• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    187 Інстытут беларускае культуры. Псторыя ўзьнікненьня. Сучасная структура. Навукова-дасьледчая дзейнасьць / Апрац. A. I. Цьвікевіч. Менск, 1926. С. 47-48.
    на мясцох і аб адпаведнасьці мясцовай улады за ахову помнікаў на тэрыторыі свайго раёну»188. Да цыркулярных распараджэньняў розных савецкіх наркаматаў была прыкладзеная тэрмінова распрацаваная камісіяй «Інструкцыя аб тым, якія помнікі падлягаюць учоту, як вясьці ўчот і самую ахову»189.
    I ўжо ў першы месяц пачаліся і канфлікты. 2 красавіка камісія заслухала даклад дырэктара Дзяржаўнага музэю П. Харламповіча аб тым, што
    «Слуцкі АВК (акруговы выканаўчы камітэт — С. А.) адказваецца выпаўніць пастанову РНК (Рады народных камісараў — С. А.) аб канцэнтрацыі музэйных каштоўнасьцяў і не выдае Менскаму дзяржаўнаму музэю тых прадметаў, якія напежаць дзяржаўнай ахове»190.
    Абмеркаваўшы даклад Харламповіча, пастанавілі:
    «Зьвярнуцца ў РНК праз прэзыдыюм з асобным прадстаўленьнем, каб прымусіць Слуцкі АВК тэрмінова выдаць Дзяржаўнаму музэю прадметы, маючыя музэйную значнасьць, з прылажэньнем сьпісу гэтых прадметаў»191.
    Гаворка ішла пра старыя карціны і антыкварную мэблю. Прэзыдыюм пад старшынствам У. Ігнатоўскага сабраўся 15 красавіка і нечакана адмовіўся падтрымаць камісію ў яе канфлікце са Слуцкім акруговым выканаўчым камітэтам. Разгледзеўшы адпаведны пратакол Камісіі аховы помнікаў, было вырашана яго
    188 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 75.
    189 Тамсама.
    190 Тамсама.
    191 Тамсама.
    «зацьвердзіць за выключэньнем пытаньня аб скарзе на Слуцкі АВК. На чарговым сходзе прэзыдыюму заслухаць аб гэтым спэцыяльны даклад прадстаўніка камісіі»192.
    Вопытны чыноўнік Ігнатоўскі, добра абазнаны ў рэальных настроях тагачаснай беларускай намэнклятуры, асьцярожна вырашыў не канфліктаваць з уладамі. Наступнае пасяджэньне прэзыдыюму да пытаньня аб Слуцкім АВК, натуральна, не вярнулася.
    Хутка, аднак, узьніклі яшчэ больш вострыя сытуацыі. У пачатку траўня Камісія аховы помнікаў атрымала трагічную вестку — разбураныя Барысаглебскі і Пятніцкі храмы XII стагодзьдзя ў Бельчыцах, былой сядзібе Полацкіх князёў на ўскрайку тагачаснага Полацку. За помнікі мастацкай архітэктуры ў камісіі адказваў Мікола Шчакаціхін. Ён неадкладна быў накіраваны ў Полацак:
    «Інстытут беларускай культуры адразу ж камандыраваў мяне ў Полацак для высьвятленьня на месцы характару і памераў зробленых пашкоджаньняў, а таксама для навуковага дасьледаваньня пазасталых рэштак будынкаў. Прыехаўшы ў Полацак, я знайшоў болей як напалову разбураныя руіны двох нядаўна яшчэ зусім моцных будынкаў; яшчэ стаялі аголеныя, абадраныя муры, і то ня цалком; дахі былі зьнішчаны іўсёзасыпана друзам, сьмяцьцём і абломкамі... Апроч таго, у пазасталых рэштках, пад пластамі груба зьбітага тынку, былі знойдзены часткова запсутыя, а частковазусім добра яшчэ захаваныя насьценныяросьпісы , вялікае
    192 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 70.
    гістарычнае значэньне якіх выразна відаць хаця б толькі з таго, што росьпісы гэтыя зьяўляюцца адзіным у Беларусі ўзорам насьценнага малярства XII сталецьця...»т
    Мікола Шчакаціхін расчысьціў і вывучыў росьпісы абодвух напаўразбураных храмаў і паспрабаваў арганізаваць разам зь мясцовымі ўладамі іх абарону:
    «... Быў складзены акт, у якім падкрэсьлівалася выдатнае навуковае значэньне памянёных помнікаў і зазначалася на небясьпеку, у якой знаходзяцца рэшткі іх, пазбаўленыя аховы як ад наўмыснага злачынства, гэтак і ад атмасфэрных уплываў; у акце быў пункт, згодна якога Полацкі выканком, каб хоць часткова ўзьмясьціць шкоды, прынесеныя аддзелам камунальнае гаспадаркі, абавязваўся на працягу аднаго месяца пасьля складаньня акту ачысьціць руіны ад бруду і сьмецьця, зрабіць над імі часовыя перакрыцьці, каб ахаваць нутраныя росьпісы ад дажджу, сьнегу і ветру, зрабіць дзьверы, якіямаглі б быць зачынены, і зрабіць недаступным уваход у будынкі»19,і.
    15 траўня 1925 году Камісія аховы помнікаў Інбелкульту абмеркавала здарэньне ў Полацку і пастанавіла дамагацца суду над вінаватымі:
    «Сабраць матар’ялы аб зруйнаваньні архітэктурна-гістарычнага помніка ў Полацку і ўвайсьці з хадайніцтвам у РНК наконт прыцягненьня віноўнікаў да суда па 1-3 cm. Уг. КоЬ.»ІП.
    193 Звезда. 2 кастрычніка 1927.
    194 Тамсама.
    195 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 134.
    Пастанову падпісалі С. Кацэнбоген і I. Сербаў.
    3 чэрвеня сабраўся прэзыдыюм Інбелкульту. Як пісалася ў пратаколе, «Прысутнымі былі: Старшыня ІБК с. Ігнатоўскі У, яго намесьнік с. Смоліч А. і члены прэзыдыюму Жылуновіч Зм., загадчык Жыдоўскага аддзелу Аршанскі Б., і навуковы сакратар Дыла Я.».
    Даклад аб рашэньнях Камісіі аховы помнікаў зрабіў А. Смоліч. Пасьля гарачых спрэчак было вырашана пратакол сходу камісіі ў частцы
    «аб зруйнаваньні ў Полацку Барысаглебскага манастыру... зацьвердзіць толькі па пытаньню аб зборы аб гэтым матар’ялу»196.
    Другі раз кіраўніцтва Інбелкульту не захацела ўваходзіць у адкрыты канфлікт з уладамі. Натуральна, гэта была не баязьлівасьць — гэта была рэальная і цьвярозая ацэнка сытуацыі, якая існавала на той час у БССР. Большая частка партыйнага кіраўніцтва ў цэнтры і на месцах, а таксама практычна ўвесь савецкіх апарат карных органаў — НКВД і ГПУ, варожа ставіліся да дзейнасьці нешматлікіх беларускіх дзеячоў, лічылі іх «шавіністамі» і «нацыяналістамі».
    Вось характэрны прыклад гэтага стаўленьня.
    У сьнежні 1925 году IX зьезд КП(б)Б прыняў пастанову «О работе средм молодежл», дзе сярод цяжкасьцяў, зь якімі сустракаецца бальшавіцкая партыя ў сваёй дзейнасьці ў БССР, значылася і такая —
    «актйвность частй мелкобуржуазной нацйоналнстйческой белорусской йнтеллйгенцйй, которая
    196 Тамсама, арк. 131 аб.-132.
    стремйтся к влйянйю на крестьянскую йучашуюся молодежь»197.
    Тым ня менш Камісія аховы помнікаў асьцярожнай пазыцыі кіраўніцтва Інбелкульту не падзяляла. Ужо ў сярэдзіне траўня 1925 году, г. зн. усяго праз два з паловай месяцы пасьля свайго стварэньня, камісія з дапамогай сваіх сяброў-карэспандэнтаў на месцах падрыхтавала «Сьпіскі манумэнтальных помнікаў, якія трэба ўзяць на ўчот і пад ахову на тэрыторыі БССР» і пастанавіла «правесьці іх у заканадаўчым парадку праз РНК»198. Менавіта гэты сьпіс практычна бязь зьменаў быў зацьверджаны ўрадам БССР праз год, 5 ліпеня 1926 году.
    He зьбіралася камісія адступаць і ў Полацку. Яна вырашыла не апэляваць да прэзыдыюму Інбелкульту, а дзейнічаць самастойна і дамагацца ад полацкіх уладаў выкананьня адпаведных заканадаўчых актаў. 9 чэрвеня, пасьля таго, як у пачатку месяца ў Менск вярнуўся М. Шчакаціхін, камісія правяла спэцыяльнае пасяджэньне, цалкам прысьвечанае сытуацыі вакол разбурэньня двуххрамаўХІІ стагодзьдзя ў бельчыцкім Барысаглебскім манастыры. Камісія разгледзела складзены Шчакаціхіным у Полацку акт ад 2 чэрвеня 1925 году ў справе «ўзяцьця на ўчот полацкіх помнікаў мастацтва і старажытнасьці», заслухала вусную інфармацыю навукоўца і пастанавіла:
    197 Коммунястмческая партня Белорусснн в резолюцмях п решенмях сьездов й пленумов ЦК. Т. 1. Менск, 1983. С. 263.
    198 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 134. Поўны сьпіс паўсіх акругах на 20 старонках гл.: ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 135 аб.-145.
    «2. Запрасіць Полацкі акруговы выканаўчы камітэт, якім арганізацыям даручае ён справу фактычнае аховы пералічаных у акце помнікаў.
    3.	Даручыць нагляд за аховай помнікаў мастацтва і старажытнасьці ў Полацкай акрузе сябрам-карэспандэнтам ІБК П. Дэйнісу і Б. Цаста, выслаўшы ім адпаведныя пасьведчаньні.
    4.	Нагляд за сваячасным выкананьнем рамонтных работ па праекту П. Дэйніса даручыць Полацкаму акруговаму т-ву краязнаўства»'99.
    Паводле акту 2 чэрвеня, М. Шчакаціхін абавязаў Полацкі выканкам выканаць кансэрвацыю помнікаў паводле праекту мясцовага краязнаўца Пятра Дэйніса. Тым ня менш уратаваць Бельчыцкі манастыр камісіі не ўдалося. Больш чым праз два гады Мікола Шчакаціхін быў вымушаны канстатаваць:
    «Аднак і да гэтага часу акт ляжыць нерухома, абавязкі, узятыя на сябе Полацкім выканаўчым камітэтам, ня выкананы і будынкі руйнуюцца ўсё далей і далей...»200
    У пасяджэньні 9 чэрвеня 1925 году бралі ўдзел С. Кацэнбоген, М. Грамыка, I. Сербаў, М. Шчакаціхін і Я. Дыла. Пратакол №9 пасяджэньня Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту стаў апошнім. Іншых пратаколаў таго году ў архівах гэтай установы не захавалася.
    Тым ня менш зь іншых крыніц вядома, што камісія сваю дзейнасьць працягвала і нават мела падтрымку некаторых высокіх дзяржаўных урадоўцаў. У прыватнасьці, камісія працягвала настой-
    199 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 169.
    200 Звезда. 2 кастрычніка 1927.
    ваць на прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці за пашкоджаньне помнікаў архітэктуры. У кастрычніку 1925 году першы нумар новага органу ЦБК, часопісу «Наш край» у нататцы «Камісія па ахове помнікаў» пісаў:
    «Праз вышэйшыя дзяржаўныяўстановы камісія правяла загад абтым, што ахова манумэнтальных помнікаў, а таксама гарадзішч, курганоў і г. Ь. ускладаецца на адказнасьць мясцовых выканкомаў і сельсаветаў. За пашкоджаньне і разбурэньне помнікаў вінавайцы караюцца па 112 cm. Крымінальнага кодэксу»2т.
    Аднак загаду відавочна было недастаткова. Камісія пачала дамагацца прыняцьця адпаведнага закону.
    У лютым 1926 году ў Менску адбыўся першы Ўсебеларускі краязнаўчы зьезд. Сярод іншага, дэлегаты прынялі асобную рэзалюцыю аб краязнаўчай працы і ахове помнікаў. Былі ў ёй і такія пункты:
    «... 6. Краязнаўчыя арганізацыі на мясцох павінны мець самы бачны і няўхільны наглядза тым, каб ня нішчыліся ніякія помнікі археалёгіі і наагул старасьветчыны... іў выніках пагражаючай небясьпекі паведамляць Інбелкульт. 7. Зьвярнуцца ў належныя ўстановы з хадайніцтвам аб выданьні адпаведнага закону наконт аховы помнікаў старасьветчыны, мастацтва і прыроды»202.
    Другім раздражняючым улады фактарам у дзейнасьці Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту былі ініцыяваныя ёй частыя патрабаваньні вярнуць
    201 Наш край. 1925. №1. С. 64.
    202 Наш край. 1926. №2-3. С.86.
    вывезеныя ў Расею помнікі беларускай культуры і мастацтва. Гэта не магло падабацца ўладам і яшчэ больш не магло падабацца ГПУ.
    Як памятаем, у зацьверджаным прэзыдыюмам Інбелкульту статуце камісіі пад назвай «Правілы Камісіі па ахове помнікаў» быў і пункт, які даваў ёй паўнамоцтвы шукаць і дамагацца вяртаньня з-за мяжы вывезеных раней зь Беларусі помнікаў. У ім, сярод іншага, гаварылася, што «Камісія... вядзе выяўленьне і падрахунак помнікаў беларускай культуры, якія вывезеныя ці эвакуіраваныя за межы Беларусі»203.