Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
пэрыяду Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку ён піша пра агульнадзяржаўныя ўстановы і пасады:
«Слова рэспубліка ў нашай мове няма: трэба ўжываць — Рэч Паспалітая... Парлямэнт павінен атрымаць найменьне Вальнага Сойму, а Ўстаноўчы Сойм — Вялікага Вальнага Сойму; старшыня парлямэнту — маршалак галоўны; дэпутаты — паслы; рада міністраў — Рада. У складзе Рады павінны мець мейсца гэткія міністры: канцлер (старшыня, або міністар міжнародных спраў); падскарбі земскі (міністар фінансаў); маршалак земскі (міністар юстыцыі); гэтман (міністар вайсковы).,.»37
Для будучай беларускай судовай сыстэмы Доўнар-Заполські прапаноўваў гэткую тэрміналёгію:
«Па судовым справам трэба ўстанавіць гэтакія тэрміны: галоўны трыбунал, як кожны сэнат. Пры ім — падкаморы земскі — загадчык мяжоваю часьцю. Угалоўны суд — суд гродзкі, гражданскі суд — суд земскі. Пры суду павінны быць пракуратары, інспіыгатары, або віжы (следователй); міравы — копны судзьдзя... Суд засядае ў судовай ізьбе, ён назначае судовыярокі (тэрміны), мае парады — пасядзеньні, мае намовы (нарады), вядзе рэцэсы — пратаколы. На судзе выступаюць умацаваныя — адвакаты, каторыя падтрымоўваюць або сторану адпорную (ответчйк), або павадовую (йстец)...»38
37 Доўнар-Запольскі М. К пытаньню аб найменьні дзяржаўных установаў II Вольная Беларусь. 26 траўня 1918.
38 Тамсама.
I, нарэшце, фінансавыя і мясцовыя органы гісторык прапанаваў называць наступным чынам:
«У фінансавым загадзе пры падскарбію земскім маецца рада — скарбовы пгрыбунал. Розныя чыноўнікі гэтага міністэрства носяць найменьні: бірчых, паборцаў, скарбнікаў, рэфэрандароў, рэвізораў, шафароў... Таможня — мытная камора, пошліна — мыта. Раскладка падаткаў—разрубы, разьмёты...
Гарадзкое самаўпраўленьне складаецца з рады галоўнай мескай (думы), гарадзкі галава — войт, гарадзкая ўправа —рада бурмістраў, а засядаерада ў ратушы...»39
Гэта толькі невялікія фрагмэнты. Увесь артыкул, натуральна, ахопліваў большасьць галінаў дзяржаўнага і грамадзкага жыцьця, а ўсе прапанаваныя тэрміны забясьпечваліся адпаведнымі тлумачэньнямі і аналёгіямі. Заканчваўся артыкул прафэсара Доўнар-Запольскага гэткім заклікам:
«Я ўпрашаў бы землякоў не баяцца старасьвецкай праўнай тэрміналёгіі. Уся яна злажыласяў нас у 16-м веку; ёю нашыя продкі карысталіся аж да 18-га веку і часткаю нават да 1830-га году... Будзем аднаўляць наш праўныязыкзьЛітоўскага Статуту... Тэрміналёгія Статуту ўтварылася ў часы нашай дзяржаўнай (панствовай) незалежнасьці. Нам трэба расстацца з расійскім правам і тэрміналёгіяй. Гэта трэба і можна...»ю
У сьнежні 1919 году шэф Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Рызе палкоўнік Кастусь Езавітаў
39 Тамсама.
40 Тамсама.
зьвяртаецца да надзвычайнага пасла БНР у краінах Балтыі Кляўдыюша Душэўскага з рапартам, у якім прапануе заснаваць для адзначэньня салдат і афіцэраў Асобнага атраду БНР пад камандаваньнем генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і ўзьняцьця іх баявога духу Полацкі беларускі крыж. Разам з тым Езавітаў задумвае Полацкі беларускі крыж як найвышэйшую ўзнагароду БНР:
«Прапаную... зацьвердзіць тутака прэдстаўляемае пры гэтым “Палажэньне аб Полацкім Беларускім Крыжэ” і зацьвердзіць праект гэтага Крыжа і ордзенскай да яго стужкі. Дадатак: палажэньне і фатаграфія Крыжа і ордзенскай стужкі да яго. Палажэньне аб Ордзене “Полацкага Беларускага Крыжа”. I. Полацкі Беларускі Крыж зьяўляецца ядзіным ордзенам БНР і выдаецца як у вайсковыя, так і ў мірныя часы за асобыя заслугі грамадзянам БНР перад Бацькаўшчынаю. II. Ордзен мае пяць сьцепеняў с падразьдзяленьнем кожнай на мірную і вайсковую катэгорыі... V. Ордзен выдаецца кожны раз па пастанове Рады Міністраў БНР»41.
Гісторыя робіцца для тагачасных беларускіх палітыкаў і журналістаў невычэрпнай крыніцай аргумэнтаўу агітацыі і прапагандзе. Газэта «Звон» у верасьні 1919 году зьмясьціла рэдакцыйны артыкул «Як мы гэта разумеем»:
«...Цяпер мы кіруемся на Захад дзеля нашай палітычнай слабасьці (маюцца наўвазе надзеі тагачасных дзеячоў на Польшчу — С. А.), але нашая арыентацыя мае пад сабою цьвёрды гістарычны
41 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Вільня—НьюЁрк—Менск— Прага, 1998. Т. 1. Кн. 1. С. 555-556.
грунт і гістарычныя традыцыі, выпрабаваныя нашай гісторыяй і жыцьцём нашых прэдкаў»42.
Падобнымі артыкуламі, праектамі і прапановамі поўніцца ўвесь тагачасны беларускі друк. Падзеі і героі беларускай гісторыі робяцца прадметам вывучэньня на тагачасных настаўніцкіх курсах, у беларускіх школах, уключаюцца ў падручнікі і чытанкі.
У тым самым часе пачынае шанавацца і зусім нядаўняя гісторыя. 25 сакавіка 1920 году, у другую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, настаўнікі менскіх беларускіх школ вывелі сваіх вучняў на першую ў гісторыі дэманстрацыю з нагоды Дня Незалежнасьці43. У праваслаўных і каталіцкіх храмах Менску з удзелам дзяржаўных і грамадзкіх дзеячоў, вучняў менскіх беларускіх школаў у гэты дзень ішлі ўрачыстыя набажэнствы, а беларускія тэатральныя трупы давалі тры спэктаклі — а 16-й гадзіне ў «Беларускай хатцы» для дзяцей, і яшчэ два спэктаклі а 19-й гадзіне ў гарадзкім тэатры і «Беларускай хатцы» для публікі ўсіх узростаў44.
У афіцыйных дакумэнтах, мэмарандумах і зваротах Ураду БНР да замежных урадаў і міжнародных структураў робяцца пашыраныя гістарычныя экскурсы. У «Ноце Рады Народных Міністраў БНР Ураду Злучаных Штатаў Паўночнай Амэрыкі» за подпісам Вацлава Ластоўскага, напрыклад, пісалася:
42 Звон. 8 верасьня 1919.
43 Улашчык М. Хроніка II Выбранае. Менск, 2001. С. 325.
44 Беларусь. 24 сакавіка 1920.
«Народ беларускі трапіў у Расейскую няволю ў самым канцы XVIII сталецьця і адразу пачалася зь ім расправа. Першы ўдар быў скіраваны на нашу культуру і веру. Прасьледаваньні гугенотаўу Францыі бледнуць перад тымі прасьледаваньнямі, якія выносілі беларусы-ўніяты ў Расеі, наша ўніяцкае духавенства. Расея вынішчыла цэрквы, манастыры і іх маетнасьці забрала, а кнігі папаліла. Блізка сто гадоў, да 1905 г., беларусы нямелі права выдаць ніводнай кнігі на сваёй мове, ня мелі права маліцца на сваёй мове...»і5
Пільную ўвагу дзеячы БНР зьвяртаюць на царкоўную сытуацыю ў Беларусі. Увесну 1920 году газэта «Беларусь» у артыкуле «Аб беларускім праваслаўі» выступіла з крытыкай русыфікатарскай пазыцыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі46. Артыкул гэты выклікаў абурэньне ў праваслаўных колах і лісты пратэсту ў рэдакцыю. Лёсіку нават давялося апраўдвацца47. Тым ня менш, праз паўтара месяца «Беларусь» у артыкуле «Ці патрэбна беларусам вунія?» выступіла з праектам адраджэньня Ўніяцкай царквы ў Беларусі:
«...Прызнаньне над сабою галавенства папы было б вельмі карыснае. Злучэньне цэркваў на Беларусі павінна ісьці па двух кірунках: у праваслаўных цэрквах служэньне вядзецца на славянскай мове па чыну грэцкаму, казаньні ідуць па-беларуску. У касьцёлах Беларусі мша служыцца па лаціне, дадатковае
45 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. С. 869.
46 Беларусь. 14 сакавіка 1920. С. 1-2. Артыкул падпісаны крыптанімам «Б.»
47 Гл.: Лёсік Я. Некалькі слоў беларускім сьвяшчэньнікам П Беларусь. 9 чэрвеня 1920.
набажэнства і казаньне адбываецца ў беларускай мове...»48
Дзеячы БНР, якія гуртаваліся ў 1919-1920 гадах вакол газэты «Беларусь», адстойвалі права беларусаў на спадчыну ВКЛ, назву «Літва» і на Вільню. Прычым тагачасныя выступы і публікацыі на гэтую тэму адрозьніваліся аптымізмам і надзеяй на хуткі посьпех беларускай справы. Фактычна тады былі закладзеныя падмуркі сучасных патрыятычных канцэпцыяў гісторыі Беларусі і сфармуляваныя іх асноўныя пастуляты. У лютым 1920 году Язэп Лёсік (пад псэўданімам «Я. Ксяневіч») выступіў з артыкулам «У справе тэрміну Літва»:
«... Даўнейшая Жмудзь, а цяперашняя Літва не заўсёды навет належала да Літоўска-Беларускай дзяржавы... Сам народ спаў, а тэрмін Літва падказаў пакінуць усю гэтую “непрыемную гісторыю” на Жмудзь, тым больш, што некаторыя сьвятлейшыя жмудзіны ахвотна называлі сябе літоўцамі і лічылі гісторыю даўнейшай Беларуска-Літоўскай дзяржавы сваёю гісторыяй. Няхай сабе цешацца: жмудзіны народ невялічкі, іягоможна будзе зьесьці, не баючыся яго гісторыі. Іншая справа Беларусь, Украіна..,»49
Час паказаў, наколькі наіўным быў той аптымізм.
Праз тыдзень, 2 сакавіка 1920 году, Лёсік пад тым самым псэўданімам апублікаваў артыкул «У справе прыналежнасьці Вільні». Аўтар адстойваў беларускасьць Вільні і сьцьвярджаў, што пры вызначэньні дзяржаўнай і нацыянальнай прыналежнасьці таго
48 Беларусь. 21 красавіка 1920. Артыкул падпісаны крыптанімам «А.».
49 Беларусь. 26 лютага 1920.
або іншага гораду ня трэба зьвяртаць увагу на склад яго насельніцтва:
«У межах этнаграфічнага расьсяленьня беларускага народу ўсе гарады беларускія. Культурная асыміляцыя — зьяўленьне штучнае, часовае, ненатуральнае. Калі беларускія гарады маглі апалячыцца ці абмаскаліцца, то гэтакім парадкам яны могуць і абеларусіцца»50.
У Менску пачынаюць чытаць лекцыі па гісторыі Беларусі. У студзені 1920 году «Беларусь» паведамляе:
«У таварыстве “Хрысьціянска-дэмакратычнай злучнасьці” па нядзелях чытаюцца для народу лекцыі. Па сьвятой гісторыі чытае кс. Абрантовіч, па гісторыі Беларусі — член Рады Пупко»51.
Адначасова з прапагандай беларускай гісторыі і спадчыны ВКЛ беларускія дзеячы задумваюцца над тым, дзе ёсьць цэнтар Беларусі, які горад будзе сталіцай новаабвешчанай беларускай дзяржавы. Акт 25 Сакавіка замацоўваў Вільню ў складзе БНР, але бурлівыя палітычныя падзеі і больш моцныя геапалітычныя гульцы рэгіёну пакінулі старую сталіцу па-за ўплывам дзеячоў БНР. Горад па чарзе абвяшчаўся сталіцай незалежнай Літвы, сталіцай Літоўска-Беларускай ССР, марыянэтачнай Сярэдняй Літвы і, нарэшце, у 1922 годзе быў уключаны ў склад Другой Рэчы Паспалітай як цэнтар Віленскага ваяводзтва.
У такой сытуацыі на першае месца вылучыўся Менск як другі пасьля Вільні горад Беларусі. Пры
50 Беларусь. 2 сакавіка 1920.
51 Беларусь. 23 студзеня 1920.
тым, што самі дзяржаўныя дзеячы БНР яшчэ ня трацілі надзеі на здабыцьцё Вільні або толькі разважалі, які горад будзе другой сталіцай, разьвіцьцё палітычных падзеяў і сымпатыі творчай інтэлігенцыі схілілі шалі на бок Менску.
У адным зь лістоў да прэм ер-міністра БНР Антона Луцкевіча ў верасьні 1919 году Макар Косьцевіч называе Менск «сэрцам Беларусі»52. У кастрычніку таго самага году менская беларуская газэта «Звон» паўтарае тую самую думку: «Менск — сэрца Беларусі, яе этнаграфічная сталіца...»53