Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
«У пабудаваным новым пасёпку “Камінтэрн” адчынены тры новыя вуліцы. Прэзыдыюм АВК пастанавіў назваць вуліцы гэткімі імёнамі: “Рабочая”, “Фабрычная”, “Заводзкая”»321.
320 Протько Т. Становленме советской тоталнтарной смстемы в Беларусн (1917-1941 гг.). С. 87.
321 Савецкая Беларусь. 10 студзеня 1926.
Тым больш дзіўна на гэтым тле выглядае гэткая гісторыя.
У 1926 годзе ў Менску нарадзілася ідэя надаць дзьвюм вуліцам Старога гораду імёны галоўных герояў беларускай гісторыі, каб такім чынам падкрэсьліць значнасьць старога гістарычнага цэнтру.
У 30-я гады цэнтар гораду паступова перамясьціўся на вуліцу Савецкую і яе ваколіцы, а Няміга, Нізкі рынак і Замчышча пачалі паступова ўважацца за ўскраіну. Але ў 1926 годзе многія дзяржаўныя ўстановы (ЦВК, ВСНГ і інш.) былі разьмешчаныя на Пляцы Волі (былым Саборным). Адпаведна, Пляц Волі і суседнія зь ім вуліцы яшчэ лічыліся цэнтрам гораду. I вось у пачатку верасьня 1926 году газэты паведамілі, што:
«Коммунапьная секцйя горсовета постановйла прйсвойть Козьмо-Демьяновской улйце ймя Ф. Скорйны й Екатерйнйнской — К. Калйновского... Постановленйе передано на утвержденйе горсовета»322.
Імёны ініцыятараў гэтага перайменаваньня ў архіўных крыніцах адсутнічаюць, аднак зь вялікай доляй верагоднасьці можна меркаваць, што да гэтага прыклалі руку тыя самыя дэпутаты гарсавету, якія паўтара года перад гэтым выступілі з ініцыятывай стварыць музэй Старога Менску і пазьней пачалі шчыльна супрацоўнічаць з Інбелкультам — гэта дэпутаты гарсавету і члены яго камунальнай сэкцыі Аўгулевіч, Мярло і Шманай. Таксама можна меркаваць, што да нараджэньня гэтай прапановы мелі дачыненьне і іншыя героі нашага аповеду зь ліку ўдзельнікаў трох камісіяў Інбелкульту — ахо-
322 Звезда. 8 верасьня 1926.
вы помнікаў, гісторыка-археалягічнай і гісторыі мастацтва.
I вось дзьве самыя вузкія і крывыя вуліцы ў старой частцы гораду, якая паступова маргіналізуецца, было вырашана назваць імёнамі Францішка Скарыны і Кастуся Каліноўскага — г. зн. двух ключавых пэрсанажаў беларускай гісторыі. Факт гэты цяжка пераацаніць — ён яскрава сьведчыць, што ў тагачасных ужо даволі складаных умовах «дыктатуры пралетарыяту» беларускія дзеячы памяталі і пра падзеі 1919-1920 гадоў у Менску, і пра ідэі Рамуальда Зямкевіча. Разумеючы значнасьць Замчышча і Старога гораду для беларускай культуры, яны хацелі ўзьняць іх статус і значэньне праз ганаровае перайменаваньне дзьвюх ключавых вуліц Старога гораду.
У тыя часы ў склад камунальнай сэкцыі ўваходзілі «235 сяброў і кандыдатаў гарсавету»323. Пасяджэньне сэкцыі, на якім было прынятае рашэньне аб перайменаваньні вуліц, адбылося 6 верасьня 1926 году.
Даклад з прапановай перайменаваць каля трох дзясяткаў вуліц і завулкаў зрабіў старшыня камунальнай сэкцыі П. Вольскі. У пастанове не было і намёку на нейкія высокія матывы. У ёй, паводле захаванага пратаколу, які, вядома ж, не фіксуе ўсіх дэталяў абмеркаваньня, гаварылася:
«Дзеля таго, што многія вуліцы і завулкі акраін гораду ня маюць азначаных названьняў і гэтаўносіць путаніцу і немажлівасьць знайсьці адрасатаў, перайменаваць ніжэйнаступныя вуліцы і завулкі
323 ДАМн, ф. 6, воп. 1, спр. 95, арк. 31.
наступным вобразам (см. дакладаемы да гэтага сьпісак)»324.
А ў сыіісе якраз і аказаліся зусім не «акраінныя» вуліцы Казьмадзям’янаўская і Кацярынінская. I, што дзіўна, праз два дні, 8 верасьня, менавіта аб іх перайменаваньні паведаміла «Звезда». Было гэта наіўнасьцю рэдакцыі або завуаляваным даносам — сказаць цяжка. Затое дакладна можна сказаць, што наступнае пасяджэньне прэзыдыюму гарсавету адбылося ўжо 9 верасьня. На ім было разгледжана 24 пытаньні, многія былі ўхваленыя аўтаматычна, без абмеркаваньня, але пра перайменаваньне вуліц не было сказана ні слова325.
Ня згадвалі пра гэтыя вуліцы і на наступных пасяджэньнях у тую восень. I гэта ня дзіўна, бо пытаньні перайменаваньня вуліц у Менску разглядаліся на больш высокім узроўні. Рашэньня камунальнай сэкцыі гарсавету для зьмены назваў вуліц было недастаткова. У кожным выпадку, працэс перайменаваньня ня быў завершаны ў адміністрацыйным сэнсе, і зьмены назваў вуліц не адбылося.
Цікава, што паведамленьні друку пра перайменаваньне не прайш лі дарэмна. У той час, ва ўмовах адноснай свабоды часоў НЭПу, шмат у каго былі яшчэ ілюзіі наконт вяршэнства ўлады ў СССР — многія ўспрымалі Саветы ня як фармальны дадатак да партыйнай і выканаўчай улады, але, у адпаведнасьці з камуністычнай прапагандай, як галоўныя кіруючыя органы. Таму паведамленьне друку пра пастанову камунальнай сэкцыі гарсавету нехта мог
324 Тамсама, арк. 17.
325 ДАМн, ф. 6, воп. 1, спр. 110, арк. 32-34.
успрыняць як канчатковае рашэньне. Магчыма, гэтым тлумачыцца той факт, што ў тэлефонных даведніках Менску за 1928 і 1929 гады можна сустрэць і вуліцу Кацярынінскую, і вуліцу Каліноўскага326. Часам там на адной старонцы трапляюцца вось такія пункты:
«12-95. Фабрыка Меншвэй №3 — фабком. Рог Ніжн. Рынку і Кацярынінскай.
12-97. Фабрыка Шчацінавая — Бухгальтэрыя. Рог Каліноўскага і Біржавога зав.14/2»327.
Відавочна, што зьвесткі пра свае адрасы складальнікам тэлефонных даведнікаў падавалі самі ўладальнікі нумароў. Пра гэта сьведчыць вялікі разнабой у назвах тых самых вуліц. Напрыклад, вуліца Няміская на той самай старонцы або на суседніх магла называцца і Нямігай, і Няміскай, і Няміжскай, вуліца Казьмадзям’янаўская называлася Казьма-Дзямянаўскай, Казьма-Дземьянаўскай і Казьма-Дзямьянаўскай, а вуліца Кацярынінская называлася і Катарынінскай, і Кацярынінскай, і Каліноўскага, і Каліноўскаю.
Цікава таксама, што, як сьведчаць даведнікі, на вуліцы Кацярынінскай знайшліся тыя, хто ў верасьні 1926 году даверыўся паведамленьням друку пра перайменаваньне, а вось на Казьмадзямянаўскай такіх не аказалася — ніхто зь іх не падаў свой адрас як «вуліца Скарыны».
326 Гл.: Сьпіс абанэнтаў гарадзкіх тэлефонных сетак Менскай акругі сувязі. Менск, 1928. С. 63,91 і іншыя; Сьпіс абанэнтаў гарадзкіх тэлефонных сетак Менскай акругі сувязі. Менск, 1929. С. 46, 155 і іншыя.
327 Сьпіс абанэнтаў гарадзкіх тэлефонных сетак Менскай акругі сувязі. 1929. С. 155.
У прыведзенай цытаце з тэлефоннага даведніка за 1929 год вельмі дарэчы згаданы Біржавы завулак. Гэтая назва лішні раз пацьвярджае ўсё вышэйсказанае. Біржавым завулкам ад 1926 году называўся Рыбны рынак. Пастанову аб яго перайменаваньні ў Біржавы завулак 14 студзеня 1926 году прымаў на сваім пасяджэньні аж прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму паводле прадстаўленьня камгасу НКВД328.
Як памятаем, у тым самым студзені 1926 году таксама згодна з пастановай прэзыдыюму акруговага выканкаму ў менскім пасёлку «Камінтэрн» зьявіліся тры новыя назвы вуліц — Рабочая, Фабрычная і Заводзкая. Пратаколы пасяджэньняў прэзыдыюму акруговага выканкаму за 1925-1929 гады захаваліся добра, і яны сьведчаць, што пытаньня пра наданьне дзьвюм вуліцам Старога гораду імёнаў Скарыны і Каліноўскага гэты ўладны орган не разглядаў. А зрабіць гэта ён мог толькі на прадстаўленьне камгасу НКВД — значыць, справа перайменаваньня была спыненая на ўзроўні гэтага ўладнага органу.
3 прычыны асаблівасьцяў тагачаснай дзяржаўна-палітычнай сыстэмы БССР пасяджэньнямі камунальнай сэкцыі гарсавету кіраваў сам загадчык менскага камгасу НКВД П. Вольскі — ён таксама быў дэпутатам. Чаму ён не прадставіў праект перайменаваньня вуліц Старога гораду ў прэзыдыюм АВК? Пра гэта захаваныя архіўныя дакумэнты маўчаць. Магчыма, гэта была парада аднаго з партыйных органаў ці «сумежнікаў» з ГПУ або
328 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 899, арк. 31.
і праява ўласнай ідэалягічнай пазыцыі гаспадарнікаў з НКВД. У кожным выпадку, ініцыятыва зь перайменаваньнем вуліц скончылася на ўзроўні камгасу НКВД.
Паступова пра гэты намер менскіх дэпутатаў у горадзе забыліся329.
Да гэтага варта дадаць, што Інбелкульт і яго камісіі ў сярэдзіне 20-х гадоў стараліся ўсяляк пашыраць спадчыну і імя Скарыны якраз праз наданьне яго імя розным установам. Напрыклад, у красавіку 1925 году прэзыдыюм Інбелкульту прыняў рашэньне «назваць імем Скарыны адну зь лепшых друкарань Полацку» і «адліць скарынінскі беларускі шрыфт для друку беларускіх выданьняў»330.
Якраз гэтыя акалічнасьці прымушаюць лічыць справу няўдалага перайменаваньня дзьвюх старажытных і вельмі характэрных для эўрапейскага Менску вуліц здарэньнем палітычным. Ішоў 1926 год, і ГПУ, відаць, спрацавала своечасова.
Якраз у тыя дні Менск пад націскам ГПУ пакідаў вэтэран беларускага адраджэньня, кіраўнік Гісторыка-археалягічнай камісіі і ўдзельнік пасяджэньняў Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту прафэсар Мітрафан Доўнар-Запольскі. Яму толькі «ласкава» дазволілі перадаць сваю шматтысячную бібліятэку ўнівэрсытэту. 3 кнігамі, аднак, нешта не заладзілася, і 10 верасьня 1926 году газэты паведамілі, што бібліятэку Доўнар-Запольскага набыў Інбел-
329 У 1933 годзе згаданыя вуліцы былі ўсё ж перайменаваныя і атрымалі імёны Дзям’яна Беднага (Казьмадзям’янаўская) і Міхаіла Калініна (Кацярынінская).
330 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 40 аб.
культ331. Магчыма, Доўнар-Запольскі таксама меў дачыненьне да няўдалага перайменаваньня вуліц у Старым горадзе, што яго высылку паскорыла.
Менская сага паэта Міколы Шчакаціхіна
Пасьля раптоўнага ад езду зь Беларусі С. Кацэнбогена дзейнасьць Камісіі аховы помнікаўу значнай ступені заняпала. У пачатку 1926 году яе старшынём становіцца былы дыплямат і выдавец Міхаіл Мароз, які гэтую пасаду сумяшчае зь іншай, значна больш сур’ёзнай — ён працуе кіраўніком справаў СНК БССР.
У пачатку 1926 году, у часы кіраваньня Мароза, мы ўжо сустракаемся з прызнаньнем марнасьці ахоўных высілкаў камісіі з боку саміх інбелкультаўцаў.
Энтузіязм, рашучасьць і настойлівасьць вясны-лета 1925 году к пачатку 1926 году значна зьменшыліся. У 1925 годзе Камісія аховы помнікаў патрабавала ад чыноўнікаў выкананьня заканадаўства аб ахове помнікаў, у 1926 — прасіла. У лютым 1926 году ў друку можна бы ло сустрэць, напрыклад, такую нататку:
«У Інбелкульце. Ахова помнікаў старажытнасьці. Камісія па ахове помнікаў пры Інбелкульце склала сьпісы манумэнтальных помнікаў па старажытных гарадох Беларусі. Сьпісы зьмяшчаюць больш 60 нумароў —рэчаў вялікага гістарычнага і архітэктурнага значэньня. Ёсьць намер прасіць (вылучэньне