Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
У зборных падшыўках з паперамі да розных пасяджэньняў прэзыдыюму пасьля франтальнага пошуку мне ўдалося знайсьці толькі адзін дакумэнт, які мае дачыненьне да пратаколу №184 — гэта «Заключенме стролтельно-транспортной секцнн по проекту планлровкл города Млнска»498. Аднак
497 НАРБ, ф. 31, воп. 1, спр. 87, арк. 110.
498 Гл.: НАРБ, ф. 31, воп. 1, спр. 872, арк. 388.
уважлівае вывучэньне і гэтых двух дакумэнтаў (Пратаколу і Заключэньня) дало даволі шмат інфармацыі для нашага расьсьледаваньня.
Пасяджэньнем прэзыдыюму Дзяржпляну 13 верасьня 1926 году кіраваў сам старшыня Дзяржпляну Сяргей Карп, што было ў тое лета і восень даволі рэдкай падзеяй. Пераважна кіраваў пасяджэньнямі і старшыняваў на іх яго намесьнік Бунін. Карп зьяўляўся на прэзыдыюме толькі для разгляду важных дзяржаўных праграмаў і праектаў, кшталту розных пяцігадовых плянаў — быў гэта важны дзяржаўны чыноўнік, у мінулым адзін зь лідэраў габрэйскай сацыял-дэмакратыі, які да прызначэньня ў родную Беларусь пасьпеў папрацаваць арганізатарам суполак партыі «Паалей Цыён» у Аўстрыі, Эгіпце і Палестыне.
Пры складаньні пратаколаў пасяджэньняў прэзыдыюму Дзяржпляну захоўваўся няўхільны парадак. Перад кожным пытаньнем у графе «Слушалн» абавязкова было пададзена, якой арганізацыяй або сэкцыяй Дзяржпляну яно ўнесена і хто дакладае. Напрыклад, насупраць пытаньня №5 аб дасьледаваньні Асіповіцкага тарфянога балота ў сувязі з пабудовай на ім раённай электрастанцыі ў той дзень было запісана:
«Внес. Бюро no электрйфйкацйй, Докл. т. Каплан»499.
Такі бюракратычны парадак афармленьня пратаколаў выконваўся абавязкова і няўхільна. I вось тут мы сустракаемся з выключэньнем. Насупраць пытаньня №3 у графе «Слушалл» запісана:
«О проекте планйровкй г. Мйнска. — /Інформацйя проф. СЕМЕНОВА/»500.
У пратаколе, такім чынам, не зафіксавана, кім гэтае пытаньне на разгляд Дзяржпляну было ўнесена. У сьпісе спэцыяльна запрошаных на пасяджэньне знаходзім «представмтеля Мннского Окрысполкома» т. Рабіновіча. Рабіновіч быў намесьнікам старшыні Менскага акруговага выканкаму і старшынём акруговай плянавай камісіі, з чаго можна зрабіць выснову, што і пытаньне ў Дзяржплян было ўнесена ад імя акруговай плянавай камісіі або Акрпляну, як яе тады называлі. Тым ня менш, у дакумэнце крыніца не зафіксаваная — нібыта прафэсар Сямёнаў дакладаў ад сябе самога.
Яшчэ адно відавочнае парушэньне — адсутнасьць канкрэтных тэрмінаў выкананьня. Калі справа тычылася канкрэтных праектаў ці плянаў, Дзяржплян заўсёды вызначаў тэрміны іх распрацоўкі і выкананьня. У выпадку з праектам прафэсара Сямёнава Дзяржплян чамусьці абмежаваўся фармулёўкай:
«Предложйть Мйнскому Окрйсполкому разработать пятйлетнйй план благоустройства, планйровкй й застройкй г. Мйнска, положйв в основу этого плана проект проф. Семенова»501.
Гэтая пастанова патрабуе дадатковай увагі. Перад намі ні многа ні мала — адмова Дзяржаўнай плянавай камісіі БССР ад стварэньня генпляну Менску. Як памятаем, зацьверджаны Менскім акруговым выканкамам плян прафэсара Сямёнава быў
500 Тамсама, арк. 111.
501 НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 207, арк. 111.
фактычным генплянам, разьлічаным на 25 гадоў, а Дзяржплян загадаў скласьці толькі пяцігадовы праект. Таму пастанову Дзяржпляну можна лічыць у пэўнай ступені неспрыяльнай для НКВД і Ўладзіміра Сямёнава.
Гэта пацьвярджае і другі знойдзены дакумэнт — Заключэньне будаўніча-транспартнай сэкцыі па праекце Сямёнава. Гэта сьведчаньне, што праект усё ж папярэдне ў гэтай сэкцыі разглядаўся. Чаму ж не яна ўнесла яго на разгляд прэзыдыюму Дзяржпляну? Адказ на гэтае пытаньне знаходзім у самім дакумэнце, ужо ў яго першым пункце:
«Констатйровать, что проект планйровкй гор. Мйнска не увязан с фйнансовымй возможностямй Горйсполкома й экономйческймй перспектйвамй жйлшцного стройтельства на блйжаіішйй перйод лет»502.
Гэта — адмова будаўніча-транспартнай сэкцыі Дзяржпляну БССР ухваліць увесь плян прафэсара Сямёнава і вынесьці яго на разгляд прэзыдыюму. Відавочна, што ў прапанаваным менскімі ўладамі выглядзе праект Сямёнава ня мог быць вынесены на разгляд прэзыдыюму Дзяржпляну ад імя сэкцыі і прадстаўлены кімсьці зь яе кіраўнікоў або членаў. Чаму ж члены сэкцыі так ацанілі праект маскоўскага прафэсара? Адказаў, на маю думку, два.
Па-першае, на маштабныя разбурэньні і новае будаўніцтва, якое заплянаваў Сямёнаў, у дзяржавы тады сапраўды магло ня быць грошай. Фраза заключэньня, што праект «не увязан с фннансовымм возможностямм Гормсполкома н экономнческнмн
502 НАРБ, ф. 31, воп. 1, спр. 872, арк. 388.
перспектмвамн жнлміцного стронтельства на блмжайшнй пернод лет» сьведчыць таксама і пра пазыцыю менскага камгасу НКВД адносна Старога гораду. Зразумела, што Сямёнаў складаў свой праект, зыходзячы з патрабаваньняў і пажаданьняў таго, хто яму праект замовіў — камгасу НКВД і, відаць, наплянаваў столькі зносаў і новых будоўляў у Менску, што чыноўнікі Дзяржпляну цьвяроза ацанілі яго праект як нерэальны і фінансава неадпаведны.
I, па-другое, гэта ведамасная рэўнасьць. У прыведзеных радках заключэньня чытаецца раздражненьне службоўцаў Дзяржпляну з прычыны таго, што ня іх ведамства стала ініцыятарам гэтага праекту рэканструкцыі Менску. Менавіта Дзяржплян тады раздаваў загады, заданьні і рэкамэндацыі што, каму і дзе плянаваць у БССР і якія праекты складаць. На той час Дзяржплян ужо два гады вымагаў ад акруговыхі гарадзкіхуладаўстварэньня плянаў забудовы і добраўпарадкаваньня гарадоў. Плян па Менску быў ужо год як складзены камгасам НКВД, пададзены ў галоўную плянавую ўстанову рэспублікі і зацьверджаны ёй у траўні 1926 году — і тут раптам плян прафэсара Сямёнава. Непарадак.
Плян Уладзіміра Сямёнава быў, такім чынам, забракаваны. Чаму ж тады некалькі старонак вышэй тут напісана, што 13 верасьня 1926 году той праект набыў статус афіцыйнага дакумэнту, а той дзень стаў канцом надзеяў дзеячоў Інбелкульту на аднаўленьне і рэстаўрацыю Замкавай гары і яе помнікаў?
Насамрэч, усё было ня так проста. Мы ня маем пратаколу пасяджэньня будаўніча-транспартнай сэкцыі Дзяржпляну, ня ведаем хто там прысутні-
чаў і што казаў. Мы ня ведаем нават, калі дакладна яно адбылося. Зразумела, зрэшты, што яно праходзіла за некалькі дзён (ня болып за тыдзень-два) да пасяджэньня прэзыдыюму 13 верасьня. Затое ведаем канчатковы яго вынік. У заключэньні сэкцыі па праекце Ўладзіміра Сямёнава пасьля некалькіх малазначных абзацаў даецца гэткае падсумаваньне:
«На основанйй проекта плана проф. Семенова й перспектйвных пятйлетнйх планов стройтельства no гор. Мйнску предложйть Окрпсполкому составйть пятйлетнйй план благоустройства, планйровкй й застройкй гор. Мйнска»ж.
А гэта тое, што камгасу НКВД і было патрэбна. Сэкцыя, такім чынам, хоць праект Сямёнава і забракавала, але разам з тым вырашыла стварыць на яго падставе новы плян — замест 25-гадовага 5-гадовы. Сам праект маскоўскага прафэсара, як бачым, прыняты ня быў, але мэта камгасу НКВД была дасягнутая — яго ініцыятыва аб рэканструкцыі Менску была-ткі ўхваленая адной са структураў Дзяржпляну, а пазьней і кіраўніцтвам гэтай установы. Вось чаму можна сьцьвярджаць, што 13 верасьня на прэзыдыюме Дзяржпляну праект Сямёнава набыў афіцыйны статус. Яго прынялі за аснову.
Адсутнасьць пратаколу пасяджэньня сэкцыі не дае нам магчымасьці рабіць дакладныя высновы аб пазыцыях яго ўдзельнікаў, мы нават ня ведаем іх пайменна, за выключэньнем тых, хто выніковы дакумэнт падпісаў — гэта кіраўнік сэкцыі Брэсьлер, член сэкцыі Ладыгін і сакратар Руткоўскі. Можна меркаваць, што на пасяджэньні прысутнічалі той
503 Тамсама.
самы Сямёнаў, той самы Рабіновіч і нехта з камгасу НКВД. А можа, іх там і не было. Магчыма, што для прыняцьця менавіта такога рашэньня на сэкцыю быў зроблены націск начальства або былі ўжытыя нейкія іншыя намэнклятурныя захады.
Дэталі абмеркаваньня пляну прафэсара Сямёнава на прэзыдыюме Дзяржпляну і аргумэнты абодвух бакоў у пратаколе №184 ад 13 верасьня 1926 году не зафіксаваныя. Але, улічваючы ўсе вышэйпрыведзеныя факты, можна канстатаваць, што ўнясеньне пляну Сямёнава на разгляд прэзыдыюму Дзяржпляну мае ўсе прыкметы калі не спэцапэрацыі ГПУ, то, прынамсі, пасьпяховай чыноўніцкай інтрыгі камгасу НКВД. Камгас вельмі кваліфікавана і якасна дасягнуў сваёй мэты. I няважна, што плян Сямёнава быў забракаваны і яго не ўдалося прасунуць цалкам і адразу, важна, што ён быў прыняты прэзыдыюмам Дзяржпляну за аснову. Нагадаю тэкст пастановы па дакладзе Сямёнава цалкам:
«я) Ннформацштное сообіценйе профессора Семенова прйнять к сведенйю.
б) Разработанный проф. Семеновым проект планйровкй города Мйнска счйтать в основном прйемлемым.
в) Предлагаемые Стройтельно-транспортной секцйей Госплана дополненйя к проекту проф. Семенова обсудйть прй рассмотренйй проектов каналйзацйй й водоснабженйя г. Мннска.
г) Предложйть Мйнскому окрйсполкому разработать пятйлетнйй план благоустройства, пла-
нйровкй й застройкй г. Мйнска, положйв в основу этого плана проект проф. Семенова»504.
Галоўнае, што цяпер у камгасу НКВД зьявілася, гэта — законная падстава адмовіць дзеячам Інбелкульту ў рэстаўрацыі старых будынкаў на Замчышчы і самой Замкавай гары, а таксама ў пабудове турыстычнага бульвару на Падзамкавай.
Зрэшты, зьявілася яна ў іх на некалькі дзён раней — адразу пасьля разгляду праекту Сямёнава ў будаўніча-транспартнай сэкцыі Дзяржпляну. Зразумела, што ў Менскім акруговым выканкаме і камгасе пра вынікі разгляду праекту Ўладзіміра Сямёнава ў сэкцыі даведаліся адразу. Гэта дало магчымасьць удзельнікам той намэнклятурнай інтрыгі дзейнічаць рашуча і імкліва.
11 верасьня 1926 году, за два дні дазаплянаванага пасяджэньня прэзыдыюму Дзяржпляну, адбылася ня менш, а можа і больш важная для лёсу Старога гораду падзея.
У гэты дзень у будынку Менскага акруговага выканкаму на Пляцы Волі, №4 адбылося пасяджэньне Акрпляну — так тады называлі Менскую акруговую плянавую камісію. Кіраваў пасяджэньнем намесьнік старшыні Акруговага выканкаму і Менскага гарсавету М. Рабіновіч — ён адначасова, як мы ведаем, быў і старшынём Акрпляну. Апрача Рабіновіча прысутнічалі яшчэ пяць чалавек, зь якіх трое — Вольскі, Клімаў і Гарноўскі — прадстаўлялі камгас НКВД. Пытаньне на абмеркаваньне было вынесена адно — Плян грамадзкіх работ на 1926/27 гады. Дакладаў загадчык рамонтна-будаўнічага