Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
331 Звезда. 10 верасьня 1926.
маё — С. А.) вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы аб зацьверджаньні іх дзяржаўнай уласнасьцю і аб належнай ахове»332.
Ад пачатку 1926 году з увагі на сытуацыю, якая склалася вакол Камісіі аховы помнікаў і краязнаўчага руху, актывісты Інбелкульту вырашаюць перанесьці працу па ахове і вывучэньні помнікаў у мастацкую сэкцыю, якая раней і так шчыльна супрацоўнічала з Камісіяй аховы помнікаў. Гэта было няцяжка, бо асноўныя ўдзельнікі камісіі — Кацэнбоген, Грамыка, Дыла, Сербаў, Шчакаціхін — ад самага пачатку былі супрацоўнікамі і мастацкай сэкцыі Інбелкульту.
Фактычна ад пачатку 1926 году ідэйнае кіраўніцтва справаю аховы і прапаганды помнікаў архітэктуры і мастацтва ў Беларусі пераняў Мікола Шчакаціхін (1896-1940). Гэты выдатны чалавек, ураджэнец Масквы, выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту і выхаванец вядомага расейскага навукоўца А. Сідарава, прыехаў у 1922 годзе ў Беларусь вывучаць гісторыю беларускага народу. У выніку ён застаўся ў Менску, вывучыў беларускую мову, абараніў дысэртацыю па гісторыі беларускага мастацтва, стаў адным з заснавальнікаў музэйнай справы ў Беларусі, стварыў канцэпцыю гісторыі разьвіцьця беларускага мастацтва і архітэктуры, выдаў першыя манаграфічныя працы ў гэтай галіне, паклаў адчайныя намаганьні на вывучэньне і захаваньне помнікаў беларускай архітэктуры, асабліва ў гарадах, быў за ўсё гэта рэпрэсаваны і загінуў. Але ў 1926 годзе да высылкі ў 1931 годзе і
332 Савецкая Беларусь. 26 лютага 1926.
сьмерці ў 1940-м Шчакаціхіну было яшчэ далёка, і ён самааддана працаваў.
У1925-1926 гадах асноўнымі структурнымі адзінкамі Інбелкульту былі сэкцыі і камісіі, якія арганізоўваліся ў аддзелы. Сэкцыі мелі навукова-арганізацыйную функцыю: яны выконвалі ролю навуковых таварыстваў, заслухоўвалі і абмяркоўвалі даклады. Камісіі ж былі больш практычнымі навуковымі установамі, многія зь якіх у наступныя гады былі ператвораныя ў катэдры.
I вось на фоне націску на Камісію аховы помнікаў і блякаваньня яе работы ў пачатку 1926 году 29-гадовы Мікола Шчакаціхін, спасылаючыся на параду ЦК «узяць болей акадэмічны напрамак», ініцыюе стварэньне ў Інбелкульце Камісіі гісторыі мастацтва. Фармальна камісія мела больш шырокія задачы і функцыі, але на практыцы яна як бы працягвала выконваць задачы Камісіі аховы помнікаў.
Старшынём камісіі быў абраны М. Шчакаціхін, сакратаром — А. Шлюбскі. У склад камісіі ўвайшлі і пачалі браць актыўны ўдзел у пасяджэньнях людзі, якія раней так ці іначай выказалі сваю цікавасьць да помнікаў менскай архітэктуры і іх захаваньня, многіх зь іх мы ўжо бачылі на пасяджэньнях Камісіі аховы помнікаў: Дз. Даўгяла, М. Доўнар-Запольскі, В. Дружчыц, Я. Дыла, А. Паноў, I. Сербаў М. Касьпяровіч. Сярод іншыхудзельнікаўкамісіі — П. Красавіцкі (Масква), I. Хозераў (Смаленск), I. Фурман (Віцебск), прафэсар БДУ Д. Жарынаў, Б. Эпімах-Шыпіла, музэйныя працаўнікі В. Красьнянскі і В. Дабравольскі, мастакі М. Станюта і А. Тычына333.
333 Інстытут беларускай культуры. 1922-1928. С. 169.
Мікола Шчакаціхін быўрухавіком усёй справы. Ён і схіліў дзейнасьць Камісіі гісторыі мастацтва найперш на вывучэньне і захаваньне помнікаў архітэктуры. Гэта канстатуюць і аўтары сучаснай манаграфіі пра Інбелкульт:
«Узадачы камісіі ўвайшло аб’яднаньне ўсіх творчых сіл рэспублікі для навуковай сыстэматызацыі помнікаў гісторыі і культуры... М. М. Шчакаціхін кіраваў амаль усімі справамі... Непасрэдная дзейнасьць у якасьці вучонага-краязнаўца накіроўвала цікавасьць М. М. Шчакаціхіна да работы па захаваньню і зьберажэньню кашпгоўных помнікаў культуры»334.
Камісія Шчакаціхіна займалася рознымі галінамі беларускага мастацтва: драўляным дойлідзтвам, батлейкай, жывапісам і манумэнтальнымі росьпісамі, эксьлібрысам, набойкай. Але галоўным яе клопатам стала мураваная і, найперш, гарадзкая архітэктура Беларусі. Цікава, што член камісіі мастак Анатоль Тычына, які выжыў пасьля разгрому беларускага руху ў 30-я гады, усё жыцьцё маляваў старыя менскія куточкі.
Агулам у 1926-1927 гадах Камісіі гісторыі мастацтва ўдалося правесьці 11 пасяджэньняў, большасьць зь якіх якраз былі прысьвечаныя праблемам беларускай архітэктуры.
За два-тры наступныя гады члены камісіі напісалі дзясяткі працаў па гісторыі беларускай архітэктуры і гісторыі беларускіх гарадоў. У тым ліку зьявіліся працы па гісторыі архітэктурных помнікаў Горадні, Віцебску, Магілёва, Полацку,
334 Тамсама. С. 169-173.
Рагачова, Слуцку, Смаленску. I менавіта ў часы працы Камісіі гісторыі мастацтва яе ўдзельнікамі былі створаныя ключавыя тагачасныя тэксты пра Менск — і ня толькі мастацтвазнаўчыя. Славуты археограф царскай Расеі, кіраўнік Віленскай археаграфічнай камісіі і ўдзельнік Усебеларускага зьезду 1917 году Дзьмітры Даўгяла напісаў працу «Стары Менск (Нарысы з гісторыі і эканамічнага жыцьця места)»335. Яго маладзейшы калега Васіль Дружчыц выдаў нарыс «Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст.»336.
Але галоўным прамотарам і апекуном старых менскіх камянёў і Замкавай гары стаў Мікола Шчакаціхін. Роля, якую ў прапагандзе і папулярызацыі помнікаў менскай архітэктуры адыграў у сярэдзіне 20-х гадоў Мікола Шчакаціхін, дагэтуль належным чынам не ацэненая і не асэнсаваная. Яго публікацыі далі ГПУ дастаткова падставаў для будучага арышту выдатнага мастацтвазнаўцы. Наогул усе тры вышэйназваныя навукоўцы-падзьвіжнікі, якія прычыніліся да прапаганды менскай даўніны, неўзабаве былі арыштаваныя і загінулі.
У 1926 годзе Мікола Шчакаціхін напісаў нарыс «Помнікі старадаўняе архітэктуры XVII-XVIII сталецьцяў у Менску», дзе пераканаўча паказаў вялікае мастацкае і гістарычнае значэньне помнікаў менскай культавай і грамадзянскай архітэктуры і Замчышча337. Тэкст гэты стаў ня толькі вяршыняй беларускага навуковага мастацтвазнаўства, але і
335 Гл.: Наш край. 1928. № 1-3.
336 Гл.: Працы БДУ. Менск, 1926. №12.
337 Гл.: Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Працы камісіі гісторыі мастацтва, Менск, 1928. Т. 1. Кн. 6.
адным з шэдэўраў паэтычнага апяваньня Старога гораду і менскай даўніны наогул.
Апрача Шчакаціхіна і, хіба, яшчэ Ўладзімера Дубоўкі так пра Стары Менск не пісаў ніхто. Ніжэйпрыведзеныя цытаты з твору Шчакаціхіна, адлітыя ў выглядзе бронзавых дошак, заслугоўваюць быць усталяванымі ў гістарычным цэнтры Менску ў нашы дні.
У 1926 годзе, у часы дзяржаўнага сабатажу высілкаў Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту, Мікола Шчакаціхін бескампрамісна пісаў аб згубным расейскім уплыве на беларускую архітэктуру:
«... Канец XVIII сталецьця зьяўляецца для ўсёй Беларусі пачаткам эпохі архітэктурнага заняпаду, калі ў мескім будаўніцтве паступова зьнікалі характэрныя, арыгінальныя формы і падмяняліся архітэктурнымі тыпамі агульнага характару з адзнакамі пэўнага правінцыялізму ў трактоўцы пашыраных у тыя часы архітэктурных стылей, г. зн. спачатку клясыцызму, а крыху пазьней — ампіру. Часткова... гэта тлумачыцца некаторымі спэцыяльныміўрадавымі мерапрыемствамі пасьля далучэньня Беларусі да складу 6. Расейскай Імпэрыі. Нам вядомы, напрыклад, спэцыяльныя губэрнатарскія загады канца XVIII сталецьця, згодна якіх ніякія новыя пабудовы або перабудоўкі старых будынкаў у далучаных да Расіі беларускіх местах не маглі адбывацца без “папярэдняй цэнзуры”, г. зн. без папярэднягаразгляду і зацьвярджэньня адпаведных плянаўу губэрнатарскай канцылярыі. Мэтай такіх загадаў зьяўлялася фактычнае зьнішчэньне ўсялякіх арыгінальных і самастойныхрысу нашым будаўніцтве і падвядзеньнеяго пад адзін агульны, прыняты
паўсёй імпэрыі ранжыр, што асабліва выразна выяўляласяў часы панаваньняМікалаяІ, але пачатак чаму быў пакладзены яшчэ значна раней, з самых часоў Кацярыны»™.
Як сапраўдны мастацтвазнавец Мікола Шчакаціхін у сваім тэксьце пісаў пра Менск вельмі паэтычна і захоплена. Сіла яго мастацкага перакананьня добра характарызуе псыхалягічную атмасфэру і тыя падзеі вакол Старога гораду ў Менску, аб якіх гаворка пойдзе далей і ў якіх бралі ўдзел ня толькі супрацоўнікі Інбелкульту, але і шырэйшае кола тагачаснага беларускага актыву.
«Калі не раўнаць Менску зь Вільняй — местам зусім выключным па харастве свайго старажытнага архітэктурнага пэйзажу, — дык можна, бадай, лічыць, што сярод усіх беларускіх местаў Менск можа заняць далёка не апошняе месца ў сэнсе прыгажосьці і цікаўнасьці сваіх архітэктурных ансамблей. У той час, як у іншых местах старадаўнія будынкі захаваліся ў большасьці разрозьнена і адасоблена, часта нават зацёрты навейшымі, стылістычна зусім супярэчнымі іммурамі, —уМенскуўсё ж захавалася некалькі прыгожых архітэктурных зруп, у якіх пануе поўная стылістычная суцэльнасьць, і ёсьць апроч таго некаторыя такія назіральныя пункты, адкуль і не сумежныя нават між сабою будынкіўсё ж неяк згарманізоўваюцца і скампаноўваюцца, ствараючы агульны архітэктурны эфэкт. Такія пункты ёсьць, праўда, і ў некаторых іншых мясцох, як напрыклад у Віцебску, — але трэба
338 Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Працы камісіі гісторыі мастацтва, Менск, 1928. Т. 1. Кн. 6. С. 34.
сказаць, што менскіяэфэкты такога характару — значна больш суцэльныя і вострыя»339.
I яшчэ адзін кавалак, які ўжо можна назваць чыстай паэзіяй:
«Найлепшыя архітэктурныя краявіды разгортваюцца тут перад нашымі вачыма, калі глядзець на будынкі так званага “Высокагарынку” (каля цяперашняга Пляцу Волі) з боку Траецкае гары, або зь некаторых пунктаў каля Юбілейнага пляцу: над зграмаджэньнем стракатыхрознакаляровых дахаў, зьбітыху кучуў нейкай сярэднявечнай маляўнічай бессыстэмнасьці, на сьветлым фоне неба, чытэльна вырэзваюцца важкія масівы старадаўніх муроў і строгія падвойныя вежы касьцёлаў, абрысаваныя лёгкімі і стройнымі сілюэтамі»340.
У сучасным яму Менску Мікола Шчакаціхін шукае і знаходзіць рэшткі таго, што раней тут было названа «шараговым гарадзкім асяродзьдзем». Непрыкметная гарадзкая даўніна Шчакаціхіна таксама замілоўвала:
«На самым гэтымрогу апошняя брама па Школьнайзлевага бокуўводзіць насу такзваны “Школьны двор”, абкружаны зусіх бакоў старадаўнімі камяніцамі, дзеразьмяшчаюцца цяпер яўрэйскія сінагогі “школы”. Але толькі самая рагавая будыніна, якая належыць da XVIII сталецьця, зьяўляецца тут спэцыяльным сінагагальным будынкам; іншыя, трэба лічыць, зьяўляюцца рэшткамі прыватных і часткова, магчыма, манастырскіх будынкаў, важкаватыя формы якіх, з сваімі гладкімі роўніцамі