Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
У справе арганізацыі «кутка Старога Менску» ў Белдзяржмузэі таксама адбыўся прагрэс — у выніку супольнай дзейнасьці дэпутатаў, старой інтэлігенцыі і Камісіі аховы помнікаў ідэя стварэньня «кутка» трансфармавалася ў спробу адкрыцьця асобнага Музэю гораду Менску.
11 ліпеня 1925 году ў камунальнай сэкцыі гарсавету адбылося першае пасяджэньне Камісіі па арганізацыі музэю гораду Менску ў складзе тых самых дэпутатаў Шманая (старшыня камісіі), Аўгулевіча (член камісіі) і Мярло (сакратар). Зьмест вынесенай пастановы сьведчыць пра сувязь гэтых дэпутатаў з Інбелкультам і яго Камісіяй аховы помнікаў:
«I. 1. Выяснйть вопрос о возможностй йспользованйя для музея документов Мйнского архйва.
286 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 70.
вывезенного в Москву, посредством командйровкй члена komuccuu.
2. Прйступйть к выявленйю йсторйческйх мест города Мйнска для сьемок й художественных зарйсовок.
3. Провестй кампанйю no сбору веіцей йсторйческого значенйя в городе Мйнске за вознагражденйе, обьявйв об этом в печатй. Для прйемкй й оценкй предметов создать комйссйю.
4. Просйть комхоз датьраспоряженйе руководйтелямработ no стройтельству в городе сообіцать в комйссйю о найденных предметах йсторйческого значенйя, а в будуіцем до начала основных работ сообіцать в комйссйю заблаговременно.
5. Связаться с комйссйей no охране памятнйков старйны Ннбелкульта...
II. 1. Просйть Бюро секцйй поставйть вопрос перед презйдйумом горсовета об образованйй денежного фонда нарасходы komuccuu вразмере 2.500 рублей на 1925-26 бюджетный гоЭ...»287
Вяртаньне з Расеі вывезеных туды беларускіх архіўных і музэйных каштоўнасьцяў стаяла ў пастанове першым пунктам. У той год гэта быў адзін з галоўных клопатаў Камісіі аховы помнікаў і Белдзяржмузэю. Ужо першы нумар часопісу «Наш край» увосень 1925 году паведамляў, што Камісіяй аховы помнікаў
«прымаюцца меры да выяўленьня і звароту помнікаў беларускае культуры, вывезеных за межы Беларусі»2™.
287 ДАМн, ф. 354, воп. 1, спр. 141, арк. 3.
288 Нашкрай. 1925. №1.С. 64.
Сталыя спробы беларусаў вярнуць з Масквы культурныя і мастацкія багацьці, у розны час вывезеныя туды зь Беларусі, не маглі не насьцярожваць ГПУ і ЦК КП(б)Б.
Тым ня менш летам 1925 году вынік актыўнасьці гарадзкіх дэпутатаў і тых, хто за імі стаяў, не прымусіў сябе чакаць.
Прыняты на пасяджэньня Камісіі па арганізацыі музэю гораду Менску пратакол ужо праз тыдзень, 18 ліпеня, быў разгледжаны прэзыдыюмам Менскага акруговага выканкаму, які вынес па ім станоўчае рашэньне:
«Счйтать необходймым органйзацйю музея города Мйнска, для чего поручйть Бюджетной комйссйй внестй в смету 1925/26 года необходймую сумму для этой целй»2М.
Пастанова чыноўнікаў дала абаронцам менскай даўніны немалыя надзеі. Дэпутаты нават перайшлі ў сваёй працы на беларускую мову.
На чарговым пасяджэньні Камісіі па арганізацыі музэю гораду Менску 30 жніўня з падачы дзеячоў Інбелкульту было вырашана:
«Прасіць Бюро сэкцыі (камунальнай сэкцыі гарсавету — С. А.) падняць пытаньне аб водпуску сродкаў на расходы па фатаграфіраваньню гораду Менску, яго вуліц, пляцоў, будынкаў і г. Ь. Лічыць неабходным, каб установы, якія маюць фатаграфічныя зьнімкі і мастацкія зарысоўкі гістарычнага значэньня, перадавалі іху камісію для музэю дарэмна»290.
289 ДАМн, ф. 354, воп. 1, спр. 141, арк. 8.
290 Тамсама, арк. 4.
Як бачым, у сярэдзіне 20-х гадоў XX стагодзьдзя розныя культурныя ўстановы арганізоўвалі збор фатаздымкаў Старога Менску і яго фатаграфаваньне, аднак лёс гэтых здымкаў да нашых дзён невядомы.
Рашэньне прэзыдыюму акруговага выканкаму ад 18 ліпеня 1925 году аб стварэньні Музэю гораду Менску так ніколі і не было выкананае. Грошы зь бюджэту на яго стварэньне адпушчаныя не былі. Наогул, увосень таго году чыясьці нябачная рука рэзка запаволіла або і спыніла многія ініцыятывы беларускага актыву, накіраваныя на захаваньне, вывучэньне і прапаганду помнікаў Старога Менску. Зразумела, што гэта маглі быць толькі КП(б)Б і АГПУ — рэальныя гаспадары БССР.
На гэта паказвае і тое, што паралельна са спробамі беларускіх дзеячоў стварыць музэй Менску пачаліся ліхаманкавыя захады ў справе арганізацыі Музэю рэвалюцыі БССР, якімі кіраваў менскі акруговы камітэт КП(б)Б291. Музэй рэвалюцыі адкрыўся на вуліцы Ўрыцкага 2 траўня 1926 году і тут жа быў дырэктыўна ўключаны ў турыстычныя маршруты па горадзе292. Гэты факт яскрава сьведчыць пра ідэалягічную канкурэнцыю паміж камуністычным кіраўніцтвам БССР і нацыянальнымі дзеячамі. Менавіта ідэалягічная канкурэнцыя магла быць прычынай многіх трагічных для менскай даўніны наступных рашэньняў уладаў БССР.
291 Савецкая Беларусь. 27 красавіка 1926.
292 Наш край. 1927. №10. С. 53; Савецкая Беларусь. 27.04.1926.
С. 5.
Беларускі актыў, аднак, здавацца не зьбіраўся і памалу работу працягваў. 12 верасьня 1926 году член Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музэю Павал Харламповіч паведаміў у друку, што музэй
«... собйрает также матерйалы no ucmopuu г. Мйнска. Поступйло некоторое колйчество фотографіш, карт й планов. Музей, совместно с йсторйко-археологйческой комйссыей Ннбелкульта, установйл наблюденйе над землянымй работамй на Немйгском канале. Предполагается органйзовать “уголок Старого Мйнска” й окружной музей краеведенйя»293.
Як бачым, у 1926 годзе музэй гораду Менску зноў трансфармаваўся ў «куток Старога Менску». Яго арганізаваць тады ўдалося, а вось акруговы музэй краязнаўства — не.
Вядома толькі, што ў памяшканьні Менскага акруговага таварыства краязнаўства па вуліцы Ракаўскай, №2 разьмяшчалася невялікая музэйная экспазыцыя, прысьвечаная Менску і Меншчыне.
За наступныя некалькі месяцаў зімы-вясны 1926-1927 гадоў ідэя стварэньня «уголка Старого Мннска» зноў, ужо трэці раз, трансфармавалася ў стварэньне самастойнага аддзелу Беларускага дзяржаўнага музэю.
Летам 1927 году часопіс «Полымя» ў разьдзеле «Хроніка беларускае культуры» зьмясьціў самае падрабязнае ў тагачасным друку апісаньне таго, што Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту і супра-
293 Звезда. 12 верасьня 1926.
цоўнікам Беларускага дзяржаўнага музэю пасьля шэрагу няўдачаў усё ж удалося стварыць:
«Пры БДМузэі распачата [з] гэтага лета будаваньне аддзелу “Стары Менск”. У аддзел “Старога Менску” выдзяляюцца помнікі менскай мінуўшчыны. Пакуль што аддзел невялікі, але ў ім ужо цяпер знаходзяцца цікавыя для Менску помнікі, як напрыклад:
1. 4 шчыты рэчаў, выкапаных у часе рэгуляцыі Нямігі ў 1925 г. Тут маюцца старасьвецкія нажы, відэльцы, лыжкі, падковы, сякеры, замкі, ключы і іншаямэталёвая дробязь гарадзкога быту мінуўшых стагодзьдзяў.
2. Вітрына, якая заключаеў сабе пісаныя на беларускай мове граматы на пэргаманце 1593 і 1613 г.г. Абедзьве граматы зьяўляюцца выняткамі з кніг Трыбуналу вялікага княства Літоўскага (Беларускага) з кадэнцыі, адпраўленай у Менску.
3. Булава галавы Менскай рамесьніцкай управы з 1830-х гадоў.
4. Менскія цэхавыя харугві: харугвя цэху кравецкага 1830 г. і цэхавыя харугві 1850-х гадоў — шапавалаў, ткачоў, музыкантаў, сталяроў.
5. Клявікорд менскай фабрыкі музычных струмантаў першай паловы XIX cm. з надпісам: I. Foth Minsk»294.
Далей сярод экспанатаў аддзелу «Стары Менск» пералічваюцца іканаграфічныя матэрыялы:
«6. Гравюра 1820-хгадоў, на якой зьнята менская ратуша.
294 Полымя. 1927. № 7. С. 270.
7. Акварэль менскага мастака Г. Герасімовіча з 1839 гойу, дзе намалёван цяперашні Пляц Волі, у той час “Напалеонаўскі Пляц”.
8. Малюнак на палатне алейнымі фарбамі менскага мастака Богуш-Сестржанцэвіча — “Менскае грамадзянства канца XIX cm.” Мастак крыху карыкатурнай замашкай перадаўразнашэрстнасьць тагачаснага Менскага bon-tomi і яго духоўную пустату.
9. Каля дзясятка нарысаў алейнымі фарбамі мастака Філіповіча менскіх старых будынкаў.
10. Старыя пляны гораду Менску.
11. Фатаграфіі і зарысоўкі»295.
Тут, як бачым, увага акцэнтуецца і на старой менскай архітэктуры, якая была прадстаўленая алейнымі карцінамі карэннага менчука Міхаіла Філіповіча (1896-1947), а таксама здымкамі і замалёўкамі. Фатаграфіі якіх менавіта будынкаў і месцаў гораду там былі — невядома.
У наступнай публікацыі пра аддзел «Стары Менск» фатаздымкі ня згадваюцца наогул. У кастрычніку 1927 году Вацлаў Ластоўскі ў часопісе «Наш край» зьмясьціў апісаньне экспазыцыі Беларускага дзяржаўнага музэю з нагоды яго пяцігадовага юбілею. Музэй тады займаў будынкі былога Архірэйскага падвор’я разам з царквой на вуліцы Чырвонаармейскай на месцы цяперашняга Дому афіцэраў. Ластоўскі пісаў:
«... У абсыдзезьмяшчаецца аддзел “Стары Менск”. Тут знойдзем харунгі цэхаў: кравецкага, ткацкага, шапавальнага, шклярскага, маслабойнага, кушнер-
295 Тамсама.
скага. На сьцяне, у раме, вісяць граматы ў беларускай мове, пісаныя на пэргаміне ў канцы XVI cm. іў пачатку XVII cm. На 5-ці табліцах разьмешчаны выкапкі з ракі Нямігі, між якімі маюцца нажы, відэльцы, ці як даўней у нас звалі іх — грабцы, падковы, замкі і інш. Далей ідуць рысаваныя і маляваныя відокі Старога Менску»296.
Як бачым, аб старых здымках і здымках сучаснага Менску ў экспазыцыі Ластоўскі не згадаў. Гэта азначае, што задума Харламповіча 1925 году акцэнтаваць экспазыцыю менавіта на старой архітэктуры дзеля нейкіх прычынаў была ажыцьцёўленая толькі часткова.
Аддзел «Стары Менск» у Беларускім дзяржаўным музэі праіснаваў толькі да 1929 году. Яго закрыцьцё было зьвязана з разгортваньнем барацьбы супраць так званых нацдэмаў, якая пачалася летам 1929 году. 1 жніўня 1929 году спэцыяльная камісія Народнага камісарыяту асьветы абсьледавала музэй і, сярод іншага, рэзка скрытыкавала аддзел «Стары Менск» за экспанаваньне партрэтаў менскіх ваяводаў, пасьля чаго аддзел быў закрыты297.
Але на гэтым пагромшчыкі нацдэмаў не супакоіліся. У 1930-1933 гадах музэй перажыў яшчэ некалькі рэканструкцый экспазыцыі, пасьля чаго канчаткова набыў антынацыянальны вульгарна-сацыялягічны характар. Вось як пра гэта ў 1933 годзе пісаўтой, хто схаваўся пад псэўданімам «Выхадцаў
296 Наш край. 1927. №10. С.50-51.
297 Бамбешка I. Вывучэньне дзяржаўнымі музеямі БССР гісторыка-культурнай спадчыны Мінска ў 1919-1941 гг. II Мінск і мінчане. Дзесяць стагоддзяў гісторыі. Менск, 2010. С. 169.