• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Масква для гэтага чыноўніка была сапраўднай крыніцай камунальна-гаспадарчых ідэй і прыкладам для перайманьня. Ён туды езьдзіў ці ня кожны месяц — архіўныя справы Менскага акруговага выканкаму і асабістая справа Рабіновіча поўняцца яго камандзіровачнымі пасьведчаньнямі з адным пунктам прызначэньня — Масква.
    Напрыклад, 11 чэрвеня 1925 году прэзыдыюм АВК разгледзеў прапанову Рабіновіча «О введеннн прн домовладенмях в районе І-го отделенмя Мнлмцнн фонарей московского тнпа вместо ммеюгцмхся в настояіцее время» і пастанавіў яе задаволіць441.
    Ужо 18 чэрвеня 1925 году Рабіновіч з вышыні сваёй новай пасады лёгка дамагаецца свайго. У гэты дзень прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму разглядае пытаньне «Об обіцественных работах в гор. Мннске» і пастанаўляе:
    «Счйтать необходймым, что в будуіцем году обіцественные работы в гор. Мйнске должны раз-
    439 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 540, арк. 85 аб.
    440 Тамсама, арк. 91.
    441 Тамсама, арк. 131.
    вйваться йсключшпельно noлйнййустройства каналйзацйй в гор. Мйнске, предложйв комхозу срочно прйступйть к составленйю предположйтельного плана no устройству каналйзаціш в г. Мйнске, закончйв таковой к 1 августа с. г.»442.
    Пасьля гэтага, 25 чэрвеня 1925 году, Рабіновіч сыходзіць з пасады загадчыка менскага камгасу НКВД і застаецца першым намесьнікам старшыні акруговага выканкаму443. Кіраўніком менскага камгасу становіцца П. Вольскі, але ён будзе толькі выканаўцам — курыраваць справу каналізацыі і яшчэ адзін больш важны праект, які з каналізацыі неўзабаве пачнецца, будзе непасрэдна Рабіновіч.
    Служба ў Чырвонай арміі, навучаньне ў Акадэміі Генэральнага штабу і праца ў НКВД не прайшлі, відаць, для Майсея Рабіновіча бясьсыіедна — дзейнічаў ён вельмі энэргічна і рашуча, як сапраўды вайсковец.
    3 I ліпеня 1925 году старшыня Менскага акруговага выканкаму Сьцяпан Яцкевіч сышоў у адпачынак на паўтара месяца. У сувязі з гэтым прэзыдыюм АВК прызначыў Рабіновіча выканаўцам абавязкаў старшыні прэзыдыюму на час адсутнасьці Яцкевіча444.
    Пры Яцкевічу пасяджэньні прэзыдыюму АВК адбываліся ў сярэднім раз на тыдзень або і радзей. У студзені 1925 году было праведзена чатыры пасяджэньні, у лютым — адно, у сакавіку — тры, у красавіку і траўні — па тры, у чэрвені — пяць па-
    442 Тамсама, арк. 137.
    443 ДАМн, ф. 3, воп. 2, спр. 168, арк. 16.
    444 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 540, арк. 141.
    сяджэньняў Затое ў ліпені, калі ўладу ў выканкаме пераняў Рабіновіч, прэзыдыюм зьбіраўся аж сем разоў. Апрача таго за час адсутнасьці Яцкевіча, у самы разгар пэрыяду адпачынкаў, паводле пастановы прэзыдыюму АВК адбыліся пленум менскага гарсавету (16 ліпеня) і пленум акруговага выканкаму з удзелам старшыняў райвыканкамаў (8 жніўня). Гэтак энэргічна ўзяўся за справу новы выканаўца абавязкаў старшыні.
    Пры Рабіновічу прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму яшчэ некалькі разоў вяртаўся да абмеркаваньня каналізацыі Менску, у тым ліку, 23 ліпеня разгледзеў пытаньне фінансаваньня праектных працаў.
    Нарэшце 28 ліпеня 1925 году пад кіраўніцтвам Майсея Рабіновіча адбылося гістарычнае пасяджэньне прэзыдыюму АВК, на якім быў заслуханы даклад аб каналізацыі Менску, складзены камісіяй маскоўскага «Вадаканалу», якая спэцыяльна прыехала для гэтага ў Менск. Пра значнасьць падзеі сьведчыць той факт, што ў пасяджэньні браў удзел толькі што прызначаны на пасаду кіраўніка Дзяржпляну БССР былы міністар фінансаў БССР Сяргей Карп, які ў папярэднія гады быў начальнікам Рабіновіча ў Менскім гарвыканкаме.
    Пытаньне пра каналізацыю было разгледжана першым. У пратаколе яно сфармулявана так:
    «О каналйзацйй гор. Мйнска
    Доклад Комйссйй, командйрованной йз Москвы “Водоканал”. (Докл. проф. СЕМЕНОВ)
    (Докл. в тісьменной форме прйлагается)»445.
    Натуральна, у архіўнай справе, дзе захоўваецца адпаведны пратакол — а гэта фонд №6 Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, у якім сканцэнтраваныя паперы ЦВК БССР — ніякага прыкладзенага дакладу не захавалася, як і ў іншых шматлікіх падобных выпадках. Але і сама пастанова прэзыдыюму Менскага АВК па гэтым пытаньні дастаткова інфарматыўная:
    «1. Доклад Комйссйй о каналйзаціш гор. Мйнска прйнять к сведенйю.
    2.	Немедленно прйступйть к составленйю проекта каналйзацші города.
    3.	Работы no подготовке работ no каналйзацйй вестй с такйм расчетом, чтобы прйступйть к каналйзацйон. работе не позднее 1-го мая 1926 года.
    4.	Комхозу немедленно прйступйть к точному определенйю района подлежат (так у тэксьце — С. AJ каналйзацйй.
    5.	Комхозу срочно прйступйть к составленйю плана города.
    6.	Выделйть комйссйю для руководстваработамй no каналйзацйй города. Персональный состав комйссйй выделйть на заседашш Пленума Мсполкома.
    7.	Выяснйть вопрос об окончанйй нйвелйровочных работ к 1-му октября, для чего поставйть этот вопрос на заседанйй Презйдйума, на котором заслушать доклад о ходе этпхработ й своевременной закончанйй таковых (стыль і артаграфія арыгіналу — С. А.)»446.
    Вось так у гісторыі Менску і яго Старога гораду зьявіліся маскоўскі прафэсар архітэктуры Ўла-
    дзімір Сямёнаў і яго ідэя скласьці генэральны плян сталіцы БССР.
    Пратакол не фіксуе зьместу прамоваў і дэбатаў. Патрэба складаньня пэрспэктыўнага пляну гораду тлумачылася, відавочна, тым, што нельга пракладаць каналізацыю, ня ведаючы, што дзе будзе праз 10-20 гадоў. А фармулёўка рашэньня — «Комхозу срочно прнступнть к составленню плана города» — не пакідае сумненьняў у тэрміновасьці ўсёй справы.
    Праз два дні, 30 ліпеня 1925 году, прэзыдыюм АВК зноў вярнуўся да тэмы каналізацыі і абмеркаваўмагчымасьць заключэньня дамовы з маскоўскім «Водаканалам». Было вырашана паслаць у Маскву прадстаўніка для вызначэньня дэталяў будучай дамовы447.
    Пленум Акруговага выканкаму 8 жніўня, які праходзіў пад кіраўніцтвам Рабіновіча, паслухмяна «выдзеліў» пэрсанальны склад камісіі па каналізацыі Менску — у яе ўвайшлі Рабіновіч, новы загадчык камгасу Вольскі і яшчэ некалькі чыноўнікаў.
    Пасьля гэтага тэма каналізацыі і будучага праекту пляніроўкі Менску ў прэзыдыюме акруговага выканкаму не абмяркоўвалася каля чатырох месяцаў. Відавочна, што канкрэтная праца перамясьцілася ў камгас НКВД, а там пяты пункт пастановы прэзыдыюму АВК ад 28 ліпеня быў прыняты да тэрміновага выкананьня.
    Зьвяртае на сябе ўвагу наступная акалічнасьць. Нягледзячы на тое, што ідэя складаньня пляну гораду ўзьнікла ў межах праекту каналізацыі Менску, вельмі хутка сытуацыя зьмянілася на люстраную —
    неўзабавеўжо праект каналізацыі сталі ўзгадняць з аўтарам будучага пляну гораду. I ня толькі, дарэчы, каналізацыі. У афіцыйных дакумэнтах наступных двух гадоў можна сустрэць вось такія фармулёўкі:
    «Адносна мейсца пабудовы стадзіёну даручыць аддзелу Камунальнай гаспадаркі запытаць погляд прафэсара СЯМЕНАВА, які распрацоўвае плян забудовы Менску»4™.
    Гэтак у прэзыдыюме Менскага акруговага выканкаму 7 красавіка 1926 году скончылася абмеркаваньне пытаньня аб пабудове стадыёну ў сталіцы БССР.
    Прадметна разважаць аб асабістых матывах удзельнікаў гэтай справы нельга з увагі на адсутнасьць дакумэнтальных сьведчаньняў. Гэта мог быць шчыры клопат за сваю справу, клопат пра людзей; мог быць фінансавы і нават карупцыйны інтарэс — аўтарам праектаў пляніроўкі гарадоў плацілі тысячы рублёў у той самы час, калі многія іншыя людзі зараблялі ўсяго па 80-90 рублёў у месяц; а мог быць і далекасяжны палітычны разьлік, народжаны ў рамках ідэалягічнай канкурэнцыі бальшавіцкай дзяржавы з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага руху. У кожным выпадку, як пакажуць далейшыя падзеі, гэта было поўнае ігнараваньне клопату беларускіх дзеячоў культуры аб лёсе Замчышча і Старога гораду на Нямізе.
    448 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 899, арк. 89.
    Чаму ў Менску адмовіліся ад паслуг Сяргея Шастакова
    26 лістапада 1925 году прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму зноў вяртаецца да тэмы складаньня «пляну гораду».
    У той дзень быў заслуханы даклад гарадзкога ўпраўленьня камунальнай гаспадаркі НКВД «Аб здачы работ па састаўленьню праекта пляніроўкі і далейшай забудовы г. Менску»449. Тут асабліва зьвяртае на сябе ўвагу фраза «аб здачы работ», якая сьведчыць, што апошнія чатыры месяцы камгас дарэмна часу не марнаваў і займаўся гэтым вельмі сур езна. Нават каналізацыя часова адышла на другі плян.
    У пастанове па выніках абмеркаваньня запісалі:
    «Лічыць умовы прапанованыя прафэсарам ШАСТАКОВЫМ па састаўленьню праекта пляніроўкі і далейшай забудовы Менску найбольш прыемлемымі і дазволіць Аддзелу камгаспадаркі заключыць з прафэсарам ШАСТАКОВЫМ належны дагавор па гэтаму пытаньню»™.
    Як бачым, у пастанове сьцьвярджаецца, што прапанаваныя прафэсарам Шастаковым умовы прэзыдыюм Менакрвыканкаму ўсьлед за камгасам НКВД палічыў «найбольш прыемлемымі» — а гэта азначае, што на той час ужо былі і іншыя, менш прымальныя прапановы. Гэта зноў жа паказвае, наколькі актыўна камгас узяўся за справу. Магчыма таксама, што папярэднія думкі Шастакова адносна будучыні Менску былі ўжо сфармуляваныя.
    449 ДАМн, ф. 25, воп. 1, спр. 25, арк. 14.
    450 Тамсама.
    Такім чынам, летам і восеньню 1925 году, калі прадстаўнікі Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту спрабавалі ўключыць у пляны гарадзкіх уладаў праект рэстаўрацыі Замчышча, камгас НКВД пачаў ствараць генэральны плян сацыялістычнай рэканструкцыі Менску.
    Аднак вельмі хутка высьветлілася, што прапановы прафэсара ІПастакова Менскаму акруговаму камгасу не падыходзяць, і НКВД пачаў шукаць новага аўтарытэтнага архітэктара для стварэньня праекту генпляну Менску. Ён быў знойдзены, як убачым, ужо празь месяц.
    Што ж здарылася? Што такога прапанаваў зрабіць у Менску маскоўскі прафэсар архітэктуры Сяргей Шастакоў, што не задаволіла кіраўнікоў камгасу? На жаль, з прычыны поўнай адсутнасьці ў архівах Беларусі камгасаўскіх папераў за той пэрыяд дакладна адказаць на гэтае пытаньне немагчыма. Можна толькі рабіць прыпушчэньні, грунтуючыся на ўскоснай інфармацыі.
    Мы, напрыклад, можам меркаваць, што прафэсар Шастакоў знайшоў сабе ў Маскве больш прывабную (або важную) працу і адмовіўся ад менскай замовы, бо ня меў часу на яе выкананьне. Аднак гэты варыянт — найменш верагодны, улічваючы сумы, якія камгас НКВД мог плаціць выканаўцам сваіх заказаў — праект пляніроўкі Менску, як убачым далей, каштаваў 4000 рублёў — гэта велізарная па тым часе сума. Нельга таксама скідваць з рахунку творчую амбіцыйнасьць архітэктараў дый проста жыцьцёвую неабходнасьць — у рынкавых умовах тагачаснага НЭПу колькасьць замоваў і