• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    работ запрасіць інжынэра СЯМЁНАВА з платай за гэтыя работы 4.000 рублёў. Аддзелу Камунальнай гаспадаркі прапанаваць заключыць з інжынэрам СЯМЁНАВЫМ належны дагавор»460.
    Ці азначае гэтая зьмена, што захаваньне гістарычнага цэнтру Менску ў пляны камгасу НКВД не ўваходзіла? Архівы маўчаць. Але дакладна, гаворка тут ідзе не пра грошы, бо 26 лістапада ўмовы, прапанаваныя Шастаковым, камгас задавальнялі.
    Калі адносна магчымага менскага пляну Сяргея Шастакова можна рабіць толькі прыпушчэньні, то адносна пляну Ўладзіміра Сямёнава можна рабіць ужо канкрэтныя высновы, бо менавіта плян Сямёнава стаў асновай для складаньня генпляну Менску 1936 году, які цалкам прадугледжваў знос Старога гораду і Нямігі.
    Такім чынам, скласьці пэрспэктыўны плян забудовы Менску ў сьнежні 1925 году было даручана маскоўскаму прафэсару архітэктуры Ўладзіміру Сямёнаву (1874-1960). Гэты архітэктар быў значна больш ляяльны да тагачасных уладаў, аб чым сьведчаць ня толькі яго праект і распрацаваны на яго падставе ў 30-я гады генплян Менску з паркам адпачынку на месцы Замкавай гары, але і вялікая розьніца ў лёсах абодвух прафэсараў.
    Уладзімір Сямёнаў празь некалькі гадоў быў прызначаны галоўным архітэктарам Масквы, стварыў зацьверджаны Крамлём яе генэральны плян 1935 году, разбурыў гістарычны цэнтар паводле інструкцыяў Сталіна і пражыў доўгае і шчасьлівае жыцьцё, стаўшы акадэмікам архітэктуры і пазую-
    460 Тамсама.
    чы ў старасьці перад фатографамі са сваім унукам, таксама Ўладзімірам, будучым архітэктарам.
    А Сяргей Шастакоў вельмі хутка пасьля «менскай няўдачы» быў арыштаваны НКВД, высланы з Масквы і загінуў у зьняволеньні461. Яго ня стала ўжо ў 1929 годзе, але яго ідэі былі выкарыстаныя ў 1940-я гады пляніроўшчыкамі Вялікага Лёндану, Атавы і Вэлінгтану. Зрэшты, гэта, як кажуць, ужо зусім іншая гісторыя.
    Вось жа зімой 1925-1926 гадоў камгас НКВД канчаткова спыніў свой выбар на прафэсару Сямёнаву і не жадаў разглядаць іншыя кандыдатуры. Як памятаем, ленінградзкі прафэсар архітэктуры Іван Фамін зьвярнуўся да старшыні ЦВК БССР Алеся Чарвякова з прапановай сваіх паслугаў у справе «перепланнровкн городов» 13 лютага 1926 году. Копія гэтага ліста была перасланая ў акруговы камгас НКВД. Адтуль адказалі, што ліст атрыманы і зарэгістраваны пад нумарам 2736, але далейшага ходу яму не далі462. Гэта азначае толькі адно — на той момант прафэсар Сямёнаў ужо працаваў над сваім праектам пэрспэктыўнай забудовы Менску, і НКВД яго праца цалкам задавальняла.
    Можна разважаць, якім мог быць праект генпляну Менску, калі б яго складаньне даручылі Івану Фаміну. Гэты архітэктар для Менску ня быў чужым. У 1913 годзе ён у суаўтарстве зь Віктарам Струевым спраектаваў і пабудаваў у Менску Царкоўна-археалягічны музэй — так званы Юбілейны
    461 Бочаров Ю. Подготовка длпломнрованных планмровіцлков в Росслл. Нсторля л современность. — http://www.architektor. ru/ai/2003/bocharov.htm
    462 НАРБ, ф. 691, воп. 1, спр. 82, арк. 82.
    дом, які захаваўся да нашага часу. У 1920-я гады сябар Фаміна Віктар Струеў працаваў у Менску загадчыкам архітэктурнага аддзелу Камітэту дзяржаўных збудаваньняў. НКВД, аднак, выбраў Уладзімера Сямёнава.
    Ёсьць яшчэ адзін факт, які вымоўна сьведчыць пра блізкасьць Уладзіміра Сямёнава ў 1920-я гады да камгасу НКВД. Неўзабаве яна была ацэненая належным чынам. Калі ў 1931 годзе камгас вывелі са складу НКВД і заснавалі самастойны Наркамат камунальнай гаспадаркі РСФСР, то Сямёнава прызначылі кіраўніком Навукова-тэхнічнай рады пры гэтым ведамстве.
    Уладзімер Дубоўка і Стары горад
    Сярод тых, з кім Сяргей Шастакоў мог сустракацца і кантактаваць у Менску, нездарма быў названы беларускі паэт Уладзімер Дубоўка. Магчыма, Дубоўка пакінуў адзінае ў беларускай літаратуры сьведчаньне (вольнае ці міжвольнае) аб тым, што адбывалася ў Менску вакол Старога горадуў 1925— 1926 гадах.
    Наогул гарады, і Менск у прыватнасьці, у той час не былі ў цэнтры ўвагі маладой беларускай паэзіі. I гэта натуральна — большасьць тагачасных паэтаў былі паводле паходжаньня вяскоўцамі і мелі даволі невысокі ўзровень адукацыі. Для захапленьня архітэктурай і мастацтвам патрэбныя немалыя гістарычныя і спэцыяльныя веды, пэўны культурны ўзровень і шырыня кругагляду. Каханьне, прырода, цяжкая стваральная праца работнікаў і сялян,
    рэвалюцыя — вось тэмы, якія пераважна займалі паэтаў і заахвочваліся ўладай. Ужо пачыналася тое, што пазьней назавуць вульгарным сацыялягізмам.
    He надаваў вялікай увагі гораду ў сваёй творчасьці і адзін з самых таленавітых беларускіх паэтаў XX стагодзьдзя, тады маладняковец Уладзімер Дубоўка. У 1925 годзе ў яго выйшаў зборнік «Credo», які быў разгледжаны на адным з пасяджэньняў менскай філіі «Маладняка» ў пачатку студзеня 1926 году. У справаздачы аб гэтым разглядзе гаварылася:
    «Паэт ня любіць гораду, яму “паўкажушак і чырвоная хусьцінка” даражэй чымся “гораду грукат”, бо ў горадзе — “афішы на сьценах і тварах”, і паэт гораду не давярае...»463
    Дубоўку закідалі «мінорны настрой да сёньняшняга дню» і тое, што ён «кожны свой верш атуляе “вэлюмам імглістым”». А выснова, паводле справаздачы, была зробленая наступная:
    «Некаторыя казалі, што апошнім сваім зборнікам Ул. Дубоўка выявіў сацыяльна не зусім вытрыманае “Credo”»464.
    Абмеркаваньне гэтае, як ужо было сказана, адбылося ў студзені 1926 году. Праз год у Маскве, у Цэнтральным выдавецтве народаў Саюзу ССР, Дубоўка выдае свой наступны зборнік — «Наля». I зусім нечакана ў гэтай кнізе зьмяшчаюцца два вершы пра Менск, пазначаныя студзенем 1926 году — і абодва яны, улічваючы мізэрную колькасьць паэтычных прысьвячэньняў Менску, і да нашага часу зьяўляюцца, бадай, непераўзыдзеныміўзорамі
    463 Савецкая Беларусь. 6 студзеня 1926.
    464 Тамсама.
    паэтычнай замілаванасьці да сучаснай сталіцы Беларусі. Напісаныя вершы з інтэрвалам усяго ў два дні: першы — у суботу, 16 студзеня, другі — у аўторак, 19 студзеня.
    16 студзеня 1926 году Дубоўка піша верш «Праз даліны і палі ішоў...»:
    Праз даліны і палі ішоў ад бору ў Менск паволі вечар.
    I калыхаўся за плячыма шоўк, лілёвасьцю аздобіў плечы.
    Ўруках смала хваёвая і кмін, у папараці ліст пажоўклы.
    Узьвеяў лісьціной і пацяклі над вуліцамі крозы зёлак.
    Нясьлі яны і сон, і супакой для струджаныху шуме бруку. Ў задуме вечар глянуў навакол, над горадам узьнёсшы рукі.
    Расла нагюрнасьць, павадка расла, ў празрыстых хвалях біўся рокат. Здавалася, ад рокату раса ільсьніцца з-пад званіц барокко.
    I самацьветы — дыямэнты сьлёз, і сэрца лябрадорскі камень, — ляжалі скрозь, рассыпаліся скрозь: над галавой і пад нагамі.
    Ў задуме вечар прахадзіў далей: на Замчышча цераз Нямігу.
    Ў сьлядох яго ўсё водарыў алей смалы хваёвае і кміну.
    Had Менскам лёг на стрэхі камяніц панікшы галавой на локаць.
    А Менск шуміць, а Менск шуміць Дакуль ня прыйдзе ноч збалёку^.
    Праходзіць два дні, і 19 студзеня 1926 году Дубоўка стварае верш «Вуліцы шумам спавіты»:
    Вуліцы шумам спавіты, нэрвовасьцю й вецер затканы.
    Пырснула сонца праменьнем на пліты, пырснула на брукаваны сьвітак...
    I на сонцы ёсьць такжа плямы...
    Родзіцца ў муках новы дзень.
    Шчэрыцца хіжа мінулага сьцень, корчыцца ў муках таксама: і на Нямізе, і на Траецкай, і каля кожнай брамы...
    Імкненьні, імкненьні — аўто — і тое памалу.
    Нямізе ж мала каменьня — сьцены патынкавала.
    I памаленьку, паволі — на концы.
    Імкненьне яе малое — даляры, чырвонцы...
    465 Дубоўка У. Наля: Вершы. Масква, 1927. С.18-19
    — Вы пашырайце культуру, стварайце паэмы, пішэце карціны...
    Мы вам з музыкай справім хаўтуры, мы вам вянкі ўзложым на дамавіны. — Вы разьбівайце галовы ў жалю і крыўдзе за мільёны. «Дурань заўсёды ходзіць голы, а разумнага ногі кормяць»...
    Менск, Менск! Твае заводы — больш на карыкатуры падобны. Але ты расьцьвіцеш, але ты станеш сапраўдным горадам. Менск, Менск!
    Тады будуць заводы другія, не для сэльтэрскай вады ці піва. Мы можа раней загінем, але будзем імкнуцца да мэты напорна, цярпліва.
    Вуліцы шумам спавіты, нэрвовасьцю й вецер затканы. Дзень стары ляжа на пліты, неба нам будзе палітрай, стагодзьдзі цяпер экранам466.
    Што ж здарылася, што натхніла паэта стварыць два значныя мастацкія творы, у абодвух зь якіх такі
    466 Тамсама. С.22-23. У выдадзены ў 2017 годзе ў Менску двухтомнік Дубоўкі абодва вершы не ўвайшлі.
    выразны акцэнт робіцца на гістарычнасьці Менску і яго архітэктуры? Чаму раней «няўважлівы» і наогул «варожы да гораду» паэт раптам апявае Стары горад у Менску (ў задуме вечар прахадзіў далей/ на Замчышча цераз Нямігу) і захапляецца выразнасьцю стылю архітэктурных дамінантаў Высокага рынку ў адной з найлепшых алітэрацыйных строфаў беларускай паэзіі (Расла напорнасьць, павадка расла/ў празрыстых хвалях біўсярокат/ Здавалася, ад рокату раса/ ільсьніцца з-пад званіц бароккоў!
    Няўжо крытыка маладнякоўцаў наконт няўвагі ў творчасьці да гораду як такога магла натхніць паэта на стварэньне сапраўднага паэтычнага шэдэўру «Праз даліны і палі ішоў...», дзе выразна азначаныя асноўныя пункты гістарычнай часткі гораду і выяўлена непадробнае замілаваньне менскай даўніной? Няўжо ў адказ на тую крытыку мог быць напісаны другі верш «Вуліцы шумам спавіты», які наогул хавае ў сабе некалькі сэнсавых паверхаў?
    Вельмі сумнеўна. Дубоўка ў той час быў бескампрамісным маладым творцам. Замест падладжваньня да вымогаў «Маладняка», ён у траўні 1926 году стварыў з аднадумцамі новае літаратурнае аб’яднаньне — «Узвышша». Вядома, шэдэўры пішуцца і на замову, і ў нейкай патрэбе таксама — галоўнае, хто піша. Але ў выпадку Дубоўкі ні замовы, ні пільнай патрэбы не было. Наадварот, у ідэалягічных умовах зімы 1925-1926 гадоў абодва вершы былі хутчэй непатрэбныя і нават небясьпечныя для кар еры і лёсу аўтара — пісаць вершы пра менскае барока азначала тады (як і казалі малад-
    някоўскія крытыкі) дэманстраваць «сацыяльна не зусім вытрыманае “Credo”».
    Хутчэй можна дапусьціць, што вершы былі напісаныя сапраўды ў адказ на маладнякоўскую крытыку — але не для таго, каб задаволіць яе, але насуперак ёй. Гэтага ад Дубоўкі чакаць якраз можна. Але і ў такім выпадку выбар тэмы, зьмест, эстэтыка і пачуцьцёвая сіла абодвух твораў прымушае шукаць вонкавыя штуршкі і матывы.
    Каб два менскія вершы былі створаныя з інтэрвалам усяго ў два дні, мусіла адбыцца нешта неардынарнае. Але што канкрэтна здарылася перад суботай, 16 студзеня, і аўторкам, 19 студзеня? Чаму розум і сэрца паэта ў тыя дні займаў Менск, яго Стары горад, Замчышча, Няміга і помнікі менскай архітэктуры?