Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
У адпаведнасьці з пастановай камісіі, плян рэстаўрацыі Замчышча павінен быўпрадугледжваць і рамонт будынку Гродзкага суду з высяленьнем адтуль кузьні.
Магчыма таксама (калі браць пад увагу паведамленьне «Нашага краю» аб «пляне аднаўленьня напалову зруйнаваных» менскіх помнікаў), што плян прадугледжваў і аднаўленьне суседніх з будынкам Гродзкага суду старасьвецкіх камяніцаў, якія ў свой час Язэп Драздовіч назваў «крушнямі дамоў Маньковіча». Хутчэй за ўсё менавіта на руіны камяніцаў Маньковіча ўказвае часопісная фраза аб «пляне аднаўленьня напалову зруйнаваных» менскіх помнікаў — менавіта так, напалову разбуранымі, яны выглядаюць на малюнку Драздовіча 1920 году.
Зрэшты, у тым, што гэта менавіта так і што працаўнікі Камісіі аховы помнікаў прадугледжвалі рэстаўрацыю менавіта напаўразбураных камяніцаў Замчышча, пераконвае і наступны фрагмэнт
прыведзенай раней пастановы Камісіі ад 10 красавіка:
«Трэба пасыгяшыць з вывучэньнем усёіі плошчы старога замку і горада, якія існавалі на Нямізе, гдзе да гэтай пары яшчэ захаваліся насыпы, равы і валы, а таксама і некаторыяруіны старых будынкаў. Даручаецца т. Сербаву 12/IVз’арганізаваць камісію зь мясцовых навуковых сіл і грамадзкіх прадстаўнікоў для абгляду Старога Менску і Замкавай гары, каб на месьце выявіць, якія там патрэбна правесьці работы парэстаўрыраваньню помнікаў спгаражытнасьці»374.
Гэта ўжо недвухсэнсоўнае ўказаньне на «крушні дамоў Маньковіча» («некаторыя руіны старых будынкаў»), Калі б гэтыя «руіны» тады належным чынам дасьледавалі, сёньня гісторыкі маглі б ведаць пра камяніцы менскага замку значна больш.
Важна таксама, што ў гэтай цытаце мова ідзе ня толькі пра Замчышча, але і пра ўвесь Стары горад зь яго вузкімі вулкамі і двума рынкамі — Нізкім і Рыбным («Трэба пасьпяшыць з вывучэньнем усёй плошчы старога замку і горада, якія існавалі на Нямізе»). Гэта — важны доказ разуменьня членамі Камісіі аховы помнікаў значнасьці ўсяго Старога гораду для беларускай культуры і важнасьці яго захаваньня.
Пастанова камісіі ад 10 красавіка лякалізуе Стары горад раёнам Нямігі, што і ня дзіўна — перад вайной менскія мікратапонімы «Стары горад» і «Няміга» былі сынонімамі, бо вуліца Няміская (або Няміга) даходзіла да самай Сьвіслачы праз Рыбны
374 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 78.
і Нізкі рынкі — фактычна, Стары горад быў яе ваколіцамі375.
Таму можна меркаваць, што плян рэстаўрацыі прадугледжваў рамонт і захаваньне камяніц Нізкага рынку і прылеглых да яго вулак і кварталаў. Успомнім цытату з экскурсіі Касьпяровіча:
«...Нізкірынак, куткіякога, калізьняць сучасныя шыльды, зьяўляюцца найтыповымі прадстаўнікамі гэтага XVI-XVII стагодзьдзя».
Забягаючы наперад, прывядзем тут радкі з генэральнага пляну сацыялістычнай рэканструкцыі Менску 1936 году, у аснову якога (як убачым далей) былі пакладзеныя пляны менскага камгасу ад 1926 году:
«Особенно актйвно должна пройзводйться реконструкцйя района Немйгй — во 2-м этапе полностью лйквйдйруемого»376.
Гісторыя не данесла да нас аўтараў пляну рэстаўрацыі Замкавай гары 1925 году ў Менску. Мы, напрыклад, дакладна ведаем, што ў тым самым часе плян аднаўленьня напаўразбураных храмаў Бельчыцкага манастыра ў Полацку быў распрацаваны тамтэйшым краязнаўцам, членам-карэспандэнтам Інбелкульту Пятром Дэйнісам. У чэрвені 1925 году прэзыдыюм Інстытуту беларускай культуры пастанавіў:
«Наглядза сваячасным выкананьнем рамонтных работ па праекту П. Дэйніса даручыць Полацкаму акруговаму т-ву краязнаўства»377.
375 Частка Няміскай вуліцы паміж Рыбным і Нізкім рынкамі ад
1866 году называлася Кацярынінскай.
376 БДАНТД, ф. 6, воп. 2, спр. 19, арк. 132.
377 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 169.
Адносна менскага праекту такіх сьведчаньняў, нажаль, не захавалася. Але, грунтуючыся наўскосных зьвестках, зь вялікай доляй верагоднасьці можна меркаваць, што аўтарамі пляну аднаўленьня і ўпарадкаваньня Замкавай гары і яе помнікаў былі тыя самыя асобы, якія ў раней цытаваных тут дакумэнтах згадваліся як галоўныя спэцыялісты па менскіх помніках архітэктуры — гэта менскія гісторыкі-краязнаўцы Сокалаў і Сьцепуржынскі. Як памятаем, менавіта іх у сакавіку 1925 году Камісія аховы помнікаў прасіла скласьці сьпіс менскіх помнікаў, наладзіць іх агляд і вывучэньне, а таксама арганізаваць ім належную ахову378.
Адносна Аляксандра (Алеся) Сьцепуржынскага біяграфічныя зьвесткі існуюць. У той час ён быў актывістам Менскага акруговага таварыства краязнаўства і супрацоўнікам Дзяржаўнага музэю, а да таго працаваў дырэктарам Менскага пэдагагічнага тэхнікуму. Адносна ж Сокалава (паводле іншых згадак — Сакалова) такіх зьвестак няма. Магчыма, гэта быў ужо вельмі немалады выкладчык музыкі — вядома, што ў 80-я гады XIX стагодзьдзя нехта А. Сокалаў узначальваў Музычнае таварыства ў Менску. Магчыма, таксама, што Сокалаў 20-х гадоў быў сваяком таго А. Сокалава.
Ня выключанатаксама, што Сьцепуржынскаму і Сокалаву дапамагаў і Аляксандар Паноў — былы інспэктар Менскай духоўнай сэмінарыі і заснавальнік царкоўна-археалягічнага камітэту ў Менску, які ў 1925 годзе актыўна ўдзельнічаў у працы Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту. Паноўу 1919 годзе pa-
зам са Сьцепуржынскім уваходзіў у лік актывістаў Менскага таварыства гісторыі і старажытнасьці.
Мог браць удзел у складаньні праекту рэстаўрацыі помнікаў Замкавай гары і член інбелкультаўскай Падкамісіі па вывучэньні Старога Менску Аляксандар (Алесь) Аніхоўскі, якіўвосень 1925 году стварыў дакладны плян Старога гораду. Ад 1927 да 1930 году ён працаваў інспэктарам пэдагагічных тэхнікумаў Наркамасьветы БССР.
Праз поўную адсутнасьць у архівах папераў менскага гарадзкога камгасу за 1925-1926 гады мы ня ведаем як і якія канкрэтна рашэньні прымаліся адносна інбелкультаўскага пляну рэстаўрацыі Замчышча. Затое з публікацыяў тагачаснага друку вынікае, што ў плянах на 1926 год бульвару («саду») для турыстаў на Падзамкавай вуліцы не было.
У лютым 1926 году газэта «Савецкая Беларусь» са спасылкай на Менскі аддзел камунальнай гаспадаркі паведаміла, што ў 1926 годзе ў сталіцы БССР закладуць тры новыя сквэры:
«... на Сьвярдлоўскай вул., на Юбілейнай плошчы і пры вакзале МББ чыгункі»379.
Ідэя рэстаўрацыі Замчышча і захаваньня Старога гораду ў Менску, народжаная ў 10-20-я гады XX стагодзьдзя, робіць гонар тагачаснаму беларускаму актыву. Гэта паказвае, што найлепшыя людзі Беларусі ўжо ў той час былі абазнаныя ў культурных трэндах старой Эўропы. Агульнанацыянальнае таварыства аховы і рэстаўрацыі помнікаў зьявілася ў Францыі ў 1874 годзе. У Аўстра-Вугоршчыне гэтым пачалі займацца яшчэ на 100 гадоў раней.
379 Савецкая Беларусь. 14 лютага 1926.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў Вене ўжо існавалі прафэсійныя школы архітэктараў-рэстаўратараў. У Празе ў 50-я гады XIX стагодзьдзя ствараліся пляны ня толькі рэстаўрацыі, але і рэгенэрацыі страчаных помнікаў.
Прапанова Рамуальда Зямкевіча 1919 году аб рэстаўрацыі помнікаў Замчышча і наступная ўвага дзеячоў Інбелкульту да Старога гораду былі натуральнай праявай культурнага сталеньня і высьпяваньня беларускай нацыі.
Спроба «нізавой» рэстаўрацыі будынку Гродзкага суду
У 1926-1927 гадах адбылася яшчэ адна прыгожая гісторыя з дэтэктыўным адценьнем, якая сьведчыць, што беларускія дзеячы нягледзячы на няўдачы спрабавалі розныя спосабы і нават хітрыкі, каб захаваць галоўны прадмет клопату Камісіі аховы помнікаў — Стары горад у Менску.
Грошай на рэалізацыю створанага ў другой палове 1925 году пляну рэстаўрацыі Замкавай гары ўлады, як вядома, не далі. Тады, відаць, Камісія вырашыла ратаваць асобныя помнікі, унесеныя ў дзяржаўны сьпіс.
3 сьнежня 1926 году адзін з жыхароў Менску зьвярнуўся ў Інбелкульт з наступнай заявай:
«В Мнбелкульт
Мсаака Мойсеева Мйнковскаго
Заявленйе
Предоставляя прй сем смету на восстановленйе прйнадлежалцего мне смешанного флйгеля во дворе
моем на Старо-Мяснйцкой ул. №8, прошу выдать мне охранную грамоту й поддержать мое ходатайство пред Комхозом о предоставленйй мне льгот no перестройкам й достройкамупомянутого флыгеля, к ремонту которого я прйступлю весною будуіцего 1927 года.
Н. М. Мынковскйй
Жйтельство мое no
Комсомольской ул.
д. №38 кв. 6»380.
Дом №8 па Стара-Мясьніцкай вуліцы — гэта, як вядома, будынак Гродзкага суду, які яшчэ называюць Трыбуналам Вялікага Княства Літоўскага. Другі яго паверх быў драўляны, таму Ісак Мінкоўскі называе свой «флігель» зьмешаным.
Да заявы прыкладалася «Смета на возобновленне смешаннаго флмгеля, прннадлежаіцаго гр. йсааку Монсееву Мннковскому, расположенного по Старо-Мясннцкой ул. д. №8», складзеная на шасьці вялікіх, нестандартнага памеру аркушах паперы на агульную суму 3723 рублі 14 капеек381.
Мяркуючы па дэталізацыі ўсяго працэсу аднаўленьня будынку, які прапісаны ў каштарысе — а гэта 36 пунктаў з адсылкамі на адпаведныя артыкулы і параграфы тагачаснага Закону аб парадку аховы помнікаў старажытнасьці, мастацтва і прыроды — гэты дакумэнт быў складзены зусім ня аўтарам заявы. Яго маглі скласьці толькі спэцыялісты Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту. Верагодна, такім чынам, ад імя гаспадара будынку, яны
380 НАРБ, ф. 42, воп. 1, спр. 1926, арк. 96-96 аб.
381 Тамсама, арк. 97, 97 аб., 98, 98 аб., 99, 100, 101, 101 аб.
імкнуліся здабыць сродкі на рэстаўрацыю помніка і захаваць яго ад разбурэньня — у тыя гады там разьмяшчалася кузьня.
Дакумэнтальнага працягу гэтай гісторыі знайсьці не ўдалося, але аб тым, што ў выдаткаваньні грошай на рэстаўрацыю будынку Гродзкага суду камгас НКВД Інбелкульту адмовіў, можна меркаваць паводле наступных дэталяў.
У заяве Мінкоўскага ў Інбелкульт у подпісе пазьней нехта зьмяніў дату, перарабіўшы шасьцёрку на сямёрку — было 3 сьнежня 1926 году, стала 3 сьнежня 1927 году. А пад назвай каштарысу пазьней таксама сінім атрамантам, але троху іншага адценьня і іншым почыркам дапісалі «1928». Гэта дакладнае дакумэнтальнае пацьверджаньне таго факту, што ў 1927 годзе грошай атрымаць не ўдалося або заява не была пушчана ў ход наогул. Таму праз год пры дапамозе такой няхітрай маніпуляцыі зь лічбамі была зробленая другая спроба. Дадаткова нас у гэтым пераконвае і той факт, што ў самім тэксьце заявы Мінкоўскага фраза «к ремонту которого я прнступлю весною будуіцего 1927 года» засталася нязьменнай.