Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
стагодзьдзе
Сяргей Абламейка
невядомы М е н с к гіст орыя зьнікненьня
кн і г а першая
о I
f Свабода
Памяці маёй бабулі Веры Лось-Паўлавай
Сяргей Абламейка
невядомы Менск
гісторыя эьнікненьня
Кніга першая
Навуковыя рэцэнзэнты:
Дарота Млхалюк, доктар гісторыі габілітаваны, прафэсар Захар Шыбека, доктар гістарычных навук, прафэсар Раман Юркоўскі, доктар гісторыі габілітаваны, прафэсар
Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кн. 1. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021. — 476 с.: іл.
Бібліятэкар Свабоды
Аляксандар Лукашук
Рэдактар Аляксандар Лукашук
Мастак Генадзь Мацур Карэктар Сяргей Шупа
Ніводнага артыкулу, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі.раней беларускія гісторыкі пра разбурэньне Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII-XIX стагодзьдзяў, што існавалі на Замкавай гары і яе ваколіцах, зьніклі бязь сьледу. Кніга доктара гісторыі Сяргея Абламейкі — першае навуковае дасьледаваньне пра час і прычыны разбурэньня Старога гораду, яго загадкі, яго герояў і антыгерояў.
© Сяргей Абламейка, 2021
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021
FOL
ISBN 978-0-929849-86-7
Зьмест
Менскі палімпсэст. А. Лукашук 7
Ад аўтара 9
Папярэднікі і крыніцы 16
Асноўныя даты першай кнігі 24
Частка I. У пошуках Старога гораду
Дзе ў Менску быў Стары горад 30
Гарадзкое асяродзьдзе і яго недаацэнка 33
Як выглядала гістарычная забудова 37
Хто і як будаваў дамы і плошчы 43
Вулічная атмасфэра да рэвалюцыі 1917 году 47
Частка II. Стары горад і БНР Гістарызм і любоў да мінулага як палітыка 54
Менск становіцца сталіцай 64
Апалёгія «нашага Старога Менску» 82
Замчышча як месца будучай сядзібы ўраду БНР 96
Частка III. Інбелкульт і Стары горад
Стары горад паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі 108
Інбелкульт пераймае справу аховы помнікаў 124
Камісія бярэ ініцыятыву 133
У цэнтры ўвагі Інбелкульту — Стары Менск 137
Канфлікт Камісіі аховы помнікаў з уладамі 145
Загадкавы ад’езд Саламона Кацэнбогена. Сьлед ГПУ .. 158
Частка IV. Новая апалёгія Старога Менску
Спроба камісіі абаперціся на краязнаўчы рух 176
Спроба арганізацыі музэю Старога Менску 203
Зьнікненьне манаграфіі пра Стары Менск 217
Спроба перайменаваньня вуліц у Старым горадзе 229
Менская сага паэта Міколы Шчакаціхіна 236
Частка V. Плян рэстаўрацыі Замчышча
Прапаганда Старога Менску летам 1925 году 248
Складаньне пляну рэстаўрацыі 263
Спроба «нізавой» рэстаўрацыі будынку Гродзкага суду 273
Працяг барацьбы і яе канец 277
Частка VI. Замест рэстаўрацыі —
праект пляніроўкі Менску
Каму камісія перайшла дарогу ў 1925 годзе 290
Загадкавыя архівы камгасу 303
Адказ НКВД абаронцам Старога гораду ў Менску 318 Чаму ў Менску адмовіліся ад паслуг
Сяргея Шастакова 327
Уладзімер Дубоўка і Стары горад 338
Частка VII. Наступ НКВД
Праект пляніроўкі Менску Ўладзіміра Сямёнава 352 Хто насамрэч быў ініцыятарам рэканструкцыі
Менску 361
Камгас касуе пляны Інбелкульту адносна Замчышча 374
Спробы НКВД рэалізаваць пляны Сямёнава
ўжо ў 1927-1928 гадах 385
Апошняя спроба Шчакаціхіна ўратаваць Стары горад 393
Частка VIII. Пасьля высылкі нацдэмаў
Пад поўным кантролем Масквы.
Старт рэканструкцыі 404
Ідэалягічныя задачы Масквы ў рэканструкцыі
Менску 413
Што ў 30-я гады заплянаваў зрабіць зь Менскам «Гмпрогор» РСФСР 421
Генплян 1936 году ў асьвятленьні беларускага друку.
Пачатак рэалізацыі 432
Замест пасьляслоўя 444
Крыніцы ілюстрацыяў 445
Скароты назваў архіўных установаў 446
Паказьнік асобаў 447
Падзяка 458
Пра аўтара 459
Summary 460
Менскі палімпсэст
Яны думалі, што ўсё сьцерлі, што ўсё зьнесьлі, што ўсё зраўнялі, што ніхто не заўважыць, што ніхто не здагадаецца, што ніхто ня ўспомніць, што ніхто не захоча, што ніхто ня зможа, што нікому ня трэба, што ўсё забылі.
Наіўныя...
Аляксандар Лукашук, Бібліятэкар Свабоды
Ад аўтара
Сям’я маёй маці жыла ў гістарычным цэнтры Менску з канца XIX стагодзьдзя. У маіх прапрадзеда і прапрабабулі Яна і Агаты Ласёў з-пад Радашкавічаў было сямёра дзяцей. Іх старэйшы сын Тодар Лось пераехаў у Менск і даў пачатак менскай галіне майго роду па кудзелі. У Тодара таксама было сямёра дзяцей, чацьвёртай у 1915 годзе нарадзілася мая бабуля Вера. Да вайны Тодар з усімі сваімі дзецьмі, некаторыя зь якіх ужо мелі ўласныя сем’і,
Сям'я Тодара і Марыі Ласёў (сядзяць у цэнтры).
Менск, 1936 год. У барэце — бабуля аўтара Вера ЛосьПаўлава.
жыў у вялікай кватэры на другім паверсе дому на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 11а (у двары насупраць цяперашняга кінатэатру «Перамога»).
У 1942 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады канфіскавалі нашу кватэру і перасялілі прадзеда Тодара з прабабуляй Марыяй (з Мамчыцаў) і дарослымі дзецьмі Ганнай, Верай, Ірынай і Андрэем на вуліцу Ратамскую, 25 (цяпер Мельнікайце) у пакінуты гаспадарамі дом з мураваным цокалем і драўляным першым паверхам.
Там, на Ратамскай, бабуля Вера нарадзіла маю маму Алісу. Дзяцінства маці прайшло там жа, бо пасьля прыходу савецкіх уладаў у 1944 годзе кватэру на Інтэрнацыянальнай сям’і не вярнулі — яна як спадчына нямецкай вайсковай установы была перададзена аднаму з гарадзкіх ваенкаматаў. Па Астроўскага і Віцебскай маці хадзіла ў школу №30 на Рэвалюцыйнай, а пасьля ў школу №42 на Камсамольскай.
Там жа, на Ратамскай, нарадзіўся і я. Маё дзяцінства, прынамсі яго значная частка, прайшло ў рэшце Старога гораду — пераважна на Нямізе, дзе жылі бабуліны сяброўкі, да якіх мы часта хадзілі ў госьці, і ва ўсім Ракаўскім прадмесьці з мноствам яго брукаваных вулак і завулкаў — Астроўскага, Віцебскай, Замкавай, Шпалернай, Вызваленьня, Дзімітрава і іншых. Гэта быў наш раён, наш горад, наша асяродзьдзе. Старая Няміга зь яе аркамі, унутранымі дворыкамі і драўлянымі галерэямі на першых і другіх паверхах заўсёды, як жывая, стаіць перад вачыма. Я памятаю яе гукі, пахі і смак габрэйскіх булачак бэйгелах, якія пяклі бабуліны сяброўкі
Першая кляса школы №30, якая знаходзілася ў дварах паміж Няміскай і Рэвалюцыйнай вуліцамі насупраць былога Інбелкульту. 1950 год. У другім радзе ў цэнтры коратка падстрыжаная вучаніца ў белым школьным фартуху — маці аўтара Аліса Паўлава.
ў маленькіх кватэрках, што вокнамі выходзілі на тыя драўляныя ўнутраныя галерэі.
Ня раз бабуля расказвала і пра Нізкі рынак1, дзе яна маленькай дзяўчынкай гандлявала чыстай пітной вадой, каб дапамагчы сям’і і зарабіць на дзіцячыя прысмакі. У гэтых аповедах атмасфэра рынку апісвалася так маляўніча, што мне зь цягам часу стала здавацца, што я яго бачыў на свае вочы, як і старую Нямігу.
1 Першапачатковая назва Нізкі рынак, але ў XIX стагодзьдзі паралельна пачала ўжывацца і назва Ніжні рынак.
Аднойчы бабуля прывяла мяне на так званы «пуцеправод» над Нямігай — мост з плошчы Свабоды на Паркавую магістраль. Аказалася, Нямігу зносяць. Бабуля плакала, я сьцішана стаяў побач. Пасьля мы прыходзілі туды шмат дзён і глядзелі, як гусенічны кран з падвешанай на страле чыгуннай «бабай» зьнішчае старажытныя дамы на левым, няцотным баку вуліцы, што некалі прымыкалі да Школьнага двара. «Баба» глуха і вусьцішна стукалася аб старыя сьцены, яны дрыжэлі, стагналі, вытрымлівалі адзін-два ўдары, пасьля пачыналі адломвацца вялікімі кавалкамі і ўрэшце абрыналіся, узьняўшы хмары белага пылу.
Людзі, якія перажылі нямецкую акупацыю ў Менску, ня надта ахвоча расказвалі пра сваё тагачаснае жыцьцё. He былі выключэньнем і мая бабуля са сваімі сёстрамі Ірынай і Ганнай, а таксама братам Андрэем, які пасьля палону вярнуўся ў акупаваны Менск і працаваўтэхнікам на беларускім радыё. Але была адна тэма, пра якую бабуля расказвала шмат разоў — гэта жорсткія савецкія бамбаваньні Менску. Вусьцішныя дэталі той трагедыі (накшталт чалавечых парэштак на тэлеграфных дратах) пакінулі ў яе душы такі сьлед, што яна да сьмерці ў 92 гады не магла пра гэта забыцца.
Так да замілаваньня раёнам дзяцінства дадалася крыўда за яго страту, бо з размоваў дарослых вынікала, што ня ўсе з разбурэньнем Нямігі ў 1970— 1971 гадах згодныя і не за ўсе разбурэньні ў Менску падчас вайны адказныя немцы. I так маё жыцьцё назаўсёды зьвязалася са Старым горадам. Калі ў другой палове 80-х гадоў XX стагодзьдзя моладзевае аб’яднаньне «Талака» выступіла ў абарону
рэшты гістарычнага Менску, я ўжо быў сярод яго членаў. У газэтных справаздачах аб круглых сталах і палеміцы з архітэктарамі нярэдка можна сустрэць імя актыўнага выступоўцы «студэнта гістфаку БДУ Сяргея Абламейкі».
Калі ж у пачатку XXI стагодзьдзя менскі гарвыканкам заснаваў таварыства «Менская спадчына», якое занялося асваеньнем рэшты гістарычнай забудовы, бязьлітасна яе зьнішчаючы і перабудоўваючы ў стылі губэрнскага расейскага гораду, маё сэрца ня вытрымала. Я зразумеў, што трэба напісаць гісторыю разбурэньня Старога гораду з самага яе пачатку — з 20-х гадоў XX стагодзьдзя — інакш наступныя пакаленьні менчукоў пачнуць успрымаць вынікі правінцыйнага барбарства «Менскай спадчыны» як сапраўднае аблічча Старога Менску. Гэтым у 2006 годзе я і заняўся.
Але зрабіць гэта было няпроста. Спэцыяльных навуковых дасьледаваньняў, прысьвечаных гісторыі разбурэньня гістарычнага цэнтру Менску і яго прычынам, у Беларусі ніколі не праводзілася. У беларускай гістарыяграфіі няма ні асобнай кнігі, ні нават асобнага артыкулу, якія былі б цалкам прысьвечаныя гісторыі зьнікненьня ў Менску раёну Старога гораду, які ахопліваў сабой тэрыторыю Замчышча і прылеглыя кварталы вуліцы Нямігі, а таксама Нізкага і Рыбнага рынкаў, і прычынам гэтага зьнікненьня. Гэтая кніга — першае такое дасьледаваньне.
Без магчымасьці абаперціся на працы папярэднікаў давялося болып за дзесяць гадоў працаваць у беларускіх і замежных архівах, чытаць стары друк,
запісваць гутаркі зь менскімі старажыламі і шукаць паўсюль невядомыя здымкі Менску.
Асабліва плённымі аказаліся паездкі ў Фэдэральны архіў Нямеччыны (Bundesarchiv) у Кобленцы (люты 2008) і Вайсковы архіў Баварыі (Kriegsarchiv) у Мюнхэне (жнівень 2008), а таксама Нацыянальны архіў ЗША (NARA) у Мэрылэндзе (ліпень 2014). У гэтых архівах удалося знайсьці сотні раней невядомых наземных і авіяцыйных здымкаў Менску 1917-1944 гадоў, частка зь якіх, найперш здымкі з Фэдэральнага архіву Нямеччыны, у 2009 годзе празь Вікімэдыю трапілі ў грамадзкі ўжытак, дзякуючы таму, што я замовіў іх электронныя копіі. Але ў выглядзе папяровых копій або авіяцыйных фатастужак там застаюцца сотні пакуль невядомых беларускім дасьледчыкам фатаздымкаў Менску, якія мне ўдалося паглядзець і патрымаць у руках. Каля сотні зь іх я прывёз у выглядзе папяровых ксэракопій. Таксама вялікай удачай стала перадача мне адным з брытанскіх калекцыянэраў болып 150-ці здымкаў асабістага фатографа Вільгельма Кубэ, сярод якіх, напрыклад, здымкі інтэр’ераў Дамініканскага касьцёлу і аднаго з будынкаў езуіцкага кляштару — Дому губэрнатара.