Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
і Касталянскі». Спачатку, як заўсёды, крытыка папярэдняга кіраўніцтва і кірунку яго дзейнасьці:
«Музэй знаходзіўсяў палоне старых буржуазных навыкаў, аджыўшых мэтадаў і традыцый пакрытых такім жа шматвяковым пылам, як і яго экспанаты. У сувязіз посьпехамі сацыялістычнага будаўніцтва абвастраецца клясавая барацьба. Клясавы вораг ня дрэмле, ён агаляе свае драпежніцкіязубы і ўсялякімі сродкамі імкнецца перашкодзіць справе працоўных, справе будоўлі сацыялізму... У сьцены музэю прасякалі нацдэмаўскія ідэі, у кіраўніцтва яго пралазілі нацыянал-дэмакраты. Апошнія імкнуліся паставіць музэй на службу сваім контррэвалюцыйным замыслам. Прыкрываючыся ідэямі нацыянальнай формы, нацдэмы па сутнасьці справы марылі аб стварэньні нацыянальнай па форме і буржуазнай па зьместу культуры. Гэтай ідэі пачынаў служыць і музэй... У сьценах яго ідэалізавана гградстаўляліся фэўдальная і буржуазная мінуўшчына Беларусі, фэтышызаваліся нацыянальныя матывы, адсутнічалі моманты эксплёатацыі і клясавай барацьбы, падмяняючыся буржуазным нацыяналізмам...»™
Пасьля пра рашучы пералом 1930 году:
У 1930 г. пад кіраўніцтвам камуністычнае партыі быў нанесенырашучыўдар па контррэвалюцыйнаму нацыянал-дэмакратызму. Музэй вызвалены ад нацдэмаў. На чале музэю становіцца партыйнае кіраўніцтва. Пачалася рашучая барацьба з рэшткамі нацыянал-дэмакратызму. Узьніклі шуканьні новых форм работы. Пачаліся першыя спробы на-
298 Выхадцаў і Касталянскі. Беларускі Дзяржаўны Музэй II Чырвоная Беларусь. 1933. №2-3. С.14-15.
блізіць музэйную экспазыцыю да задач сучаснасьці. У экспазыцыі адбіваюцца элемэнты клясавай барацьбы, падкрэсьліваецца эксплёататарская сутнасьць пануючай клясы... Адначасна з гэтым праводзілася вялікая работа па зьбіраньню экспанатаў, адбіваючых сучаснасьць, у выніку якой створаны аддзел сацыялістычнага будаўніцтва...»299
I, нарэшце, пра любімы тагачаснымі бальшавікамі «вытворчы ўхіл»;
«Музэй пачынае наладжваць жывую сувязь з рабочымі прадпрыемствамі, стварае перасоўныя і стацыянарныя выстаўкі на актуальныя тэмы, як у сьценах, так і па-за сьценамі музэю, арганізуе лекцыі і даклады. Пасьля Ўсебеларускага зьезду музэйных працаўнікоў (1932 г.) у працы музэю наступаерашучы пералом. Праца музэю канчаткова накіроўваецца пад сьцяг марксызму і ленінізму»300.
Такія самыя пагромныя артыкулы пісаліся ў тыя часы і пра іншыя дзяржаўныя ўстановы, якія нібыта былі захопленыя нацдэмамі ў 1920-я гады для правядзеньня сваёй шкодніцкай работы.
He пакінулі музэю нават старой назвы. У 1930 годзе Беларускі дзяржаўны музэй, які ад 1928 году называўся Беларускім дзяржаўным культурна-гістарычным музэем, стаў Менскім сацыяльна-гістарычным музэем. Гэта азначала і паніжэньне статусу — з агульнанацыянальнай установа стала проста менскай.
Застаецца дадаць, што ў 1933 годзе, калі быў апублікаваны пагромны тэкст Выхадцава і Касталян-
299 Тамсама.
300 Тамсама. С. 15.
скага, дырэктарам Менскага сацыяльна-гістарычнага музэю быў Сымон Рак-Міхайлоўскі, ляяльнасьці якога савецкім уладам таксама хутка акажацца недастаткова — спачатку для знаходжаньня на волі, а пасьля і на белым сьвеце.
Зьнікненьне манаграфіі пра Стары Менск
Інэрцыя закладзенага ў 1925 годзе руху дзейнічала і ў пачатку 1926-га. Зразумела, што Камісія гісторыі мастацтва пад кіраўніцтвам Шчакаціхіна каардынавала сваю працу зь дзейнасьцю Камісіі аховы помнікаў і Гісторыка-археалягічнай камісіі Інбелкульту.
I вось якраз пры актыўным удзеле членаў гэтых трох камісіяў у 1926 годзе была падрыхтаваная надзвычай значная калектыўная праца, пра якую сёньня практычна нічога не вядома: ніхто ня бачыў тых матэрыялаў, ніхто іх ніколі не цытаваў і ніхто ня ведае, дзе іх шукаць. Мова ідзе пра поўнае манаграфічнае апісаньне помнікаў культавай і грамадзянскай архітэктуры Менску.
Ідэя падрыхтоўкі такога выданьня належала, натуральна, Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту. Гэта — зыходны пункт усёй наступнай працы па падрыхтоўцы і выданьні той манаграфіі. Яшчэ 10 красавіка 1925 году на сваім шостым пасяджэньні камісія, як памятаем, вырашыла:
«Зьвярнуць увагу ў першую чаргу на вывучэньне помнікаў Старога Менску і яго акругі, каб можна было ў бягучым годзе прыгатаваць матар’япы для
выданьня зборніку паўсебаковаму апісаньню Менска і яго акругі»30'.
Прэзыдыюм Інбелкульту гэтую пастанову Камісіі аховы помнікаў зацьвердзіў 4 траўня 1925 году, і яна такім чынам набыла статус афіцыйнай праграмы і аднаго з кірункаў працы камісіі302.
У лістападзе 1925 году прэзыдыюм ІБК прыняў пастанову аб помніках гісторыі і культуры, якой яшчэ раз пацьвердзіў пляны камісіі стварыць манаграфію пра Менск. У тым дакумэнце сярод іншага супрацоўнікам Інстытуту загадвалася «прыступіць да манаграфічнага апісаньня помнікаў»303.
Пра гэты гераічны чын працаўнікоў Інбелкульту (з увагі на абставіны і падзеі 1925-1926 гадоў) засталося толькі некалькі сьведчаньняўу друку. У верасьні 1926 году «Звезда» зьмясьціла кароткую нататку:
«Комйссйя no охране памятнйков старйны выпускает к осенй подробное опйсанйе памятнйков старйны в гор. Мйнске. Уже собрано до 300 фотографйй гор. Мйнска й его окрестностей (старйнные улйцы, зданйя, сады й т.д.)»304.
Відавочна, што «подробное опнсанне памятннков старнны в гор. Мннске» ў 1926 годзе было зроблена ў межах выкананьня пастановаў камісіі і прэзыдыюму Інбелкульту 1925 году.
У 20-я гады інфармацыя аб падзеях такога кшталту давалася ў друку заўсёды зь вялікім спазьненьнем — г. зн. тады, калі справа была ўжо даўно
301 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 78.
302 Тамсама, арк. 94.
303 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 266.
304 Звезда. 7 верасьня 1926.
скончаная, post factum. Так было, як памятаем, і з паведамленьнем аб стварэньні самой Камісіі аховы помнікаў, так было і са сьпісам помнікаў, якія падлягаюць ахове — у друку аб рашэньні прэзыдыюму ІБК скласьці такі сьпіс паведамлялася ў траўні 1926 году305, хоць насамрэч меўся ён у наяўнасьці ўжо летам 1925 году, а прэзыдыюм Інбелкульту фармальна паставіў такую задачу перад камісіяй у пачатку лістапада 1925 году. Так будзе, як убачым, і далей зь іншымі падзеямі.
Сам зьмест газэтнай нататкі («выпускает к осенн подробное оплсанле памятнлков старлны в гор. Млнске, уже собрано до 300 фотографлй») не пакідае сумненьняў, што тэкст манаграфіі на момант паведамленьня ў друку быў ужо гатовы, як і было ў наяўнасьці прынамсі 300 здымкаў Старога Менску. Атрымліваецца, што цалкам падрыхтаваная да друку манаграфічная праца з трыма сотнямі найкаштоўнейшых фатаздымкаў на момант паведамленьня аб ёй у верасьні 1926 году магла быць ужо ў друкарні.
Улічваючы трывалы інтарэс дзеячоў Інбелкульту менавіта да Старога гораду і Замчышча і той факт, што сярод прыцягнутых камісіямі аховы помнікаў і гісторыі мастацтва спэцыялістаў былі прафэсійныя фатографы, можна толькі здагадвацца, якія там былі здымкі. Але манаграфія тая ў сьвет ня выйшла, а яе матэрыялы разам са здымкамі зьніклі бязь сьледу.
3 увагі на падзеі, якія пачаліся вакол Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту ў 1925 годзе, нявыхад
305 Звезда. 19 траўня 1926.
у 1926 годзе кнігі пра Менск выглядае цалкам заканамерным. Магчыма, якраз праца над апісаньнем менскіх помнікаў, якая непазьбежна мусіла быць адлюстраваная ў пратаколах сходаў Камісіі аховы помнікаў, і стала прычынаю зьнікненьня тых пратаколаў у часы, калі ў нашых архівах гаспадарыла НКВД — за 1926-1927 гады ў архіве Інбелкульту яны адсутнічаюць.
Нататка 1926 году ў «Звезде» стала не адзіным сьведчаньнем аб той манаграфіі ў друку. Захавала для нас гісторыя і іншыя дакумэнтальныя сьведчаньні аб гэтай працы Інбелкульту. Як памятаем, яшчэ ў ліпені 1925 году «Звезда» паведамляла, што ў Менску арганізаванае акруговае краязнаўчае таварыства, якое «подготовляет к печатн сборннк о Мннске»306.
Відавочна, што згаданы «сборнлк о Млнске» — гэта і ёсьць кніга, якую ў наступным годзе тая самая газэта назвала ўжо «подробным опнсанмем памятнлков старлны в гор. Млнске», бо Камісія аховы помнікаў Інбелкульту вельмі блізка супрацоўнічала з краязнаўцамі.
Усьлед за верасьнёўскай нататкай «Звезды», пра менскі ілюстраваны даведнік у сваім восьмым нумары паведаміў часопіс «Полымя», які выходзіў тады адзін раз на паўтара месяца:
«Камісія ІБК па ахове помнікаў страсьветчыны мае намер выпусьціць пад вясну падарожнік па Менску іяго ваколіцах. Угэты падарожнікувойдуць:
1. Прырода і помнікі прыроды;
306 Звезда. 9 ліпеня 1925.
2. Дагістарычныя часы Менскага раёну на падставе археалягічных даных;
3. Менск у старыя часы;
4. Менск з XVI да канца XVIII стагодзьдзя;
5. Менск у новыя часы. Падарожнік будзе ілюстраваны малюнкамі і фатаграфіямі з дадаткам плянаў і карты»307.
Гэта была другая палова 1926 году, і штосьці ўжо ішло ня так. Манаграфія пачынае ператварацца ў «падарожнік», але не канчаткова. У пачатку 1927 году кнігу яшчэ назавуць «манаграфічным апісаньнем».
У самым пачатку 1927 году прэзыдыюм Інбелкульту разгледзеў выдавецкі плян на бягучы год. Сярод некалькіх дзясяткаў заплянаваных да выхаду ў 1927 годзе выданьняў быў згаданы і «Падарожнік па Менску»308. Менавіта ў гэтай пастанове прэзыдыюму ІБК упершыню дакладна падаецца ўзятая ў двукосьсе назва кнігі.
Сёньня мы дакладна ведаем, што на пачатак 1927 году манаграфія з апісаньнем помнікаў Менску была скончаная і падрыхтаваная да друку. Вось як пра гэта ў пачатку 1927 году гаварылася ў справаздачы самой Камісіі аховы помнікаў:
«Камісія па ахове помнікаў паставіла ў задачы сваёй працы кожны год выпускаць манаграфічны зборнік з апісаньнем помнікаў. Прычым у першую чаргу прыгатаван да друку «Зборнік» з апісаньнем г. Менску і яго ваколіцы, з малюнкамі, фатаграфіч-
307 Полымя. 1926. №8. С. 240.
308 Полымя. 1927. №2. С. 205.
нымі зьнімкамі, чарцяжамі, плянамі і картамі. У «Зборніку» намечаны разьЬзелы:
1. Прырода і помнікі прыроды Менску і яго ваколіцы.
2. Менску прагістарычныя часыўключна да канца XII стагодзьдзя.
3. Менск з XIII na XIX стагодзьдзе, на падставе актаў і дакумэнтаў.
4. Апісаньне сучаснага Менску і яго ваколіцы справачнага характару.
5. Менск у помніках мастацтва і архітэктурнага стылю.
6. Менск у помніках старажытнасьці XV-XIX стагодзьдзяў.