• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Ці ня робіцца зразумелым кожнаму работніку-муляру пасьля некалькіх удараў ломам і адбіцьця некалькіх кавалкаў тынку, што плінфа XII стагодзьдзя адрозьніваецца ад цэглы XX стагодзьдзя? I ці трэба для таго, каб гэта зразумець, дашчэнту зносіць абодва цалкам захаваныя старажытныя храмы?
    Ці не маглі ў факце разбурэньня бельчыцкіх храмаў праявіцца іншыя матывы — напрыклад, простае і ўпартае процідзеяньне «шавіністам», маўляў, «яны» ахоўваюць, а мы разбурым — з аднаго боку, і жаданьне праверыць рэальную сілу Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту і яе рэальны ўплыў на органы ўлады — з другога боку. Магчыма так, магчыма не.
    У 1927 годзе Шчакаціхін ня мог напісаць адкрыта пра тое, што ведаў, бо жыў у тым часе і быў яго часткай — ён не чытаў сакрэтных справаздачаў ГПУ НКВД аб беларускіх шавіністах і нацыяналістах і ня бачыў сакрэтных рэзалюцыяў «подлежнт высылке
    403 Звезда. 2 кастрычніка 1927.
    мз пределов Белоруссмм на восток»404. Іх чытаюць сёньняшнія гісторыкі.
    Зрэшты, выдатны беларускі мастацтвазнавец, як мы ўжо ведаем, пакінуў у сваім артыкуле яскравае і недвухсэнсоўнае сьведчаньне пра тое, што ён ведаў нешта пра сапраўдныя прычыны наступу на Камісію аховы помнікаў і нежаданьня ўладаў помнікі культуры рэальна ахоўваць і захоўваць. Вось што можа стаяць за яго фразай «справа тут значна болей сур’ёзная»405.
    Пішучы «Полацкі аддзел камунальнае гаспадаркі», Мікола Шчакаціхін не дапісаў адну важную абрэвіятуру, якая сьведчыла пра ведамасную прыналежнасьць усіх «камгасаў» на тэрыторыі Савецкага Саюзу. Поўная назва гэтага ўладнага органу пісалася так: «Полацкі аддзел камунальнае гаспадаркі НКВД БССР». Вось жа, з 1917 па 1930 год аддзелы камунальнай гаспадаркі ў складзе мясцовых органаўулады былі структурнымі падразьдзяленьнямі НКВД.
    Гэтую старую расейскую традыцыю бальшавікі перанялі з царскіх часоў — у Расейскай імпэрыі, як вядома, найніжэйшым паліцэйскім чынам быў дворнік. Бальшавікі ўжо зь першых гадоў савецкай улады надавалі вялікае значэньне як пытаньням разьмеркаваньня наяўнага жыльлёвага фонду, так і кантролю за настроямі грамадзтва.
    404 Гл.: Гесь А. Выслаць за межы Беларусі II Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 27-28 лютага 1998 г.). Менск, 1998 — http://belwl.org/ru/activities/books/politicheskie_repressii/a_ ges/data/tpl-ru_print/
    405 Звезда. 2 кастрычніка 1927.
    Так што высокі вусаты дзядзька ў ботах, які ў 20-х гадах з раніцы да вечара хадзіў па вуліцы Замкавай і яе ваколіцах, зазіраў у кожны двор і размаўляў з жыхарамі на ўсе магчымыя тэмы, быў ня проста старшынём менскага ЖАКТу №5 Лушчыкам, у тэрыторыю якога ўваходзіла Замкавая гара і ўвесь Стары горад. Ён быў штатным супрацоўнікам НКВД БССР і займаўся ня толькі рамонтам дамоў, але і кантролем за настроямі насельніцтва — мог, як згадвае ўраджэнец Замчышча А. Капілаў, і на допыт выклікаць:
    «... Ну й, конечно же, председателя жакта товаршца Лугцйка. От него завйсйт многое в нашеіі жйзнй: прйшлет технйка, чтобы составйть смету, — ждйремонтную брйгаду, а может прйгласйть на непрйятную беседу...» 406
    У Беларусі, такім чынам, са сьнежня 1920 году да сьнежня 1930 году НКВД БССР ня толькі ажыцьцяўляў палітычны і крымінальны вышук. Калі ў 1917 годзе бальшавікі скасавалі Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі і стварылі замест яго НКВД, яны захавалі за новай структурай функцыі старой, у тым ліку, нагляд за органамі мясцовай улады, пажарную ахову ды іншыя.
    У першае дзесяцігодзьдзе існаваньня ў Беларусі саюзна-рэспубліканскага НКВД у яго функцыі, апрача вышуку, уваходзіла арганізацыя, падбор кадраў і кантроль за дзейнасьцю мясцовых Саветаў, кантроль за выкананьнем распараджэньняў цэнтральнай улады на месцах і кіраваньне камунальнай гаспадаркай. У 30-я гады НКВД пераняў
    406 Капмлов А. Замковая 2/7. С. 18.
    кантроль над шасэйнымі дарогамі, транспартам, будаўніцтвам і многімі іншымі сфэрамі эканомікі — для ажыцьцяўленьня кожнай з гэтых функцыяў былі створаныя адпаведныя «галоўныя ўправы», «главкн».
    У канцы 1923 годуДзяржаўную палітычнуюўправу (ГПУ, паводле расейскай абрэвіятуры) пастановай ЦВК СССР вылучылі са складу НКВД і ператварылі ў Аб’яднаную палітычную ўправу пры СНК СССР. У Беларусі гэты падзел рэальна адбыўся толькі ў 1924 годзе, але, несумненна, шчыльная сувязь і супрацоўніцтва паміж дзьвюма роднаснымі структурамі захавалася на працягу ня доўгіх шасьці гадоў разьяднаньня. Як захавалася і самапачуваньне супрацоўнікаў НКВД як рэальных гаспадароў краіны, яшчэ год-два да таго — падначаленых «жалезнага Фэлікса», яго вучняў і пасьлядоўнікаў, аб чым сьведчылі яго шматлікія партрэты ў кабінэтах ведамства.
    Дзейнасьць НКВД у 20-я гады, у пэрыяд асобнага ад ГПУ існаваньня, зьяўляецца адной з найменш дасьледаваныхстаронак беларускай гісторыі. Таму тут дарэчы будзе падаць колькі фактаў аб месцы і ролі гэтага ўладнага органу ў структуры палітычнай улады БССР і яго ўдзеле ў вырашэньні важных палітычных спраў.
    Найперш, гэта функцыя арганізацыі, падбору кадраў і кантроль за дзейнасьцю мясцовых Саветаў, а таксама кантроль за выкананьнем распараджэньняў цэнтральнай улады на месцах. Гэта выключна палітычная сфэра дзейнасьці НКВД. У афіцыйным лісьце наркама НКВД РСФСР Белабародава да наркама НКВД БССР Хацкевіча ў студзені 1926 году з запрашэньнем прыбыць на нараду наркамаў у
    Маскву 10 лютага гэтая сфэра дзейнасьці НКВД вызначалася так:
    «Осуіцествленйе революцйонной законностй в областй адмйнйстратйвной деятельностй»407.
    Гэта азначае, што ўжо ў палове 20-х гадоў нягледзячы на разьдзяленьне з ГПУ менавіта НКВД ажыцьцяўляў кантроль за кадравай палітыкай савецкай улады. Натуральна, тады яшчэ ў супрацоўніцтве з партыйнымі органамі і пры кантакце з ГПУ. Пройдзе ўсяго некалькі гадоў, і ўжо аб’яднаны НКВД пачне кантраляваць і самі партыйныя кадры, іх падбор і расстаноўку. Але для нас тут важны сам статус НКВД у палове 20-х гадоў як у пэўнай ступені надуладнай структуры, самапачуваньне яго супрацоўнікаўяк членаў пэўнай карнай касты, заснаванай Дзяржынскім.
    Для ажыцьцяўленьня «революцлонной законностм в областн адмнннстратлвной деятельностл» ў складзе НКВД існавала так званая Адміністрацыйная камісія ЦВК і спэцыяльная адміністрацыйная ўправа са штатам інспэктараў408.
    А вось доказ непасрэднага ўдзелу НКВД БССР у прыняцьці чыста палітычных рашэньняў. 2 сакавіка 1927 году адбылося закрытае пасяджэньне бюро Менскага акруговага камітэту КП(б)Б з адным пытаньнем у парадку дня:
    «Аб перадачы кафэдральнага сабору ад старацаркоўнікаў новацаркоўнікам (т.т. Апанскі і Блізьнюк) »409.
    Апанскі дакладаў ад ГПУ, Блізьнюк — ад НКВД. Пасьля абмеркаваньня была прынятая пастанова:
    407 НАРБ, ф. 691, воп. 1, спр. 82, арк. 33.
    408 http://www.memo.ru/HISTORY/NKVD/STRU/by_year.htm
    409 ДАМн, ф. 12-п, воп. 1, спр. 421, арк. 8.
    «а) Згадзіцца з прапановамі ДПУ Бел. і НКУСпраў аб неабходнасьці перадачы кафэдральнага сабору новацаркоўнікам.
    б)	Паколькі работа па гэтай справеўжо пачата Цэнтральнай камісіяй па аддзяленьні царквы ад Дзяржавы, адказнасьць за ўсю працу па перадачы ўскласьці на апошнюю, з прыцягненьнем адпаведных акруговых ворганаў»410.
    Рашэньне падпісаў першы сакратар Менскага камітэту партыі Акулік. Як бачым, ГПУ і НКВД рабіліраўнацэнныя прапановы па гэтым выключна палітычным пытаньні.
    У 1925-1926 гадах не існавала адзінага НКВД СССР. Фармальна наркаматы ўнутраных справаў РСФСР і БССР мелі роўныя правы як органы саюзных рэспублік. Рэальная сытуацыя, аднак, была іншаю. Функцыі Наркамату ўнутраных справаў СССР узяў на сябе НКВД РСФСР. Беларускі НКВД толькі выконваўзагады з Масквы. Вось прыклады, якія для нас захавалі нешматлікія паперы Галоўнай управы камунальнай гаспадаркі НКВД БССР. Афіцыйныя дакумэнты і пастановы НКВД БССР практычна заўсёды капіявалі аналягічныя пастановы НКВД РСФСР. Вясной 1925 году зь беларускага НКВД у Маскву быў накіраваны гэткі ліст:
    «В Народный комйссарйат внутреннйх дел РСФСР,
    Главное управленйе коммунального хозяйства.
    Управленйе коммунального хозяйства НКВД БССР просйт выслать весь ймеюіцййся матерй-
    йл й новый проект о квартйрной плате согласно опублйкованного в Нзвестйях ЦНК от 8/ІІІ-25 г. за №56 сообіценйя.
    Настояіцйй матерйал необходйм для ознакомленйя прй составленйй проекта постановленйя о квартйрной плате no БССР»Ш.
    Гэтую «ніжайшую» просьбу падпісалі аж тры чыноўнікі: начальнік Галоўкамгасу НКВД БССР Васкабойнікаў, загадчык жыльлёва-зямельнага аддзелу Галоўкамгасу Галыіерын-Булатоўскі і сакратар Галоўкамгасу Гальдштэйн. Натуральна, што начальнік Галоўкамгасу НКВД РСФСР Земблюхцер тут жа адгукнуўся на іх просьбу.
    А вось яшчэ больш красамоўныя архіўныя сьведчаньні. 16 сакавіка 1926 году ўжо згаданы таварыш Земблюхцер рассылае па ўсім Савецкім Саюзе Цыркуляр №155:
    «Всем. органам коммунального хозяйства РСФСР, ймеюгцйм водопроводы
    Копіш: НКВД Союзных Республйк й НКВД Автономныхреспублйк Р.С.Ф.С.Р.
    Beudy назревшей необходймостй йметь подробные й точные сведенйя об оборудованйй й состоянйй водопроводов Республйкй, Главное Управленйе Коммунального Хозяйства НКВД РСФСР предлагает заполнйть прйлагаемую прй сем анкету u в 10-тй дневпый срок co дня полученйя отправйть no указанному на анкете адресу. Заполненые анкеты надлежйт поручйть лйцу найболее знаюіцему водопроводы»4'2.
    411 НАРБ, ф. 691, воп. 1, спр. 61, арк. 10.
    412 Тамсама, арк. 28.
    Здавалася б, перад намі цыркуляр да ўладных органаў РСФСР, а саюзным рэспублікам дасылаюцца толькі копіі для азнаямленьня. Але — не. Вось які дакумэнт захоўваецца ў гэтай архіўнай справе далей:
    «Мйнскому, Могйлевскому, Вйтебскому, Мозырскому окркоммунотделам й Горецкому райкоммунотделу.
    Настояіціш предлагаетсязаполнйть u в срочном порядке прйслать в УКХ НКВД Бел. прйлагаемую прй сем анкету в 2-хэкз. о городскйх водопроводах, которую через Белгосплан затребовало Постоянное Бюро Всесоюзных Водопроводных й Санйтарно-Технйческйх Сьездов прй ГУКХ НКВД РСФСР»413.
    Гэты ліст 7 красавіка 1926 году па Беларусі разаслаў часовы выканаўца абавязкаў начальніка Галоўкамгасу Беларусі Новік. Тут ужо гаворка ідзе аб выкананьні маскоўскага загаду ў «тэрміновым парадку» — аказваецца НКВД РСФСР можа «затребовать» ад уладных органаў БССР любую справаздачу.