• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    1-язона. Дапушчаюцца толькі каменныя будынкі, вышынёю ня больш 6-ці і ня менш 3-х паверхаў пры застройцы вучасткаў ня больш 40 і ня менш 25%.
    2-язона. Дапушчаюцца толькі каменныя будынкі, вышынёю ня больш 4-х пры плошчы забудовы вучасткаў ня меньш 40%. У гэтай жа зоне выдзеліць
    472 ДАМн, ф. 25, воп. 1, спр. 25, арк. 124.
    473 Тамсама, арк. 124 аб.
    найбольш значныя вуліцы, дзе і вызначыць мінімум вышыні будынкаў каменных ня менш 2-х паверхаў.
    3-язона. Вышынязабудовы ня больш 3-х паверхаў пры плошчы забудовы вучасткаў 33%. Нараду з каменнымі даггушчаюцца і дзеравянныя будынкі пры абавязковай умове незгараемай страхі.
    4-я зона. Вышыня ня больш 3-х паверхаў пры плошчы забудовы вучасткаў ня больш 25%. Дапушчаюцца і дзеравянныя будынкі з усялякімі стрэхамі апроч саламяных...»т
    Выканкам падтрымаў прапановы прафэсара Сямёнава аб пашырэньні сядзібнай плошчы на раён за вакзалам і паміж вуліцамі Кальварыйскай і Розы Люксэмбург. Апрача таго ў пастанове вызначаліся зоны для прамысловай забудовы (Ляхаўка і ўздоўж чыгункі на Койданава), для вайсковага гарадка (Чэрвеньскі тракт) і стадыёну (Кашарская плошча).
    Але ў нашым кантэксьце найбольш важныя наступныя пункты:
    «ф Плошчу ўнутранай зелені давесьці да нормы няменш 10%. Пад значныя насаджэньні вызначыць Татарскія агароды і парк у заходняй часьці...
    е)	Намеціць сетку радыяльных магістраляў, абходных пуцей і транзытных лініяў...
    н) Места для набудовы Ўнівэрсытэту намеціць у ўсходнім раёне гораду (раён за гарадзкім садам і Даўгаброцкай вул.)...
    о)	Намеціць спраектаваньне профіляў вуліц, a таксама ўстанаўленьне чырвоных лініяў з мэтай спраўленьня вул.»475.
    474 Тамсама, арк. 124.
    475 Тамсама, арк. 124 аб.
    Важна адзначыць — 12 траўня 1926 году Сямёнаў прадставіў кіраўніцтву Менскага акруговага выканкаму толькі папярэднія думкі аб пляне забудовы Менску. Пастанова прэзыдыюму даручыла яму скласьці такі плян. Ён яго і склаў за наступныя тры месяцы.
    Але ўжо ў папярэдніх прапановах Сямёнава і ў пастанове прэзыдыюму выканкаму былі тры найважнейшыя і найтрагічнейшыя пункты, якія ў наступныя гады пагубілі Замкавую гару і Стары горад — гэта парк у раёне Татарскіх агародаў, сетка радыяльных магістраляў, адна зь якіх (Паркавая) пралегла па Старым горадзе і Замчышчы, а таксама спрамленьне вуліц. Гэта нязьменныя палажэньні ўсіх наступных праектаў і плянаў 30-50-х гадоў.
    Парк на Татарскіх агародаху 30-я гады трансфармаваўся ў Цэнтральны парк культуры і адпачынку на месцы Замчышча і Татарскай слабады. Тады ж, у 30-я, задумалі і дзьве радыяльныя магістралі на месцы Старога гораду, адну зь якіх пабудавалі (сёньня — праспэкт Пераможцаў), вуліцы (напрыклад, Фэліцыянскую-Камсамольскую) спрамлялі ўжо ў 40-50-я гады, а Нямігу (Няміскую) — у 30-я і 70-я.
    Падчас абмеркаваньня старшыня Менскага акруговага выканкаму С. Яцкевіч выступіў супраць «парку на Татарскіх агародах», прапанаваўшы над гэтым яшчэ падумаць і «ўсебакова абмеркаваць»476. Сухія афіцыйныя радкі пратаколу, на жаль, не фіксуюць аргумэнтаў Яцкевіча, але зразумела, што паводле пасады ён ня мог ня ведаць пра барацьбу
    Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту за Стары горад, а яго заклік «яшчэ падумаць» наконт парку — ускоснае сьведчаньне, што ён клопат Інбелкульту падзяляў. Але іншыя выступоўцы Сямёнава падтрымалі, і намер пабудаваць парк на месцы Татарскіх агародаў (а фактычна зьнішчыць Замчышча і Стары горад) быў унесены ў пастанову.
    Празь некалькі гадоў яшчэ адзін беларускі нацыянал-камуніст, старшыня Менскай акруговай Камісіі па беларусізацыі і старшыня акруговага выканкаму Сьцяпан Вікенцевіч Яцкевіч (18901938), будзе з паніжэньнем пераведзены на працу ў Маскву, а пазьней арыштаваны і расстраляны. Зьвестак аб рэпрэсіях супраць іншых удзельнікаў абмеркаваньня няма477.
    Важна зьвярнуць увагу на месца пабудовы ўнівэрсытэту. Якраз гэты пункт зноў нагадвае нам, хто ў 20-я гады быў сапраўдным гаспадаром становішча, а каму адводзілі толькі ролю зацьвярджэньня прынятых ня імі рашэньняў. Прыехаўшы ў Менск і пачаўшы знаёміцца з архітэктурнай справай у горадзе, прафэсар Сямёнаў даведаўся, што кіраўніцтва БДУ мае праект пабудовы ўнівэрсытэту ў раёне вуліцы Бабруйскай. Для маскоўскага госьця гэта было непрынцыпова, і таму ён уключыў гэтае палажэньне ў свой плян, іншымі словамі, прапанаваў пабудаваць БДУ на Бабруйскай.
    Падчас абмеркаваньня амаль усе выступоўцы, у тым ліку старшыня акруговага выканкаму Яцкевіч,
    477 Зрэшты, магчымая і іншая трактоўка пазыцыі Яцкевіча, бо ў 30-я гады ён быў пераведзены на працу ў Маскву якраз у адзін з будаўнічых аддзелаў НКВД.
    выступілі за пабудову ўнівэрсытэцкага гарадка на вуліцы Даўгабродзкай. Так у пастанове і запісалі.
    У БДУ справу пабудовы новага корпусу курыраваў былы кадравы супрацоўнік ЧК-ГПУ, намесьнік рэктара Самуіл Слонім. А падчас абмеркаваньня на прэзыдыюме акруговага выканкаму месца каля вакзалу адстойваў начальнік рамонтна-будаўнічага пададдзелу менскага камгасу НКВД Клімаў. Пасьля дасягненьня кансэнсусу наконт пабудовы ўнівэрсытэту на Даўгабродзкай Клімаў раздражнёна запатрабаваў:
    «... Калі ёсьць перарашэньне ў гэтым пытаньні, трэба зараз жа паведаміць аб гэтым Унівэрсытэт»478.
    А дзе ж у выніку ўнівэрсытэт быў пабудаваны? Правільна, дарагі чытачу, на Бабруйскай.
    Нягледзячы на рашэньне акруговага выканкаму абмеркаваць праект Сямёнава ў друку і вынесьці яго на разгляд пленуму гарсавету ў наступныя чатыры месяцы ні таго, ні другога не адбылося. Прафэсар спакойна дапрацаваў свой плян, і 13 верасьня 1926 году ён набыў статус афіцыйнага нарматыўна-плянавага дакумэнту. У гэты дзень прэзыдыюм Дзяржпляну БССР заслухаў даклад У. Сямёнава, разгледзеў яго прапановы і пастанавіў:
    «а) Ннформацйонное сообіценйе профессора Семенова прйнять к сведенйю. б) Разработанный проф. Семеновым проект планйровкй города Мйнска счйтать в основном прйемлемым.
    в)	Предлагаемые Стройтельно-транспортной секцйей Госплана дополненйя к проекту проф. Се-
    478 ДАМн, ф. 25, воп. 1, спр. 25, арк. 125.
    менова обсудйть прй рассмотренйй проектов каналйзацйй й водоснабженйя г. Мйнска.
    г)	Предложйть Мйнскому окрйсполкому разработать пятйлетнйй план благоустройства, планйровкй й застройкй г. Мйнска, положйв в основу этого плана проект проф. Семенова»479.
    Так плян У. Сямёнава стаў афіцыйным дакумэнтам і падставай для распрацоўкі генэральнага пляну Менску 30-х гадоў.
    I толькі праз два дні пасьля гэтага, 15 верасьня, зьявілася кароткая нататка ў «Звезде» «Перспектнва благоустройства Мннска» з паведамленьнем аб пляне Сямёнава, але яе, вядома, нельга лічыць грамадзкім абмеркаваньнем у друку — засталася яна фактычна адной-адзінаю згадкай аб гэтым пляне ў тыя гады. Гэта быў зусім невялічкі артыкул, які ўключаў у сябе кароткае інтэрвію з прафэсарам Сямёнавым:
    «... Предполагается упорядоченйе рекй Свйслочй, которая после каналйзацйй й распланйровкй должна явйтьсяукрашенйем. гороба. Вдоль теченйя рекй Свсйлочйустранваются основные паркй (возле Татарского моста u в раёне Komap)»wn.
    Як бачым, Сямёнаў у інтэрвію «Звезде» парк на месцы Замчышча завуалявана і нэўтральна называе «паркам у раёне Татарскага моста» — насамрэч гэты мост існаваў зусім побач з Замчышчам, у Траецкім прадмесьці.
    I вось тут час і месца паглядзець, хто, як і калі пачаў ствараць пляны сацыялістычнай рэканструк-
    479 НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 207, арк. 111.
    480 Звезда. 15 верасьня 1926.
    цыі Кіева. Аказваецца, там адбываліся падзеі цалкам сымэтрычныя па часе і аналягічныя паводле свайго характару менскім.
    У 1926 годзе кіеўскі акруговы камгас НКВД узяў на працу ўраджэнца сібірскага гораду Ачынску, інжынэра-тэхноляга Паўла Хаўстава (1882-1949), які на той час займаўся геадэзіяй і ня меў нават архітэктурнай адукацыі. Вось навасьпечаны супрацоўнік НКВД УССР Хаўстаў ў 1926 годзе і пачаў ствараць пэрспэктыўны плян Кіева. У 1927 годзе ён распрацаваў таксама часовыя правілы, якія рэглямэнтавалі забудову Кіева. Вось як пра гэтую працу піша адзін з сучасных дасьледчыкаў:
    «Большой заслугой П. П. Хаустова было то, что уже в этом документе он заложйл йдей, ставшйе впоследствйй главенствуюіцймй в генеральном плане реконструкцйй Кйева 1934-1938 гг. Стремленйе к рацйональному зонйрованйю городскйх террйторйй, максймальное огранйченйе жйлшцного строытельства в центре, созданйе перечня зон, где no йсторйко-культурным соображенйям надлежало предельно сократнть стройтельную деятельность, — всеэто было в дальнейшем деталйзйровано самйм же П. П. Хаустовым й не потеряло своей актуальностй й сегодня»т.
    А вось як пра вынікі працы супрацоўніка камгасу НКВД Паўла Хаўстава піша іншы сучасны ўкраінскі аўтар:
    «Отдавая должное определенным достойнствам й шйроте охвата проблем Генеральным планом 1936
    481 Алешмн В. П. П. Хаустов: градостроптель, ученый, педагог — http.7/www.alyoshin.ru/Files/publika/alyoshin/haustov.html#l
    года, надо отметйть целыйряд вочстйну фатальных просчетов, с одной стороны обусловленных полйтйческймй установкамй обіцества, с другой недооценкой реальных масштабов развйтйя города. Так, генпланом 1936 года закреплялась тенденцйя “бульдозерного переустройства” йсторйческой чаcmu Кйева й одновременно предлагалйсь такйе сомнйтельныерешенйя, каксозданйе промышленных зон на Телйчке н на месте сегодняшнйх Русановкй й Березняков»™1.
    «Бульдозерное переустройство нсторнческой частн Кнева» — гэта сказана як пра Менск, дзе плянамі камгасу НКВД 20-30-х гадоў прадугледжвалася разбурэньне Замчышча і Нізкага рынку.
    У 1930 годзе ва Ўкраіне стварылі Дзяржаўны інстытут праектаваньня гарадоў (Гнпрогор), у якім Хаўстаў з таго часу займаў кіраўнічыя пасады. I толькі пасьля гэтага, ва ўзросьце каля 50 гадоў, ён вырашыў атрымаць спэцыяльную архітэктурную адукацыю і паступіў у Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут па спэцыяльнасьці «Архітэктура».
    У 1934 годзе сталіца ЎССР была перанесеная з Харкава ў Кіеў, і ў тым самым годзе ў архітэктурна-пляніровачнай майстэрні Хаўстава пад яго кіраўніцтвам пачынаецца распрацоўка пляну сацыялістычнай рэканструкцыі Кіева. Плян гэты, як і менскі, быў зацьверджаны ў 1936 годзе, і са зьменамі — паўторна ў 1938 годзе483. Тады ж, у 30-я
    482 http://meridian2000.com/liscat/page2.shtml