• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    У 1922 годзе ЦВК СССР прыняў пастанову «Об адмпннстратнвной высылке лнц, прязнанных соцнально-опаснымн». На падставе той пастановы ў 1922 годзе зь Беларусі былі высланыя вядомыя прафэсары, колішнія эсэры М. Ярашэвіч, С. Скандракоў, А. Міцкевіч, В. Жыван, А. Савіч, П. Каравайчык і іншыя228.
    ГПУ НКВД за беларускімі «шавіністамі» пільна сачыла ад самага ўсталяваньня савецкай улады ў Беларусі.
    У 1925 годзе — годзе ад’езду Кацэнбогена — сакрэтны аддзел ГПУ накіраваў у ЦК КП(б)Б спра-
    226 Цыт. паводле: Протько Т. Становленне советской тоталнтарной снстемы в Беларусн (1917-1941 гг.). Менск, 2002. С. 126.
    227 Гесь А. Выслаць за межы Беларусі. — http://belwl.org/ru/ activities/books/politicheskie_repressii/a_ges/data/tpl-ru_print/
    228 Тамсама.
    ваздачу, дзе словам «шавінізм» акрэсьліў пазыцыю некалькіх дзясяткаў нацыянальных дзеячоў, супрацоўнікаў Інбелкульту, сярод якіх былі названыя і некаторыя ўдзельнікі пасяджэньняў Камісіі аховы помнікаў229.
    У тым самым годзе ГПУ склала і прадставіла ў Бюро ЦК КП(б)Б сакрэтны «Сішсок участнмков белорусского нацмоналмстмческого двнження (1917-1924)», у які было ўключана 826 прозьвішчаў, прычым ня толькі зь ліку тых, хто жыў і працаваў у Беларусі — былі там імёны беларускіх дзеячоў зь іншых гарадоў СССР і замежжа: зь Віленшчыны, Масквы, Яраслаўля і інш.230
    15 кастрычніка 1926 году намесьнік паўнамоцнага прадстаўніка АГПУ па Заходнім краі I. Апанскі вызначыў два найболып небясьпечныя для Масквы асяродкі «шавіністычнай» работы ў БССР:
    «Наркомпрос является главным стержнем, вокруг которогоразвйвается белорусское шовйнйстйческое двйженйе... Ннбелкульт — штаб-квартйра всего двйженйя, враждебная КП(б)Б, не желает работать под ее руководством»231.
    Вельмі характэрная дэталь — для структуры савецкага ГПУ фармальна не існавала саюзных рэспублік, менскі аддзел гэтай установы і ў 1926 годзе афіцыйна называўся АГПУ па Заходнім краі232.
    229 Васілеўская Н. Масавыя рэпрэсіі інтэлігенцыі Н Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. — http://belwl.org/ru/activities/ books/politicheskie_repressii/n_vasilevskaya/
    230 НАРБ, ф. 4-п, воп. 1, спр. 1973, арк. 2-60.
    231 Протько Т. Становленме советской тоталмтарной снстемы в Беларусн (1917-1941 гг.). С. 125.
    232 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 899, арк. 234.
    Праца Кацэнбогена ўІнбелкульце, верагодна, і стала сапраўднай прычынай яго ад’езду зь Беларусі. Актыўная дзейнасьць Кацэнбогена на пасадзе кіраўніка Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту, яго паездкі ў Расею і патрабаваньні вярнуць адтуль вывезенае зь Беларусі назад у Менск, патрабаваньні грошай на ахову і рэстаўрацыю помнікаў і суду над вінаватымі ў разбурэньні або пашкоджаньні помнікаў архітэктуры павінны былі выклікаць немалое раздражненьне ў органах улады. Зрэшты, усіх акалічнасьцяў ягонага ад’езду мы можам так і не даведацца. У пастановах Бюро ЦК КП(б)Б побач з адкрытымі пунктамі, якія тычацца Кацэнбогена, ёсьць і такія: «Слушалн: Секретно. Постановнлн: Секретно». Кар’ера Кацэнбогена ў будучыні склалася пасьпяхова, празь некалькі гадоў ён стаў рэктарам Саратаўскагаўнівэрсытэту, рэпрэсаваны ня быў.
    Абставіны ад’езду Кацэнбогена і выкладзеныя тут факты схіляюць да думкі, што ў гэтых падзеях нейкую ролю адыграў ужо ня раз згаданы Самуіл Слонім. Думаць так прымушалі абставіны прызначэньня яго на пасаду другога намесьніка рэктара БДУ.
    Як памятаем, празь пяць дзён пасьля таго, як Бюро ЦК КП(б)Б выказала незадавальненьне працай факультэту грамадзкіх навук БДУ, якім кіраваў Кацэнбоген, тое самае Бюро ЦК адмяняе сваю пастанову аб накіраваньні Слоніма ў саматужную каапэрацыю, прызначае яго прарэктарам БДУ ды яшчэ з загадкавай фармулёўкай («Утверднть тов. Слонмма членом правленмя БГУ, вторым заместмтелем ректора БГУ, прнзнавая основной практнческой
    работой тов. Слоннма эту работу по БГУ»). Было зразумела, што Слоніма прызначылі невыпадкова — яго як бы прыставілі, падсадзілі да Кацэнбогена і Пічэты. Здавалася, што дух ЧК-ГПУ проста лунае над гэтай сытуацыяй.
    На шчасьце, у Нацыянальным архіве Беларусі захавалася асабістая справа Самуіла Слоніма як супрацоўніка БДУ Ва ўласнаручна запоўненай ім анкеце напісана, што нарадзіўся ён у 1888 годзе, месца нараджэньня — Сянно, паводле паходжаньня — мешчанін, паводле нацыянальнасьці — габрэй, родная мова — расейская. У 1915 годзе Слонім скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту, служыўу царскім войску, даваў прыватныя ўрокі. Член РКП з 1920 году.
    А далей гістарычная таямніца адкрылася. Тое, што нас цікавіць, Слонім і не хаваў. Магчыма, ён нават гэтым ганарыўся і карыстаўся ў сваёй дзейнасьці для адпаведнага ўплыву на людзей. У анкеце, а пасьля і яшчэ ў адным дакумэнце яго асабістай справы ён уласнаручна піша, што ў 1920-1923 гадах працаваў у Віцебску
    «... членом презйд. Губчека»233.
    Прэзыдыюм ЧК звычайна складаўся з трох чалавек — старшыні і двух яго намесьнікаў, гэта быў найвышэйшы адміністрацыйна-выканаўчы орган цэнтральнай і ўсіх рэгіянальных структур ВЧК. Кола замкнулася, сытуацыя набылаяснасьць. Вось чаму Бюро ЦК КП(б)Б, прызначаючы Слоніма
    233 НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 7634, арк. 2 аб. Ва ўнівэрсытэцкай анкеце Слонім слова Губчэка піша як «Губчка» (A. 1 аб), а ў сваім кароткім паслужным сьпісе «Губчека» (А. 2 аб).
    прарэктарам БДУ, выкарыстала тую загадкавую фармулёўку («прмзнавая основной практнческой работой тов. Слоннма эту работу по БГУ»).
    Кадравы чэкіст Самуіл Слонім у 1924 годзе накіроўваецца на выкладчыцкую працу ў Камвуз, a 21 студзеня 1925 году прызначаецца загадчыкам рабфаку БДУ. У чэрвені яго прызначаюць другім намесьнікам рэктара БДУ, а пасьля ад’езду Кацэнбогена ён застаецца адзіным прарэктарам унівэрсытэту да кастрычніка 1928 году, калі яго прызначаюць першым намесьнікам народнага камісара асьветы Антона Баліцкага (арыштаванага ў 1930 годзе)234. Магчыма, Слонім меў дачыненьне і да арышту Баліцкага.
    У 1926 годзе Слонім будзе прызначаны куратарам будаўніцтва новага корпусу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і, відавочна, адыграе ў гэтым сваю ролю, бо якраз вакол таго будаўніцтва разгорнецца пэўная барацьба.
    Вяртаючыся ж да справы Саламона Кацэнбогена, трэба сказаць наступнае. Ёсьць усе падставы меркаваць, што пастанова 4 чэрвеня, як і прызначэньне другім прарэктарам у БДУ «саматужнага каапэратара» Слоніма, былі пачаткам наступу на Кацэнбогена як на старшыню Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту і што наступ гэты стаў вынікам актыўнай дзейнасьці Камісіі. I Кацэнбоген гэта зразумеў.
    Калі ж 1 кастрычніка 1925 году яго зьнялі з пасады дэкана факультэту грамадзкіх навук — гэта стала апошнім сыгналам аб тым, што над яго галавой зьбіраецца навальніца.
    Так ці іначай, мы бачылі, што ён шкадаваў аб ад’езьдзе і не хацеў пакідаць родны горад, ён добра арганізаваўу фінансавым пляне свой пераезд, двойчы атрымаўшы грашовую дапамогу БДУ235. Таму ўсе прыведзеныя і разгледжаныя тут дакумэнты сьведчаць, што Кацэнбоген хутчэй за ўсё зь Беларусі ўцёк, ратуючы сябе і сваю сям’ю ад магчымых рэпрэсіяў.
    Яго ад’езд ня мог не адбіцца на дзейнасьці Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту і, галоўнае, на лёсе тых культурных аб’ектаў, захаваньня і аднаўленьня якіх яна дамагалася.
    Тым ня менш члены Камісіі аховы помнікаў, яе шырокі актыў спрабавалі ў 1925-1927 гадах выкарыстаць розныя спосабы і розныя сродкі для захаваньня і папулярызацыі гістарычнага цэнтру Менску. Гэта малавядомыя або і зусім невядомыя старонкі гісторыі Беларусі. Таму на іх варта спыніцца болып падрабязна.
    235 НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 3615, арк. 21.
    Частка IV
    Новая апалёгія
    Старога Менску
    Спроба камісіі абаперціся на краязнаўчы рух
    3 1924 году пры Інбелкульце працавала Цэнтральнае бюро краязнаўства (ЦБК) — каардынацыйны орган шырокага краязнаўчага руху, разгорнутага ў 1922-1924 гадах у БССР нацыянальнымі дзеячамі. У 1925 годзе Камісія аховы помнікаў паспрабавала далучыць краязнаўцаў да сваёй працы. ЦБК на просьбу камісіі распрацавала спэцыяльную інструкцыю для раённага краязнаўчага таварыства. У разьдзеле «Археалёгія і гісторыя» было запісана:
    «Апісаць усе помнікі старасьветчыны: курганы, гарадзішчы, старасьвецкія будынкі іруіны, старыя цэрквы і іх помнікі, касьцёлы, сынагогі, капліцы, панскія палацы, могілкі. Ахова іх»236.
    На ініцыятыву камісіі ў ЦБК былі распрацаваныя спэцыяльныя анкеты для раённых і валасных краязнаўчых таварыстваў, мэтай якіх было выяўленьне і ахова помнікаў архітэктуры. Раённыя таварыствы рассылалі і адмысловыя адозвы, мэтай якіх была прапаганда справы аховы помнікаў.
    Вось радкі са справаздачы аб дзейнасьці Клічаўскага раённага таварыства краязнаўства Бабруйскай акругі:
    «Каб уцягнуць у працу шырокія колы мясцовай люднасьці, т-ва распаўсюдзіла па ўсіх сельсаве-
    236 Наш край. 1925. №1. С. 42.
    max, лясьніцтвах, школах і савецкіх гаспадарках адпаведную анкету; з мэтай аховы помнікаў старасьветчыны паўсіх куткохраёну была разаслана асаблівая адозва зь лёзунгам «Шануй сваю старасьветчыну»»237.
    Натуральна, што адным з самых актыўных было Менскае акруговае таварыства краязнаўства, a адным зь яго галоўных клопатаў — Стары Менск. I гэта невыпадкова, бо краязнаўцы, сярод якіх было шмат моладзі, знаходзіліся пад уплывам сваіх старэйшых таварышаў з Інбелкульту і яго Камісіі аховы помнікаў. У ліпені 1925 году «Звезда» паведамляла:
    «В Мйнске органазовано окружное краеведческое товаршцество... В настояіцее время товаршцество подготовляет к печатй сборнйк о Мйнске... Всех товаршцей, у которых есть какйе-лйбо матерйалы для этого, просят зайтй в комйссйю. Адрес: Революцйонная, 21, Мнбелкульт»™.
    Варта зазначыць, што зборнік, паводле «Звезды», выдае таварыства, але зайсьці просяць у камісію Інбелкульту. Гэта прыклад шчыльнага супрацоўніцтва Камісіі аховы помнікаў з краязнаўчым таварыствам, што і ня дзіўна — Цэнтральнае бюро краязнаўства працавала пры Інбелкульце, а камісія была яго структурнай адзінкай.
    У 1925 годзе актыўны супрацоўнік Камісіі аховы помнікаў і сэкцыі беларускага мастацтва Інбелкульту Мікола Шчакаціхін распрацаваў і апублікаваў вельмі падрабязную інструкцыю «Спосабы
    237 Наш край. 1925. №2. С. 57.
    238 Звезда. 9 ліпеня 1925.