• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    велічыня аплаты за іх былі проста прапарцыйныя вядомасьці таго або іншага архітэктара. Адмовіцца ад менскага заказу ў тых умовах — было проста неразумна.
    Лішняе пацьверджаньне гэтаму дае факт даволі жорсткай канкурэнцыі, якая пачалася паміж расейскімі архітэктарамі за выкананьне беларускіх заказаў. У лютым 1926 году старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту БССР Аляксандар Чарвякоў атрымаў зь Ленінграду наступны рукапісны ліст-зварот:
    «Группа ленйнградскйх архйтекторов, состояіцая йз первоклассных спецов, во главе с академйком архйтектуры Н. А. Фомйным, предлагает свойуслугй no составленйю проектов на зданйя: Нсполкомов, Народных Домов, Дворцов Труда, банков, зданйй трестов, здравнйц, жйлых рабочйх домов, всякого рода утнлйтарных сооруженйй а также проектов no перепланйровке городов, поселков, курортных мест й пр.
    Группа ставйт себе задачею: 1) йсполнять работы быстро, что достйгается благодаря хорошо налаженному аппарату, й 2) давать решенйя жйзненные, т. е. согласованные с местнымй условйямй клймата, быта й рынка стройтельных матерйалов.
    Что касается архйтектуры, то группа выявляет современный, настояіцййреволюцйонный стйль, однако без йзлйшнйхувлеченйй футурйстйческого порядка, даюіцйх зачастую решенйя совершенно непрйгодные для жйзнй как в постройке, так й в эксплуатацйй.
    С перепйской н заказамй просьба обраіцаться no адресу: Ленйнград В. О. Сьездовская29 кв. 5 (телефон 175-45) Нвану Апександровнчу Фомйну. 13/II.1926»451.
    Зьмест гэтага ліста не пакідае сумненьняў, што архітэктары жорстка канкуравалі, і ва ўмовах такой канкурэнцыі адмова ад складаньня генпляну сталіцы адной з галоўных рэспублік СССР была раўнацэннаю адмове ад прафэсіі452.
    Ня можа ісьці гаворкі і, скажам, аб хваробе Шастакова, бо вядома, што ўвесь 1925 год ён быў якраз вельмі творча актыўны і браў непасрэдны ўдзел у архітэктурных дыспутах наконт рэканструкцыі Масквы. Ён сам быў аўтарам аднаго з праектаў генэральнага пляну рэканструкцыі Масквы — зь яго прэзэнтацыяй перад дэлегатамі Массавету Шастакоў выступіў яшчэ 13 студзеня 1925 году453.
    Кім жа быў у сапраўднасьці «маскоўскі прафэсар Шастакоў», якога камгас НКВД спачатку запрасіў у Менск, каб распрацаваць плян сацыялістычнай рэканструкцыі гораду, а пасьля нечакана адмовіўся ад яго паслугаў? Чым і чаму яго прапановы не задаволілі менскіх заказчыкаў?
    451 НАРБ, ф. 691, воп. 1, спр. 82, арк. 81-81 аб.
    452 Невядома дакладна, чаму Фамін зьвярнуўся да Чарвякова. Была гэта звычайная спроба зарабіць грошы або ён хацеў працягнуць распачатую Шастаковым справу; зрабіў ён гэта сам або яго нехта папрасіў. I невядома, як мог бы скласьціся лёс менскага старога цэнтру, калі б за справу ўзяўся прафэсар Фамін. У 1933 годзе ён не пабаяўся разам з I. Грабаром ды I. Жалтоўскім зьвярнуцца да Сталіна зь лістом пратэсту з нагоды зносу ў Маскве Сухараўскай вежы. Зрэшты, магчыма, з прычыны такіх поглядаў Фаміна ім у Менску і не зацікавіліся.
    453 І4з нсторнн советской архятектуры. Документы м матермалы. 1917-1925. Москва, 1963. С. 49.
    Выдатны расейскі архітэктар, галоўны інжынэр Масквы, прафэсар Баўманскай вучэльні Сяргей Шастакоў (1862-1929) застаўся ў гісторыі архітэктуры дзякуючы распрацаванаму ім у тыя самыя гады генэральнаму пляну так званай «Вялікай Масквы». Ён быў яркім прадстаўніком школы архітэктараў-урбаністаў і браў актыўны ўдзел у тагачаснай палеміцы з архітэктарамі-дэзурбаністамі.
    Праект Шастакова прадугледжваў разрастаньне Масквы ўшыркі за кошт малапавярховага будаўніцтва і зрастаньне сталіцы зь невялікімі гарадамі Маскоўскай вобласьці. Генэральны плян Шастакова прадугледжваў, што плошча Вялікай Масквы зойме 200 тысяч гектараў (сёньня 100 тысяч), насельніцтва складзе 4 мільёны чалавек, і што ў горадзе будуць пераважаць прыватныя невялікія дамы.
    Але ў нашым кантэксьце самым важным месцам шастакоўскага генпляну зьяўляецца лёс гістарычнага цэнтру Масквы. Сяргей Шастакоў прапанаваў перанесьці палітычны і дзелавы цэнтар сталіцы СССР на Хадынскае поле, а Крэмль і стары цэнтар зрабіць музэем454. Да старой часткі гораду і наогул да помнікаў архітэктуры Шастакоў ставіўся зь вялікай павагай і вельмі ашчадна. Напрыклад, ён прапаноўваў у старым цэнтры Масквы для ашчаднага ўпарадкаваньня забудовы выкарыстоўваць толькі разбураныя ўчасткі. Таксама ён прапаноўваў разьбіраць хаатычную драўляную забудову старога
    454 Бочаров Ю. Подготовка днпломнрованных планмровіцнков в Россмм. Мстормя н современность. — http://www.architektor. ru/ai/2003/bocharov.htm
    цэнтру, якая замінала візуальнаму ўспрыманьню каштоўных старажытных помнікаў. У сваёй брашуры «Большая Москва», выдадзенайу 1925 годзе, ён пісаў:
    «Москва во многйх свойх частях в значйтельной степенй разрушена, й вот это разрушенйе й надо йспользовать в целях шйрокого упорядоченйя старого города... В некоторых случаях указанные разрушенйя уже целесообразно йспользованы, напрймер: снесена торцовая застройка на Тверском бульваре у Нйкйтскйх ворот; разобраны торговые прйстройкй, загоражйваюіцйе выдаюіцйеся памятнйкй зодчества — Шереметьевскую больнйцу, Англййскйй клуб й др.»455.
    Пры пашырэньні Масквы да велізарных нават паводле сучасных стандартаў памераў плянам Шастакова ў яе межы ўключаліся шматлікія дваранскія сядзібы, многія зь якіх былі выдатнымі помнікамі архітэктуры. I тут мы маем чарговы доказ паважнага стаўленьня прафэсара Шастакова да старой архітэктуры:
    «Третля зона... предназначается к застройке no тйпу городов-садов... В третьей зоне можно будет йспользовать много йнтересного сушествуюйіего. С особой бережностью надо подойтй к сосредоточеннымздесь йсторйческйм йменйям, знаменйтым своей жйвопйсностью й культурностью устройства. Этй художественные памятнйкй старйны должны сохранйться, no возможностй, в непрйкосновенностй. Найболее замечательные йз нйх: Царйцыно, Кузьмйнкй, Кусково, Горкй, Ховрйно, Архангельское,
    455 Шестаков С. Болыпая Москва. Москва, 1925. С.5-6.
    Мпьйнское, Усово, Троекурово, Воронцово, Зюзйно, Уское н ряд другнх менее йзвестных»456.
    Застаецца дадаць, што аб поглядах Сяргея Шастакова на старыя цэнтры гарадоў і аб яго стаўленьні да старой архітэктуры сьведчаць нават аргумэнты яго праціўнікаў — архітэктараў-дэзурбаністаў. Адна зь іх, В. Строгава, крытыкуючы ў сярэдзіне 20-х гадоў шастакоўскі праект «Вялікай Масквы» і яго прапановы адносна лёсу гістарычнага цэнтру расейскай сталіцы, пісала:
    «Сохранйть этот центр на будуіцее — значйт попасть врабство к прошлому»457.
    Няцяжка заўважыць у падыходах Шастакова да старога цэнтру Масквы аналёгіі з падыходам Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту да Старога гораду ў Менску — у пляне рэстаўрацыі Замчышча, як памятаем, таксама прапаноўвалася зьнесьці толькі драўляную забудову Замкавай гары.
    Можна меркаваць, што з такімі ідэямі і такім стаўленьнем да гістарычнай забудовы маскоўскага цэнтру Шастакоў мог паставіцца адпаведным чынам і да гістарычнага цэнтру Менску. Лішняе пацьверджаньне гэтаму дае ліст Кагановіча Сталіну ў Сочы ў 1932 годзе:
    «... Мы занялйсь вплотную вопросом о ген. плане Москвы... Должен сказать, что архйтекторы проявйлй йзвестную огранйченность й пассйвность, старые все еіце под влйянйем Шестаковскйх й ІЦусевскйх планов, а молодые вйтают в небесах й но-
    456 Тамсама. С. 17.
    457 Строгова В. Москва — город-спрут йлй союз городов? — http://www.rulife.ru/index.php?mode=article&artID=355&pri nt
    сятся с проектамй постройть рядом новую Москву, а нынешнюю оставйть как музей для ucmopuu, no этой нелепой чушй прйшлось ударйть»453.
    Зноў паўтаруся, усе архівы камгасу за пэрыяд 1925-1937 гадоў не захаваліся, і мы можам толькі меркаваць, як разгортваліся падзеі ў Менску восеньню і зімой 1925-1926 гадоў вакол выбару аўтара праекту пляніроўкі Менску.
    Фраза пастановы прэзыдыюму Менакрвыканкаму ад 26 лістапада 1925 году аб тым, што мова ішла ўжо аб «здачы работ па састаўленьню праекта пляніроўкі і далейшай забудовы г. Менску», можа азначаць, што на той момант прафэсар Шастакоў з ініцыятывы камгасу з папярэднім візытам у Менску ўжо пабываў і свае ўмовы для выкананьня праекту забудовы сталіцы БССР прапанаваў. Для заключэньня дамовы і ўласна падрыхтоўкі менскага праекту Сяргей Шастакоў мог прыяжджаць у Менск у лістападзе або сьнежні 1925 году.
    Можна меркаваць, што падчас працы ў Менску ён мог мець кантакты з прадстаўнікамі менскіх інтэлектуальных колаў, у тым ліку і з членамі Камісіі аховы помнікаў і Камісіі гісторыі мастацтва Інбелкульту, сярод якіх, як памятаем, быў малады, гарачы і актыўны яго зямляк, ураджэнец Масквы Мікола Шчакаціхін, а таксама і іншыя актывісты, напрыклад, член камісіі па вывучэньні Замкавай гары Ўладзімер Дубоўка, які стала жыў у Маскве, бываючы ў Менску толькі наездамі. Быў, дарэчы, Дубоўка ў Менску і 25-28 лістапада 1925 году на
    458 Сталйн п Кагановмч. Перепмска 1931-1936 гг. Масква. 2001. С. 267.
    зьезьдзе «Маладняка» — якраз тады, калі Акруговы выканкам разглядаў прапанаваныя Шастаковым умовы ягонага ўдзелу ў стварэньні праекту пляніроўкі Менску.
    Інбелкультаўцы маглі пазнаёміць Шастакова са Старым горадам і Замчышчам, а таксама са сваімі плянамі адносна будучыні гістарычнага цэнтру Менску. Паводле гэтай самай лёгікі можна меркаваць, якім мог быць адказ прафэсара Сяргея Шастакова на памкненьні інбелкультаўцаў адносна Старога гораду і Замкавай гары.
    Усё гэта прыпушчэньні. А гісторыя нядоўгай менскай кар’еры Сяргея Шастакова заканчваецца неабвержным фактам. Складзены ім «праект пляніроўкі і далейшай забудовы Менску» (або толькі яго папярэднія палажэньні) заказчыкаў з НКВД не задаволіў. I мы ўжо не прыпускаем, але дакладна ведаем, што ў канцы сьнежня 1925 году камгас НКВД знайшоў новага выканаўцу. Вось як гэта было аформлена афіцыйна.
    23 сьнежня 1925 году на чарговым пасяджэньні прэзыдыюмуМенскагаакруговага выканкамубыло разгледжана 29 пытаньняў. 11-м пунктам абмеркаваньня быў запісаны такі:
    «Аб здачы работ па састаўленьню праекта пляніроўкі і далейшай забудовы г. Менску. (Дакл. т. РАБІНОВІЧ)»459.
    У прынятым па гэтым пункце рашэньні гаварылася:
    «Узьмену пастановы прэзыбыюму АВК ад 26лістапада г/г за №47 §2 дзеля правядзеньня памянёных
    459 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 899, арк. 7 аб.