Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
483 Алешнн В. Цыт. тв. — http://www.alyoshin.ru/Files/publika/ alyoshin/haustov.html#!
гады, пачалася яго рэалізацыя, прыпыненая ў 1941 годзе вайной.
Тут мы маем справу з амаль поўнай часавай і сутнаснай карэляцыяй, якая не пакідае сумненьня ў сваёй невыпадковасьці. «Амаль поўнай», таму што Менск усё ж апярэджваў Кіеў на год-два, што было зьвязана, відаць, з тым, што сталіцай УССР у 20-я гады быў Харкаў. У кожным выпадку, у Менску, як мы ведаем, першыя пляны пачалі складацца НКВД у 1925 годзе, а генплян сталіцы БССР пачалі распрацоўваць у Ленінградзе ў самым пачатку 30-х гадоў. Зрэшты, і ўкраінскі «Гнпрогор» быў створаны ў 1930 годзе.
Даваенны генплян Кіева, як і менскі, зь невялікімі зьменамі, быў рэалізаваны пасьля вайны цалкам, а гістарычны цэнтар сталіцы Украіны — Храшчацік — як і менская Няміга (сынонім Старога гораду), перасталі існаваць.
Хто насамрэч быў ініцыятарам рэканструкцыі Менску
Хто ж кіраваў дзеяньнямі Народнага камісарыяту ўнутраных справаў БССР у яго захадах, што прывялі да гібелі Старога гораду ў Менску?
Для кожнага сур езнага гісторыка гэтае пытаньне можа падацца калі ня дзіўным, дык прынамсі рытарычным. Калі гаворка ідзе аб 1925 годзе, то ў СССР адназначнаўсім кіравала Расейская (са сьнежня — Усесаюзная) камуністычная партыя бальшавікоў, дакладней, яе найвышэйшы апарат — Палітбюро ЦК ВКП(б) і Бюро кампартый саюзных рэспублік.
Менавіта гэтыя органы прымалі або зацьвярджалі ўсе важныя дзяржаўныя рашэньні. Апрача таго мясцовым структурам НКВД даводзілася выконваць пастановы ўрадавых і савецкіх органаў на месцах, але гэтыя апошнія таксама дзейнічалі на загад і пад кантролем партыйных камітэтаў. У той час НКВД яшчэ ня стаў над партыяй, як гэта здарылася ў 30-я гады.
I тым ня менш для нашай гісторыі са Старым горадам адказ на пытаньне «Хто загадаў НКВД?» не выглядае адназначным.
Найперш вызначымся з тэрмінамі. У нашым выпадку гаворка ідзе аб генэральным пляне, паколькі, як памятаем, праект Сямёнава афіцыйна называўся «Праектам пляніроўкі гор. Менску на бліжэйшае 25-годзьдзе»484. Калі ж мы ўспомнім, што ленінградзкі акадэмік архітэктуры Фамін прапаноўваў Чарвякову свой удзел у «перепланнровке городов», і паставім знак роўнасьці паміж сынонімамі «перепланнровка» і «рэканструкцыя», то зразумеем, што праект Сямёнава якраз і быў праектам (эскізам) генэральнага пляну рэканструкцыі Менску, разьлічаным на бліжэйшыя 25 гадоў. У 30-я гады тэрмін «рэканструкцыя» сталі шырока ўжываць у афіцыйных дакумэнтах СССР.
Адпаведна трэба шукаць у архівах згадкі пра патрэбу рэканструкцыі Менску.
У канцы 1924 году Дзяржаўная плянавая камісія пры СНК БССР (Дзяржплян) прапанавала Галоўкамгасу НКВД распрацаваць пяцігадовы пэрспэктыўны плян жыльлёвага будаўніцтва і
484 ДАМн, ф. 25, воп. 1, спр. 25, арк. 124.
добраўпарадкаваньня гарадоў. У той час у беларускіх гарадах яшчэ былі навідавоку наступствы пажараў і ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай і савецка-польскай войнаў, адчуваўся моцны дэфіцыт жыльля.
Галоўкамгас такі праект распрацаваў за першыя два месяцы 1925 году, і 21 сакавіка ў Дзяржплян быў прадстаўлены «Пятнлетннй план жмлніцного н коммунального стромтельства БССР на 1925/26 — 1930/31 год»485.
На разгляд прэзыдыюму Дзяржпляну гэты дакумэнт быў вынесены 23 траўня 1925 году і ў той самы дзень зацьверджаны486.
У гэтым вялікім дакумэнце аб емам каля 150 старонак ні словам ня згадвалася патрэба складаньня пэрспэктыўнага пляну пляніроўкі і забудовы Менску або яго рэканструкцыі.
Вось што там плянавалася ў наступныя пяць гадоў (1925/26 — 1930/31) зрабіць у Старым горадзе:
«XII. 1. Для увелйченйя meppumopuu Нйжнего Базара предполагается разборка сараев в конце овоіцного ряда й переноска йх на другое место.
2. Разборка й переноска на другое месторетйрадов Нйжнего Базара.
3. Устройство нового навеса на продолженйе овоіцного [ряда] на Нйжнем Базаре.
4. Пройзвестй там же срезку горы для образованйя помеш,енйя к переноскеретйрадов йудлйнненйе навеса, аравно постановке переносймого сараяземляных работ (так у тэксьце — С. АД
485 НАРБ, ф. 31, воп. 1, спр. 63, арк. 76.
486 Тамсама, арк. 96-100.
5. Устройство обіцественныхретйрадов co всемй прйспособленйямй, поглойлаюіц. колодцев й проч.УУ
I гэта ўсё. Пра патрэбу складаньня пэрспэктыўнага пляну пляніроўкі гораду або яго рэканструкцыі ў гэтым дакумэнце не гаварылася ні слова, бо, як памятаем, прапанова скласьці такі плян упершыню прагучала ў ліпені 1925 году з вуснаў маскоўскага архітэктара Ўладзіміра Сямёнава, які прыяжджаў у Менск у сувязі з праектам каналізацыі.
Пытаньне «Аб здачы работ па састаўленьню праекта пляніроўкі і далейшай забудовы г. Менску» разглядалася 26 лістапада 1925 году на прэзыдыюме Менскага акруговага выканаўчага камітэту. Можа, нейкую згадку пра меркаваны генплян або хаця б намёк на патрэбу яго стварэньня мы знойдзем у датычнай Менскай акругі частцы пяцігадовага пляну камунальнага будаўніцтва і добраўпарадкаваньня гарадоў БССР?
У адным зь беларускіх архіваў мне ўдалося адшукаць і гэты 50-старонкавы дакумэнт. Ніякай згадкі пра патрэбу распрацоўкі генэральнага пляну Менску і яго рэканструкцыі той дакумэнт ня ўтрымлівае488. Размова там вядзецца толькі пра рамонт дамоў і дарог, пра новае будаўніцтва, арганізацыю жыльлёвай каапэрацыі і, натуральна, пра неабходныя для гэтага сумы дзяржаўнага і каапэратыўнага крэдытаваньня з праектнымі разьлікамі выдаткаў па гадах.
Такім чынам, у адпаведных афіцыйных дакумэнтах савецкіх, выканаўчых і плянавых органаў
487 Тамсама, арк. 62 аб.
488 Гл.: НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 207.
БССР вясной, летам і восеньню 1925 году не было гаворкі пра патрэбу стварыць генэральны праект пляніроўкі і сацыялістычнай рэканструкцыі Менску.
А можа ўсё ж ідэю падаў адзін з партыйных камітэтаў? Магчыма. Указаньне на гэта знайшлося ў адной з тагачасных публікацыяў. Нездарма ў папярэднім разьдзеле напісана, што нататка ў «Звезде» за 15 верасьня 1926 году пра генплян Менску засталася ў тыя гады фактычна адзінаю згадкай у друку пра гэты праект. Была і яшчэ адна, ранейшая. У ёй (як амаль заўсёды ў тыя гады постфактум) гаварылася яшчэ толькі пра патрэбу стварыць генплян.
Увесну 1926 году прайшлі выбары новага складу Менгарсавету. Першая сэсія пленуму гарсавету X скліканьня адбылася 12 траўня 1926 году. Адкрыў яе старшыня гарсавету С. Яцкевіч, даклад аб выніках выбараў зрабіў яго намесьнік М. Рабіновіч. Прэзыдыюм гарсавету абралі ў складзе 15 чалавек, кіраўніцтва засталося ранейшае. Пастанавілі, што прэзыдыюм зьбіраецца кожны панядзелак а 19-й гадзіне, а пленум — раз на 6 тыдняў.
Інфармацыя аб гэтай сэсіі была апублікаваная не на наступны дзень, 13 траўня, хоць газэты выходзілі і 13-га, але 14 траўня. Нататкаў «Савецкай Беларусі» называлася «Першае пасяджэньне пленуму Менскага гарадзкога Савету X скліканьня». Магчыма, журналісты не пасьпелі падрыхтаваць матэрыял (што менш верагодна, паколькі сама па сабе нататка зусім невялікая), а магчыма, што прызначаная да апублікаваньня інфармацыя мелася папярэдне быць прагледжана ў структурах, якія мелі права яе цэнзураваньня (што больш верагодна). I вось у
адным зь некалькіх абзацаў гэтай нататкі мы сустракаем нечаканую згадку пра генплян Менску:
«... У аснову пляну і задач новага гарсавету пленум прыняў наказ дэпутатам, які быў прапанован акруговым камітэтам КПБ: Спыніць разрушэньне кватэр; разгледзець, зацьвердзіць і праводзіць у жыцьцё плян пляніроўкі гораду (вылучэньне маё — С. А.); узмацніць барацьбу зь беспрацоўем; вызначыць плян школьнага будаўніцтва і праводзіць ягоўжыцьцё; палепшыць ахову здароўя; урэгуляваць гандлёва-каапэрацыйныя пытаньні; палепшыць становішча нашага гарнізону праз вызначэньне і правядзеньне ў жыцьцё канкрэтных мерапрыемстваў; землеўпарадкаваць гарадзкую мяжу...»ю9
I далей яшчэ шмат пунктаў у такім самым стылі. Натуральна, што фраза аб унесеным на разгляд дэпутатаў наказе акруговага камітэту КПБ магла шмат што зьмяніць у ходзе нашага расьсьледаваньня — яна сьведчыла, што да распрацоўкі генпляну Менску прычыніліся партыйныя органы, што яны тую распрацоўку ініцыявалі, а камгас НКВД быў усяго толькі выканаўцам партыйнага загаду.
Архівы Акруговага камітэту КПБ (як і Цэнтральнага камітэту партыі) захаваліся вельмі добра, пасьпяхова перажылі вайну, сёньня яны рассакрэчаныя і даступныя дасьледчыкам. Прычым стан іх захаванасьці і камплектнасьці такі добры, што часам сустракаюцца нават дублікаты архіўных справаў — у розныя кнігі падшытыя арыгіналы і копіі пратаколаў тых самых пасяджэньняў або сходаў. Пратаколы ўсіх пасяджэньняў, нарадаў і
489 Савецкая Беларусь. 14 траўня 1926.
рашэньняў, нумар за нумарам і дата за датай, акуратна падшытыя ў архіўныя справы.
Натуральна было адразу кінуцца шукаць у паперах Менскага акружкаму КПБ за 1925-1926 гады хоць нейкую згадку пра абмеркаваньне генпляну ці рашэньне яго распрацаваць. Шматдзённыя пошукі аказаліся марнымі. Hi ў пратаколах пасяджэньняў Бюро АК КПБ, ні ў рашэньнях сакратарыяту АК, ні ў пратаколах галіновых нарадаў пры АК (у тым ліку і будаўнічых), ні ў рашэньнях галіновых аддзелаў АК ніякай згадкі пра патрэбу стварэньня пляну пляніроўкі Менску няма.
Зразумела, што такое важнае пытаньне, як рэканструкцыя Менску, не магло быць прынятае без разгляду на Бюро ЦК КП(б)Б. Архівы ЦК таксама захаваныя выдатна — у 1941 годзе яны былі эвакуаваныя і пасьля вернутыя ў стане добрай захаванасьці. Там таксама поўны парадак і пасьлядоўнасьць з нумарамі і датамі пасяджэньняў, а дублікаты папераў падшытыя ў дублетныя справы. Аднак і ў паперах Бюро ЦК за адпаведны пэрыяд ніякай згадкі пра генэральны плян пляніроўкі і рэканструкцыі Менску няма. Даводзіцца зрабіць выснову, што наяўныя сёньня архіўныя крыніцы не дазваляюць сьцьвярджаць, што партыйныя органы БССР мелі нейкае дачыненьне да рашэньня стварыць плян пляніроўкі і далейшай забудовы Менску.
Праект прафэсара Сямёнава быў разгледжаны і зацьверджаны прэзыдыюмам акруговага выканкаму 12 траўня 1926 году — гэта значыць, у дзень правядзеньня першай сэсіі Менскага гарсавету X скліканьня. Нашто ж было даваць дэпутатам заданьне стварыць тое, што ўжо было некалькі
месяцаў як створана і зацьверджана на акруговым узроўні ў той самы дзень, калі дэпутатам гэты «наказ» толькі агучвалі? Адзін зь верагодных адказаў можа быць такі. Магчыма, нататку ў «Савецкай Беларусі» ад 14траўня 1926годуцэнзураваліўакруговым камітэце КПБ і, ведаючы ўжо пра рашэньне прэзыдыюму аб пляне Сямёнава, вырашылі «прымазацца» да плянаў камгасу. Мы можам мець тут справу з «партыйнымі прыпіскамі».