Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
390 Гл.: НАРБ, ф. 31, воп. 1, спр. 101, арк. 11.
ня камісіі па дзяржаўным нармаваньні ад 25 жніўня 1927 году:
«Слухалі: Адносіна ІБК... аб павелічэньні акладу правадзейнага члена да 250 р. замест 200 р. Пастанавілі: У хадайніцтве адмовіць»391.
Як бачым, усё разгледжана, вырашана, рэзалюцыя накладзена, адказ з копіяй рашэньня дасланы заяўніку — нармальная бюракратычная працэдура. А ў выпадку з аховай помнікаў М. Мароз «адносіну Інбелкульту» нікому не паказвае і ні з кім не абмяркоўвае. Ён добра ведае стаўленьне ва ўрадзе і ў ГПУ да гэтай справы і стараецца зрабіць тое, што ў яго кампэтэнцыі і ў яго сілах392.
Тон ліста, у якім М. Мароз сьціпла наракае на адсутнасьць рэакцыі на яго папярэднія звароты, інфармуе выканкамы аб новай просьбе Інбелкульту і са свайго боку таксама сьціпла просіць прадугледзець хаця б невялікія сумы на ахову помнікаў, таксама сьведчыць пра кан’юнктуру, якая ўжо на той момант склалася і вакол камісіі, і вакол справы аховы помнікаў. I тым ня менш, Міхаіл Мароз гэта робіць.
Такой была іх барацьба. I за гэта амаль ніхто зь іх ня выжыў. 3 членаў і ўдзельнікаў пасяджэньняў Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту пасьля пагрому
391 НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 453, арк. 59.
392 Ніякія сумненьні або развагі пра неэтычнасьць справы (маўляў, Мароз ня мог даць ход такой паперы, бо стала б вядома пра яго ролю ў падрыхтоўцы такіх зваротаў у Камісіі аховы помнікаў) тут не спрацоўваюць. Вопытны чыноўнік заўсёды знойдзе магчымасьць як вырашыць гэтую сытуацыю — напрыклад, накіраваць зварот непасрэдна ў СНК, а не ў кіраўніцтва справаў. Тым ня менш ён дасылае ліст сам сабе і піша ліст у акруговыя выканкамы.
30-х гадоў у Беларусі застаўся толькі Ісак Сербаў. Астатнія былі высланыя, асуджаныя, забітыя. У 1927 годзе (годзе ліквідацыі Камісіі) Міхаіла Мароза перавялі з членаў Цэнтральнага выканаўчага камітэту БССР у кандыдаты, а ў 1929 — наогул вывелі са складу ЦВК. У 1937 годзе яго арыштавалі і асудзілі на доўгі тэрмін зьняволеньня ў лягерах, дзе ён і памёр.
1927 год — апошні год існаваньня Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту. Мікола Шчакаціхін увосень таго году, разважаючы пра дзейнасьць камісіі, сумна канстатаваў:
«... Калі самыя ўмовы працы робяць яе фактычна немагчымай, калі інстытуцыя ня мае ніякае рэальнае моцы, калі яе роля зводзіцца толькі да складаньня паперак, якія ніхто ня лічыць для сябе абавязковым выконваць, — дык тут пытаньне аб плённасьці працы такой інстытуцыі робіцца значна болей цяжкім. Ласьнеў такіхумовах, аднак, працавала камісія па ахове помнікаў пры Інстытуце беларускае культуры. А помнікі старасьветчыны за гэты часзапраўды “ліквідаваліся”, г. зн. руйнаваліся, разбураліся і разбураюцца»393.
Гэта — словы з артыкулу Міколы Шчакаціхіна «Ахова ці “ліквідацыя” помнікаў», зь якім ён выступіў 2 кастрычніка 1927 году ў «Звезде». Шмат месца ў артыкуле ён прысьвяціў лёсу бельчыцкіх храмаў.зьнесеныху 1925 годзе. Якраз ад 1925 годуў СССР дзейнічаў «Союз безбожнмков» (ад 1929 году «Союз воннствуюіцмх безбожнмков»). Яго актывісты бурылі цэрквы і манастыры, ператваралі іх у
393 Звезда. 2 кастрычніка 1927.
склады, клюбы і майстэрні. Аднак у краіне дзейнічаў Дэкрэт аб ахове помнікаў, і храмы XII стагодзьдзя ўсё ж не чапалі. Улада бальшавікоў на той час была ўжо абсалютнаю, усё навокал кантралявала ГПУ, і пры гэтым у Беларусі ў выпадку бельчыцкіх храмаў дэкрэт не спрацаваў.
Прайшло яшчэ тры гады, і ў першай палове 30-х гадоў «нехта нябачны» «ацаніў» актыўную дзейнасьць і самога Міколы Шчакаціхіна, і ўстановы, якую ён прадстаўляў, і помнікаў, якія ён бараніў. У 1931 годзе выдатны беларускі мастацтвазнавец «пераехаў» у Башкірскую АССР, а да бельчыцкіх храмаўяшчэ двойчы пасылаліся брыгады рабочых, якія нягледзячы на «недапасаванасьць цэглы», на захаваны найкаштоўнейшы жывапіс XII стагодзьдзя, на складзеныя некалі акты і менскія пратэсты зьнесьлі храмы цалкам. Цяпер там полацкі завулак Юбілейны, і нішто не нагадвае як пра князёў-заснавальнікаў беларускай дзяржавы, так і пра абаронцу іх храмаў — выдатнага мастацтвазнаўцу, супрацоўніка Інбелкульту Міколу Шчакаціхіна, замучанага НКВД.
Тую нябачную сьцяну, якая сьціскалася вакол Камісіі аховы помнікаў, зусім невыпадковую абыякавасьць дзяржавы і яе рэальны ўдзел у зносах і разбурэньнях ужо тады бачылі і адчувалі самі абаронцы Старога гораду ў Менску і іншых помнікаў. Яны не маглі толькі сказаць пра гэта адкрыта.
Зрэшты, вось завуаляванае (і ашаламляльнае для нас сёньняшніх) прызнаньне самога Шчакаціхіна ў тым, што ён усё бачыў і разумеў:
«... Я добра ведаю тыяўмовы, у якіх працавала гэтая камісія, ведаюяе погляды і аб’ектыўныя магчы-
масьці правядзеньня гэтых поглядаўу жыцьцё, — на грунце чаго прыходжу да пераконаньня, што справа тут значна болей сур’ёзная»394.
Яны ўсё бачылі, разумелі, але гонар, прыстойнасьць і любоў да Айчыны не дазвалялі ім спыніцца.
Апошняя фраза Шчакаціхіна з вышэйпрыведзенай цытаты («справа тут значна болей сур’ёзная») — гэта важкае гістарычнае сьведчаньне ўдзельніка тых падзеяў аб невыпадковым характары разгрому справы аховы помнікаў і аб наўмысным характары замены рэстаўрацыі на сацыялістычную рэканструкцыю, у выніку якой Менск страціў Стары горад. Гэта адбылося ў выніку ідэалягічнай канкурэнцыікамуністычныхуладаўБССР з нацыянальнай інтэлігенцыяй.
Артыкул Шчакаціхіна стаў фактычна нэкралёгам па Камісіі аховы помнікаў А сам аўтар тады яшчэ ня ведаў, што за год да яго публікацыі на гэтую тэму лёс Старога гораду ў Менску ўжо быў вырашаны.
У 1927 годзе Камісія аховы помнікаў Інбелкульту перастала існаваць. У бюджэце Інбелкульту на 1928 год у пераліку камісій, сэкцыяў і катэдраў гэтая камісія ўжо адсутнічае395. Для яе ліквідацыі была выкарыстаная стандартная бюракратычная працэдурарэарганізацыі. Фармальнаўвосень 1927 году Камісія аховы помнікаў была перададзеная ў склад Галоўнавукі Народнага камісарыяту асьветы396. У нетрах гэтага ведамства яна і паступова
394 Тамсама.
395 НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 548, арк. 12-12 аб.
396 Шчакаціхін М. Ахова ці «ліквідацыя» помнікаў // Звезда. 2 кастрычніка 1927.
зьнікла397. На працягу 1928 году было праведзена 2-3 пасяджэньні, на якіх гаворка ішла ўжо пра помнікі рэвалюцыі і прыроды.
Пра рэарганізацыю 1927 году, якая прывяла да зьнішчэньня камісіі і зьнікненьня яе з грамадзкага небасхілу, сьведка тых падзеяў, супрацоўнік Інбелкульту Яўхім Кіпель гэтак напісаў у сваіх успамінах:
«Па нейкім часе праз Саўнаркам з Масквы прыйшоў загад працу сэкцыі спыніць і гістарычнымі помнікамі не займацца»39*.
I тут самы час расказаць пра ведамства, якому Камісія аховы помнікаў Інбелкульту нарабіла найболей клопату.
397 Галоўнай мэтай бюракратычнай працэдуры 1927 году было, як вынікае, паступовае адхіленьне канкрэтных асобаў ад справы аховы помнікаў. А сама ахоўная структура ў сыстэме дзяржаўных органаў захоўвалася заўсёды. У 1930-40-я гады ў БССР, напрыклад, існавала Дзяржаўная інспэкцыя аховы помнікаў архітэктуры, але яна ня мела рэальных паўнамоцтваў, і сёньня цяжка прывесьці прыклады, каб хоць нейкі помнік архітэктуры быўу тыя гады ўратаваны ад зьнішчэньня — што якраз і пераконвае ў мэтанакіраваным характары рэарганізацыі Камісіі аховы помнікаў.
398 Кіпель Я. Эпізоды. С. 104.
Частка VI
Замест рэстаўрацыі праект пляніроўкі
Менску
Каму камісія перайшла дарогу ў 1925 годзе
Паводле ўспамінаў сучасьнікаў, Інбелкульт і іншыя дзяржаўныя ўстановы БССР, якія ў сярэдзіне 20-х гадоў займаліся адукацыяй, навукай і культурай, былі полем актыўных сутыкненьняў паміж прыхільнікамі беларускай і расейскай мовы і культуры. Там працавала шмат сакрэтных супрацоўнікаў ГПУ, якія дапільноўвалі вялікадзяржаўныя інтарэсы Масквы і займаліся актыўным процідзеяньнем беларускім дзеячам ва ўсіх галінах399.
Напрыклад, ужо ў першыя гады працы Тэрміналягічнай камісіі і Інбелкульту, ГПУ актыўнаўмешвалася ў працу лексыкографаў: была канфіскаваная і загінула картатэка першага фундамэнтальнага слоўніка жывой беларускай мовы, такі самы лёс спасьціг і падрыхтаваны прафэсарам М. Азбукіным слоўнік геаграфічных назваў сьвету400.
Змагалася ГПУ нават з асобнымі беларускімі словамі. Калі замест расейскага тэрміну «кісларод» навукоўцы Інбелкульту прапанавалі беларускія адпаведнікі «тлен» або «кісьлень», ГПУ ўмяшалася і загадала пакінуць «кісларод»; тое самае адбылося
399 Тамсама. С. 97-111.
400 Тамсама. С. 101.
з тэрмінамі «шчолак» і «шчолакавы» — на загад уладаў складальнікі былі вымушаныя пакінуць у слоўніку галіновай тэрміналёгіі «шчолач» і «шчолачны»401.
У жніўні 1925 году сакрэтным цыркулярам цэнзурнай структуры ГПУ — Галоўліту было забаронена традыцыйнае для Беларусі нэўтральнае слова «жыд» і загадана ва ўсіх выданьнях на беларускай мове ўжываць слова «яўрэй»402.
Але вельмі актыўную ролю ў грамадзка-палітычным жыцьці БССР адыгрываў і малодшы брат АГПУ — Народны камісарыят унутраных справаў (НКВД паводле агульнапрынятай расейскай абрэвіятуры).
2 кастрычніка 1927 году Мікола Шчакаціхін выступіў у дзьвюхмоўнай тады «Звезде» з артыкулам «Ахова ці “ліквідацыя” помнікаў». Гісторыя наступных дзесяцігодзьдзяў паказала, што выдатны беларускі навуковец, аўтар славутых «Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва» дарэмна ўзяў у двукосьсе слова «ліквідацыя»:
«Яшчэ ў пачатку 1925 году Полацкі аддзел камунальнае гаспадаркі вырашыў разабраць на цэглу будынкі б. Бельчыцкага манастыра ў Полацку, якія зьяўляюцца надзвычайна каштоўнымі помнікамі нашай старадаўняй архітэктуры XII сталецьця. Разбурэньне будынкаў адразу ж было распачата, але тут выйшаў маленькі канфуз: “спэцыялістыя” з полацкага камгасу, зразумела, ня ведалі, што
401 Тамсама. С. 103.
402 Протько Т. Становленне советской тоталлтарной смстемы в Беларусн (1917-1941 гг.). С. 230.
цэгла XII сталецьця па сваіх памерах і форме не дапасавана да сучасных норм і з гэтае прычыны для сучаснага будаўніцтва не падыходзіць; апроч таго, справай зацікавіліся мясцовае таварыства краязнаўства, а таксама Інстытут беларускае культуры, і зьнішчэньне помнікаў старасьветчыны было спынена»т.
«Разбор на цэглу» — гэта была афіцыйная прычына разбурэньня полацкім камгасам двух старажытных храмаў і прычына даволі дзіўная. Тут шмат пытаньняў.