Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
19 сакавіка, выконваючы папярэднюю пастанову, камісія правяла пашыранае пасяджэньне, прысьвечанае помнікам Старога Менску. Удзельнічалі, паводле пратаколу, «т.т. Смоліч, Сербаў, Шчакаціхін, Сьцепуржынскі, Сокалаў і Харламповіч». I. Сербаў зрабіў даклад па двух пытаньнях — аб выяўленьні помнікаў старажытнасьці ў Менску і аб арганізацыі іх «абгляду і вывучэньня» супольна з зацікаўленымі камісіямі і сэкцыямі Інбелкульту. У пастанове запісалі:
«... Прасіць т.т. Сокалава і Сьцепуржынскагаў хуткім часе злажыць сьпіскі мясцовых помнікаў з
174 Тамсама.
175 Тамсама.
падрабязным апісаньнем кожнага помніка: гдзе ён знаходзіцца, у якім становішчы і зь якога боку мае сваю каштоўнасьць... Вайсьці ў згоду з зацікаўленымі сэкцыямі і камісіямі Інбелкульту наконт абгляду і вывучэньня менскіх помнікаў старажытнасьці, будаўніцтва імастацтва, а затым прыняць належныя меры па ахове гэтых помнікаў»176.
На тым самым пасяджэньні заслухалі даклад М. Шчакаціхіна аб «помніках мастацкага будаўніцтва ў правінцыі», у якім ён заявіў, што «многім помнікам мастацкай архітэктуры пагражае руйнаваньне і зьнішчэньне» і заклікаў неадкладна прыняць меры па іх ахове. Вырашылі
«прасіць т. Шчакаціхіна ў хуткім часе злажыць сьпісак усіх тых архітэктурных помнікаў, якім пагражае руйнаваньне ці зьнішчэньне, з падрабязговым тлумачэньнем аб кожным помніку і аб яго каштоўнасьці»177.
Трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу, што асноўным клопатам Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту была старая забудова беларускіх гарадоў і «помнікі мастацкага будаўніцтва» — гэта азначае, што тагачасныя беларускія інтэлектуалы дакладна разумелі вялікую важнасьць менавіта гарадзкой архітэктурнай спадчыны і канцэнтравалі сваю ўвагу менавіта на ёй.
2 красавіка на пасяджэньні пры ўдзеле «т.т. Кацэнбогена, Сербава, Смоліча, Азбукіна, Доўнар-Запольскага, Шчакаціхіна, Харламповіча, Сокалава і Палееса» камісія прызначыла адказных за
176 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 74.
177 Тамсама.
стварэньне сьпісаў помнікаў гарадзкой архітэктуры ў Менску, Віцебску, Магілёве, Полацку, Мазыры і Барысаве, а таксама падтрымала прапанову А. Смоліча арганізаваць у бліжэйшыя месяцы «абгляд і опісь помнікаў старажытных гарадоў» — Віцебску, Полацку, Воршы і Слуцку178.
10 красавіка адбылося чарговае, шостае, пасяджэньне камісіі, якое стала гістарычным і мела ў блізкай будучыні сур’ёзныя наступствы і для Старога Менску, і для большасьці членаў Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту. На тым пасяджэньні камісія вырашыла дамагацца рэстаўрацыі Замчышча і яго забудовы.
Спачатку прысутныя заслухалі даклад «т. Сьцепуржынскага» аб менскіх архітэктурных помніках. Дакладчык падрабязна апісаў і ахарактарызаваў Дом гродзкага суду на Замчышчы і само Замчышча, Кацярынінскую царкву на Нямізе, Халодную сынагогу, катэдральны касьцёл і катэдральны сабор, дом езуіцкага калегіюму («гдзе цяпер ВСНХ»), дом езуітаў («гдзе цяпер НКА»), былы гасьціны двор,
178 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 75. Архіўны арыгінал пратаколу №5 пасяджэньня Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту пашкоджаны і не дазваляе цалкам ідэнтыфікаваць усіх прызначаных адказнымі за апісаньне і збор матэрыялаў па гарадах і вывезеных каштоўнасьцях. У пашкоджаным дакумэнце адпаведны пункт пастановы выглядае так: «Прасіць саставіць пад... апісаньне помнікаў: а) т.т. Сьцепуржынскаг... ...на — па Менску і яго... б) т.т. Васілевіча і... па Вітабску; в) Даўгялу і Пас Магілёва; г) т.т. Дэйніса і Пігул Полацку; д) т. Леца — па Мазыру; е) т. Шыонка — па Барыс...; ж) т. Харламповіча — па... каштоўнасьцям; з) т. Палееса — па гэбр туры; і) т. Доунар-Запольскага — ... зеным архівам; к) т.т. Даугялу і Сербава — па куірованным культурным каштоўн...»
дом масонаў і «дом Пятра Вялікага, на дварэ дома Рабпрос»179. «Домам Пятра Вялікага» у той час у Менску называлі палац Сапегаў XVII стагодзьдзя па адрасе Камуністычная, 19 — ён стаяў ззаду дамініканскага кляштару.
Зацьверджаная прэзыдыюмам Інбелкульту 4 траўня пастанова шостага пасяджэньня камісіі выглядала наступным чынам:
«Зьвярнуць увагу ў першую чаргу на вывучэньне помнікаў Старога Менску і яго акругі, каб можна было ў бягучым. годзе прыгатаваць матар’ялы для выданьня зборніку па ўсебаковаму апісаньню Менска і яго акругі. Трэба пасьпяшыць з вывучэньнем усёй плошчы старога замку і горада, якія існавалі на Нямізе, гдзе да гэтай пары яшчэ захаваліся насыпы, равы і валы, а таксама і некаторыя руіны старых будынкаў. Даручаецца т. Сербаву 12/IV з’арганізаваць камісію зь мясцовых навуковых сіл і грамадзкіх прадстаўнікоў для абгляду Старога Менску і Замкавай гары, каб на месьце выявіць, якія там патрэбна правесьці работы па рэстаўрыраваньню помнікаў старажытнасьці»™0.
Нарэшце надышло 12 красавіка — вызначаны пастановай дзень «абгляду» Замкавай гары. Сербаў склікаў грамадзкую камісію, якая цэлы дзень правяла ў Старым горадзе і склала аб гэтым адпаведны пратакол:
«Камісія — у складзе т. Сербава ад Камісіі па ахове помнікаў, т. Дружчыц ад Гістарычна-археалягічнаіі сэкцыі, т. Палееса ад Гэбрэйскага аддзелу,
179 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 78.
180 Тамсама.
т.т. АжгірэяІМ іДубоўкі адгрупы «Маладняк», т.т. Харламповіча і Вяржбіцкага ад Дзяржаўнага Музэю, т.т. Сьцепуржынскага і Панова — абгледзела плошчу, якую займаюць Стары Менск і яго Замчышча, на правым беразеракі Сьвіслачы пры зьліяньні яе зь Нямігай.
Ад старога менскага замку засталася толькі насыпная гара, вельмі зруйнаваная і заваленаярозным мусарам. На самай гарэ стаяць каменныя і драўляныя руіны будынкаў... Уся мясцовасьць Замчышча знаходзіццаў самым антысанітарным становішчы. Ад старых замкавых будынкаў захаваўся толькі Дом гродзкага суда, ніз каменны, a верх драўляны, вельмі цікавай архітэктуры. На другім паверсе жывуць кватаранты, а ў ніжнім зьмяшчаецца кузьня. Будынку пагражае з аднаго боку руйнаваньне, а з другога — пажар ад кузьні»182.
Утрымліваў пратакол грамадзкай камісіі і рэкамэндацыі, выкананьне якіх павінна было дапамагчы захаваць Замчышча:
«Камісія прызнала, што трэба абавязкова:
1) Прывесьці Замкавую гару ў належны від, абчысьціць яе ад мусару... закрапіць апоўзьні насыпаў...
2) Узяць Дом гродзкага суда на ўчот па ахове помнікаў і прымусіць гаспадара гэтага будынку зрабіць належны рамонт, а таксама выселіць адтуль кузьню.
3) Камісіі па ахове помнікаў злажыць пляны і каштарысы на прывядзеньне менскага Замчышчаў
181 Сапраўднае прозьвішча беларускага паэта Анатоля Вольнага.
182 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 99.
належны від і прадставіць усе матар’ялы па гэтых пытаньнях у Прэзыдыюм ІБК»т.
Пратакол «абгляду» Старога Менску і Замкавай гары падпісалі намесьнік старшыні Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту Міхайла Грамыка і сакратар камісіі Ісак Сербаў. Справа была зробленая. Камісія працавала вельмі хутка. Пляны і каштарысы былі складзеныя менш чым за месяц, Дом гродзкага суду і Замкавая гара былі ўключаныя ў складзены камісіяй папярэдні сьпіс менскіх помнікаў, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове, і ўсе матэрыялы былі перададзеныя на разгляд прэзыдыюму Інбелкульту.
4 траўня прэзыдыюм у складзе «старшыні ІБК т. Ігнатоўскага У., нам. старшыні А. Смоліча, члена прэзыдыюму Б. Аршанскага і нав. сакратара ІБК Я. Дылы» разгледзеў шосты (аб рэстаўрацыі Замкавай гары) і сёмы (аб яе аглядзе) пратаколы Камісіі аховы помнікаў і зацьвердзіў іх без заўваг. У рашэньні запісалі:
«Прапанаваць камісіі паразумецца з Горіспалкомам аб упарадкаваньні Замкавае гары ў Менску»'м.
Камісія з імпэтам узялася выконваць пастанову прэзыдыюму, але скончыць пачатае не змагла. Яе актыўнасьць прыцягнула ўвагу ня толькі прыхільнікаў справы разьвіцьця беларускай культуры, але і яе непрыяцеляў. Камісію на ўзроўні Наркамату фінансаў і СНК БССР фактычна пазбавілі фінансаваньня.
183 Тамсама.
184 Тамсама, арк. 94.
24 верасьня 1925 году Бюро ЦК КП(б)Б разгледзела пытаньне аб працы Інстытуту беларускай культуры. Да пасяджэньня бюро была падрыхтаваная справаздача аб дзейнасьці Інбелкульту за пэрыяд зь лютага па жнівень 1925 году, якую падпісалі намесьнік старшыні Інбелкульту А. Смоліч і навуковы сакратар ІБК Я. Лёсік. У разьдзеле аб дзейнасьці Камісіі аховы помнікаў яны напісалі, што камісія фактычна пазбаўленая фінансаваньня і ніякай гаворкі аб аднаўленьні і рэстаўрацыі з прычыны «браку коштаў» не ідзе:
«Камісія аховы помнікаў старасьветчыны, мастацтва і прыроды далей рэгістрацыі гэтых помнікаў на мясцох немагларазьвінуць сваёй працы, бо на гэта ўсё бракуе коштаў. Па гэтай жа самай прычыне немагчыма перавезьці назад эвакуаваныя ў часе вайны вартасьці, якія зараз гінуць у музэях і архівах РСФСР»185.
У пастанове Бюро ЦК КП(б)Б па справаздачы Інбелкульту было напісана шмат правільных і паліткарэктных на той час словаў і нават згадана пра грошы:
«1) Счйтать необходймым усйлйть партруководство РІнбелкультом. 2) Наладйть связь с рабоче-крестьянскймй массамй прй помоіцй членов-корреспондентов. 3) Прйзнать необходймым дополнйтельно обеспечйть Ннбелкульт средствамй.„»186
Камісія аховы помнікаў, аднак, нічога не атрымала.
185 НАРБ, ф. 4-п, воп. 1, спр. 2003, арк. 411.
186 Тамсама, арк. 375.
Канфлікт Камісіі аховы помнікаў з уладамі
У 1926 годзе член прэзыдыюму і навуковы сакратар Інбелкульту Аляксандар Цьвікевіч апублікаваў справаздачу аб дзейнасьці ІБК за 1925 год. У разьдзеле «Ахова помнікаў» ён пісаў:
«Ахова помнікаў — справаў Беларусі зусім новая. Да таго моманту, калі гэтай справай пачала займацца адпаведная камісія Інбелкульту, ёй да пэўнай меры займалася Навукова-экспэртная камісія пры Наркамасьвеце БССР. Аднак, у экспэртнай камісіі былі свае сьціплыя мэты — яна павінна была толькі канцэнтраваць музэйныярэчы ізабараняць вываз іх за граніцу. “Камісія па ахове помнікаў старажытнасьці, быту і культуры”, заснаваная пры Інбелкульце, зрабілася органам значна шырэйшым як па сваёй праграме, так і па сваёй працы. Функцыі яе цяпер маюць дзяржаўны характар»187.
Успрымаючы сябе галоўным адміністрацыйна-навуковым органам БССР у галіне аховы гістарычнай спадчыны, камісія зь першых дзён свайго існаваньня заняла наступальную пазыцыю ў дачыненьні да органаў дзяржаўнай улады на месцах.
Ужо празь месяц пасьля свайго стварэньня, у пачатку красавіка 1925 году, камісія разаслала ва ўсе райвыканкамы «для абавязковага выкананьня» прынятыя на той момант савецкімі ўладамі нарматыўныя дакумэнты «аб учоце і ахове помнікаў