Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
Іншы варыянт адказу: фразу «разгледзець, зацьвердзіць і праводзіць у жыцьцё плян пляніроўкі гораду» кіраўніцтва акруговага выканкаму ўнеслаў пералік пунктаў партыйнага наказу само, бяз санкцыі акруговага камітэту партыі, бо напярэдадні якраз на ініцыятыву камгасу НКВД гэтае пытаньне было ўнесенае на прэзыдыюм і рыхтавалася да зацьвярджэньня. Іншымі словамі, мы маем справу з той самай прыпіскай, толькі гэтым разам ужо «савецкай».
I, нарэшце, магчыма, што якраз у справе ініцыяваньня першага савецкага генэральнага пляну Менску мы сутыкаемся з раньнімі прыкметамі таго свавольства ГПУ-НКВД, якое расквітнела ў 30-я гады.
Паглядзім на ўзаемадачыненьні партыйных органаў з камгасам НКВД у тыя гады ў падобных сытуацыях.
Пра рэальны ўплыў менскіх партыйных структураў на архітэктурную сытуацыю ў горадзе і пра сапраўдную ролю камгасу НКВД у гэтай справе яскрава сьведчыць гісторыя са спробай акруговых уладаў паставіць у 1925-1926 годзе помнік Леніну ў Менску.
5 сьнежня 1925 году Бюро акруговага камітэту КП(б)Б разгледзела пытаньне «О месте для устройства памятнлка В. Н Леннну» і пастанавіла:
«Для увековечйванйя памятй В. М. Ленйна поставйть памятнйк на Пл. Свободы. Поручйть KOMiiccuu йзучйть художественную сторону этого места»490.
Камісію ўзначаліў член Бюро акружкаму КП(б)Б, старшыня акруговага выканкаму С. Яцкевіч. Праз 9 месяцаў працы камісія пацьвердзіла слушны выбар месца, і 27 верасьня 1926 году Бюро акруговага камітэту партыі прыняло наступную пастанову:
«aj Вызначыць месца для ўстаноўкі памятніка Леніну — пляц “Волі”;
б ) Лічыць пажаданым адчыненьне памятніка Леніну к Кастрычнікавым сьвятам...»491
На той час у Менску ўжо два скульптары — А. Грубэ і 3. Азгур — выканалі скульптурныя партрэты Леніна, якія цалкам маглі стаць у бронзе на Пляцы Волі. Але ня сталі. Акружкам КП(б)Б зноў спазьніўся, або (што болын верагодна) яму патлумачылі, што хутка Пляц Волі перастане быць цэнтральным і з помнікам Леніну трэба трошкі пачакаць. Як мы даведаемся з наступнага разьдзелу, восеньню 1926 году сытуацыя вакол старой часткі Менску кардынальна зьменіцца — НКВД правядзе празь Дзяржплян праект зусім іншай будучыні сталіцы БССР з зусім іншымі цэнтральнымі пляцамі. У выніку ў 1931 годзе (пасьля высылкі нацдэмаў) будзе абвешчаны ўсесаюзны конкурс
490 ДАМн, ф. 12-п, воп. 1, спр. 199, арк. 193.
491 ДАМн, ф. 12-п, воп. 1, спр. 419, арк. 252.
на найлепшы праект помніка Леніну ў Менску. У ім перамогуць скульптар М. Манізер і архітэктар I. Лангбард. Іх помнік урачыста ўсталююць перад новапабудаваным Домам Ураду 7 лістапада 1933 году.
Гэты прыклад прымушае ўсумніцца ў рэальнасьці або дзейснасьці «наказу» акружкаму КПБ менскаму гарсавету наконт пляну пляніроўкі гораду, пра што ўвесну 1926 году пісала «Савецкая Беларусь».
Пра сілу камгасу НКВД сьведчыць і гісторыя зь месцам пабудовы новых карпусоў БДУ Як памятаем, Менскі акруговы выканкам пры разглядзе праекту Ўладзіміра Сямёнава 12 траўня 1926 году вырашыў, што новы ўнівэрсытэцкі гарадок будзе пабудаваны на вуліцы Даўгабродзкай. Тым часам Сямёнаў плянаваў новыя карпусы БДУ на Бабруйскай, за гэта ж выступаў і камгас. I вось камгас у канцы 1926 — пачатку 1927 году на падставе праекту Сямёнава распрацоўвае новы пяцігадовы плян, і новы ўнівэрсытэцкі гарадок пачынае будавацца на вуліцы Бабруйскай каля вакзалу. Тут мы бачым, што пры складаньні новага пляну камгас спакойна вярнуўся да сваіх ранейшых намераў і ў гэтым яму ніхто не перашкодзіў. Унівэрсытэт і сёньня стаіць на Бабруйскай.
Камгас меў і вялікія фінансавыя магчымасьці, якіх і блізка не было ў абаронцаў беларускай культуры. Вось характэрны прыклад. У верасьні 1925 году прэзыдыюм Інбелкульту прыняў на працу двух выдатных беларускіх навукоўцаў — Мітрафана Доўнар-Запольскага і Дзьмітрыя Даўгялу. У пастанове запісалі:
«Зацьвердзіць Доўнара-Запольскага старшынёй Гісторыка-археалягічнай камісіі і т. Даўгяла Зьм. на пасадзе навуковага сакратара камісіі з 1 верасьня з прызначэньнем першаму пэнсіі 200 р. у месяц, a другому 125 р. у месяц»492.
А праз два месяцы, 4 сьнежня 1925 году, прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму пастанавіў:
«... направйть тов. Рабйновйча в Москву для прйглашенйя бывшего главного йнженера «Водоканала» гр. Доброхотова Н. Д. на должность главного йнженера no постройке каналйзацйй в гор. Мйнске с возможностью оклада do 800 руб. в месяц»т.
Розьніца ў заробку выдатных дзеячоў беларускай культуры і запрошанага знаўцы каналізацыі з Масквы ўражвае і шмат аб чым сьведчыць. А праз два гады, як памятаем, сьціплая просьба Інстытуту беларускай культуры аб падвышэньні ставак сваіх супрацоўнікаў хаця б на 50 рублёў была цынічна адкінутая.
Дакумэнты сьведчаць, што камгас НКВД БССР цалкам кіраваўся Масквой, і што менавіта Масква цалкам кантралявала будаўнічую сфэру Беларусі. Падрабязна аб саюзна-рэспубліканскім статусе камгасу НКВД гаворка ішла ў разьдзеле «Каму камісія перайшла дарогу ў 1925 годзе». Як памятаем, ва ўмовах адсутнасьці саюзнага НКВД беларускі НКВД заўсёды выконваў загады і рэкамэндацыі камгасу НКВД РСФСР. Таму мы сьмела можам казаць, што ўсе мясцовыя рашэньні, нават на ўзроўні рэспубліканскіх органаў, былі фармальным за-
492 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 211.
493 НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 403, арк. 5.
цьвярджэньнем рэадьных рашэньняў і рэальных плянаў Масквы.
Гэтая заканамернасьць няўхільна датрымлівалася нават на ўзроўні праектаў асобных жылых будынкаў. У кастрычніку 1926 году кіраўнік будаўніча-транспартнай сэкцыі Дзяржпляну БССР інжынэр Брэсьлер напісаў скаргу да старшыні Дзяржпляну. У ёй чыноўнік скардзіўся на невыносныя ўмовы працы і пісаў, што для ўсіх дакумэнтаў «союзных органов, посредством БССР поступаюіцмх в секцню», Масква устанаўлівае «нереальные срокй» для падрыхтоўкі заключэньняў494. А далей са скаргі вынікае, што гаворка ішла пра будаўніцтва нейкага невялікага дома ў межах праграмы «будаўніцтва рабочых жылішч». Нават у такіх дробных пытаньнях Менск павінен быў толькі выстаўляць станоўчыя заключэньні для Масквы. Што ж казаць пра праект пляніроўкі гораду.
Нельга не згадаць і адну з самых важных падзеяў, якая яшчэ больш прывязала камгас НКВД у будаўнічых і архітэктурных пытаньнях да Масквы. Адбылося гэта ў чэрвені 1925 году — якраз у той час, калі дзеячы Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту сталі дамагацца суду над вінаватымі ў разбурэньні помнікаў і пачалі распрацоўку пляну рэстаўрацыі Замкавай гары ў Менску. 17 чэрвеня 1925 году Савет народных камісараў БССР нечакана скасаваў у штаце Галоўкамгасу НКВД пасаду рэспубліканскага архітэктара495. Пазбавіўшы НКВД галоўнага архітэктара і яго апарату, СНК як бы
494 НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 207, арк. 135.
495 НАРБ, ф. 691, воп. 1, спр. 62, т. 2, арк. 115.
схіляў Галоўкамгас зьвяртацца з архітэктурнымі пытаньнямі ў Маскву.
У НКВД пастанову Саўнаркаму ацанілі належным чынам, бо, магчыма, самі яе і ініцыявалі. Так думаць прымушаюць наступныя акалічнасьці. Разам з пасадай рэспубліканскага архітэктара СНК скасаваў у Галоўкамгасе пасады двух інструктараў — па арганізацыйнай частцы і па пажарнай справе. Празь месяц пасьля пастановы СНК, у ліпені 1925 году, Галоўкамгас зьвярнуўся ў СНК з просьбай перагледзець рашэньне і аднавіць пасады інструктараў (і дамогся гэтага), а пра архітэктара нават і ня ўспомніў496.
Да гэтага варта дадаць, што калі летам 1925 году Рабіновіч прывёз з Масквы ў Менск прафэсара Сямёнава для складаньня пляну каналізацыі, а той прапанаваў заняцца і плянам пляніроўкі Менску, у сталіцы БССР існавала пасада гарадзкога архітэктара, якую тады займаў нехта Селіванаў. Гэтаму архітэктару, аднак, ні праекту каналізацыі, ні праекту далейшай пляніроўкі Менску не даверылі, як і ўсіх іншых, пра якія гаворка ішла вышэй. Як не даверылі іх і ўсім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым структурам, якія існавалі ў той час у БССР.
496 Тамсама.
Камгас касуе пляны Інбелкульту адносна Замчышча
Лета 1926 году было адносна спакойнае. Уладзімір Сямёнаў дапрацоўваў свой праект, а дзеячы Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту яшчэ захоўвалі надзею на пасьпяховае разьвязаньне справы Замчышча і Старога гораду.
Аднак у верасьні адбыліся дзьве падзеі, якія паставілі крыж на гэтых надзеях. Пра адну зь іх (пасяджэньне прэзыдыюму Дзяржпляну БССР 13 верасьня 1926 году) гаворка ўжо была. Тут, аднак, самы час расказаць пра яе болып падрабязна.
Архівы Дзяржаўнай плянавай камісіі БССР за 1925-1926 гады захаваліся даволі добра, але не стопрацэнтна. Пратаколы пасяджэньняў прэзыдыюму Дзяржпляну і матэрыялы да іх захаваліся амаль цалкам, пратаколы пасяджэньняў сэкцыяў і матэрыялы да іх — толькі фрагмэнтарна. Пратаколы пасяджэньняў прэзыдыюму падшытыя ў асобныя справы паводле датаў і маюць нават дублікаты. Да некаторых пасяджэньняў падрыхтоўчых матэрыялаў было так шмат, што яны аказаліся падшытыя ў асобныя справы і называюцца, напрыклад, так «Матэрыялы да пратаколу №... пасяджэньня прэзыдыюму Дзяржпляну ад...... Матэрыялы іншых пасяджэньняў прэзыдыюму, не такіх багатых на падрыхтоўчую дакумэнтацыю, аказаліся сабраныя ў зборныя справы паводле пэрыядаў працягам ад некалькіх месяцаў да паўгоду.
Пратакол пасяджэньня прэзыдыюму Дзяржпляну ад 13 верасьня 1926 году, на якім разглядаўся
праект рэканструкцыі Менску Ўладзіміра Сямёнава, мае парадкавы нумар 184. У той дзень разглядаліся аж дзесяць пытаньняў, сярод якіх былі і вельмі значныя, напрыклад, «О пятмлетнем перспектлвном плане местной электрлфнкацнн» або «О реорганмзацлл іцетмнной промышленностн». Пасяджэньне доўжылася амаль чатыры гадзіны, аб чым сьведчыць запіс пратаколу:
«Заседанйе началось в 18 час. 20 м„ окончйлось в 22 часа»497.
Натуральна было меркаваць, што і праект У. Сямёнава, і суправаджальная запіска да яго, растыражаваныя для разгляду ў сэкцыях і для азнаямленьня членаў прэзыдыюму, захаваліся. У кожным выпадку, павінны былі захавацца хаця б матэрыялы да разгляду пяцігадовага пляну мясцовай электрыфікацыі або іншых пытаньняў парадку дня, напрыклад, аб пабудове электрастанцыі ў Асіповіцкім раёне ці рэформы «іцетннной промышленностн». Тым ня менш асобнай справы з матэрыяламі да гэтага пасяджэньня ў фондах Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь няма. Разам з тым асобныя справы з матэрыяламі да менш значных пасяджэньняў захаваліся.