• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Саму заяву і каштарыс з графічнай выявай пляніроўкі абодвух паверхаў будынку Гродзкага суду мне ўдалося знайсьці зусім не ў дакумэнтах камгасу НКВД або ў паперах Інбелкульту, але сярод папераў Беларускага дзяржаўнага музэю. У тыя гады некалькі супрацоўнікаў гэтай установы былі ўдзельнікамі пасяджэньня Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту, але два зь іх у справу захаваньня Старога гораду ў Менску ангажаваліся асабліва актыўна. Гэта — А. Паноў і А. Сьцепуржынскі.
    А. Сьцепуржынскі ў той час быў актывістам Менскага акруговага таварыства краязнаўства і, адначасова, працаваў у Дзяржаўным музэі. Як памятаем, паводле ўскосных сьведчаньняў, ён мог мець дачыненьне і да складаньня пляну рэстаўрацыі Замчышча. Прынамсі, у дакумэнтах Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту яго называлі адным з галоўных спэцыялістаў па менскіх помніках архітэктуры.
    Таксама да стварэньня праекту рэстаўрацыі Старога гораду мог мець дачыненьне і А. Паноў. У 1927 годзе, калі рабілася спроба адрэстаўраваць хаця б будынак Трыбуналу ВКЛ, А. Паноў дакладна быў супрацоўнікам музэю. Ад 10 красавіка да 10 траўня 1927 году ў Белдзяржмузэі экспанавалася выстава слуцкіх паясоў. У пастанове Музэйнай рады БДМ аб адкрыцьці экспазыцыі пісалася:
    «Выставе ў вялікай залі Мастацкага аддзелу адвесьці частку пакою, дзезнаходзіцца італьянская жывапісь»332.
    У экспазыцыю адабралі 18 слуцкіх паясоў, а ўсяго іх у музэі было 21. Да адкрыцьця выставы быў падрыхтаваны і выдадзены каталёг з выявай усіх наяўных паясоў і нарысам па гісторыі слуцкага пояса. А яшчэ да адкрыцьця выставы, у канцы сакавіка, музэйная рада выказала падзяку складальніку каталёгу:
    «Адзначыць працу т. Панова за складаньне нарысу па гісторыі Слуцкага пояса»заз.
    Такім чынам, перад намі хутчэй за ўсё найбольш верагодны арганізатар (або адзін зь іх) спробы ад-
    382 НАРБ, ф. 42, воп. 1, спр. 1927, арк. 200.
    383 Тамсама.
    рэстаўраваць ў 1927-1928 гадах калі ня ўсю забудову Замчышча, то хаця б будынак Гродзкага суду. I, мяркуючы па тым, што арыгіналы папераў захаваліся па месцы ягонай працы, спробы няўдалай.
    Плян рэстаўрацыі Замкавай гары і аднаўленьня яе помнікаў ніколі ажыцьцёўлены ня быў. Дамагаючыся яго рэалізацыі, Камісія аховы помнікаў Інбелкульту і актывісты іншых камісіяў сутыкнуліся зь ведамствам, назва якога ўсяго празь некалькі гадоў стане выклікаць у сучасьнікаў жах. Пра гэта пагаворым крыху пазьней.
    Працяг барацьбы і яе канец
    Пасьля ад’езду прафэсара С. Кацэнбогена ўвосень 1925 году Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту было недвухсэнсоўна паказана на тое месца, якое ёй рэальна адводзіла савецкая ўлада. Камісія не магла амаль нічога — ні рассылаць інструкцыі-напаміны для мясцовых уладаў, ні дамагацца прыцягненьня да адказнасьці вінаватых у разбурэньні або пашкоджаньні помнікаў, ёй не выдзялялі ніякіх сродкаў для рэстаўрацыі або музэіфікацыі каштоўных будынкаў і экспанатаў.
    У зацьверджаных прэзыдыюмам Інбелкульту правілах працы камісіі гаварылася, што яна
    «сочыць за выкананьнем законаў па ахове помнікаў. Яна ж састаўпяе пляны і каштарысы па ахове помнікаў і праводзіць гэтыя пляны ў жыцьцё»зм.
    Замест гэтага, як памятаем, у лістападзе 1925 году ёй дазволілі толькі складаць сьпісы помнікаў. Падзеі восені 1925 году наклалі адбітак і на паводзіны членаў камісіі — людзі, натуральна, былі вымушаныя захоўвацца асьцярожна і не ўваходзіць у адкрытыя сутыкненьні з уладамі. Ніхто не хацеў паехаць на Ўсход.
    Прэзыдыюм Інбелкульту, адказваючы на просьбы і заклікі камісіі, вымушаны быў асьцярожна турбаваць улады. Але формы, у якіх гэта рабілася, паказваюць, што ад’езды Кацэнбогена і Доўнар-Запольскага зрабілі сваю справу. Ніхто ўжо нічога не патрабаваў — усе толькі прасілі.
    Вось характэрны прыклад. 16 траўня 1927 году сакратарыят Інбелкульту зьвярнуўся ў Кіраўніцтва справаў СНК БССР зь вельмі асьцярожнай просьбай:
    «На падставе арт. 9 Закону аб парадку аховы помнікаў старажытнасьці, мастацтва і прыроды — усе выдаткі на ўтрыманьне ідуць па каштарысу акруговых выканаўчых камітэтаў. Прымаючы пад увагу, што большасьць помнікаў, абвешчаных дзяржаўнай уласнасьцю, патрабуюць некаторых выдаткаў на сваёўтрыманьне, — Сакратарыят Інбелкульту просіць напомніць акруговым выканаўчым камітэтам, каб яны ўнясьлі адпаведныя сумы наўтрыманьне помнікаў па сваім акругам»ж.
    Што ў адказ робіць Кіраўніцтва справаў СНК БССР? Ініцыюе адпаведную пастанову або разгляд на прэзыдыюме ўраду? Арганізоўвае рэакцыю
    385 НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 453, арк. 22.
    або рэзалюцыю на звароце галіновага намесьніка старшыні СНК або кіраўніка Наркамасьветы, у структуру якога ўваходзіў Інбелкульт? А можа, яно загадвае акруговым выканаўчым камітэтам прадугледзець неабходныя выдаткі на ахову і рэстаўрацыю помнікаў і патрабуе ад акруговых выканкамаў элемэнтарна выконваць закон? He. Праз два з паловай тыдні, 4 чэрвеня 1927 году, Кіраўніцтва справаў СНК БССР зьвяртаецца да акруговых выканкамаў з наступным лістом:
    «Усім акруговым выканаўчым камітэтам БССР. Кіраўніцтва спраў СНК просіць зрабіць захады да таго, каб у акруговых каштарысах на 1927/1928 г. прадугледзець некаторыя, хоць невялікія, выдаткі на справу аховы помнікаў старажытнасьці, мастацтва, быту і прыроды. Становішча гэтае справыў БССР на сёньняшні дзень такое, што далей захоўваць вельмі каштоўныя помнікі безь некаторых асыгнаваньняў больш немагчыма. У бягучым годзе нягледзячы на аналягічную просьбу нашу ў пачатку году ніякіх асыгнаваньняў па бюджэтах не было прадугледжана і мелі мейсца такія прыкрыя выпадкі, калі з-за недастачы якіх-небудзь 200-300 р. нельга было захаваць некаторыя вельмі каштоўныя помнікі ад канчатковага зьнішчэньня. Нягледзячы на нашу агульную беднасьць усё ж нельга дапусьціць, каб гінулі і нішчыліся каштоўныя помнікі. Пасылаючы пры гэтым адносіну ў СНК Сакратарыяту Інстытуту беларускае культуры, Кіраўніцтва спраў СНК просіць Вас даць належныя дырэктывы па сутнасьці хадайніцтва Інстытуту беларускае
    культуры па В/акрузе пры складаньні бюджэту на 1927/28 г. Кіраўнік спраў СНК М. Мароз»386.
    3 пункту гледжаньня апаратна-бюракратычнай працэдуры абодва гэтыя дакумэнты выклікаюць пытаньні. Сапраўды, чаму зварот Інбелкульту ня быў разгледжаны ў адпаведнай структуры ўраду, чаму на яго не была накладзеная хаця б рэзалюцыя адказнага чыноўніка? Нарэшце, чаму зварот накіраваны менавіта ў Кіраўніцтва справаў СНК, а не ў Наркамасьветы або да галіновага намесьніка старшыні СНК, адказнага за сфэру дзейнасьці Інбелкульту і яго камісіяў?
    Насамрэч перад намі яшчэ адзін доказ адданасьці беларускай справе тагачасных працаўнікоў Інбелкульту і яго Камісіі аховы помнікаў. Нават высылкі і пагроза страціць працу і свабоду іх не спынялі. Як чытач ужо ведае, кіраўнік справаў СНК БССР і член ЦВК БССР М. Мароз, які падпісаў зварот да акруговых выканкамаў — гэта адначасова і член прэзыдыюму Гісторыка-археалягічнай сэкцыі і старшыня Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту Міхаіл Мароз.
    Пасьля высылкі С. Кацэнбогена, калі праца камісіі была фактычна паралізаваная, менавіта Міхаіл Мароз, як мы ўжо ведаем, стаў у 1926 годзе яе новым старшынём. Гэта адзін зь беларускіх нацыянал-камуністаў, паплечнік Чарвякова, Ігнатоўскага і Жылуновіча. Ураджэнец Капыля, выпускнік Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі, у гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Расеі ён быў актывістам бежанскага руху і супрацоўнікам маскоўскага
    Белнацкаму. У 1922-1924 гадах быў паўнамоцным прадстаўніком БССР у РСФСР, пасьля быў загадчыкам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва ў Менску. Менавіта ў 1926 годзе, з прызначэньнем на пасаду кіраўніка справаў СНК БССР, ён як член Інбелкульту наважваецца ўзяць у свае рукі і кіраваньне Камісіяй аховы помнікаў. Магчыма, гэта была спроба Ігнатоўскага неяк уратаваць справу пасьля разгрому 1925 году. I гэта быў сапраўды разумны крок тагачасных беларускіх актывістаў — аддаць справу ў рукі фармальна добранадзейнага камуніста-чыноўніка.
    I вось мы бачым, як увесну 1927 году Міхаіл Мароз сам сабе з Інбелкульту ў СНК даслаў ліст з просьбай парупіцца пра выдаткаваньне сродкаў на ахову помнікаў. Менавіта гэтым тлумачыцца зварот у Кіраўніцтва справаў СНК, а не ў галіновае ведамства або да адпаведнага намесьніка старшыні ўраду, а таксама і той факт, што на звароце сакратарыяту Інбелкульту адсутнічаюць рэзалюцыі вышэйшых чыноўнікаў і ведамстваў. Магчыма, Мароз той зварот нікому і не паказваў — у 1927 годзе ўжо вельмі моцна адчувалася тая сьцяна варожасьці і неразуменьня вакол справы аховы помнікаў.
    Гаворка ў звароце Інбелкульту вялася пра невыкананьне акруговымі выканкамамі 9-га артыкулу Закону аб парадку аховы помнікаў старажытнасьці, мастацтва і прыроды і патрэбу асыгнаваньня грошай на іх ахову. Такія справы ў той час абавязкова меліся быць разгледжаныя ў адпаведных структурах і на адпаведным узроўні. Вось прыклад. У жніўні 1927 году Інбелкульт зьвярнуўся ў СНК з
    просьбай падвысіць стаўку правадзейнага члена ІБК, якая на той час складала 200 рублёў у месяц:
    «Бо цяпер, падчас разгортваньпя рэарганізацыі, перад ІБК паўстаюць новыя задачы і шырокае none дзейнасьці. У БДУ і НДІ імя У Леніна месячныя аклады высокаквапіфікаваных супрацоўнікаў 250 р. у месяц»387.
    У адказ на гэты зварот 20 верасьня 1927 году Інбелкульт атрымаў ліст ад сакратара СНК БССР Н. Угарава:
    «У адказ на хадайніцтва Ваша аб павелічэньні ставак зарплаты правадзейным членам Інбелкульту, Нам. Старшыні СНК наложана рэзалюцыя наступнага зьместу: “Счйтать второерешенйе no госнормйрованйю не требуюіцйм. пересмотренпя”»388.
    Нягледзячы на тое, што ў прыведзенай цытаце імя намесьніка старшыні Савету Народных Камісараў БССР, які наклаў адмоўную рэзалюцыю, ня згадваецца, вядома што ім быў Стэфан Гельтман, дарэвалюцыйны польскі сацыялістычны дзяяч, які ў 1920-я гады быў партыйным і дзяржаўным функцыянэрам БССР і ў канцы таго самага 1927 году сам узначаліў польскі сэктар Інбелкульту389. Менавіта гэты чыноўнік адказваў у СНК за так званае дзяржаўнае нармаваньне, інакш кажучы, за «кадры і штаты»390.
    У дадатку да ліста Н. Угарава ў Інбелкульт была прыкладзеная выпіска з пратаколу №12 пасяджэнь-
    387 Тамсама, арк. 60.
    388 Тамсама, арк. 58.
    389 Возвраіценные нмена. Сотрудннкн АН Беларусм, пострадавшме в пернод сталннскнх репресснй. Менск, 1992. С. 29.