамляла:
«Мйнскйй стройтельный трест проводйт большйе работы no надстройке этажей над старымй одноэтажнымй й двухэтажнымй зданйямй. Особого внйманйя заслужйвает опыт надстройкй гйнекологйческого корпуса Клйнйческого городка. Здесь впервые в БССР й даже в СССР сохранена й поднята крыша без разборкы стропйл, обрешеткй й самой кровлн. Подьем пронзведен обычнымй джекамй — nodbeMmiMU механйзмамй. Опыт Мйнстроя заслужйвает прймененйя на всехжйлйіцных надстройках БССР»149.
Масавая кампанія надбудовы дадатковых паверхаў у цэнтральнай частцы гораду працягвалася да 1940 году і неўзабаве абярнулася вялікай трагедыяй — напятая статыка старых камяніцаў ня вытрымала пажараў першых дзён вайны, і ў горадзе пачаліся абвалы спаленых будынкаў. Гэта — адна з асноўных прычынаў разбурэньняў у Новым горадзе.