• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Пачынаецца гэта ў 1944 годзе. Штамп «Выбыло» стаіць насупраць двух ключавых і самых важных для дасьледчыка гісторыі менскай архітэктуры справаў. Гэта «Прнказы по отделу. 22.VI.44 — 6.ІІ.45» і «Прнказы по отделу. 11.VIII.44 — 13.XII.44». Гэта азначае, што ў архіве адсутнічаюць дакумэнты якраз за ключавыя месяцы 1944 году, калі ў Старым горадзе і на Замчышчы ўжо пачыналі грымець сапёрныя выбухі і зьнікалі рэшткі самай старой менскай забудовы. Хто, калі і чаму аддаваў загады на зносы — усё гэта з архіву «выбыло».
    Такая самая сытуацыя паўтараецца і ў наступныя гады. I ў 1945-м, 1946-м і ў далейшых гадах насупраць ключавых справаў — загадаў па аддзеле, а пасьля па Ўправе камунальнай гаспадаркі Менгарвыканкаму— стаіць штамп «Выбыло». У канцы вопісу знаходзіцца запіс аб тым, што
    «Дела №№... (тут ідуць нумары 33 справаў ад 1944 да 1965 году з нумарамі ад 1-га да 379-га — С. А.) переданы управленйю no акту от 2.11.78 г.»431
    Аднак, штамп «Выбыло» мы знаходзім і насупраць далейшых загадаў па Ўправе камунальнай гаспадаркі за 1966-1971 гады, г. зн. насупраць яшчэ шасьці справаў. На апошнім аркушы дзявятага вопісу знаходзіцца дадатковы запіс пра гэтую шасьцёрку:
    431 ДАМн, ф. 354, воп. 9, арк. 27.
    «Дела №№398, 401, 405, 411, 420, 431 — в архйв не поступалй»432.
    Тут цэлы шэраг загадак:
    што за «управленне», якому справы былі перададзеныя паводле акту ад 2 лістапада 1978 году,
    чаму яны гэтай установе спатрэбіліся — асабліва тыя зь іх, што адносяцца да дакумэнтаў 34-гадовай даўніны,
    чаму ў вопіс былі ўнесеныя шэсьць справаў за 1965-1971 гады, якія ў архіў нават не паступалі,
    чаму з фонду былі забраныя менавіта загады начальнікаў, зь якіх толькі і можна зразумець, чым Аддзел камунальнай гаспадаркі займаўся,
    і чаму, нарэшце, загады начальніка па ўправе за 1972 і 1973 гады ў архіве засталіся і не спатрэбіліся загадкавай установе пад назвай «управленне»?
    Усе гэтыя пытаньні аўтар кнігі, натуральна, задаў супрацоўнікам архіву і, натуральна, не атрымаў на іх уцямных адказаў. Адна супрацоўніца доўга хадзіла па аддзелах архіву, пытаючыся, якому ж «управленмю» былі перададзеныя справы, і прынеслаўпэўнены адказ — «Управленмю коммунального хозяйства Ммнгорнсполкома». Тым часам, як мы ўжо ведаем, гэтая ўстанова была ліквідаваная ў 1973 годзе, а акт аб перадачы быў складзены 2 лістапада 1978-га. Дарэчы, у вопісе захаваўся і запіс аб тым, што сама перадача адбылася 21 лістапада 1978 году. А нават калі б управа і існавала ў 1978 годзе, то навошта ёй спатрэбіліся дакумэнты 34-гадовай даўніны?
    Пра справы 1966-1971 гадоў, якія ў архіў не паступалі, архіўніца сказала, што так запісана таму,
    што вопіс складаўся не ў архіве, але ў самой Управе камунальнай гаспадаркі Менгарвыканкаму, таму іх і не здавалі. Невядома, чаму супрацоўніца архіву далатакі адказ, але затое вядома, што дзявяты вопіс фонду №354 — так званы, удасканалены. «Удасканалены» — гэта прафэсійны тэрмін архівістаў, які азначае, што вопіс канчатковы, складзены з магчымых ведамасных вопісаў і абавязкова створаны ў архіве яго супрацоўнікам. Супрацоўніца архіву, якая казала, што дзявяты вопіс складаўся ў Менгарвыканкаме, не прачытала на абароце 27-га аркуша вопісу наступную фразу:
    «Опйсь составлена cm. н. com. хозрасчетного отдела Госархйва Мйнской областй О. Брйнкевйч»433.
    Нават калі архіў зарабляў грошы і накіроўваў сваіх супрацоўнікаў ва ўстановы для ўпарадкаваньня фондаў, дык іўгэтым выпадкуўдасканаленыя вопісы складаліся ўжо ў самім архіве, аб чым і сьведчыць вышэйпрыведзены запіс. У савецкія часы ўстановы звычайна здавалі свае паперы ў архівы раз на год, радзей — раз на два-тры гады, і вось вопісы за тыя кавалкі часу маглі быць складзеныя ў саміх управах гарвыканкаму. Але гэта, зразумела, не датычыцца нашага выпадку.
    Застаецца зьвярнуць увагу чытача, што ў лістападзе 1978 году некаму вельмі спатрэбіліся загады начальніка менскага камгасу за 1944-1971 гады. А гэта (увага) часавыя рамкі зьнішчэньня Старога гораду ў Менску. Летам 1944 году зносы пачаліся на Нізкім і Рыбным рынках, працягнуліся ў 1945-м, другой палове 40-х гадоў і ў 1950-я гады
    на Замчышчы, у палове 1960-х была канчаткова зьнішчаная забудова Замчышча і вуліц Гандлёвай і Гандлёва-Набярэжнай, а ў 1970—1971 гадах — зьнесеная Няміга. Загады начальніка менскага камгасу (г. зн. хто, калі, каму і што загадваў) у архіве Менскай вобласьці канфіскаваныя.
    Аб тым, што загадкавае «управленне» цікавілі менавіта гэтыя часавыя рамкі, найбольш яскрава і доказна сьведчыць той неверагодны факт, што загады начальніка Ўправы камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкаваньня Менгарвыканкаму за 1972 і 1973 гады — гэта значыць за час, калі апошняя з вуліц Старога гораду, Няміга, ужо была зьнесеная — у архіве Менскай вобласьці засталіся і сёньня даступныя дасьледнікам. Але там можна знайсьці толькі імя нейкага М. Л. Кацнэльсона — інжынэра тэхнагляду, якога 10 сакавіка 1972 году прызначылі адказным за азеляненьне і пракладаньне ходнікаў па ўжо новай шырокай Нямізе на ўчастку «от Парковой магнстралн до улнцы К. Цеткнн»434, а таксама даведацца, што 27 чэрвеня 1973 году на Нямізе было 28 «светоточек» і ўсе яны былі ў працоўным стане («Не горело — 0»)435.
    Апошні штрых да цёмнай энкавэдэшнай мінуласьці фонду №354 Дзяржаўнага архіву Менскай вобласьці ўтрымліваецца ў наступнай фразе прадмовы да вопісу:
    «Дата первоначального прйема фонда в архйв нейзвестна»436.
    434 ДАМн, ф. 354, воп. 9, спр. 443, арк. 34.
    435 ДАМн, ф. 354, воп. 9, спр. 454, арк. 62.
    436 ДАМн, ф. 354, воп. 9, арк. 2.
    Міжволі прыгадваецца беларускі гісторык і шматгадовы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь Віталь Скалабан (1947-2011), які любіў прыгаворваць, што «нішто так ня хлусіць, як архіўны дакумэнт».
    Адказ НКВД абаронцам Старога гораду ў Менску
    Адказ НКВД абаронцам менскай даўніны быў хуткі, рашучы і фатальны для Старога гораду. Ігнаруючы клопат дзеячоў Інбелкульту аб Замчышчы і Старым горадзе на Нямізе, камгас НКВД пачаў распрацоўку плянаў сацыялістычнай рэканструкцыі Менску, якія прадугледжвалі зьнішчэньне самай старой часткі сталіцы Беларусі.
    3 прычыны поўнай адсутнасьці архіваў камгасу НКВД за другую палову 1920-х і большую частку 1930х гадоў, а таксама адсутнасьці архіваў Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту пачынаючы з другой паловы 1925 году цяжка прасачыць увесь фармальна-дакумэнтальны мэханізм гэтага адказу437. Але не падлягае сумневу той факт, што гэта адбылося ва ўмовах вострага ідэалягічнага процістаяньня 1925-1926 гадоў, калі нягледзячы на адносную свабоду часоў НЭПу АГПУ па Заходнім краі і ЦК КП(б)Б, як мы бачылі, ужо
    437 Ён тут апісаны пры дапамозе франтальнага аналізу вялікага масіву захаваных архіўных дакумэнтаў сумежных дзяржаўных, партыйных і савецкіх установаў, а таксама тагачаснага друку. Такі мэтад, як ужо было сказана, можна назваць гістарычна-дакумэнтальнай археалёгіяй з наступнай спробай рэканструкцыі гістарычных падзей.
    выкарыстоўвалі тэрміны «белорусское шовмнчстмческое двмженне» і «нацмонально-демократмческая мдеологня». Як не падлягае сумневу і той факт, што барацьба за захаваньне і рэстаўрацыю помнікаў Старога гораду разглядалася ў адпаведных кабінэтах як частка «нацнонально-демократмческой ндеологмн».
    У працэсе, які працягваўся некалькі гадоў і які тут названы адказам НКВД абаронцам Старога гораду, быў галоўны пэрсанаж-выканаўца. Гэта Майсей Мэеравіч Рабіновіч, загадчык менскага камгасу НКВД у 1924-1925 гадах, а пазьней першы намесьнік старшыні Менскага акруговага выканкаму і кіраўнік яго камуністычнай фракцыі (сакратар парткаму).
    Майсей Рабіновіч нарадзіўся ў 1895 годзе ў Талачыне ў мяшчанскай габрэйскай сям’і. Вучыўся ў прыватнай гімназіі ў Гомелі. 3 1912 году браў актыўны ўдзел у працы Бунду, але членам гэтай партыі стаў толькі ў 1917 годзе. Быў сакратаром Віцебскага і Менскага камітэтаў Бунду. У 1919-1921 гадах служыў у войску, быў слухачом Акадэміі генэральнага штабу ў Маскве. У 1920 годзе там жа уступіў у РКП(б). У анкетах сярэдзіны — другой паловы 20-х гадоў пісаў, што апрача мовы ідыш валодае толькі нямецкай і расейскай мовамі. Гэта, аднак, не перашкодзіла яму быць адкліканым з Чырвонай арміі ў распараджэньне ўладаў БССР і пасьля двух гадоў адміністрацыйнай працы ў Савеце прафсаюзаў Беларусі (у тым ліку загадчыкам аддзелу культуры) быць прызначаным кіраўніком Менскага гарадзкога аддзелу народнай адукацыі (ГарАНА). 3 гэтай пасады ў 1924 годзе Рабіновіч
    пераходзіць на працу ў НКВД і становіцца загадчыкам менскага камгасу.
    Дзейнасьць Рабіновіча і ягонай структуры адбывалася практычна паралельна з высілкамі Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту ў справе захаваньня і рэстаўрацыі помнікаў Замкавай гары і ўсяго Старога гораду. Можна нават сказаць, што абодва працэсы адбываліся сынхронна.
    Ужо ў сярэдзіне сакавіка 1925 году — г. зн. у той час, калі камісія плянавала «абгляд» Замкавай гары, Рабіновіч едзе ў камандзіроўку ў Маскву «в связл с переоборудованмем Электро-станцнл»438. Што ён там рабіў і з кім сустракаўся — дакладна не вядома, але менавіта з гэтай паездкі ён прывёз ідэю завядзеньня ў Менску каналізацыі і пачаў яе актыўна рэалізоўваць.
    Гэта — сыходны пункт усіх наступных падзеяў і пэрыпэтый, якія адбываліся ў самай старой гістарычнай частцы Менску. Каналізацыю Рабіновіч прапанаваў пачаць у Старым горадзе.
    8 красавіка 1925 году, за чатыры дні да «абгляду» Замкавай гары Камісіяй аховы помнікаў Інбелкульту, Майсей Рабіновіч у якасьці загадчыка камгасу НКВД выступае на пасяджэньні прэзыдыюму Менскага акруговага выканкаму з паведамленьнем аб неабходнасьці завядзеньня ў Менску каналізацыі і патрэбных для гэтага працаў. Прэзыдыюм даручыў Рабіновічу «заключлть договор с Геодезмческнм управленлем о ннвелнровке города», але вырашыў, што для «работ по подготовке проекта на предмет составлення сметы необходнмых расходов по кана-
    438 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 540, арк. 72 аб.
    лнзацнн» грошай пакуль няма439. Hi старшыня, ні члены прэзыдыюму АВК ідэю каналізацыі пакуль не ацанілі, але пачатак быў пакладзены.
    25 красавіка 1925 году пленум Менскага акруговага выканкаму абірае Рабіновіча першым намесьнікам старшыні, якім тады быў Сьцяпан Яцкевіч. Гэта дало Рабіновічу дадатковыя паўнамоцтвы, уплыў і ўладу440. Да таго ж наступныя два месяцы ён яшчэ заставаўся і загадчыкам менскага камгасу НКВД.