Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
«Заслухаўшы даклад праф. Доўнар-Запольскага “Краязнаўчая праца ў галіне гісторыі і археалёгіі” і інфармацыю т. Мароза аб ахове помнікаў старасьветчыны, культуры, быту, прыроды і мастацтва на Беларусі, першы Ўсебеларускі краязнаўчы зьезд пастанавіў:
1. Абавязаць краязнаўчыя арганізацыі: падлічыць, зрабіць апісаньне і зарэгістраваць усе помнікі старасьветчыны, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі... і давесьці аб іх да ведама Інбелкульту...
3. Перагледзець пытаньне аб рэштках старасьветчыны з часоў гістарычных, як старыя будынкі, прадметы мастацтва, могілкі... Дзе бяны ні знаходзіліся, зарэгістраваць іх і давесьці да ведама Інбелкульту...
6. Краязнаўчыя арганізацыі на мясцох павінны мець самы бачны і няўхільны нагляд за тым, каб ня нішчыліся ніякія помнікі археалёгіі і наагул старасьветчыны... іў выніках пагражаючай небясьпекі паведамляць Інбелкульт.
7. Зьвярнуцца ў належныя ўстановы з хадайніцтвам аб выданьні адпаведнага закону наконт
аховы помнікаў старасьветчыны, мастацтва і прыроды»251.
Як бачым, трэці пункт рэзалюцыі датычыўся рэштак помнікаў — руінаў, якія тагачасныя дзеячы Інбелкульту таксама лічылі вартымі захаваньня і аховы. Фактычна ўся рэзалюцыя, асабліва пункты 6 і 7, наўпрост парушалі зацьверджаны НКВД статут таварыства.уякім сярод задач арганізацыі пра ахову помнікаў ня згадвалася. Як вядома, і прыняцьця строгага закону тады дамагчыся не ўдалося — у рэальным жыцьці за разбурэньне або пашкоджаньне помнікаў гісторыі і культуры ў Беларусі ніхто пакараны ня быў. Але такія патрабаваньні нэрвавалі ўлады і выклікалі іх жаданьне процідзейнічаць. Менавіта таму ў гэты час яшчэ болей узмацняецца ўвага камуністычнага кіраўніцтва БССР і ГПУ да дзейнасьці Інбелкульту.
За тры дні да адкрыцьця першага Ўсебеларускага краязнаўчага зьезду, 4 лютага 1926 году, адбылося закрытае пасяджэньне Бюро ЦК КП(б)Б з удзелам прадстаўнікоў ГПУ, на якім была разгледжаная праца Інбелкульту і яго актыўнасьць у краязнаўчым руху. Па выніках нарады Бюро ЦК прыняло сакрэтную пастанову:
«Работа Ннбелкульта й положенйе в нем в настояіцее время требуют серьезного внйманйя партйй. Необходймо: 1) Укрепйть коммунйстамйруководяіцую головку, обеспечйв возможность практйческого руководства всемй отраслямйработы; 2) Поручйть фракцйй Ннбелкульта совместно с АПО пересмотреть состав коммунйстов членов Ннбелкульта,
251 Наш край. 1926. №2-3. С. 86.
обеспечйв участйе йх в работе секцйй й комйссйй; 3) Установйть регулярную работу комфракцйй й выделйть регулярно действуюіцее бюро фракцйй;... 5) Краеведческой работе прйдать практйческйй уклон для увязкй с современнымй требованйямй. Обеспечйть в краеведческой работе внйманйе й влйянйе партййных, профессйональных й сов. органйзацйй. Напомнйть окружкомам КПБ на неоднократно дававшйеся дйректйвы о выделенйй партййцев в качестве членов корреспондентов Ннбелкульта; 6) Счйтать нецелесообразным развертыванйе клубной работы прй Ннбелкульте, сосредопгочйть последнюю в союзных органйзацйях»252.
На рашэньні Першага краязнаўчага зьезду гэтая сакрэтная пастанова паўплываць ужо не магла, хоць і зразумела, што сабрацца за тры дні да зьезду камуністычнае кіраўніцтва Беларусі магла прымусіць апэратыўная інфармацыя ГПУ аб зьмесьце плянаваных рэзалюцый зьезду.
У выніку шырокае стварэньне клюбаў прыхільнікаў Інбелкульту на месцах было забароненае, a краязнаўства ў цэнтры і на месцах было вырашана ўзяць пад партыйны кантроль. У гэтым самым часе іншая сакрэтная нарада ў ЦК КП(б)Б вырашыла «дэпалітызаваць працу ІБК, узяўшы болей акадэмічны напрамак»253. Усё гэта было адказам на актыўную дзейнасьць працаўнікоў Інбелкульту, у тым ліку і на іх настойлівыя патрабаваньні ахоўваць помнікі, выдаткоўваць на гэтыя мэты патрэбныя сродкі і караць тых, хто помнікі разбурае.
252 НАРБ, ф. 4-п, воп. 1, спр. 3077, арк. 9.
253 Тамсама, арк. 22.
Працаўнікі Інбелкульту і ўдзельнікі краязнаўчага руху сапраўды ігнаравалі камуністычную партыю і камсамол. У 1926 годзе сярод 598 членаў Менскага акруговага таварыства краязнаўства было толькі 17 членаў КПБ і ЛКСМБ254. Разам з тым у Інбелкульце працавала болып за 100 чалавек, a камуністаў было ўсяго некалькі, у тым ліку У. Ігнатоўскі. Колькасьць камуністычнай ячэйкі нават у 1928 годзе, калі ў Інбелкульце налічвалася ўжо каля 200 штатных і пазаштатных супрацоўнікаў, дасягнула толькі 16 чалавек, але сярод іх, апрача Ігнатоўскага, не бы ло людзей, вядомых у беларускім нацыянальным руху255. Можна сьмела канстатаваць, што ад паловы 20-х гадоў Інбелкульт няўхільна і па першым часе неўпрыкмет пачаў аддаляцца ад беларушчыны.
«... Вытрымаць гэтую лінію (беларушчыны — С. А.) У. М. Ігнатоўскаму было складана, улічваючы, што ў той час былі даволі моцнымі тэндэнцыі падазронасьці, недаверу, а часам і варожасьці да інтэлігенцыі, у тым ліку іўКампартыі Беларусі»256.
У выніку пастановаў ЦК КП(б)Б на пасяджэньнях камісіяў Інбелкульту пачалі зьяўляцца актыўныя камуністы, пачаліся спрэчкі і канфлікты. Пры складаньні сьпісу помнікаў сталі прапаноўваць болып увагі надаваць рэвалюцыйнай героіцы і менш сягаць у даўніну. Пра гэтыя падзеі адзін зь іхудзельнікаў, тагачасны супрацоўнік Інбелкульту Яўхім Кіпель запісаў у сваіх успамінах:
254 Наш край. 1926. №10-11. С. 64.
255 Інстытут беларускай культуры. С. 24.
256 Тамсама.
«Вялікія церці паміж беларусамі і расейцамі ўзьніклі іў помнікавай сэкцыі.,.»257
Вынікам гэтай барацьбы стаў кампрамісны варыянт першага дзяржаўнага сыіісу помнікаў. Ня ўсе менскія каштоўныя будынкі ўдалося туды ўнесьці, але Замкавую гару і яе забудову адстаяць удалося. 5 ліпеня 1926 году СНК БССР прыняў пастанову «Аб абвяшчэньні дзяржаўнай уласнасьцю помнікаў старажытнасьці, мастацтва, быту і прыроды»258.
Сьпіс помнікаў, паводле пастановы, складаўся з 94 аб’ектаў. Туды ўваходзілі помнікі з усёй рэспублікі, у тым ліку і помнікі прыроды — паркі, сады і, нават, запаведнік «Камароўскае балота ў Менску»259. Першым нумарам па Менскай акрузе значыўся «Дом I зьезда РСДРП»260. У сьпіс не ўвайшлі такія значныя помнікі менскай архітэктуры, як мужчынскі і жаночы базыльянскія кляштары і іх царква ў Верхнім горадзе, кляштар базыльянак на Траецкай гары, францішканскі кляштар, кляштар і касьцёл бэнэдыктынак, дом Ваньковіча і іншыя. Але патрэбная ўвага Старому гораду была нададзеная. Пад №5 Пастанова СНК БССР брала пад ахову «Дом Гродзкага суда, на Замчышчы каля Сьвіслачы», a пад №10 — усю «Замкавую гару на Нямізе» разам з забудовай261.
Тым ня менш сакрэтная пастанова Бюро ЦК аб краязнаўчай працы ад 4 лютага 1926 году («Краеведческой работе прпдать практмческмй уклон для
257 Кіпель Я. Эпізоды. Нью-Ёрк, 1998. С. 104.
258 Мастацтва Савецкай Беларусі. Т. 1. Менск, 1976. С. 33-36.
259 Тамсама.
260 Мастацтва Савецкай Беларусі. Т. 1. С. 33.
261 Тамсама.
увязкн с современнымн требованмямн. Обеспечнть в краеведческой работе вннманне н влнянме партнйных, профессмональных н сов. органмзацнй») аказала на справу аховы помнікаў самы згубны ўплыў. Фактычна, першы Ўсебеларускі краязнаўчы зьезд стаў апошнім афіцыйным мерапрыемствам краязнаўцаў, на якім згадвалася пра патрэбу аховы помнікаў.
Ахоўная тэматыка як бы цудоўным і загадкавым чынам пачынае зьнікаць з краязнаўчых дакумэнтаў — менавіта так павінен быў успрымаць гэта тагачасны ўважлівы назіральнік. Насамрэч ніякага цуду тут не было — была закрытая нарада ў Бюро ЦК 4 лютага і сакрэтная пастанова.
Неўзабаве пасьля першага Краязнаўчага зьезду Цэнтральнае бюро краязнаўства прыняло «Пэрспэктыўны плян працы» на 1926 год. У гэтым дакумэнце ўжо не было ні слова пра ахову помнікаў. Замест аховы актывістам-краязнаўцам прапаноўвалі заняцца прыродазнаўствам і геаграфіяй, a таксама вывучэньнем сельскагаспадарчай вытворчасьці:
«На бягучы 1926 год, на пэрыяд май-кастрычнік... ЦБКмае наўвазе галоўным чынам. вывучэньне жывой прыроды і летніх сэзонных зьяў, яку прыродзе, гэтак і ў гаспадарцы. ЦБК рыхтуецца выдаць шэраг спэцыяльных сэзонных інструкцый па зьбіраньні калекцый жывёл ды расьлін і прапануе краязнаўчым таварыствам і гуртком зьвярнуць увагу на наступнае: а) зьбіраньне заалягічных калекцый паводле інструкцыі праф. А. Фядзюшына, асабліва зьбіраньне шкоднікаў саду, поля, лесу і гароду; Ь) зьбіраньне мясцовых гербарыяў, асабліва лекавых і
новая апалёгія Старога Менску 191 тэхнічных дзікіхрасьлін, паводлеўказаньняў праф. Васількова...; с) запаўненьне анкет па абсьледаваньні бюджэту часу беларускага селяніна... і анкеты праф. Скандракова аб тэхніцы сялянскага ральніцтва; d) запаўненьне анкет праф. Тарлецкага аб карысных выкапнях..,»262
Па першым часе ў 1926 годзе краязнаўцы па інэрцыі яшчэ і надалей надавалі нейкую ўвагу помнікам архітэктуры і іх ахове. Напрыклад, праводзілі ўжо згаданае абсьледаваньне і вывучэньне помнікаў Полацку, а таксама актыўнічалі ў Менску, але закладзеная сакрэтнай нарадай тэндэнцыя перамагала няўхільна. Зрэшты, інакш у тагачасным СССР і быць не магло.
Дзеля справядлівасьці трэба сказаць, што прыродазнаўства і вывучэньне сялянскай гаспадаркі з самага пачатку згадваліся сярод мэтаў краязнаўчага руху. Проста з пачатку 1926 году, калі ахову і вывучэньне помнікаў зь пераліку задач прыбралі, прыродазнаўства, натуральна, стала рабіцца прыярытэтам. Зрэшты, як убачым далей, ненадоўга — неўзабаве краязнаўцы наогул пачнуць вывучаць вытворчыя сілы вёскі і абсьледаваць заводы ў гарадах.
Адной з гучных акцый ЦБК 1926 году стала так званае «Спробнае краязнаўчае абсьледаваньне тыповага раёну БССР». Для гэтай мэты быў выбраны Асіповіцкі раён. А вось паводле якога крытэрыю ён быў выбраны:
«... Гэтыраён павінен быць тыповым дляБеларусі і, значыць, мусіць быць лясістым, балатністым зь
262 Наш край. 1926. №4-5. С. 80.
перавагай лёгкіх грунтаў, сярэднім паводле прасторы і па колькасьці насельнікаў»263.
Пра помнікі гісторыі і патрэбу іх аховы ў «тыповым раёне» не было сказана ні слова.
У верасьні 1926 году ў Менску адбыўся пашыраны пленум Цэнтральнага бюро краязнаўства. Ад імя прэзыдыюму ЦБК са справаздачай аб яго дзейнасьці выступіў Аляксей Казак. Пра помнікі архітэктуры, калі меркаваць па апублікаваным у друку тэксьце дакладу, ён не згадаў264. Пасьля дакладу пленум прыняў «Рэзалюцыю па справаздачы прэзыдыюму ЦБК і акруговых т-ваў».