• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Вось як апісваў распрацаваны Падарожніцкай камісіяй маршрут экскурсіі па Старым горадзе
    352 Савецкая Беларусь. 21 красавіка 1926.
    353 Полымя. 1927. №2. С. 205.
    Мікалай Касьпяровіч. Пачыналася экскурсія зь Нямігі і Ракаўскага прадмесьця:
    «Спушчаючыся з Пляцу Волі ўніз па Школьнай вул. праз апошнія вароты першага кварталу яе на левым баку, экскурсант пападае на так званы Школьны двор, шэраг будынкаў на якім, разам з Халоднаю сынагогаю, дэталямі сваімі нагадвае некаторыя асаблівасьці познай беларускай грамадзянскай і фартыфікацыйнай готыкі а таксама беларускага драўлянага будаўніцтва XVII-XVIII стагодзьдзя. Цераз другія вароты гэтага двара выхад на Няміскую вул., у раён так званай Чорнай біржы. Насупраць, на пачатку Ракаўскай вул. знаходзіцца так званая Жоўтая царква XVII стагодзьдзя, значна зьмененая пазьнейшымі пераробкамі. За ёю (№2) — Менскае акруговае таварыства краязнаўства зь невялікімі калекцыямі па гор. Менску і Меншчыне»354.
    Далей экскурсанты траплялі на Замчышча:
    «На завулку Вызваленьня (№26, тэл. № 335) трэба агледзець шпалерную фабрыку, заснаваную ў 1923 годзе ў 7 аддзелаў. На рагу Замкавай пачынаецца замчышча, на якім ёсьць старасьвецкі так званы дом гродзкага суда, пабудаваны быццам з рэштак менскага замку пасьля пажару яго ў 1778 годзе; аб доме існуе легенда як аб месцы пасяджэньняў Беларуска-літоўскага трыбуналу.
    3 замчышча, якое абмываецца зараз толькі Сьвіслаччу, бо невялічкі ручай былой Нямігі, якая ўспамінаецца ў слове аб палку Ігаравым і некалі аб-
    354 Касьпяровіч М. Куды і як вадзіць экскурсіі II Наш край. 1929. №4. С. 10.
    мывала замакз другога боку, пушчаны па падземным штучным карыце, відаць вельмі прыгожыя краявіды на розныя бакі Менску»355.
    Пабываўшы на самым высокім месцы Замчышча — на перасячэньні вуліц Падзамкавай і Стара-Мясьніцкай, ідучы па апошняй, экскурсанты траплялі на Нізкі рынак:
    «Адсюль (з Замчышча — С. А.) лёгка прайсьці на Нізкі рынак, куткі якога, калі зьняць сучасныя шыльды, зьяўпяюцца найтыповымі прадстаўнікамі гэтага XVI-XVII стагодзьдзя. На ім можна наглядаць надзвычайна цікавыярысы быту дробных гандляроў і рамясьнікоў.
    Зь Нізкага рынку цераз драўляны мост на Сьвіслачы, па Камунальнай вул., міма дому па левым баку яе, у якім жыў выдатны беларускі пісьменьнік Максім Багдановіч, аб чым сьведчыць мэмарыяльная дошка на доме, — выхад на пляц Парыскай Камуны...»356
    Размах экскурсійнай працы, арганізаванай Інбелкультам і Народным камісарыятам асьветы, не застаўся незаўважаным і тымі, хто каштоўнасьці беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі не падзяляў. Ужо ў красавіку 1926 году Менскі акруговы камітэт КП(б)Б арганізаваў контрэкскурсіі. Вось паведамленьне «Савецкай Беларусі» пад назвай «У Менскім акружкоме КПБ. Экскурсіі ў Менску і яго ваколіцах»:
    «Бюро па самаадукацыі распрацоўвае пытаньне аб правядзеньні з мэтай самаадукацыіў Менску іяго
    355 Тамсама.
    356 Тамсама.
    ваколіцах экскурсіі для т.т. займаючыхся самаадукацыяй. Экскурсіі будуць праводзіцца па вывучэньню грамадзкасьці (музэй рэвалюцыі, дом 1-га зьезду кампартыі і т. д.), таксама адбудуцца агульныяэкскурсіі (музэй, бібліятэкі, заводы, фабрыкі і інш.)»357.
    Тут ужо, як бачым, у адрозьненьне ад экскурсіяў Наркамасьветы, акцэнт рабіўся на рэвалюцыі і рэвалюцыйным руху, на «вывучэньні грамадзкасьці».
    Тым ня менш Стары Менск тады быў на вуснах вельмі многіх беларускіх працаўнікоў. Дзякуючы высілкам членаў Камісіі аховы помнікаў Стары горад рабіўся аб’ектам вывучэньня і клопатам новых навуковых структураў, якія тады ўзьнікалі.
    У кастрычніку 1925 году ў Інбелкульце была створаная Гісторыка-археалягічная камісія, старшынём якой стаў М. Доўнар-Запольскі, а навуковым сакратаром — Дз. Даўгяла. У склад камісііўвайшлі У Пічэта, В. Дружчыц, М. Мялешка, I. Сербаў, П. Харламповіч, А. Ляўданскі. А ўжо празь месяц у дзейнасьці гэтай камісіі адбылася важная падзея, якая зноў жа сьведчыць пра эпіцэнтар тагачаснай навуковай і грамадзкай увагі дзеячоў Інбелкульту. Вось як пра тую падзею ў 1926 годзе пісаў сам Дзьмітры Даўгяла:
    «3 паловы лістапада пры камісіі ўтворана падкамісія па вывучэньні Старога Менску з запрашэньнему яе склад т.т. A. М. Панова, A. А. Сьцепуржынскага, П. К. Маразэвіча, А. Л. Аніхоўскага... Падкамісіяй па Старому Менску высьветлены крыніцы, якія падлягаюць вывучэньню, прагледжаны друкаваныя матар’ялы да гісторыі Менску
    357 Савецкая Беларусь. 27 красавіка 1926.
    (Паноў, Сьцепуржынскі, Маразэвіч) ізроблены плян Старога Менску (Аніхоўскі);... прагледжана частка рукапіснага матар’ялу ў Менскім цэнтрархіве і зроблены выпіскі па тапаграфіі і гісторыі Менску (Даўгяла); кожнаму члену падкамісіі па вывучэньні Старога Менску вызначана асобная тэма з мэтаю ўсебаковае распрацоўкі»358.
    I заснаваная ў кастрычніку 1925 году Гісторыка-археалягічная камісія, і заснаваная ў лістападзе ў яе складзе Падкамісія па вывучэньні Старога Менску, дзейнічалі пад парасонам Гісторыка-археалягічнай сэкцыі Інбелкульту. Летам 1925 году ўся гэтая структура сканцэнтравала сваю ўвагу на менскай даўніне. У справаздачы аб праведзенай за лета сэкцыяй працы пісалася:
    «... Сэкцыя займалася вывучэньнем гісторыі беларускіх гарадоў, зрабіла плян і апісаньне Нямігі, Замчышча, будынка «Гродзкага суду» і інш.»359.
    Хваля ўвагі да Старога гораду нарастала ў тыя месяцы як лявіна.
    У сьнежні 1925-га — студзені 1926 году ў Менску адбылася наладжаная Інбелкультам Першая ўсебеларуская мастацкая выстаўка. А ўжо празь месяц Мікола Шчакаціхін выступіў у друку з артыкулам «Матывы краязнаўства ў нашым сучасным мастацтве. (3 вынікаў Усебеларускай выстаўкі)». Гэты артыкул стаў другім (а паводле часу напісаньня — першым) выбітным тэкстам Шчакаціхіна, дзе ён даў вартыя зьдзіўленьня і памяці нашчадкаўпрыклады захопленай апалёгіі Старога гораду ў Менску.
    358 Наш край. 1926. №1. С.54-55.
    359 Наш край. 1925. №1. С. 59.
    Шчакаціхін пісаў, што галоўнай задачай беларускага мастацтва павінен быць яго ўдзел у «нашым культурным будаўніцтве», а сярод тэмаў — побыт насельніцтва краіны, яе гістарычнае мінулае і яе культура. Ён верыў, што ўвага да помнікаў гісторыі стане галоўнай тэмай беларускага мастацтва, прынамсі, на бліжэйшую пэрспэктыву:
    «... Пры выкананый гэтых задач павінна атрымацца тое, што можна было бзваць “краязнаўчым ухілам” у мастацтве, прычым ухілу гэтаму, бясспрэчна, належыць будучыня, уваўсякім выпадку ў бліжэйшыя гады нашае працы ў даным кірунку»360.
    Шчакаціхін уважліва прааналізаваў экспанаты выставы на прадмет іх адпаведнасьці важным, на ягоную думку, задачам і прынцыпам. Ён падлічыў, што з 877 экспанатаў у першым, мастацкім аддзеле выставы (жывапіс, графіка, скульптура) Беларусі было прысьвечана 414 або 47,2%. Калі ж ён зрабіў пэрсанальны аналіз аўтараў, дык атрымалася, што зь ліку 104 аўтараў першага аддзелу выстаўкі «краязнаўчыя матывы сустракаюцца ў працах 62 аўтараў, г. зн. болей, як паловы ўсіх удзельнікаў (59,6 прац.)»361.
    Як мы ведаем, гарадзкая архітэктура і яе помнікі былі адным з галоўных навуковых інтарэсаў Шчакаціхіна. Праявілася гэта іўяго аналізе экспанатаў Першай усебеларускай выстаўкі. Ён падлічыў, што віды беларускіх гарадоў і асобныя гарадзкія гістарычныя будынкі прадстаўлены на 96 карцінах і малюнках — што, паводле мастацтвазнаўцы, складала
    360 Наш край. 1926. №2-3. С. 17.
    361 Тамсама. С. 18.
    23,2% ад усіх краязнаўчых матываў на выстаўцы. He без задавальненьня Шчакаціхін адзначыў, што гэта самы важны матыў для тагачасных беларускіх мастакоў. Сярод іншых матываў — народныя беларускія тыпы (55 работ, 13,5%), беларускі народны быт (29 работ, 7%), гісторыя Беларусі (13 малюнкаў, 3,1%), габрэйскія тыпы (48 работ, 11,5%) і інш.362
    Калі ж Шчакаціхін узяўся аналізаваць прадстаўленыя на выставе работы, дык якраз тут ён і ня змог схаваць свайго захапленьня і замілаваньня да старых куточкаў беларускага гораду. Ён падзяліў удзельнікаў выставы на дзьве групы. Мастакі першай групы канцэнтраваліся на гарадзкім жыцьці без увагі да помнікаў архітэктуры:
    «Першае месца па колькасьці, як мы ўжо заўважылі, займаюць гарадзкія пэйзажы, галоўным чынам, віцебскія і менскія, што зразумела, боўгэтых асяробкахзгуртавана большасьць нашыхмастакоў; часткова да іх далучаюцца і іншыя беларускія месты, як Бабруйск, Магілеў, Заслаўе, Гомель і Вяліж. У трактаваньні тэм магчыма вызначыць два асноўныя падыходы: адныхмастакоў цікавіць гарадзкі пэйзаж наагуляк адзін з пэйзажных сюжэтаў чыста фармальнага значэньня; яны бяруць або агульныя яго пэрспэктывы, або паасобныя куткі, вуліцы, рынкі, часта ўводзячы ў іх кавалкі разнастайнага гарадзкога быту; такі падыход мы знаходзім, напрыклад, у працах: Волкава, Кругера, Лебедзевай, Пархоменкі, Пэна, Сьляпяна, Эндэ і некаторых іншых»363.
    362 Тамсама.
    363 Тамсама. С.19-20.
    А вось як Шчакаціхін кажа пра творчасьць мастакоў, якіх ён аднёс да другой групы:
    «Другія мастакі пераносяць цэнтр увагі на тыя спэцыфічныя асабпівасьці нашых бепарускіх гарадоў, якія выяўляюцца ў іх маляўнічых старажытных будынках, у гэтых часта напаўзруйнаваных маўклівых сьведках мінулага, важкія муры якіх утвараюць у той жа час такія эфэктоўныя дэкарацыйныя плямы; гэтыямастакі выабражаюць то паасобныя гмахі ўва ўсёй урачыстай скончанасьці іххарактэрных форм, то агульныя краявіды гораду, назаднім плянеякіхдамінуюцьусётыяжпаважныя старажытныя масівы»ІМ.
    I, нарэшце, некалькі імёнаў, чые творы Міколу Шчакаціхіну спадабаліся асабліва:
    «Сярод прац апошняе катэгорыі асабліва цікавыя рысункі Мільчына, дзе асабліва кантрастна падкрэсьлены характэрны эфэкт драўляных хатак менскіх аколіц на фоне высокіх, зьнікшых у тумане касьцёлаў; навеяныя Менскам эскізы алоўкам Пернікава, на якіх знаёмыя нам так добра менскія архітэктурныя формы ўспрымаюцца, быццам. нанова праведзеныя праз прызму стылізацыі; моцная гравюра на дрэве Аксэльрода, дзе стылізацыя таго ж Менску даведзена да манумэнтальнага канца ў кампактнай, упрошчанай кампазыцыі...»365
    Гэты тэкст, побач зь якім быў зьмешчаны малюнак вуліцы Казьмадзямянаўскай Майсея Сьляпяна — адна зь вяршыняў тагачаснай апалёгіі старой гарадзкой архітэктуры і Старога Менску ў прыватнасьці.
    364 Тамсама.
    365 Тамсама. С. 20.