Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
7. Менску часы рэвалюцыйнага руху па дакумэнтам і матар’ялам.
8. Менск з боку прамысловасьці і гандлю.
9. Бібліяграфія»309.
Як бачым, кніга была цалкам гатовая да друку, паколькі ў справаздачы была пададзеная дакладная, паводле зьместу, структура зборніка-манаграфіі. Можна толькі здагадвацца, якімі здымкамі былі ілюстраваныя пяты і шосты разьдзелы зборніка.
Адна з апошніх згадак пра гэтую кнігу ў друку датуецца красавіком 1927 году, калі той самы часопіс «Полымя» ў разьдзеле «Хроніка беларускае культуры» паведаміў, што Камісія па ахове помнікаў Інбелкульту робіць ужо апошнія прыгатаваньні да выхаду «апісаньня Менску і яго ваколіц» і што
309 Цыт. паводлекн.: Інстытут беларускай культуры. 1922-1928.
С. 182.
«выданьне будзе ілюстравана чарцяжамі, малюнкамі і здымкамі»310.
Але і гэтым разам «Падарожнік па Менску» ў сьвет ня выйшаў. А ўвосень 1927 году, як убачым далей, Камісія аховы помнікаў Інбелкульту наогул перастане існаваць.
Падрыхтаваныя матэрыялы і здымкі манаграфіі, верагодна, трапілі ў Беларускі дзяржаўны музэй, супрацоўнікі якога таксама спрабавалі выдаць кнігу. У музэі яна трансфармавалася спачатку ў альбом «Стары Менск», што дадаткова сьведчыць пра каштоўнасьць сабраных раней Камісіяй аховы помнікаў Інбелкульту здымкаў, а пасьля ў навуковы ілюстраваны зборнік з той самай назвай. Усё гэта адбылося на працягу 1928 году.
Калі на пачатку году Музэйная рада БДМ пастанаўляла выдаць альбом «Стары Менск», то плянавалася, што ў кнізе будзе апісаная гісторыя Менску да канца XIX стагодзьдзя, а праілюстраваная кніга будзе
«старадаўнімі плянамі гораду, відамі, гістарычнымі будынкамі, партрэтамі менскіх дзеячоў, пячаткамі і г. Э.»311.
Нягледзячы на перамяшчэньне цэнтру падрыхтоўкі кнігі з Інбелкульту ў Беларускі дзяржаўны музэй, займаліся ёй, фактычна, тыя самыя людзі. Напісаньне ўступнага артыкулу да музэйнага альбому было даручанае навуковаму сакратару Гісторыка-археалягічнай камісіі Інбелкульту Дзьміт-
310 Полымя. 1927. №3. С. 245.
311 Бамбешка I. Вывучэнне дзяржаўнымі музеямі БССР гісторыка-культурнай спадчыны Мінска ў 1919-1941 гг. // Мінск і мінчане. Дзесяць стагоддзяў гісторыі. С.168-169.
рыю Даўгялу. Гісторык музэйнай справы ў Беларусі I. Бамбешка лічыць, што апублікаваны ў першых трох нумарах часопісу «Наш край» за 1928 год гістарычны нарыс Дз. Даўгялы «Стары Менск» мог быць тымуступным артыкулам да альбому312. Сыходзячы з гэтай лёгікі, можна меркаваць, што і нарыс Васіля Дружчыца «Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст.», апублікаваны ў 1926 годзе, мог быць часткай плянаванай раней манаграфіі Інбелкульту пра Менск. Але напэўна гэтага сказаць нельга.
У кожным выпадку абодва згаданыя гісторыкі на працягу некалькіх гадоў былі ўдзельнікамі спробы выданьня навуковага манаграфічнага выданьня помнікаў Старога Менску з сотнямі фатаздымкаў. Калі 13 кастрычніка 1928 году рада Беларускага дзяржаўнага музэю вырашыла выдаваць не альбом, аўсё ж зборнік «Стары Менск», г. зн. вярнулася да плянаў Інбелкульту, у склад рэдакцыйнай калегіі былі ўключаныя і супрацоўнікі Інбелкульту Дз. Даўгяла, В. Дружчыц і М. Шчакаціхін, а таксама супрацоўнікі музэю Л. Барсукова, А. Бурдзейка, В. Ластоўскі, А. Ляўданскі, А. Паноў і іншыя.
Што да здымкаў і працы фатографаў, дык яшчэ 6 сакавіка 1925 году старшыня мастацкай сэкцыі Інбелкульту Язэп Дыла і навуковы сакратар гэтай сэкцыі Мікола Шчакаціхін падпісалі пастанову аб плянах работы сэкцыі, у якой сярод іншага гаварылася аб пачатку збору фатаздымкаў і малюнкаў для «вывучэньня старога і сучаснага беларускага мастацтва»313.
312 Тамсама. С. 169.
313 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 55.
Праз тры месяцы, 3 чэрвеня 1925 году, прэзыдыюм Інбелкульту заслухаў даклад намесьніка старшыні ІБК і члена Камісіі аховы помнікаў Аркадзя Смоліча, у якім ён агучыў прапановы камісіі аб выдзяленьні сродкаў на фатаграфаваньне помнікаў і забесьпячэньне гэтай справы зь юрыдычнага боку. Прапанову падтрымалі, у пастанове запісалі:
«Зацьвердзіць і даручыць кіраўніку спраў Чарапніну выясьніць з чыйго дазволу можна фатаграфаваць і здымаць розныя пляны з помнікаў»314.
Паколькі амаль уся тэрыторыя БССР была тады памежнай зонай, дык дазвол на фатаграфаваньне будынкаў давала НКВД. Для Інбелкульту ў тагачасных умовах атрымаць такі дазвол было няцяжка, і праца пачалася.
Да гэтага трэба дадаць яшчэ, што ў 1925 годзе фатаграфаваньне менскіх помнікаў і вуліц, як памятаем, арганізоўвала і камісія гарсавету па арганізацыі Музэю Старога Менску.
Бюджэт Камісіі аховы помнікаў быў невялікі, таму яна пачала прасіць дадатковыя сродкі на аплату працы фатографаў. У красавіку 1926 году «Савецкая Беларусь» апублікавала нататку «Вывучэньне помнікаў мінулага»:
«Прэзыдыюм ІБК вызначыў 200 руб. Камісіі па ахове помнікаў старажытнасьці на фатаграфаваньне гэтых помнікаў і зьбіраньне адпаведных матарялаў»315.
За летнія месяцы 1926 году помнікі менскай архітэктуры і старыя вуліцы былі сфатаграфа-
314 Тамсама, арк. 131 аб.
315 Савецкая Беларусь. 24 красавіка 1926.
ваныя. У справаздачы Камісіі аховы помнікаў за 1926-1927 гады, падрыхтаванай вясной 1927 году, сьцьвярджалася:
«Мінулымлетам праведзенаработа па фатаграфаваньню помнікаўг. Менску іяго ваколіцы. Сфатаграфаваны гістарычныя мясцовасьці, плошчы і вуліцы, гістарычныя ці каштоўныя па свайму архітэктурнаму стылю будынкі, а таксама старажытныя гарадзішчы і замчышчы. Такім чынам сабрана каля 200 фатаграфічных картак па старому гораду на Нямізе і па новаму гораду і яго ваколіцы»316.
Тут ужо называецца лічба 200 замест 300, пра якія ішла гаворка раней. Але гэта азначае толькі тое, што 200 здымкаў маглі трапіць у канчатковы варыянт манаграфіі Інбелкульту пра Менск. Затое ў гэтай цытаце маецца дакладнае пацьверджаньне, што камісія сфатаграфавала Замчышча і Стары горад. Ну а «новым горадам» у гэтым дакумэнце, зразумела, названы Верхні горад і ваколіцы Дамініканскага кляштару — гэта значыць, што быў сфатаграфаваны ўвесь гістарычны цэнтар Менску, прычым ня толькі асобныя будынкі, але і вуліцы, і пляцы.
Сёньня гісторыкі менскай архітэктуры былі б радыя мець ня тое што трыста або дзьвесьце здымкаў 20-х гадоў з выявамі «замчышча» і «старога гораду на Нямізе». Яны былі б шчасьлівыя мець хаця б 10-15 такіх здымкаў. Але ўсе гэтыя сотні найкаштоўнейшых «фатаграфічных картак» разам з тэкстам манаграфіі пра Менск зьніклі бязь сьледу.
316 Цыт. паводле кн.: Інстытут беларускай культуры. 1922-1928.
С. 181.
Апошняя па часе згадка пра зборнік «Стары Менск» у друку датуецца траўнем 1929 году, калі часопіс «Наш край» у нататцы «Беларускі дзяржаўны культурна-гістарычны музэй у Менску» пісаў:
«Падрыхтоўваецца да выданьня зборнік “Стары Менск”»317.
Тым ня менш кніга, якую называлі то «манаграфічным зборнікам», то «зборнікам з апісаньнем г. Менску і яго ваколіц», то «падарожнікам па Менску», то «зборнікам “Стары Менск”», у сьвет так і ня выйшла.
У тым самым траўні 1929 году ў Менск прыбыла камісія Цэнтральнай кантрольнай камісіі ВКП(б) на чале з Уладзімірам Затонскім для праверкі ходу беларусізацыі ў БССР. Яшчэ празь месяц, 27 чэрвеня, Затонскі выступіў на пасяджэньні ЦК КП(б)Б з разгромным дакладам, у якім рэзка крытыкаваў нацыянальную палітыку ў БССР, абураўся разгулам беларускага нацыяналізму і дзейнасьцю беларускай «нацыяналістычнай» інтэлігенцыі.
Пасьля гэтага, у ліпені 1929 году, Камуністычная партыя Беларусі абвясьціла нацыянал-дэмакратызм галоўнай небясьпекай у палітыцы, навуцы і культуры і заклікала
«асноўны агонь накіраваць на беларускі наступальны шавінізм і нацыянал-дэмакратызм»™.
Пачаліся першыя звальненьні, а вясной наступнага 1930 году — арышты выдатных дзеячоў беларускай навукі і культуры. Гэтак скончылася
317 Наш край. 1929. №5. С. 53.
318 Зьвязда. 27 ліпеня 1929. — Цыт. паводле:МаркаваА. Шляхда савецкай нацыі. Палітыка беларусізацыі (1924-1929). Менск, 2016. С. 255.
беларусізацыя і на паверхню выйшла тое, што, як мы бачылі, пакрыёма жыло і давала аб сабе знаць у кіраўніцтве ЦК КП(б)Б і АГПУ па Заходнім краі ўжо ў 1925-1926 гадах — расейскі вялікадзяржаўны шавінізм.
Апынуліся за кратамі і практычна ўсе ўдзельнікі спробы выдаць манаграфічнае апісаньне помнікаў Старога Менску.
Вельмі верагодна, што большасьць падрыхтаваных для манаграфіі «Стары Менск» здымкаў страчана назаўсёды падчас рэпрэсіяў 30-х гадоў. Успомнім сьведчаньне паэта Сяргея Грахоўскага, якога у 1936-1937 гадах вадзілі на допыты па ўнутраным двары НКВД БССР з «Амэрыканкі» ў будынак па вуліцы Рэспубліканскай:
«У канцы двара ляжаць стосы папер, папак, канвэртаўзь лістамі і здымкамі. Іх кідае ў спэцыяльную печ невысокі вайсковец, а другі доўгаю качаргою варочае і разьбівае попел. Колькі там згарэла рукапісаў, дакумэнтаў, дысэртацый, здымкаў, дзёньнікаў і лістоў! Год, пакуль я быў пад сьледзтвам, не патухала тая страшная печ. А колькі яна палілася да мяне і пасьля мяне?»319
У тых канвэртах са здымкамі маглі быць і фатаграфіі Старога гораду. Практычна сто працэнтаў людзей, якія маглі імі валодаць, у 30-я гады былі арыштаваныя і высланыя або расстраляныя. Іх архівы, натуральна, былі спаленыя.
319 Грахоўскі С. Зона маўчання II Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. Крыжавы шлях. Менск, 1994. С. 39.
Спроба перайменаваньня вуліц у Старым горадзе
Праявілася ў той час і схаваная ідэалягічная барацьба беларусаў з ВКП(б) і ГПУ у галіне нематэрыяльных сымбаляў, у прыватнасьці, у тапаніміцы.
Новыя валадары надавалі велізарнае значэньне назвам вуліц. Старое і аўтэнтычнае ў Менску (гістарызм БНР) мусіла саступіць месца прышламу ідэалягізму. Усе памяталі пра перайменаваньне вуліц у горадзе ў 1918 і 1919 гадах. У кастрычніку 1922 году ЦК КП(б)Б прыняў пастанову «О перенменованнн улнц н фабрлк в честь революцлн»320. Паводле гэтай пастановы да 1932 году ў Менску розныя камуністычныя назвы і імёны Валадарскага, Дзяржынскага, Леніна, Сьвярдлова, Урыцкага ды іншых атрымалі 44 вуліцы.
У пачатку 1926 году — г. зн. у часе наступу на Камісію аховы помнікаў Інбелкульту і гвалтоўнай пераарыентацыі краязнаўчага руху на вывучэньне прыроды і гаспадаркі — тапанімічная сытуацыя ў Менску была ўжо цалкам пад кантролем камуністычнага кіраўніцтва і вызнаваных ім ідэяў. Добра яе ілюструе наступнае газэтнае паведамленьне ў студзені 1926 году: