• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Праблема палягае ў ідэалягічным выбары: што аднаўляць — расейскія або дарасейскія ўзоры? Вобразна кажучы, пытаньне стаіць так: бляха або чарапіца? Пакуль перамагае бляха і правінцыйны клясыцызм менскага губэрнскага архітэктара Фёдара Крамера11.
    Вось жа менскі Стары горад — надзвычай важны для беларускай культуры. Там не было такіх выдатных помнікаў, як на Высокім рынку (Верхнім горадзе), але само асяродзьдзе было ня менш вымоўнае за пышнае багацьце апошняга.
    3 архітэктурных дамінантаў у Старым горадзе да XX стагодзьдзя захавалася толькі рэнэсансная Петрапаўлаўская царква (1612) на Нямізе і дзьве сынагогі на Школьным двары, у тым ліку гатычная Халодная (1570).
    У сярэдзіне XIX стагодзьдзя былі разабраныя на будаўнічы матэрыял і часткова ўключаныя ў новую забудову касьцёл і кляштар баніфратраў, які стаяў на паўднёва-заходнім баку Нізкага рынку паміж вуліцамі Зыбіцкай і Казьмадзям’янаўскай. Таксама была разабраная і замкавая ўніяцкая царква. На
    11 Менскі губэрнскі архітэктар у канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў. Перабудаваўу стылі правінцыйнага расейскага клясыцызму выдатныя помнікі віленскага барока — менскую ратушу, мужчынскі базыльянскі кляштар (Дваранская вучэльня), Езуіцкую школу (Дом губэрнатара), Езуіцкі калегіюм зь вежай ды інш.
    месцы апошняй у XIX стагодзьдзі зьявілася сынагога цэху мясьнікоў.
    Але сам пляц Нізкага рынку, бясспрэчна, меў гатычную пляніроўку зь веерам з шасьці вуліц, якія часта пад вострымі вугламі разыходзіліся ў розныя бакі. Нізкі рынак меў два комплексы арачных гандлёвых радоў у тым ліку шыкоўныя Мясныя рады з чырвонай цэглы, якія, падпіраючы замкавы вал у тупіку на вуліцы Нова-Мясьніцкай, стваралі ўражаньне магутнай сярэднявечнай фартэцыі. Другія арачныя гандлёвыя рады цягнуліся ламанай лініяй уздоўж берагу Сьвіслачы, падпіраючы замкавы вал з усходу.
    Другі гандлёвы вузел Старога гораду — Рыбны рынак — таксама быў элемэнтам гатычнай пляніровачнай канструкцыі з удзелам вуліц Няміскай і Ракаўскай і меў мураваныя гандлёвыя рады.
    Ужо на мапах XVIII стагодзьдзя Нізкі рынак цалкам аточаны мураванымі дамамі. Цалкам забудавана камяніцамі і вуліца, якая першая ў канцы XVI стагодзьдзя зьвязала Нізкі і Высокі рынкі — Казьмадзямянаўская. Гэта першая цалкам мураваная вуліца Менску. Можна не сумнявацца, што першыя мураваныя дамы паўсталі на гэтай вуліцы ўжо ў канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў, там жа была першая менская аптэка.
    На Замчышчы да Першай сусьветнай вайны стаяў непашкоджаны будынак Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. Яго можна бачыць на малюнках Язэпа Драздовіча.
    У Старым горадзе была самая вузкая менская вуліца — ламанай трасы адрэзак Нямігі паміж Нізкім і Рыбным рынкамі. Адлегласьць паміж пе-
    раважна трохпавярховымі дамамі на гэтым участку складала 4-6 мэтраў. Быў у Старым горадзе і самы вузкі менскі завулак — Рыбны (меў шырыню 2-3 мэтры); ён вузкім ламаным праходам зьвязваў Рыбны рынак (або Біржавы завулак) з вуліцай Школьнай12.1, нарэшце, была там ужо згаданая самая старая мураваная і самая калярытная сваёй атмасфэрай менская вуліца — Казьмадзям’янаўская, якая вузкай стужкай вілася зь Нізкага рынку ў Верхні горад.
    Шчыльная мяшчанская і купецкая забудова Старога гораду, два гандлёвыя пляцы — Нізкага і Рыбнага рынкаў, арачныя гандлёвыя рады, Замчышча і шэраг вузкіх і крывых брукаваных вуліц стваралі непаўторны калярыт сярэднявечнага эўрапейскага гораду.
    Тое, што большасьць пабудоваў Старога гораду паходзіла з XIX стагодзьдзя, як сёньня прынята лічыць, толькі часткова адпавядае сапраўднасьці. Датаваньне XIX стагодзьдзем — умоўнае. Насамрэч дамы Нізкага рынку і вуліцы Казьмадзям’янаўскай былі пабудаваныя ў XVIII-XIX стагодзьдзях з выкарыстаньнем элемэнтаў камяніцаў XVII і,
    12 Назва завулку ўмоўная. Высьветліць сапраўдную назву не ўдалося. На мапах і плянах гораду ён не пазначаўся — іх складальнікі, верагодна, лічылі яго проста вузкім праходам паміж дамамі. Тым ня менш на аэраздымках 1917-1918 гадоў ён добра бачны. На аэраздымках 1941 году відаць, што завулак у сваёй цэнтральнай частцы амаль перакрыты рогам унутрыквартальнага дому, які пабудавалі або дабудавалі ў міжваенны час. Апытаныя менчукі пацьвердзілі існаваньне завулку. Некаторыя зь іх казалі: «А-а, памятаю гэты завулак. Мы яго называлі проста Прахадняк...» (В. Кіпель) Завулак бяз назвы для Менску — ня рэдкасьць. Паводле Захара Шыбекі, у 1911 годзе ў Менску было 19 безыменных завулкаў.
    магчыма, канца XVI стагодзьдзяў. Таму іх сьмела можна лічыць помнікамі XVI-XIX стагодзьдзяў. На здымках пасьляваенных руінаў Старога гораду можна ўбачыць значна старэйшыя за XIX стагодзьдзе скляпеністыя столі цокальных паверхаў і лёхаў.
    Хто і як будаваў дамы і плошчы
    Для таго, каб зразумець каштоўнасьць менскай архітэктуры XIX стагодзьдзя, трэба ведаць наступнае.
    Нягледзячы на захапленьне Сыракомлі менскай «эўрапейскасьцю» ў выглядзе шырокіх і прамых вуліц Новага гораду, Менск XIX стагодзьдзя ў архітэктурным сэнсе, як і ў папярэднія стагодзьдзі, быў кансэрватыўным горадам і захоўваў старыя традыцыі будаўніцтва. Усё стагодзьдзе нягледзячы на 100-гадовае знаходжаньне ў складзе Расейскай імпэрыі ў горадзе захоўвалася цэхавая арганізацыя рамесьнікаў.
    Зьвесткі аб менскіх рамесьніках у гістарычнай літаратуры сустракаюцца вельмі адрозныя. Напрыклад, паводле Аляксандра Ельскага, у 1885 годзе ў менскія цэхі ўваходзіла каля 130 цэхавых майстроў, 400 чаляднікаў і 270 вучняў13. Аднак, паводле іншых, значна больш сур’ёзных дасьледаваньняў, цэхавых рамесьнікаў было на парадак болей. Паводле беларускага гісторыка 1920-х гадоў Р. Рака, у 1866 годзе ў менскія цэхі ўваходзіла 2048 майстроў, чаляднікаў і вучняў, а ў 1885 годзе гэтая
    13 Ельскі А. Мінск II Выбранае. Менск, 2004. С. 156.
    лічба вырасла да 487414. Колькасьць цэхаўу Менску ў другой палове XIX стагодзьдзя дасягнула 4115. У будаўніцтве дамоў бралі ўдзел прадстаўнікі цэхаў муляраў, будаўнікоў, кавалёў, бляхароў, маляроў, шкляроў
    Структуру і традыцыі цэхі захавалі з XVI-XVII стагодзьдзяў, зьмяніліся толькі некаторыя функцыі і назвы. У XIX стагодзьдзі каб стаць майстрам, трэба было тры гады быць вучнем, столькі ж чаляднікам, пасьля пасьпяхова здаць экзамэн на выраб «штукі» перад камісіяй зь ліку старых майстроў і ўнесьці тры рублі ў цэхавую касу. У першай палове XIX стагодзьдзя ў Менску яшчэ праводзіліся парады цэхаў з харугвамі.
    Кіравалі менскімі цэхамі старасты (колішнія цэхмістры), якіх абіралі на агульным сходзе майстроў. Старасты, у сваю чаргу, на агульным сходзе абіралі гарадзкую цэхавую ўправу. Старасты цэхаў арганізоўвалі экзамэны-экспэртызы, разьвязвалі канфлікты і зьбіралі падаткі.
    Другая палова XIX стагодзьдзя прынесла ў жыцьцё менскіх цэхаў і новыя павевы. У 1887 годзе чаляднікі і вучні кавальскага і сьлясарнага цэхаў абвясьцілі страйк з патрабаваньнем зьменшыць працоўны дзень з 14 да 12 гадзін (з 6-ай раніцы да 6-ай вечара, а не да 8-ай, як было раней) і зраўняць заробак вучняў і чаляднікаў. На бок майстроў, аднак, сталі паліцыя і ўлады, арганізатары страйку былі пакараныя16.
    14 Рак Р. Рамесьнік м. Менску да рэволюцыі 1917 г. II Наш край.
    1927. №4. С. 5-15.
    15 Тамсама. С. 9.
    16 Тамсама. С. 10.
    У цэхах у другой палове XIX стагодзьдзя колькасна пераважалі габрэі. Якраз зь іх перавагай і была зьвязаная ліквідацыя цэхавай арганізацыі рамесьнікаў у Беларусі ў пачатку XX стагодзьдзя. Справа ў тым, што пасьведчаньне цэхавага майстра давала габрэям права перасякаць «рысу аселасьці», падарожнічацьісяліццапаўсёй Расейскай імпэрыі. Але скасаваньне «рысы аселасьці» не ўваходзіла ў пляны расейскага ўраду, таму цэхі былі распушчаныя17.
    Тым ня менш, захаваньне цэхавай структуры праз усё XIX стагодзьдзе азначала і захаваньне старых будаўнічых традыцый. Калі, скажам, цэхавыя майстры ў XIX стагодзьдзі будавалі шараговыя, не запраектаваныя тагачаснымі моднымі архітэктарамі 2-3-павярховыя дамы ў Старым горадзе, напрыклад, на Замчышчы, яны захоўвалі традыцыі — цэхі, як вядома, былі вельмі кансэрватыўнай структурай.
    Тыя дамы сваім выглядам нагадвалі камяніцы XVIII стагодзьдзя — такія будынкі можна было бачыць у ваколіцах Нізкага рынку, напрыклад, на вуліцы Замкавай. Там былі больш стромыя дахі, маленькія вокны з частымі аконнымі рамамі і тоўстыя сьцены. Замкавая была брукаваная так званым бутавым каменем (або глыжамі), а тратуары ўздоўж Замкавай — дошкамі або каменнымі плітамі. Традыцыі XVIII стагодзьдзя цэхавыя майстры працягвалі як у пачатку XIX стагодзьдзя, так і ў яго другой палове.
    У 1885 годзе ў Менску, паводле Аляксандра Ельскага, было 1600 дамоў, у тым ліку 1100 мураваных18. Ужо згаданы тут расейскі эканаміст Андрэй Субоцін пісаў, што паводле стану на 1860 год у Менску было 2155 дамоў, у тым ліку, 427 мураваных; паводле ж стану на 1887 год Субоцін называе лічбу 4000 дамоў, у тым ліку мураваных — каля 100019. Верагодна, Субоцін улічваў менскія прадмесьці ў шырокім сэнсе.
    У 1881 годзе горад перажыў вялікі пажар, які зьнішчыў значную частку пабудоваў на захад і паўднёвы захад ад Старога гораду (ад Нямігі да вакзалу, паводле сёньняшніх каардынатаў). Згарэла і частка забудовы Замчышча. Лічыцца, што Менск тады страціў каля 1000 дамоў. Аднак гэты самы пажар даў штуршок новаму мураванаму будаўніцтву. Якраз канец ХІХ-га і пачатак XX стагодзьдзяў — пара самай актыўнай забудовы гораду.
    У Старым горадзе вуліцы Замкавую, Нова-Мясьніцкую і Завальную забудоўвалі цэхавыя майстры на свой капыл — так як умелі, па-старому. Там яшчэ можна было сустрэць скляпеньні ў першых паверхах і арках-брамах, у дварах — нязьменныя драўляныя галерэі; прыбіральні таксама пераважна разьмяшчаліся ў дварах. У тым самым часе ў Новым горадзе паўставалі будынкі ў стылі мадэрн, а троху пазьней, у пачатку ХХ-га — эклектычныя, з рэтраспэктыўнымі алюзіямі на вялікія стылі.
    Да 1896 году колькасьць мураваных будынкаў у Менску дасягнула 2110, а ў 1911 годзе камяніцаў
    18 Ельскі А. Выбранае. С. 155.
    19 Субботнн A. В черте еврейской оседлостн... С. 9.
    было ўжо 270920. У цэнтры гораду, як ужо было сказана, налічвалася 39 цалкам мураваных кварталаў. Разам з тым ускраіны актыўна забудоўваліся драўлянымі дамамі, і таму агульны лік будынкаў у Менску на 1911 год склаў 10 3 0021.