Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
212 Тамсама, арк. 92.
213 НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 3615, арк. 16.
Але пакуль яшчэ яму давяралі. У ліпені Кацэнбоген накіроўваецца ў першую ў тым годзе сваю камандзіроўку ў Маскву, а адтуль — у Нямеччыну. Камандзіроўка ў Нямеччыну была дазволена яму Народным камісарыятам асьветы яшчэ 5 траўня214. Але рэальна ў тое лета выезд за мяжу дазваляла адмысловая камісія ЦК па навуковых камандзіроўках у складзе Гесэна (старшыня), Апанскага, Валасевіча і Шаранговіча, зацьверджаная рашэньнем Бюро ЦК КП(б)Б 8 чэрвеня 1925 году215.
У Нямеччыну Кацэнбоген паехаў з жонкай і двума дзецьмі. Афіцыйнай прычынай камандзіроўкі праўленьне БДУ у адпаведным пасьведчаньні назвала такую:
«... с целью закупкй всевозможных предметов оборудованйя no антропологйй й археологйй й для іізученйя музеев no йсторіш первобытной культуры й этнографйй.,.»216
Кацэнбоген выехаў у Нямеччыну ў ліпені, а гэта азначае, што асаблівых праблемаўу дачыненьнях з рэспубліканскім кіраўніцтвам у яго яшчэ не было. Вярнуўся прафэсар у Менск да пачатку новага навучальнага году. За гэты час Камісія аховы помнікаў Інбелкульту даволі далёка зайшла ў справе Старога гораду ў Менску — у прыватнасьці быў распрацаваны плян рэстаўрацыі менскага Замчышча і полацкіх помнікаў, пра што гаворка пойдзе далей.
Ня выключана, што Кацэнбоген як камуніст мог мець у Нямеччыне і нейкае канфідэнцыйнае
214 Тамсама, арк. 9.
215 НАРБ, ф. 4-п, воп. 1, спр. 2002, арк. 85.
216 НА РБ, ф. 205, воп. 3, спр. 3615, арк. 13.
заданьне ад кіраўніцтва БССР або ад ГПУ. Ён мог, напрыклад, сустракацца з прадстаўнікамі ўраду БНР і зандзіраваць глебу на прадмет магчымага вяртаньня дзеячоў БНР у Менск. Як вядома, у верасьні ў Бэрлін накіруецца Цішка Гартны, а ў кастрычніку ўрад БНР сапраўды прыме пастанову аб самаліквідацыі. Але — гэта толькі прыпушчэньні, ніяк не пацьверджаныя дакумэнтальна.
I вось якраз у тую восень здарылася нешта такое, што прымусіла Кацэнбогена пакінуць Беларусь. Што гэта было — дакладна невядома. 1 кастрычніка 1925 году Кацэнбоген быў зьняты з пасады дэкана факультэту грамадзкіх навук, што аслабіла яго пазыцыі ва ўнівэрсытэце і істотна зьменшыла заробак. У дакумэнце, які аб гэтай перамене ў лёсе прафэсара сьведчыць — паслужны сьпіс, складзены аддзелам кадраў БДУ — прычына адхіленьня ад пасады дэкана факультэту грамадзкіх навук не названая217.
Верагодна, за лета і пачатак восені Кацэнбоген ня здолеў пераканаць ЦК у сваёй ляяльнасьці, і яго адхіленьне стала вынікам пастановы Бюро ЦК КП(б)Б ад 4 чэрвеня («прнзнать настоятельно необходнмым укомплектованне БГУ маркснстскнмм снламн по обіцественным кафедрам м поручнть АПО прмнять меры к этому»), Гэта і была адна з «прмнятых мер». Член «Бунду» з 1904 году і член РКП(б) са студзеня 1920 году Саламон Кацэнбоген аказаўся недастаткова марксісцкім дэканам. Гэта быў ужо значна больш трывожны сыгнал.
У канцы кастрычніка прафэсар Кацэнбоген другі раз накіроўваецца ў Маскву. 28 кастрычніка рэктар БДУ Уладзімер Пічэта на просьбу Кацэнбогена падпісвае яму наступны дакумэнт:
«Пасьведчаньне. Дадзена Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэтам Намесьніку Рэктара, прафэсару Саламону Захаравічу КАЦЭНБОГЕНУў тым, што ён камандыруецца Праўленьнем Б.Д.У.угор. Маскву дзеля навуковай працы, а таксама дзеля закупкі неабходных вучэбных падсобак для Ўнівэрсытэту тэрмінам з 29 кастрычніка па 10 лістапада 1925 году..,»21S
Менш чым праз 10 дзён пасьля вяртаньня з Масквы (дзе ён, відавочна, пры дапамозе нейкіх сувязяў у ЦК РКП(б) або праз знаёмых шукаў магчымасьціўладкавацца на працу), 20 лістапада 1925 году, прафэсар Кацэнбоген піша на імя рэктара БДУ наступную заяву:
«Ректору Белгосуннверсйтета.
Профессора С. 3. Каценбогена
Заявленйе.
Оставляя после долгйх лет работы Белгосунйверсйтет й уезжая в Москву, убедйтельно прошу сохранйть за мною до окончанйяучебного годазванйе Профессора Белгосунйверсйтета»219.
У гэтай заяве зьвяртае на сябе ўвагу красамоўны выраз «оставляя после долгнх лет работы Белгосунмверсмтет». Насамрэч у БДУ Кацэнбоген працаваў усяго чатыры гады — 9 верасьня 1921 году ён быў прыняты на пасаду прафэсара катэдры сацыялёгіі,
218 Тамсама, арк. 17.
219 Тамсама, арк. 18.
a 1 кастрычніка 1922 году стаў намесьнікам рэктара і дэканам факультэту грамадзкіх навук. Аўтар заявы відавочна шкадаваў, што ад’яжджае зь Менску і пакідае ўнівэрсытэт.
25 лістапада справа Кацэнбогена была разгледжаная на пасяджэньні праўленьня БДУ. Аб гэтым застаўся наступны запіс у пратаколе пасяджэньня:
«Слухалі: ЗаявуНам. Рэктара, праф. С. 3. Кацэнбогена аб тым, што ён адкамандыроўваецца ў Масквуў распараджэньне ЦК РКП(б). Пастанавілі: ПраўленьнеБ.Д.У. выражае прафэсару С. Кацэнбогену шчырую падзяку за працы па Ўнівэрсытэту»220.
Але яшчэ за дзень да таго, як Кацэнбоген напісаў заяву на імя Пічэты з просьбай захаваць за ім званьне прафэсара БДУ да канца навучальнага году, 19 лістапада 1925 году, Кацэнбоген прысутнічаў на пасяджэньні Бюро ЦК КП(б)Б. Для чаго? Зноўсухія радкі пратаколу:
«Слушалй: Просьбу тов. КАЦЭНБОГЕНА об отпуске его йз Белоруссйй в распоряженйе ЦК РКП. Постановйлй: Удовлетворйть»221.
У адрозьненьне ад іншых пунктаў парадку дня, па справе Кацэнбогена абмену думкамі не адбылося — ніхто не выступаў і ніхто ні аб чым не пытаўся: Кацэнбоген папрасіўся, яго адпусьцілі. I ніхто яму не падзякаваў за працу ў Беларусі на розных, у тым ліку і міністэрскіх, пасадах.
А далей пачынаюцца загадкі. 25 лістапада быў апошні дзень працы Кацэнбогена ў БДУ і Беларусі наогул. 19 лістапада на Бюро ЦК ён прасіў адпусь-
220 НАРБ, ф. 205, воп. 5, спр. 113, арк. 129.
221 НАРБ, ф. 4-п, воп. 3, спр. 8, ч. III, арк. 279.
ціць яго ў распараджэньне ЦК РКП(б) у Маскву, праз тыдзень, на пасяджэньні праўленьня БДУ ён заявіў ужо, што «адкамандыроўваецца» ў Маскву. Відавочна, што пра адкамандзіраваньне ён казаў, маючы за сабой ужо рашэньне Бюро ЦК — інакш кажучы, хітраваў
А дзе ж прафэсар Саламон Кацэнбоген урэшце апынуўся? У архівах БДУ захавалася наступная тэлеграма:
«Мйнск. Унйверсйтет. Ректор. 19/1.
Губ. Саратова 6/157316
Убедйтельно прошу выдать жалованйе под’ёмные жене здесь нйчего не получйл квартйры нет = Каценбоген»222
Як бачым, праз два месяцы, 19 студзеня 1926 году, прафэсар Кацэнбоген напісаў свайму былому калегу і начальніку Ўладзімеру Пічэту адчайную тэлеграму з Саратаўскай губэрні РСФСР. Замест Масквы ён апынуўся далёка на ўсходзе Расеі бяз грошай і жытла — нядрэннае адкамандзіраваньне ў распараджэньне ЦК РКП(б).
На абароце гэтай тэлеграмы ёсьць гэткі запіс:
«Разгледжанаў пасяджэньні праўленьня Б.Д.У. ад 20 студзеня 1926 г. Хадайніцтва задаволена. Cm. дзелавод»223.
Пічэта былому калегу не адмовіў, хоць «под емные», як вядома, выдаюцца на новым месцы працы. Аб чым усё гэта сьведчыць? Адказ відавочны. Саламон Кацэнбоген быў або высланы зь Беларусі, або ўцёк.
222 НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 3615, арк. 22.
223 Тамсама, арк. 22 аб.
Калі меркаваць толькі па зьнешніх фактарах і нешматлікіх захаваных архіўных матэрыялах — справа выглядае на мяккую высылку і амаль нічым не адрозьніваецца ад яшчэ аднаго такога самага «пераезду» ў Маскву, які адбыўся 10 месяцаў пазьней. У верасьні 1926 году зь Менску быў высланы прафэсар Мітрафан Доўнар-Запольскі. Вось якую заяву ў канцы верасьня 1926 году ён напісаў на імя рэктара БДУ:
«Т. Ректору Белорусского Государственного Унйверсйтета.
Профессора М. В. Довнар-Запольского
Заявленйе
В вйду моего переезда на работу в Москву прошу освободйть меня от обязанностей профессора Белорусского Государственного Унйверсйтета й выдать мне удостоверенйе в том, что ухожу no собственному желанйю с 1 октября 1926 г.
Проф. Довнар-Запольскйй»224.
4 кастрычніка 1926 году прафэсар Доўнар-Запольскі атрымаў ад кіраўніцтва ўнівэрсытэту гэткі дакумэнт:
«Пасьведчаньне.
Дадзена гэтае Мітрафану Віктаравічу ДоўнарЗапольскаму ў тым, што ён састаяў на пасадзе прафэсара па катэдры гісторыі Беларусі — на Пэдагагічным Факультэце і па катэдры гісторыі народнай гаспадаркі Расіі — па Факультэту Права і Гаспадаркі Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту, з 1 кастрычніка 1925 г. па 1-ае верасьня 1926 г. і аслабанен ад пасады ў Б.Д.У., згодна яго аб тым
224 НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 2549, арк. 7.
заявы, што подпісамі і прыкладаньнем пячаткі сьведчыцца. В. а. / Рэктар Б.Д.У. (Слонім) Кіраўнік спраў (Серко)»225.
У чым розьніца паміж справамі Кацэнбогена і Доўнар-Запольскага, калі меркаваць па захаваных архіўных матэрыялах? Амаль ніякай. Абодва «пераехалі» ў Маскву. Доўнар-Запольскі апынуўся яшчэ і ў лепшым становішчы, 6о здолеў у Маскве ўладкавацца на неблагую працу — ён стаў выкладчыкам у Сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева і ў Інстытуце народнай гаспадаркі імя Пляханава. Для Кацэнбогена ў Маскве такой працы не знайшлося, і ён урэшце апынуўся ў Саратаве выкладчыкам сацыялёгіі мясцовага ўнівэрсытэту.
Той факт, што Доўнар-Запольскі не прасіў грошай у БДУ пры звальненьні, таксама мала аб чым сьведчыць. Выкладаньне ва ўнівэрсытэце было яго дадатковай працай. Асноўныя грошы ён атрымліваў як урадавы чыноўнік — супрацоўнік Дзяржпляну БССР. Выходную дапамогу ён мог атрымаць там.
Адзіная розьніца — гэта тое, што сёньня дакладна вядома пра высылку Доўнар-Запольскага, бо апублікаваны дакумэнт з архіву ФСБ Расеі, дзе пра гэта згадваецца.
У кастрычніку 1926 году з АГПУ па Заходнім краі рапартавалі ў Маскву:
«По нашему настоянйю вйдный йдеолог двйженйя — профессор Довнар-Запольскйй прйнужден был покйнуть пределы Б.С.С.Р., Некрашевйч, Смолйч, Дыло, Красйнскйй, Cepeda й многйе другйе былй
сняты co всех свойх постов й поставлены на другую работу»226.
Адносна Кацэнбогена такога дакумэнту пакуль ня знойдзена.
Высылка Доўнар-Запольскага насіла ў параўнаньні зь некаторымі іншымі выпадкамі нават «мяккі» характар. Наогул, высылка за межы Беларусі была ў першай палове і сярэдзіне 20-х гадоў мяккай формай рэпрэсіяў:
«Змаганьне зь беларускімі працаўнікамі асабліва актыўна пачало праводзіцца зь лютага 1921 гоЬу, калі ДПУ са згобы ЦБ КП(б)Б арыштавала 860 чалавек (па некаторых зьвестках—1500). Большасьць зь іх былі сябрамі БПСР (Беларускай партыі эсэраў), некаторыязмагалісяза беларускую дзяржаўнасьць, уваходзячы ў Раду БНР»227 .