Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
Гэты вялікі дакумэнт складаўся з дваццаці трох пунктаў. I толькі ў ягоным 11-м пункце мімаходзь, сярод іншага, была згаданая патрэба «апісваць помнікі»;
«Чарговымі заданьнямі агульнадзяржаўнага значэньня да 10-га сакавіка 1927 г. зьяўляецца:
а) усебаковае дасьледаваньне і вывучэньне кожнай акругай аднаго раёну; б) сэзонныя фэналягічныя і мэтэаралягічныя назіраньні; в) вывучэньне бюджэту часу селяніна звычаёвага права, хатніхрамёстваў і становішча сялянскай гаспадаркі, паводле адпаведных анкет; г) вывучэньне грашовых скарбаў, вуснай народнай творчасьці і матар’ялаў па беларускім мастацтве; д) апісаньне помнікаў старасьветчыны, дзе гэта ня зроблена, карысных выкапняў і паселішчаў гарадзкога тыпу; е) прыняцьце ўдзелу ў дэмаграфічным перапісе 1926 г.»265
263 Тамсама. С. 82.
264 Гл.: Наш край. 1926. №8-9. С. 65-68.
265 Тамсама. С. 72.
Помнікі архітэктуры, якія ў 1925 годзе дамінавалі ў клопаце краязнаўцаў, у верасьні 1926 году нават не пацягнулі ня тое што на асобны пункт, нават на падпункт рэзалюцыі — патрэбу іх апісаньня аб’ядналі з патрэбай апісаньня карысных выкапняў. А пра ахову помнікаў архітэктуры, патрэбу іх рэстаўрацыі і пошуку для гэтага сродкаў не было сказана ні слова.
Так маргіналізавалася найважнейшая для выхаваньня нацыянальнай сьвядомасьці справа. I тэндэнцыя гэтая з кожным месяцам рабілася ўсё больш відавочнаю.
13 кастрычніка 1926 году на пасяджэньні Цэнтральнага бюро краязнаўства член прэзыдыюму ЦБК, рэдактар часопісу «Наш край» Зьмітрок Бядуля зрабіў справаздачу аб дзейнасьці часопісу за першы год яго існаваньня (часопіс пачаў выдавацца ў кастрычніку 1925 году):
«... За ўвесь час (1 год) надрукавана артыкулаў: прыродазнаўчых — 30; геаграфічных — 6; гістарычных — 7; аб помніках старасьветчыны — 10; быту, гігіены, санітарыі, народнай мэдыцыны, мовы — 8; мастацтва — 4; мэтадычных артыкулаў па краязнаўстве — 12; праграм, інструкцый і анкет — 25»266.
Статыстыка красамоўная і прыярытэты ясныя. Да таго ж, большасьць артыкулаў аб помніках архітэктуры зьявіліся ў першых нумарах часопісу. Такі зьмест «Нашага краю» ЦБК задаволіў. У пастанове запісалі:
266 Наш край. 1927. №1. С. 74.
«Па дакладзе пастаноўлена адзначыць, што часопіс мае належны характар і месцы здавальняе; галоўным недахопам зьяўляецца нерэгулярнасьць выхаду...» 267
Але гэтага было недастаткова для тых, хто пільна назіраў за дзейнасьцю краязнаўцаў. Хай сабе і на маргінэсе, хай сабе і бяз згадак пра патрэбу аховы і рэстаўрацыі помнікаў, але пра іх існаваньне ўсё ж згадвалі. Гэта, відаць, адпаведныя структуры трывожыла. Таму яшчэ праз два месяцы, у сьнежні 1926 году, па краязнаўчым руху нанесьлі некалькі апошніх удараў.
Спачатку чарговае закрытае пасяджэньне Бюро ЦК КПБ(б) чарговы раз абмеркавала сытуацыю ў Інбелкульце, пры якім дзейнічала Цэнтральнае бюро краязнаўства. Сярод пастановаў ізноў было вырашана максымальна «деполнтнзнровать НБК», а пытаньне «краеведческой органнзацнм» разгледзець асобна268.
Неўзабаве камісія ЦК КПБ(б) па інтэлігенцыі правяла спэцыяльнае пасяджэньне, прысьвечанае Інбелкульту, і прыняла адпаведную рэзалюцыю. У матэрыялах пасяджэньня восем правадзейных членаў Інстытуту беларускай культуры, тагачасная інтэлектуальная эліта народу, упершыню абвінавачваліся ў нацыянал-дэмакратызьме:
«1. Цвйкевйч Александр, нацйонал-демократ, сугцностй советской властй не осознал. Член презйдйума НБК, ученый секретарь МБК.
267 Тамсама. С. 75.
268 Цыт паводле кн.: Інстытут беларускай культуры. 1922-1928. Дакумэнты і матэрыялы. Менск, 2011. С. 166.
2. Лёсйк Язеп, нацйонал-демократ, член МБК, председатель правопйсно-термйнологйческой коMUCCUU.
3. Азбукнн Нйколай, нацйонал-демократ, (бывшйіі эсер — актйвный). Член ЛБК, научный секретарь ЦБК.
4. Трамповйч, нацйонал-демократ, член МБК, ученый секретарь медсекцйй.
5. Чаржйнскйй Владйслав, нацйонал-демократ, секретарь секцші языка й лйтературы.
6. Смолйч Аркадйй, нацйонал-бемократйческйй уклон. Заведуюіцйй редакцйонно-йздательскйм отделом, заместйтель председателя НБК, член презйдйума РІБК.
7. Луцевйч РІван (Янка Купала), левонароднйческйй уклон. Член МБК, член правопйсно-термйнологйческой комйссйй.
8. Мйцкевйч Константйн (Якуб Колас), нацйонал-демократйческййуклон, под влйянйем Лёсйка. Член МБК, член правопйсно-термйнологйческой KOMUCCUU»269.
А ў 9-м пункце прынятай па выніках нарады рэзалюцыі камісія ЦК КПБ(б) вырашыла:
«Азбукіна зработы [у] ЦБКзьняць, замест высунуць аднаго зь беспартыйных нізавых работнікаў Краязнаўчага таварыства»270.
I нарэшце ў тым самым сьнежні 1926 году ў галоўным органе краязнаўцаў, часопісе «Наш край» зьяўляецца артыкул Васіля Самцэвіча «Краязнаў-
269 Тамсама. C.162.
270 Тамсама. C.165.
ства ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве краю».
Публікацыя тая стала апатэозам рэалізацыі сакрэтнай пастановы Бюро ЦК КП(б)Б ад 4 лютага 1926 году. Гэтым тэкстам камуністычнае кіраўніцтва БССР і ГПУ забівала апошні цьвік у труну справы аховы помнікаў у Беларусі.
Вось невялікія фрагмэнты таго праграмнага артыкулу, якім адкрываўся 12-ты нумар «Нашага краю» за 1926 год. Але і яны даюць магчымасьць адчуць, у якой вусьцішнай ідэалягічнай атмасфэры даводзілася працаваць тады дзеячам Інбелкульту. Гэта — прэамбула антыбеларускага пагрому 1929-1930 гадоў.
Пачынае аўтар з крытыкі дзейнасьці краязнаўцаў:
«... Краязнаўстваўмінулым амаль штозусім не насіла характару практычна-карыснай працы; яно было далёка ад вырашэньня жыцьцёвых гаспадарчых і культурным праблем. Цяпер наадварот: справа краязнаўства зьяўляецца пераважна вытворчай праблемай, праблемай будаўніцтва новай гаспадаркі і новай культуры.
Перад партыяй, Савецкай уладай і перад усімі працоўнымі масамі стаіць цяпер вялікая задача гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў кірунку новага сацыялістычнага лабу. Нам патрэбна разьвіваць нашу прамысловасьць, падняць на належную вышыню тэхніку нашае сельскае гаспадаркі, стварыць культурныя ўмовы жыцьця і працы. Задачы, якія перад сабой ставіць рабочая кляса і Савецкая ўлада, могуць быць з посьпехам выкананы толькі
пры ўмове ўсебаковага вывучэньня прыродных багацьцяў і асаблівасьцяй краю...»271
Вось як Васіль Самцэвіч тлумачыў патрэбу зьмены кірунку, у якім мусяць праводзіцца краязнаўчыя дасьледаваньні:
«Вывучэньне і вырашэньне праблем сельскай гаспадаркі, умоў разьвіцьця нашай прамысловасьці, укладу эканамічных і бытавых узаемаадносін маюць для насу сучасны момант ня толькі адмыслова-тэарэтычнае значэньне, але і практычную неабходнасьць.
Для разьвіцьця сельскае гаспадаркі нам неабходна добра ведаць усе прыродныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы данай мясцовасьці, становішча сельскагаспадарчае тэхнікі, культурны ўзровень насельніцтва гэтае мясцовасьці і г. д.; нельга разьвіваць прамысловасьці таго ці іншага віду, не дасьледаваўшы належным чынамусіхмагчымасьцей гэтагаразьвіцьця: налічча сыравіны, запасаўэнэргіі, працоўнае сілы, выгаднага транспарту, попыту на вырабляемыя прадукты.. .»272
I, нарэшце, пастаноўка новай «вытворчай» задачы перад краязнаўчым рухам:
«Дзеля гэтага краязнаўчым арганізацыям трэба будаваць плян сваёй працы, выходзячы зь мясцовых чарговых задач Савецкаеўлады, увязваць сваю працу з практычнай працай савецкіх устаноў. Толькі ў такім выпадку праца краязнаўчых арганізацый будзе жыцьцёвай і карыснай для працоўных мас і органаў Савецкае ўлады.
271 Наш край. 1926. №12. С. 3-5.
272 Тамсама.
Такія пытаньні, як інтэнсыфікацыя сельскай гаспадаркі, рацыяналізацыя лясной гаспадаркі, мэліярацыя, разьвіцьцё мясцовай прамысловасьці, каапэрацыі, правядзеньне культурных мерапрыемстваў... могуць быць вырашаны савецкімі органамі на мясцох у значнай меры пры дапамозе краязнаўчых арганізацый...
Органам плянуючым, гаспадарчым. і каапэрацыйным установам і працаўніком неабходна бліжэй падысьці да краязнаўчых арганізацый, устанавіць з апошнімі цесную сувязь...
Школьнае краязнаўства павінна насіць вытворчы ўхіл і быць грамадзка-карысным і неабходным, напрыклад: вывучэньне санітарна-гігіенічнага становішча вёскізмэтай палепшыць яго, абсьледаваньне сельскай гаспадаркі і барацьба за павышэньне яе тэхнікі»т.
Дастаткова параўнаць гэты тэкст з раней прыведзенымі вытрымкамі з экскурсіяў па Магілёве, каб зразумець і адчуць маштаб зьменаў, якія былі гвалтоўна навязаныя краязнаўцам партыйным кіраўніцтвам БССР усяго праз год пасьля пачатку іх актыўнай дзейнасьці ў галіне вывучэньня і аховы помнікаў.
Няма патрэбы і казаць, што аслабленае звальненьнем свайго навуковага сакратара прафэсара Міколы Азбукіна Цэнтральнае бюро краязнаўства прыняло гэтую партыйную дырэктыву да выкананьня безь пярэчаньняў. Затое варта нагадаць, што аўтар артыкулу, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, настаўнік і краязнавец Васіль Самцэвіч з
273 Тамсама.
Барысаўшчыны ў 1929 годзе стаў на чале Цэнтральнага бюро краязнаўства, узначальваў яго да самага моманту ліквідацыі ў 1932 годзе, стаў заслужаным настаўнікам БССР, пражыў доўгае жыцьцё і памёр у 1978 годзе, маючы 89 з паловай гадоў. Рэпрэсаваны неўзабаве Мікола Азбукін не дажыў і да 50-ці.
10-13 лютага 1927 году адбыўся II Ўсебеларускі краязнаўчы зьезд з удзелам 187 дэлегатаў з усёй рэспублікі. Па дакладзе прэзыдыюму і акруговых таварыстваў вяліся дэбаты па 23 тэмах, а прынятая выніковая рэзалюцыя зьезду складалася з 33 пунктаў. Hi сярод абмеркаваных 23 тэмаў, ні ў 33 пунктах пастановы не было ні слова пра помнікі архітэктуры і іх ахову274. А тым часам на момант правядзеньня зьезду ў Беларусі налічвалася 240 краязнаўчых арганізацый, у якія ўваходзіла 9389 актыўных членаў275. Усю гэтую армію людзей раптам пазбавілі іх асноўнай мэты.
Далейшая дзейнасьць краязнаўцаў мела ўжо ў значнай ступені абсурдысцкі характар. 25 сакавіка 1927 году Менскае акруговае таварыства краязнаўства заслухала справаздачу свайго кіраўніцтва. Вось чым у той час ужо займаліся людзі, якія паўтара года перад гэтым абсьледавалі помнікі Старога Менску, праводзілі экскурсіі па Пляцы Волі і Замчышчы, а таксама зьбіралі здымкі старых вуліц і будынкаў для наступнага іх выданьня пад адной вокладкай:
«У горадзе абсьледавана 17 прадпрыемстваў (заводы, фабрыкі): тры скураных заводы і ФЗУ