Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
5 кастрычніка 1927 году сабралася пасяджэньне Акруговай плянавай камісіі ў яе звычайным складзе — прысутнічалі старшыня Акрпляну Рабіновіч, сакратар камісіі Шуб, а таксама члены камісіі Юдзін і Мундаў. Яны заслухалі даклад новага начальніка акруговага камгасу Шчацько аб «Плане обіцественных работ на 1927/28 год по гор. Мннску». У пастанове запісалі:
«9/ Устройство сквера на 6. церковной плоіцадй в районе Ново-Мяснйцкой, Раковской й Нйжнего базара счйтать нерацйональным...
14) Устройство парка на Татарскнх огородах с вырытйем пруда й устройством дамбы с затратой 30.000 рублей йз плана йсключнть, счйтая пройзводство этой работы в этом году преждевременной»іп.
Як бачым, дакумэнты сьведчаць, што НКВД плянаваў пабудаваць на месцы Замчышча і Татарскіх агародаў парк і возера ўжо ў 1928 годзе. Адны плянавалі пабудаваць бульвар на Замчышчы, a іншыя — вялікі парк замест Замчышча.
Нельга не зьдзіўляцца, як мэтанакіравана і пасьлядоўна НКВД трымаўся замоўленага ім самім у 1926 годзе пляну прафэсара Сямёнава — у парку на Татарскіх агародах і «пруде» нельга не пазнаць будучых Камсамольскага возера (пазьней выкапанага ў іншым месцы, за станцыяй Людамонт) і
511 Тамсама, арк. 103 аб-104.
Цэнтральнага парку культуры і адпачынку (часткова закладзенага ў 1951 годзе, але ўрэшце так і не пабудаванага).
Ня можа не зьдзіўляць і 9-ты пункт толькі што прыведзенай цытаты. Пасадзіць сквэр на акрэсьленай у пастанове тэрыторыі паміж вуліцамі Нова-Мясьніцкай, Ракаўскай і Нізкім рынкам можна было толькі пасьля зносу большай часткі Старога гораду.
Відавочна, што камгасу НКВД патрабаваньні «нацыяналістаў» аднаўляць і ахоўваць Стары горад і Замчышча ў Менску былі тады ненавісныя настолькі, што ён ніяк ня мог дачакацца, калі пачне ажыцьцяўляць плян прафэсара Сямёнава.
Але фармальна грошы выдавала ўсё ж савецкая ўлада, таму на шляху рэалізацыі гэтай ідэі здараліся і асечкі. Давялося пачакаць некалькі гадоў. Усяго некалькі, бо ўжо ў 1931 годзе камгас пачаў першыя зносы на Нізкім рынку і пасадзіў там на былой рынкавай плошчы невялікі парк — правобраз такога жаданага для гэтага ведамства вялікага парку культуры і адпачынку на месцы Старога гораду і Замкавай гары.
1928 год — мы і можам назваць годам пачатку рэалізацыі праекту Ўладзіміра Сямёнава і годам пачатку рэальнага, увасобленага ў праекты і будоўлі наступу камгасу НКВД на менскую даўніну. I гэта з захапленьнем адзначалі тагачасныя публіцысты. Вось фрагмэнт прысьвечанага Менску нарысу «Горад на рубяжы» (1932) Зьмітра Паваротнага:
«Новы Менск, чырвоная сталіца Савецкай Беларусі, пачаў будавацца і расьці фактычна ў першыя гады першай пяцігодкі. Да 1928 году мы залечвалі
раны, папраўляліся ад белай акупацыі, франтоў грамадзянскай вайны і бандытаў. Устаўлялі вокны і дзьверы, насьцілалі стрэхі ў спаленых іразбураных дамох. Прыводзіліў прытомнасьць нашу прамысловасьць, аднаўлялі ўсю гарадзкую гаспадарку. Менск, яго пралетары, яго працоўныя масы быліў авангардзерэвалюцыі, гераічна абаранялі маладую савецкую краіну з захаду іў крывавай барацьбе панесены цяжкія страты. Многа часу пайшло на выздараўленьне і папраўку»512.
Зімой 1929-1930 гадоў маскоўскія генэралы зь ліку кіраўніцтва Беларускай вайсковай акругі задумалі пабудаваць у самым цэнтры Менску, на месцы комплексу Дамініканскага кляштара... казарму. Камгас хацеў вайскоўцам дапамагчы і 16 лютага 1930 году зьвярнуўся зь лістом у Акадэмію навук:
«Начальнікам забесьпячэньня БВО узбуджана хадайніцтва абразборцы будынку старога касьцёла па вул. Энгельса дзеля скарыстаньня атрыманага ад разборкі матар’ялу для пабудовы на месцы касьцёла казармы. Просім паведаміць, ці не сустракаецца з Вашага боку перашкод для задавальненьня вышэйпамянёнага хадайніцтва БВО дзеля таго, што ў свой час гэты касьцёл быў залічаны Вамі ў лік помнікаў старажытнасьці»513.
Здавалася б, навошта пытацца ў Акадэміі навук? Ёсьць закон аб ахове помнікаў, ёсьць зацьверджаны ўрадам ўсяго тры гады назад сьпіс гэтых помнікаў, які ніхто не адмяняў. Вы ж дзяржаўны орган, які законы якраз выконвае — дык трымайцеся іх.
512 Чырвоная Беларусь. 1932. №20-21. С. 2.
513 НАРБ, ф. 42, воп. 1, спр. 1947, арк. 35.
Акадэмія, натуральна, адказала тады адмовай, і комплекс Дамініканскага кляштару з касьцёлам Тамаша Аквінскага да часу быў захаваны.
Што тычыцца Старога гораду, то ў канцы 20-х гадоўтам не адбылося болып нічога істотнага. Менскія будаўнікі паступова пачыналі цягнуць на ўсход, за рэчку, пашыраны працяг Савецкай вуліцы, а ў іншых раёнах гораду, напрыклад, на Камароўцы паступова разгортвалася новае будаўніцтва жылых шматкватэрных дамоў.
Але было ўжо ясна, што сьмяротная пагроза навісла і над Старым горадам. Зацікаўлены чалавек, як кажуць, голым вокам бачыў, як плян прафэсара Сямёнава набывае ў Менску ўсё больш рэальныя абрысы ў выглядзе новых вуліц і будынкаў. I тут, ва ўмовах ужо разгорнутага напоўніцу ідэалягічнага антыбеларускага тэрору, нечакана і гераічна прагучаў адзінокі голас пратэсту супраць гэтай злачыннай несправядлівасьці.
Апошняя спроба Шчакаціхіна ўратаваць Стары горад
У пачатку 1930 году, за некалькі месяцаў да арышту, Мікола Шчакаціхін публікуе ў часопісе «Чырвоная Беларусь» артыкул «Новы Менск», прысьвечаны навачаснай менскай архітэктуры. Артыкул гэты настолькі непадобны на ранейшыя тэксты Шчакаціхіна пра Менск, настолькі важны і характэрны, што нам тут не абысьціся безь яго цытаваньня.
Шчакаціхін пачынае гэткім пасажам:
«У моцным поступе сацыялістычнага бубаўніцтва Стары Менск хутка зьмяняе сваё аблічча. Між мінулым захудалым, дробна-шляхецкім і дробна-буржуазным «губернскйм городом Мйнском» і нашым цяперашнім пралетарскім Менскам, сталіцай Савецкай Беларусі — цэлая прорва... Ранейшым менскім прыватнаўласьніцкім дамінам і вялікім «доходным домам» разам з прылізанымі па-казённаму афіцыйнымі будынкамі губэрнскіх устаноў, а таксамарэшткамі старадаўняй фэадальна-клерыкальнай архітэктуры новае будаўніцтва проціставіць зусім іншыя тыпы пабудоў:рабочыя клюбы, будынкі новых навукова-культурных устаноў, будынкі дзяржаўных і гаспадарчых устаноў, дамы рабочых кватэр, новыя фабрычныя і заводзкія гмахі...»514
Далей Мікола Шчакаціхін разглядае некалькі ўжо пабудаваных у Менску новых дамоў — у тым ліку, Дом селяніна (рог вуліц Чырвонаармейскай і Карла Маркса), Камунальны банк (рог Леніна і Карла Маркса) і новыя карпусы БДУ на вуліцы Бабруйскай, а таксама некалькі будучых праектаў, у тым ліку і Дзяржаўнай бібліятэкі на рагу вуліц Кірава і Чырвонаармейскай.
А заканчваецца апошні апублікаваны на волі мастацтвазнаўчы артыкул Шчакаціхіна апісаньнем праекту будучага Дому Ўраду:
«Насупроць гэтага, сьперадуяк быраскрываючы прад гледачом усю гэтую паважную пэрспэктыву, павінен будзе знаходзіцца вялікі помнік Леніну. Увязваючыў адно цэлаез навакольным архітэктурным ансамблем, гэты помнік надасьць яму закончаны і
514 Чырвоная Беларусь. 1930. №2. С. 10.
выразны зьмест як найважнейшаму адміністрацыйнаму цэнтру Беларускай Савецкай пралетарскай рэспублікі, створанай у агні Вялікага Кастрычніка пад кіраўніцтвам камуністычнае партыі і яе геніяльнага правадыра. 3 пабудоваю Дому Ўраду пралетарскае будаўніцтва Менску бясспрэчна адсьвяткуе сваю самую значную перамогу. Але, зразумела, яна ня будзе апошняй. Пры тых нябачаных тэмпах, якімі ідзе наогулусё наша сацыялістычнае будаўніцтва, за некалькі год, на нашых вачох, Менск ужо зьмяніўся да непазнаньня. А пройдзеяшчэ пэўны час, яшчэ шырэй разгорнецца новае будаўніцтва, і канчаткова зьнікнуць нават сьляды старога мізэрнага Менску. На месцы іх паўстане цалкам новы пралетарскі горад, цытабэль намяжы капіталістычнага Захаду і першайу сьвеце працоўнай краіны Саветаў. Упартая воля пралетарыяту — гэтаму бясспрэчным залогам»515.
«...А пройдзе яшчэ пэўны час, яшчэ шырэй разгорнецца новае будаўніцтва, і канчаткова зьнікнуць нават сьляды старога мізэрнага Менску...» — як параўнаць гэтыя словы Шчакаціхіна зь яго ранейшымі, напісанымі ўсяго тры-чатыры гады да таго, тэкстамі пра Стары Менск, роўных якім паводле паэтычнага захапленьня і апяваньня ня створана ў беларускай літаратуры і навуцы дагэтуль? Як зразумець азначэньне культавых помнікаў Верхняга гораду пагардлівай фразай «рэшткі старадаўняй фэадальна-клерыкальнай архітэктуры...»? Асабліва, калі памятаць прыведзеныя раней апалягетычныя радкі Шчакаціхіна адносна тых самых помнікаў.
Адказ відавочны. Пачатак і канец артыкулу «Новы Менск», працытаваныя вышэй, — гэта даніна жахлівай рэальнасьці пачатку 1930-х гадоў, гэта неабходная ідэалягічная рыторыка і заклінаньні, безь якіх тады ўжо нельга было апублікаваць наогул ніякага тэксту.
У №1 за 1930 год часопіс «Чырвоная Беларусь» (які тады, дарэчы, рэдагаваў Міхась Чарот) зьмясьціў на развароце падборку фатаздымкаў Менску пад загалоўкам «Адзінаццаць год БССР — адзінаццаць год пераможнага будаўніцтва». Сярод ужо пабудаваных гмахаў і новабудоўляў з рыштаваньнямі быў надрукаваны і здымак вуліцы Казьмадзямянаўскай з гэткім подпісам пад ім:
«Пад ударамі пераможнага сацыялістычнага будаўніцтва памірае стары, сярэдневяковы, губэрнатарска-архірэйскі “город Мйнск”»516.
Паставіць такі подпіс пад здымкам такой вуліцы — гэта, безумоўна, культурнае дзікунства, злачынства супраць беларускай культуры. Так давала аб сабе знаць вусьцішнае ідэалягічнае здранцьвеньне канца 20-х — пачатку 30-х гадоў у Беларусі. Ужо пісаў свае згубныя антыбеларускія тэксты пагромшчык Сямён Вальфсон, ужо заставалася менш году да самагубства Ўсевалада Ігнатоўскага, усяго дзевяць месяцаў да спробы самагубства Янкі Купалы і чатыры месяцы да арышту Міколы Шчакаціхіна.
Тым больш дзіўным можа падацца той неверагодны факт, што нават ва ўмовах скрайняга бальшавіцкага ідэалягізму, нават аддаўшы яму належ-
516 Чырвоная Беларусь. 1930. №1. С. 12.
ную даніну ва ўступе і выступе, Мікола Шчакаціхін у сваім апошнім тэксьце робіць спробу ўратаваць Стары горад ад камгасу НКВД зь яго плянамі зьнішчыць Нямігу і Замчышча і збудаваць на іх месцы «цалкам новы пралетарскі горад, цытадэль на мяжы капіталістычнага Захаду і першай у сьвеце працоўнай краіны Саветаў».
У сярэдзіне свайго артыкулу, паміж разважаньнямі пра архітэктурную вартасьць і стыльнасьць таго або іншага новага будынку, пра «дэкарацыйныя элемэнты» і форму вокнаў, Шчакаціхін раптам піша: