• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    I, нарэшце, празь невялікі час іншы выканаўца абавязкаў начальніка Галоўкамгасу БССР — Стэкель — дасылае ў НКВД РСФСР пакет запоўненых анкетаў, далучыўшы да яго наступны суправаджальны ліст:
    «В Народный комйссарйат внутреннйх дел РСФСР (Статйстйческое Бюро)
    гор. Москва Рілыінка 21 а.
    Прй сем препровождаются анкетныезаполненйя no оборудованйю eodonpoeodoe в городахБелоруссйй,
    а йменно: в г. Мйнске, Могйлеве, Вйтебске, Мозыре й Горках»й4.
    Такімі былі дачыненьні наркаматаў унутраных справаў РСФСР і БССР і іх управаў камунальнай гаспадаркі ў 20-я гады. Гэтая мадэль і герархічны парадак датрымліваліся няўхільна. Аб ніякай самастойнасьці ў прыняцьці рашэньняў і мовы быць не магло.
    «Камунальнікі» НКВД у 1925 годзе былі амаль ваенізаванай структурай — яны хадзілі па горадзе ў «кожанках» і партупеях і зносіліся з начальствам выключна з дапамогай рапартаў. Такія формы цывільнага справаводзтва, як справаздача або дакладная запіска (калі меркаваць па нешматлікіх захаваных архівах камгасу), былі ім абсалютна невядомыя. Любую, нават самую дробную і нязначную справу яны вырашалі, як сапраўдныя вайскоўцы — праз падачу рапарту непасрэднаму начальніку (камандзіру).
    Напрыклад, 6 лістапада 1925 году загадчык дарожнага пададдзелу менскага камгасу НКВД I. Даўдыш накіраваў да загадчыка камгасу рапарт з просьбай не пераводзіць адну зь яго супрацоўніц у іншы пададдзел, бо яна, маўляў, добра абазналася з працай і ведае ўсіх супрацоўнікаў:
    «... Ходатайствую обоставленйй тов. Розенталь в Дорожном п/отделе»415.
    Архіўныя справы поўняцца такім рапартамі.
    Да нашых дзён архіўныя справы трэцяга вопісу 354-га фонду Дзяржаўнага архіву Менскай вобласьці, дзе захоўваюцца асабістыя справы супрацоўнікаў менскага гарадзкога камгасу 1920-х
    414 Тамсама, арк. 30.
    415 ДАМн, ф. 1315, воп. 1, спр. 12, арк. 7.
    гадоў, называюцца «Документы по лмчному составу». «Лнчный состав», як вядома, гэта тэрмін з арсэналу вайскоўцаў, усе астатнія ўстановы сваіх супрацоўнікаў называюць «штатам», «кадрамі» і да т. п. Супрацоўнікі камгасу НКВД мелі спэцыфічнае самапачуваньне прыналежнасьці да карнага, ахоўнага органу. I вырастала яно ня толькі з гісторыі ведамства — з часоў супольнага існаваньня ў адной структуры з ЧК-ГПУ, але і з сучаснасьці. Камгас, напрыклад, шчыльна супрацоўнічаў зь міліцыяй — таксама часткай НКВД. Вось характэрны прыклад.
    У траўні 1925 году ў Менску праводзіўся VII Усебеларускі зьезд Саветаў. 3 траўня прэзыдыюм ЦВК БССР разглядаў арганізацыйныя пытаньні, зьвязаныя з правядзеньнем зьезду. У пастанове запісалі:
    «8 п. в) Комендантом Слезда назначйть т. Кроля (Нач. Глав. Мйлйцйй).
    8 п. г) Руководйтелем поДому культуры во время заседанйй Сьезда назначйть тов. Воскобойнйкова (Нач. Главкомхоза)»416.
    Як бачым, камгасаўцы былі «гаспадарнікамі ў партупеях», якія разам зь міліцыяй забясьпечвалі правядзеньне важных дзяржаўных мерапрыемстваў.
    Часам камгас выступаў з ініцыятывамі фіскальнапалітычнага характару, якія адпавядалі інтарэсам міліцыі і ГПУ і былі распрацаваныя разам зь імі.
    Такой ініцыятывай, стала, напрыклад, прапанова аб завядзеньні ў Менску ўліковых дошак пры дамах і пад’ездах. У студзені 1925 году прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму заслухаў унесены камгасам НКВД праект абавязковай пастановы
    416 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 354, арк. 4.
    «О введенйй прй домах в гор. Мйнске спецйальных учетных досок, указываюіцйх прожйваюіцйх в этйх домах жйльцов»
    і вырашыў:
    «Указанный проект утвердйть й йздать обязательное постановленйе no гор. Мйнску»т.
    I яшчэ адна рыса, што яскрава характарызуе месца, ролю і самапачуваньне супрацоўнікаў камгасу НКВД у тыя гады — шырокае выкарыстаньне працы вязьняў. 27 жніўня 1925 году Бюро ЦК КП(б)Б вызваліла Васкабойнікава ад абавязкаў начальніка Галоўнай управы камунальнай гаспадаркі НКВД (ён узначаліў Белкамунбанк) і прызначыла на яго месца Генрыха Рубінштэйна418.1 вось якраз архівы захавалі дакумэнты аб сварках Рубінштэйна з начальнікам Управы месцаў зьняволеньня НКВД БССР Якубчыкам. Камгас, як і належыцца структуры НКВД, выкарыстоўваў працу вязьняў, а Якубчык не заўсёды іх даваў. 2 лістапада 1926 году Рубінштэйн скардзіўся наркаму ўнутраных справаў БССР Сташэўскаму:
    «Згодна Вашага загаду Кіраўніцтва месцамі зьняволеньня павінна было накіраваць у Кіраўніцтва Камунальнай Гаспадаркі двух зьняволеных для скарыстаньня іху дзелаводзтве, але да гэтага часуяны не прысланы, і толькіўчора т. Якубчыкзаявіў, што ў яго веданьні гэтакіх зьняволеных няма»419.
    У адказ наркам, натуральна, даваў разнос Якубчыку, які раней яму асабіста абяцаў даць у распараджэньне камгасу чарговых вязьняў.
    417 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 540, арк. 31.
    418 НАРБ, ф. 4-п, воп. 1, спр. 2003, арк. 141.
    419 НАРБ, ф. 691, воп. 1, спр. 82, арк. 332.
    Вось з такім уладным органам сутыкнулася Камісія аховы помнікаў Інбелкульту ў сваім клопаце захаваць помнікі Менску і Полацку.
    У 1930 годзе ГПУ і НКВД зноў узьядналі, што толькі пацьвердзіла іх шчыльную лучнасьць у гады «вымушанага разьдзяленьня». Так што, запатрабаваўшы суду над полацкім камгасам, Камісія аховы помнікаў Інбелкульту запатрабавала суду над адным з аддзелаў НКВД. Гэтага ёй дазволіць не маглі. I не дазволілі. Як не дазволілі захаваць і старасьвецкае аблічча старога эўрапейскага Менску.
    Паралельна з барацьбой беларускіх нацыянальных дзеячоў за захаваньне і рэстаўрацыю помнікаў даўніны з патрабаваньнем судзіць вінаватых у іх пашкоджаньні камгас НКВД у 1925 годзе пачаў плянаваць сацыялістычную рэканструкцыю Менску. Пры выкананьні гэтых грандыёзных плянаў не засталося месца ня толькі рэстаўрацыі старых менскіх будынкаў, але і самому Старому гораду і Замкавай гары. А ў гэтых плянаў былі канкрэтныя ініцыятары, аўтары і выканаўцы, пра якіх тут і вядзецца гаворка.
    Загадкавыя архівы камгасу
    Тут надышла чарга неабходнага адступленьня ад нашага асноўнага аповеду. Але насамрэч гэтае кароткае адхіленьне зьяўляецца ўсё ж неад’емнай часткай гісторыі, пра якую тут вядзецца гаворка. Таксама яно тлумачыць, чаму гісторыку для таго, каб расказаць пра апісваныя тут падзеі, замест клясычнай працы ў архівах з патрэбнымі дакумэнтамі
    трэба займацца фактычна архіўна-дакумэнтальнай археалёгіяй, каб сабраць цудам захаваныя драбкі інфармацыі і на падставе іх пастарацца рэканструяваць гістарычныя падзеі.
    У Дзяржаўным архіве Менскай вобласьці захаваліся некаторыя паперы перадваеннага і пасьляваеннага камгасаў. Засяроджаныя яны ў двух фондах. Фонд №1315 называецца «Коммунальный отдел Мннского окружного нсполннтельного комлтета Совета рабочнх, крестьянскмх м красноармейскнх депутатов. 1924-1927». Другі фонд — №354 — мае загаловак «Отдел коммунального хозяйства нсполннтельного комнтета Мннского городского Совета рабочнх, крестьянскнх н красноармейскнх депутатов». У гэтым другім фондзе ўтрымліваюцца як даваенныя, так і пасьляваенныя паперы.
    Адносна сярэдзіны 20-х гадоў падзел архіўных справаў на акруговыя і гарадзкія ня мае сэнсу, бо тады не існавала падзелу паміж менскімі акруговымі і гарадзкімі ўладамі. Савет дэпутатаў абіраўся ў Менску і называўся гарсаветам, але яго выканкам зваўся акруговым і кіраваў і горадам, і ўсёй акругай. У выніку акруговыя чыноўнікі мелі як бы падвойныя пасады і тытулы. Згаданы вышэй старшыня Камунальнай сэкцыі гарсавету П. Вольскі быўтаксама і начальнікам акруговага камгасу НКВД. Намесьнік старшыні гарсавету М. Рабіновіч быў і намесьнікам старшыні Менскага акруговага выканкаму. I, адпаведна, старшыня гарсавету С. Яцкевіч зьяўляўся ў сапраўднасьці старшынём (выкарыстаем тагачасны тэрмін) Менакрвыканкаму.
    Адпаведна, акруговы камгас быў адначасова і менскім гарадзкім. Рашэньне падзяліць аддзел камуналь-
    най гаспадаркі на акруговы і гарадзкі было прынята выканкамам Менскай акругі 20 ліпеня 1926 году:
    «Даручыць Акрплянкамісіі ў двухтыднёвы тэрмін прадставіць праект, узгоднены з галоўкамгасам... аб арганізацыі Аддзелу камгаспадаркі пры гарсавеце і Акруговага аддзелу мясцовай гаспадаркі, разьмежаваўшы функцыі паміж Гар. ад. камгаса і Акр. ад. мясц. гаспад., адначасова распрацаваць штаты гэтых аддзелаў»420.
    Справа з падзелам, аднак, зацягнулася, і рэальна ён адбыўся ў 1927 годзе.
    Што ж за паперы захоўваюцца ў гэтых двух фондах камунальнікаў НКВД?
    Пагаворым спачатку пра даваенны пэрыяд. У фондзе акруговага камгасу (№1315) захоўваецца ўсяго 55 справаў — вопіс фонду зьмяшчаецца на 5 аркушах. Больш за 90% дакумэнтаў у гэтых 55 справах — паперы па дарожным будаўніцтве ў Менскай акрузе, прычым 47 справаў утрымліваюць толькі каштарысы аб рамонце таго або іншага сельскага тракту, а астатнія — перапіску з акруговым выканкамам па дарожным будаўніцтве, ведамасьці і «вопісы выканаўчых прац».
    Фонд №354 значна багацейшы — больш за тысячу справаў. Першы, другі і трэці вопісы гэтага фонду ўтрымліваюць дакумэнты за 1918-1937 гады. Але і тут дасьледчыка падзеяў 1925-1926 гадоў вакол Старога гораду ў Менску будзе чакаць вялікае расчараваньне. Дакумэнты ад 1918-га да 1925 году сабраныя ў 141 справу першага вопісу і па гадах разьмяркоўваюцца наступным чынам:
    420 ДАМн, ф. 284, воп. 1, спр. 17, арк. 2.
    1918 год — справы 1-5
    1919 год — справы 6-9
    1920 год — справы 10-45
    1921год — справы 46-97
    1922 год — справы 98-125
    1923 год — справы 126-135
    1924 год — справы 136-139
    1925 год — справы 140-141
    Далей у фондзе толькі справы 1937 году. Як бачым, па меры набліжэньня да 1925 году — ключавога году нашага аповеду, колькасьць справаў меншае. Калі ў 1921-1922 гадах справаў па некалькі дзясяткаў, то ў 1923-м іх ужо адзін дзясятак. У 1924 годзе — усяго тры справы, а ў 1925-м — дзьве. Справа №140 1925 году называецца «Смета расходов по дорожному стронтельству н пронзводственный план работ в округе на 1925-26 гг.», а справа №141 таго самага году ўтрымлівае некалькі паперак зь перапіскай гарсавету і Белдзяржмузэю.
    Знаходжаньне апошняй справы ў фондзе камгасу НКВД можа тлумачыцца тым, што ў ёй гаворка ідзе пра спробу стварэньня музэю Старога Менску, якую ініцыявалі, як памятаем, некалькі дэпутатаў — членаў Камунальнай сэкцыі гарсавету. Магчыма, музэй Старога Менску не ўдалося адкрыць менавіта таму, што гэтыя паперы засталіся ў архіве камгасу і ня трапілі на разгляд прэзыдыюму акруговага выканкаму — ім проста ня даў ходу П. Вольскі, які кіраваў і Камунальнай сэкцыяй гарсавету, і камгасам НКВД. У такім выпадку перад намі — архіўна-дакумэнтальнае пацьверджаньне ўдзелу камгасу НКВД у ідэалягічнай барацьбе зь «беларускімі шавіністамі».