Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
339 Тамсама. С. 6-7.
340 Тамсама.
затынкаваных муроў і характэрнымі рагавымі кантрфорсамі яшчэ захаваліся маленькім кавалачкам старога Менску сярод пазьнейшых, раскінутых навакол дабудовак»34'.
Побач з апяваньнем сярэднявечнага аблічча Менску Шчакаціхін ганьбіць расейскія пераробкі менскіх помнікаў, у прыватнасьці колішнюю рэнэсансна-гатычную ўніяцкую царкву Сьвятога Духу, пераробленую ў XIX стагодзьдзі на праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор:
«Поўнай суцэльнасьці архітэктурнага ўражаньня, асабліва з боку Траецкае гары, перашкаджае тут толькі прэтэнцыёзны і нязграбны будынак навейшага праваслаўнага сабору зь яго казённым “рускім стылем” шатровае званіцы і бессэнсоўных дробных кумпалочкаў, які ўразаецца нейкім абразьлівым дысанансам у крыху суровую гармонію тыповых беларускіх камяніц; але трэба знайсьці такі пункт назіраньня, зь якога сабор засланяўся б якім-колечы бліжэйшым будынкам, — і тады ўвесь агульны архітэктурны пэйзаж выяўляеццаў поўнай сваёй закончанасьці»342.
Але найболей паэтычна і захоплена ў сваім усё ж навуковым мастацтвазнаўчым тэксьце Шчакаціхін пісаў аб Старым горадзе:
«Крыху іншае, але няменей інтэнсіўнаеўражаньнеробяць тыя ж будынкі ў выпадковыхракурсах зь некаторых вузенькіх вулачак “Старога места” ў раёне Нізкага рынку, калі нечакана за якім-колечы стромкім заваротам, над брудна-чырвонымі, часта
341 Тамсама. С.8
342 Тамсама. С. 7.
напаўзруйнаванымі, плямістымі мурамі старых дамоў, раптам уздымуцца нейкія магутныя вежы, зьніклыяў сівым тумане або спавітыя празрыстым вэлюмам дажджу, у вострым і рэзкім кантрасьце сваіх гарманічных ураўнаважаных ліній з трывожнай і сумнай рознагалосіцай бліжэйшых пахмурных і бедных будынкаў...»3^
Гэта амаль мастацкая літаратура. Больш паэтычна і захоплена, з поўным разуменьнем культурнага і цывілізацыйнага кантэксту пра Стары горад і яго ваколіцы ў беларускай літаратуры і навуцы не пісаў ніхто. I, верагодна, ніхто і не даваў большых падставаў прыхільнікам пабудовы «нового мнра» апасацца такой ідэалізацыі помнікаў мінулага і змагацца зь ёй.
I вось тут надышоў час вярнуцца да падзеяў 1925 году.
343 Тамсама.
Частка V
Плян рэстаўрацыі
Замчышча
Прапаганда Старога Менску летам 1925 году
3 пачатку лета 1925 году — калі над галавой Кацэнбогена пачалі зьбірацца хмары — Камісія аховы помнікаў, мяркуючы па архіўных дакумэнтах, перастала праводзіць рэгулярныя пасяджэньні. Толькі аднойчы ў другой палове 1925 году архівы Інстытуту беларускай культуры згадваюць пра Камісію аховы помнікаў — менавіта тады, калі ў лістападзе 1925 году ёй было даручана скласьці сьпіс помнікаў БССР.
3 лістапада, падчас побыту Саламона Кацэнбогена ў Маскве, адбылося пасяджэньне прэзыдыюму Інбелкульту, на якім ад імя мастацкай сэкцыі ІБК выступіў Ісак Сербаў. Ён заявіў, што «Сэкцыя пастанавіла выявіць усе помнікі Беларусі, вывучыць іх і ўзяць на ўчот»344.
Выслухаўшы Сербава і абмеркаваўшы гэтае пытаньне, прэзыдыюм даручыў Камісіі аховы помнікаў:
«Прыцягнуць да справы аховы помнікаў Краязнаўчае таварыства, зрабіць поўныя сьпісы помнікаў і прыступіць да манаграфічнага апісаньня помнікаў»345.
344 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 266.
345 Тамсама.
Тут, на першы погляд, суцэльныя загадкі. Навуковы сакратар Камісіі аховы помнікаў Сербаў выступае чамусьці ад мастацкай сэкцыі і ўносіць прапанову тыповага для Камісіі аховы помнікаў характару. А ў адказ прэзыдыюм абавязвае менавіта Камісію аховы помнікаў скласьці сьпісы помнікаў і пачаць іх манаграфічнае апісаньне.
Бязь веданьня кантэксту тых падзеяў, гэтую пастанову нельга зразумець і ацаніць. Як мы ўжо ведаем, і Краязнаўчае таварыства на той час даўно і плённа займалася аховай помнікаў, іх вывучэньнем і апісаньнем, і сьпісы помнікаў камісія пачала складаць яшчэ летам таго году, за 5-6 месяцаў да рашэньня прэзыдыюму. Што ж прымусіла кіраўніцтва Інбелкульту прыняць такую запозьненую пастанову?
Магчыма, прэзыдыюм такім чынам, (фармальна на ініцыятыву мастацкай сэкцыі, супрацоўнікамі якой ад самага пачатку былі Сербаў і Шчакаціхін) насьмеліўся рэанімаваць (або актывізаваць) разгубленую наступам на Кацэнбогена Камісію аховы помнікаў хаця б для іх вывучэньня і апісаньня. A можа тая пастанова прымалася дзеля яе апошняй фразы («прыступіць да манаграфічнага апісаньня помнікаў»). Мы ўжо ведаем, што менш чым праз год поўнае манаграфічнае апісаньне помнікаў Менску было падрыхтаванае да друку.
Заклік прыцягнуць да аховы помнікаў Краязнаўчае таварыства мог таксама быць прызнаньнем няўдачы ранейшых «ахоўных» высілкаў камісіі. A той факт, што ініцыятыва сыходзіла ад мастацкай сэкцыі, вельмі красамоўны — ён сьведчыць, што нягледзячы на раздражненьне ўладаў і наступ на
Кацэнбогена энтузіясты справы аховы помнікаў не спыніліся і вырашылі скарыстаць іншыя легальныя структуры і спосабы.
Летам 1925 году кіраўніцтва Камісіі аховы помнікаў часткова перанесла ўвагу на выкананьне іншых сваіх абавязкаў. У прыватнасьці Ісак Сербаў заняўся археалягічнымі раскопкамі ў ваколіцах Менску, а Саламон Кацэнбоген як намесьнік рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выехаўу Нямеччыну для закупу абсталяваньня і музэйных экспанатаў.
Тым ня менш справа працягвалася. Працуючы з пачатку лета 1925 году без рэгулярных пасяджэньняў, члены камісіі актыўна рабілі сваю справу. Якраз тым летам супрацоўніцтва камісіі з краязнаўчым рухам у галіне аховы помнікаў і іх папулярызацыі было вельмі плённым. Менавіта краязнаўцы сабралі асноўны ілюстрацыйны матэрыял да ўжо згаданага манаграфічнага апісаньня помнікаў культавай і грамадзянскай архітэктуры Старога Менску.
Са свайго боку члены Камісіі аховы помнікаў актыўна апекаваліся асобнымі першаснымі структурамі Таварыства краязнаўства і прапагандавалі там помнікі Старога Менску. Адной з такіх пляцовак стаў краязнаўчы гурток пры менскім Белпэдтэхнікуме, які налічваўу 1925 годзе 80 членаў, што складала больш за палову ўсіх студэнтаў тэхнікуму346. Улетку таго году I. Сербаў прачытаў гурткоўцам цыкль лекцыяў «Матэрыялы краязнаўства», дзе, вядома ж, не абмінуў увагай і менскія
346 Наш край. 1925. №2. С. 59.
старажытнасьці347 Пасьля Сербава з двума дакладамі ў Белпэдтэхнікуме выступіў член Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту, прафэсар Мікола Азбукін. Адзін з дакладаў быў прысьвечаны мэтодыцы краязнаўчай працы наогул, а другі — вывучэньню Старога Менску348. Часопіс «Наш край» паведамляў у лістападзе 1925 году:
«Члены гуртка працуюць цяпер над вывучэньнем Менску і зьбіраюць словы для слоўніка. Пры ад’езьдзе на канікулы будзе дадзена кожнаму члену гуртка пэўнае заданьне»349.
Словы для слоўніка гурткоўцы зьбіралі на заданьне правадзейнага члена Інбелкульту Сьцяпана Некрашэвіча, які таксама выступаўу іх зь лекцыяй аб складаньні слоўніка жывой беларускай мовы.
Выкарыстоўвала камісія і іншыя пляцоўкі для прапаганды менскай даўніны, напрыклад, «Дом Рабпроса». Гэтая установа, як і Інбелкульт, належала да Народнага камісарыяту асьветы — а гэта значыць, што рабілася ўсё пад наглядам Усевалада Ігнатоўскага. Наогул, гэты камісарыят быў адной з асноўных пляцовак у дзейнасьці Інбелкульту наогул і Камісіі аховы помнікаў у прыватнасьці.
Важна было пазнаёміць зь менскай даўніной і далучыць да справы аховы помнікаў настаўнікаў, якія мелі натуральныя магчымасьці для ўплыву на маладое пакаленьне. 3 гэтай мэтай летам 1925 году праз Дом Рабпроса былі арганізаваныя экскурсіі па Менску:
347 Тамсама.
348 Тамсама.
349 Тамсама.
«Домом Рабпроса намечен целый ряд экскурсйй работнйков просвеіценйя no Мйнску... Экскурсйй делятся на трй тйпа — экскурсйй пройзводственные, культурно-просветйтельскйе й бытовые»350.
Натуральна, што культурна-асьветныя экскурсіі ўключалі ў сябе наведаньне Замчышча і Пляцу Волі. Аналягічныя экскурсіі, як памятаем, былі наладжаныя і ў Магілёве. Як і ў Магілёве, па Старым Менску настаўнікаў вадзілі супрацоўнікі Дзяржаўнага музэю, а таксама актывісты акруговага таварыства краязнаўства.
Побач з гэтым Менскі акруговы аддзел народнай адукацыіарганізаваўна летнія канікулы 1925 і 1926 гадоў культурна-асьветныя экскурсіі па Менску для школьнікаў з правінцыі. Экскурсіі пачыналіся ў траўні і цягнуліся ўсё лета — вучні прыяжджалі ў сталіцу невялікімі групамі на некалькі дзён. Пра гэты экскурсійны рух пісалі газэты:
«У Менск прыехалі першыя экскурсійныя групы вясковага вучнёўства. У працягу РА месяца Акрана мяркуе прапусьціць да 600 вучняў. Дляэкскурсантаў адчынен спэцыяльны інтэрнат»351.
Вялікую ролю ў прапагандзе Старога Менску адыгрывалі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музэю, многія зь якіх былі ўдзельнікамі пасяджэньняў Камісіі аховы помнікаў і акруговага таварыства краязнаўства. Наведаньне музэю і агляд яго экспазыцыі было адным з пунктаў пазнавальных экскурсіяў настаўнікаў і школьнікаў па Менску — гасьцей спачатку вялі ў Стары горад і на Пляц Волі,
350 Звезда. 5 ліпеня 1925.
351 Савецкая Беларусь. 13 траўня 1926.
а пасьля — у музэй. Для болыпай даступнасьці кіраўніцтва Белдзяржмузэю завяло парадак, паводле якога плаціць за наведаньне музэю павінны былі толькі індывідуальныя наведнікі — для арганізаваных груп уваход і суправаджальная лекцыя супрацоўніка былі бясплатныя. У красавіку 1926 году Белдзяржмузэй падвёў вынікі зімовага сэзону:
«За час з 1 кастрычніка 1925 году да 1 красавіка сёлетняга году Бел. Дзярж. Музэй адведала 180 экскурсій, у якіх бралі ўЬзел да 6000 чалавек. У Бел. Дзярж. Музэі могуць дарэмна аглядаць экспанаты ўсе рабочыя і чырвонаармейцы, якія прыходзяць арганізаваным парадкам. Для асоб, якія хочуць аглядаць музэй у паасобку, устаноўлена такая плата: чырвонаармейцы і вучні — 5 кап., члены прафсаюзаў — 10 кап., усе іншыя — 20 кап.»352.
Экскурсіі па гістарычным Менску карысталіся такім попытам, што ў наступным 1926 годзе было вырашана павялічыць іх колькасьць. У Цэнтральным бюро краязнаўства яшчэ да звальненьня адтуль навуковага сакратара Міколы Азбукіна была створаная Падарожніцкая камісія, якая распрацавала яшчэ некалькі маршрутаў «гістарычна-мастацкіх экскурсій па Менску»353. Зразумела, што «гістарычна-мастацкая» экскурсія не магла не ахопліваць раён Замчышча і Верхняга гораду — інакш экскурсаводу ў 1925-1926 гадах не было б пра што расказваць і што паказваць экскурсантам.