Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
Зразумела, што ніякіх згадак пра рэстаўрацыю Старога гораду і Замчышча і пляны сацыялістычнай рэканструкцыі Менску ў захаваных паперах гаспадарнікаў НКВД знайсьці немагчыма — іх там папросту няма. Дзіўная выбарачная камплектнасьць фондаў камгасу пачатку і сярэдзіны 20-х гадоў. Пра тое ж, калі і куды зьніклі архіўныя паперы за іншыя гады, можна меркаваць, абапіраючыся на захады новай савецкай улады адносна архіўнага фонду краіны.
Ад жніўня 1919 году на ўсёй тэрыторыі будучага СССР, у тым ліку ў БССР (ад 1920 году) і РСФСР, адбывалася дзейства, якое ў гістарычнай літаратуры атрымала назву «макулятурныя кампаніі». Пад гэтым тэрмінам хаваецца масавая здача архіўных дакумэнтаў у макулятуру для патрэб савецкай папяровай прамысловасьці. У гэта цяжка паверыць, але аб’ём здадзеных у макулятуру архіўных дакумэнтаў на працягу 20-30 гадоў XX стагодзьдзя дасягае многіх дзясяткаў мільёнаў тон.
Спачатку лік «архіўнай макулятуры» ішоў на пуды, а пасьля пераходу на мэтрычную сыстэму ў 1925 годзе — на тоны. Ужо ў 1920-1923 гадах з архіваў Віцебскай губэрні было здадзена на перапрацоўку 2687 пудоў «архіўнай паперы», а з архіваў Магілёўскай губэрні за 1919-1923 гады — 8357 пудоў421.
У траўні 1923 году Савет народнай гаспадаркі БССР зьвярнуўся ў Цэнтрархіў БССР з запытам аб продажы «архіўнай паперы» для патрэб мясцовай прамысловасьці. Загадчык Цэнтрархіву 3. Жылу-
421 Гужалоўскі А. Чырвоны аловак. Нарысы з гісторыі цэнзуры ў БССР. Кн. 1. 1919-1941 гг. Менск, 2012. С. 229.
новіч (Цішка Гартны) у адказ паабяцаў адабраць некалькі тысяч пудоў, і справа пачалася: у ліпені 1923 году на адрас Савету народнай гаспадаркі адгрузілі 227 пудоў архіўных дакумэнтаў, у жніўні — 128, у верасьні — 75, у кастрычніку — 200, у лістападзе — 260, у сьнежні — 167 пудоў422.
У тым самым 1923 годзе Цэнтрархіў БССР перадаў тысячы пудоў архіўных дакумэнтаў розным гаспадарчым арганізацыям непасрэдна. У наступныя гады рэгулярныя здачы архіўных дакумэнтаў працягваліся з нарастаньнем аб ему. Пад нож пайшлі дарэвалюцыйныя паперы Менскага і Віцебскага губэрнскіх праўленьняў, Менскай кантрольнай палаты, пракурорскага нагляду, Таварыства ўзаемнага крэдытаваньня землеўласьнікаў, Менскай духоўнай кансысторыі, Менскай казённай палаты, Менскай паштова-тэлеграфнай канторы і многіх іншых установаў423.
Але неўзабаве справа дайшла і да дакумэнтаў ужо савецкага пэрыяду. Пачатак зьнішчэньня савецкіх дакумэнтаў дзіўным чынам сынхранізуецца з разгромам беларусізацыі ў 1929 годзе. Новы этап нарыхтоўкі макулятуры ў архівах БССР пачаўся пасьля дзьвюх пастановаў. Першую прыняла Эканамічная нарада пры СНК БССР 1 лютага 1930 году, другую — Савет працы і абароны 27 сакавіка 1931 году424.
I вось ужо ў красавіку 1930 году ў ліку прапанаваных Цэнтральным архіўным кіраўніцтвам БССР
422 Тамсама. С. 230.
423 Тамсама.
424 Тамсама. С. 232.
да здачы ў макулятуру мы бачым архівы Чашніцкага райвыканкаму (1924-1928), Белдзяржснабзбыту (1922-1929), Белкаапсаюзу (1924-1930) і інш.425
Як піша беларускі гісторык Аляксандар Гужалоўскі, які спэцыяльна займаўся тэмай зьнішчэньня архіўных дакумэнтаў, наяўныя крыніцы толькі часткова дазваляюць высьветліць, якія менавіта дакумэнты былі здадзеныя на макулятуру426. Каб праілюстраваць маштаб стратаў, гісторык прыводзіць лічбы па РСФСР. Там, паводле стану на 1933 год, дзяржаўныя архівы здалі на макулятуру 28 мільёнаў тон архіўных справаў427.
Фонды камгасу НКВД з усімі рашэньнямі аб складаньні плянаў рэканструкцыі Менску ў 19251926 гадах, аплаце працы архітэктараў, іх праектамі і прапановамі, заключанымі дамовамі, пратаколамі праведзеных нарадаў і самі зацьверджаныя пляны таксама маглі трапіць пад нож падчас макулятурных кампаній.
Іншае пытаньне, ці было гэта зроблена наўмысна. Непасрэдных доказаў сьвядомага зьнішчэньня важных архіўных фондаў пакуль ня знойдзена. Але кожны гісторык, які працуе ў беларускіх архівах з дакумэнтамі савецкага часу (у тым ліку і аўтар гэтых радкоў), ня можа пазбыцца ад навязьлівага ўражаньня, што пэўныя архіўныя справы і фонды прарэджаныя наўмысна і сьвядома.
Выказвае такія самыя думкі і прафэсар Аляксандар Гужалоўскі. Ён прызнае факт зьнішчэньня
425 Тамсама. С. 236.
426 Тамсама.
427 Тамсама. С. 239.
архіўных дакумэнтаў «па палітыка-ідэалягічных матывах», нават называе гэта даўняй традыцыяй на беларускіх землях, і робіць выснову, што ў 1920-30 гг.
«у выбары дзяржаўнага архіўнага фонду ў якасьці сыравіны для папяровай прамысловасьці праглядалася нешта больш злавеснае, а менавіта імкненьне маніпуліраваць гістарычнымі першакрыніцамі, дакумэнтамі з мэтай прымусіць дасьледчыкаў, а праз іх — шырокае грамадзтварабіць патрэбныяўладзе высновы пра сваё гістарычнае мінулае»т.
Але макулятурнымі кампаніямі 20-30 гадоўХХ стагодзьдзя справа зьнішчэньня савецкага архіўнага фонду не абмяжоўваецца. Зьнішчаліся архівы і адразу пасьля нападу фашыстоўскай Нямеччыны на СССР у чэрвені 1941 году, каб не пакідаць тое, што не пасьпелі вывезьці, ворагу.
3 адпаведных публікацый архівазнаўцаў вядома, што НКВД СССР (у склад якога беларускія архівы ўвайшлі ў 1938 годзе і заставаліся там да 1960 году) перад прыходам немцаў зьнішчаў архіўныя дакумэнты, і сярод іх — архівы камунальных аддзелаў НКВД429. Вось як адзін з гісторыкаў апісвае тыя падзеі ў Стаўрапольскім краі:
«Следует особо отметйть, что большой урон архйвному фонду края был нанесен ешу 'до оккупацйй meppumopuu края, когда документыунйчтожалйсь нз опасенйя йспользованйя йх немецкймй войскамй
428 Тамсама. С. 227, 239
429 Белоконь В.В. К проблеме созданмя каталога архявных документов м фондов, утраченных на Ставрополье в годы Велмкой Отечественной Войны 1941-1945 гг. — Гл.: http:// www.rusarchives.ru/state/stavr_kr/belokon.shtml
й властямй. Напрймер, йзвестно, что представйтелямй местных органов НКВД было сожжено огромное колйчестео документое государственных apxueoe Черкесской автономной областй, Кйзлярского округа, районных й городскйх apxueoe. С санкцйй начальнйка мйлйцйй Карачаееской областй былйунйчтожены есе остававшйеся в Мйкоян-Шахаре документы областного архйва. Большая часть документов ведомстеенных apxueoe края также была сожжена. Так, перед вступленйем немецкйх войскунйчтожйлй все документы Стаеропольского горстройтреста, горземлесхоза, частйчно сожжены матерйалы ВНННОКа, крайсельхозснаба, крайпроекта й др. Заметйм, чтоунйчтожалйсь документы лйбо непосредственно предстаейтелямй местных органое НКВД, мйлйцйй, лйбо no йх требоеанйю йлй с йх согласйя»430.
Але гаворка тут ідзе аб тым пэрыядзе вайны і аб тых тэрыторыях СССР, дзе супрацоўнікі НКВД мелі час на зьнішчэньне архіваў. У Менску такога часу ў іх не было — нямецкі наступ адбываўся занадта хутка.
Супрацоўнікі беларускіх архіваў зь цяжкасьцю прыгадваюць толькі адно неапублікаванае сьведчаньне архіўнага супрацоўніка з Магілёва, які расказваў пра зьнішчэньне нейкіх фондаў абласнога архіву перад прыходам немцаў. Таксама зь неапублікаваных сьведчаньняў беларускіх архівістаў вядома, што перад прыходам немцаў у Менску пасьпелі часткова спаліць архівы некаторых дзяржаўных установаў. Адносна ж менскіх архіўных
збораў як такіх адназначна сьцьвярджаецца, што нічога не зьнішчалася.
У кожным выпадку ў архівах камгасу сёньня адсутнічаюць менавіта фонды за 1926-1937 гады, a паперы за 1924-1925 — прарэджаныя да такой ступені, што таксама могуць лічыцца страчанымі. Гэта менавіта тыя гады (1925, 1926 і наступныя гады), калі маглі быць прынятыя ўсе згубныя рашэньні адносна гістарычнай часткі Менску — Замчышча і Старога гораду.
I яшчэ адзін варыянт адказу на пытаньне, калі і куды зьніклі паперы камгасу НКВД — ліквідацыя гэтых фондаў пасьля вайны. У прадмове да фонду №354 загадчыца аддзелу абласнога архіву Н. Быкава ў 1983 годзе пісала, што ў 1951 і 1967 гадах праводзілася экспэртыза каштоўнасьці дакумэнтаў фонду. Прызнаныя «утратнвшнмн ценность» дакумэнты былі зьнішчаныя.
У 1951 годзе, падчас правядзеньня першай экспэртызы, Менскі абласны архіў, як і ўсе астатнія, яшчэ ўваходзіў у склад НКВД. Зь дзевяці вопісаў фонду восем утрымлівалі даваенныя дакумэнты, a дзявяты — паваенныя. Пасьля правядзеньня экспэртызаў даваенны корпус дакумэнтаў быў прарэджаны і зьменшаны настолькі, што неабходнасьць аб’ядноўваць яго ў восем вопісаў адпала сама сабой. Бюракратычная машына працавала паволі, і фонд унесьлі ў «план усовершенствовання» на 1978 год. У выніку было складзена ўсяго тры вопісы даваеннай часткі фонду з васьмі ранейшых — першы, другі і трэці.
Першы вопіс з 141 справай ужо апісаны вышэй. У другі вопіс унесьлі 448 справаў — гэта так званыя
«документы о домовладенмях», папросту кажучы, паперы на права валоданьня тым або іншым домам у Менску. Гэтыя дакумэнты маюць выключна бытавое і маёмаснае значэньне, напрыклад, для выпадкаў спадкаваньня. I, нарэшце, трэці вопіс зьмяшчае 340 асабістых справаў супрацоўнікаў менскага камгасу НКВД — варта падкрэсьліць, што асабістых справаў фігурантаў нашага аповеду, напрыклад, загадчыка менскага камгасу П. Вольскага — у фондзе няма. Там пераважна справы сакратарак, сьлесараў, інжынэраў і вартаўнікоў.
Але, у які б час самыя важныя паперы ні былі зьнішчаныя — да вайны, перад прыходам немцаў ці пасьля вайны, падчас «усовершенствовання» — выбар папераў для зьнішчэньня, сама тэндэнцыя — вельмі яскравыя і красамоўныя.
Але і гэта яшчэ ня ўсе загадкі.
Пасьляваенныя паперы фонду №354 пасьля «усовершенствовання» засталіся сабраныя ў дзявятым вопісе. I якраз тут нас сустракаюць яшчэ большыя загадкі. Вопіс мае загаловак «Управленне коммунального хозяйства н благоустройства Мннгормсполкома. 1944-1973». Такія часавыя рамкі тлумачацца тым, што ў 1944 годзе Аддзел камунальнай гаспадаркі гарсавету пачаў функцыянаваць пасьля вяртаньня савецкай улады ў Менск, а ў 1973 годзе ўжо Ўправа камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкаваньня была ліквідаваная рашэньнем Менгарвыканкаму ад 4 верасьня 1973 году, а яе функцыі былі перададзеныя Ўправе дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкаваньня.
Што ж сустракае гісторыка, які пачынае працу зь дзявятым вопісам фонду №354 і які шукае зьвест-
кі пра зносы і разбурэньні ў гістарычнай частцы Менску адразу пасьля вайны і ў наступныя гады? Гісторыка сустракаюць (уявіце сабе) шматлікія штампы «Выбыло» насупраць самых важных архіўных справаў.