Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
Гэтыя мэты камісія ставіла перад сабой у лютым 1925 году. А вось радкі са справаздачы аб дзейнасьці камісіі, апублікаванай праз 7 месяцаў, у кастрычніку таго самага году ў часопісе «Наш край»:
«Камісія вядзе далейшую працу па выяўленьню, вывучэньню і рэгістрацыі помнікаў гісторыі, быту, мастацтва і прыроды на тэрыторыі БССР. Таксама прымаюцца меры да выяўленьня і звароту помнікаў беларускае культуры, вывезеных за межы Беларусі»2М.
Тэма вяртаньня з РСФСР вывезеных туды да рэвалюцыі і падчас яе музэйных, архіўных і бібліятэчных збораў пастаянна ўзьнікала ў Беларусі ў 19251926 гадах падчас розных нарадаў, сходаў, зьездаў і ў друку. Зь вясны 1925 году камісія, напрыклад, дамаглася вяртаньня са Смаленску каштоўных жывапісных карцінаў, якія былі вывезеныя туды з Горы-Горак. I ўрэшце праз год — дамаглася.
203 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 29.
204 Наш край. 1925. №1. С. 64.
А ў студзені 1926 году адбылося мерапрыемства, якое стала маніфэстам патрабаваньняў Камісіі аховы помнікаў вярнуць вывезеныя ў РСФСР і іншыя рэспублікі і дзяржавы беларускія каштоўнасьці. 17-18 студзеня ў Менску, у памяшканьні Інбелкульту на вуліцы Рэвалюцыйнай адбыўся скліканы Інбелкультам «Першы зьезд дасьледчыкаў беларускае археалёгіі і археаграфіі».
Ужо склад тых, хто выступіў на зьезьдзе з дакладамі, тлумачыць, чаму галоўным зьместам пастановаў зьезду стала вяртаньне ў Беларусь гістарычных і мастацкіх каштоўнасьцяў — Дз. Даўгяла, М. Доўнар-Запольскі, В. Дружчыц, М. Мялешка, I. Сербаў, П. Харламповіч, Я. Сіманоўскі і іншыя. Большасьць зь іх бралі рэгулярны ўдзел у пасяджэньнях Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту.
Прафэсар Доўнар-Запольскі зрабіў два даклады аб беларускіх архіўных зборах за межамі БССР і за межамі СССР, Дз. Даўгяла і В. Дружчыц — аб Літоўскай мэтрыцы і патрэбе яе вяртаньня з РСФСР, Я. Сіманоўскі — аб старых бібліятэках, вывезеных зь Беларусі і г. д.
У выніку зьезд, у якім бралі ўдзел 26 дэлегатаў-навукоўцаў з вырашальным голасам і 8 студэнтаў БДУ з дарадчым, прыняў пяць рэзалюцый. I ўсе яны датычыліся вяртаньня ў Беларусь вывезеных зь яе ў розныя часы музэйных, архіўных і мастацкіх каштоўнасьцяў або суду над вінаватымі ў разбурэньні помнікаў гісторыі і культуры. Вось як аб гэтым паведамляла тады газэта «Савецкая Беларусь»:
«Зьезд апрацаваў рэзалюцыі па наступных пы-
таньнях:
1) Аб Літоўскай мэтрыцы, яе звароце ў БССР і працягу яе друкаваньня.
2) Аб звароце бепарускіх старых архіўных фон-
даў, якія знаходзяцца цяпер за межамі Беларусі.
3) Аб ахове старажытнасьцяў гісторыі і мастацтва.
4) Аб звароце ў БССР музэйных каштоўнасьцяў, што вывезены за яе межы...
5) Аб звароце ў БССР старых яе кніжных фон-
даў — бібліятэк»205.
Зьмест кожнай з рэзалюцый даваў стопрацэнтныя падставы ГПУ штампаваць усё новыя і новыя дакладныя запіскі ў Маскву і ЦК КП(б)Б аб шавінізьме беларускай інтэлігенцыі.
У рэзалюцыі аб Літоўскай мэтрыцы пісалася:
«1. Давесьці да ведама ўраду БССР аб неабходнасьці захаваньня Літоўскай мэтрыкі ў межах СССР, бо яна зьяўляецца гістарычнай уласнасьцю працоўных Беларусі.
2. Прымаючы пад увагу, што вывучэньне і распрацоўка даных аб мінулым Беларусі безумоўна немагчыма бяз сталага і непасрэднага карыстаньня Літоўскай мэтрыкай... зьезд лічыць неабходным як найхутчэй перавесьці архіўны фонд Мэтрыкі Літоўскаеў БССР, на што ёсьць прынцыповая згода належных устаноў РСФСР»206.
У рэзалюцыі аб вяртаньні іншых архіўных фондаў было выстаўлена патрабаваньне аб вяртаньні ў Беларусь былых Віленскага і Віцебскага архіваў, беларускіх архіўных збораў з былога расейскага
205 Савецкая Беларусь. 24 студзеня 1926.
206 Наш край. 1926. №1. С. 58.
Архіву земляробства і землебудаўніцтва, з былога архіву Галоўнага вайсковага штабу, зь Ленінградзкай публічнай бібліятэкі, са збораў былога Міністэрства замежных справаў і зь іншых установаў.
У той час паміж урадамі СССР і Польшчы вяліся перамовы аб абмене архіўнымі фондамі, і існавала рэальная пагроза, што шмат якія каштоўныя для Беларусі архіўныя матэрыялы трапяць за мяжу. Таму ў гэтай рэзалюцыі ўтрымлівалася і наступнае патрабаваньне:
«... У дэлегацыі паміж Польшчаю і СССР, якая разглядае пытаньне аб рэдукцыі архіваў, няма прадстаўніка БССРу той час, як мае свайго прадстаўніка УССР, і выходзячы з патрэбы адстойваньня там інтарэсаў БССР, зьезд просіць Уладу БССР падняць пытаньне аб прызначэньні ў гэтую дэлегацыю прадстаўніка БССР»207.
У рэзалюцыях аб вяртаньні музэйных і бібліятэчных збораў называліся зусім канкрэтныя прадметы і калекцыі, дакладныя месцы іх знаходжаньня і падкрэсьлівалася, што гэта толькі прыклады — маўляў, сама праблема значна шырэйшая:
«Зьездлічыць патрэбным падняць перад Урадам пытаньне абузвароце ў Музэі БССР прадметаў археалёгіі і мастацтва, якія вывезены ў розныя часы за межы Беларусі і знаходзяцца ў музэях РСФСР, як напрыклад:
а) у Смаленскім музэі — 25 карцін з Горак, б) у Маскве — куфар з срэбрам і шкатулка з дыямэнтамі (брыльлянтамі), эвакуаваныя зь Менскага музэю,
207 Тамсама.
в) з Ульлянінску — часткі музэйных рэчаў беларускага гісторыка Жыркевіча...»208
Тое самае і ў справе вяртаньня бібліятэчных збораў:
«Прасіць Інбелкульт зьвярнуцца да Ўраду па пытаньні аб звароце ў БССР бібліятэк, вывезеных зь Беларусі ў розныя часы, як, напрыклад:
а) бібліятэка Храбтовіча, якая вывезена з Шчорсаў у Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1922 г., б) бібліятэка б. Полацкае вуніяцкае сэмінарыі, якая ў 1900 г. была вывезена зь Віцебску ў Кіеўскую духоўную акадэмію, в) бібліятэка па беларусазнаўству пры Музэі Каладзеева 1812 г. у Маскоўскім гістарычным музэі...»209
А ў рэзалюцыі аб ахове старажытнасьцяў гісторыі і мастацтва ўтрымлівалася ўжо знаёмае нам патрабаваньне прыняць спэцыяльны закон аб крымінальнай адказнасьці за разбурэньне або пашкоджаньне помнікаў даўніны:
«Прасіць прэзыдыюм Інбелкульту і Гіст.-арх. камісію апрацаваць спэцыяльны законапраект аб старажытных помніках гісторыі і мастацтва Беларусі і правясьці ў самым хуткім часе праз заканадаўчыя ўстановы БССР»210.
У 1927 годзе ў БССР ужо існаваў Закон аб парадку аховы помнікаў старажытнасьці, мастацтва і прыроды, аднак у рэальным жыцьці за разбурэньне або пашкоджаньне помнікаў гісторыі і культуры ў Беларусі ніхто тады пакараны ня быў.
208 Тамсама. С. 59.
209 Тамсама.
210 Тамсама.
Тут, аднак, зьвяртае на сябе ўвагу іншая акалічнасьць — чаму пры наяўнасьці ў Інбелкульце Камісіі аховы помнікаў зьезд археолягаў просіць прэзыдыюм Інбелкульту і яго Гісторыка-археалягічную камісію распрацаваць і дамагчыся прыняцьця закону аб ахове помнікаў гісторыі і мастацтва і аб крымінальнай адказнасьці за іх пашкоджаньне?
Справа ў тым, што на той час — студзень 1926 году — дзейнасьць Камісіі аховы помнікаў была ўжо некалькі месяцаў фактычна паралізаваная, a яе кіраўнік С. Кацэнбоген у канцы лістапада 1925 году нечакана пакінуў Беларусь.
Загадкавы ад'езд Саламона Кацэнбогена. Сьлед ГПУ
Актыўнасьць Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту вясной 1925 году і яе настойлівыя намаганьні прыцягнуць да судовай адказнасьці вінаватых у зьнішчэньні або пашкоджаньні помнікаў старажытнасьці сталі, фактычна, апагеем у дзейнасьці камісіі і, верагодна, прыцягнулі ўвагу да яе рэспубліканскага кіраўніцтва.
Старшыня камісіі прафэсар Саламон Кацэнбоген, паводле сваёй асноўнай працы, быў намесьнікам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. I вось якраз 4 чэрвеня 1925 году Бюро ЦК КП(б)Б разглядае даклад праўленьня БДУ, зь якім выступае намесьнік рэктара С. Кацэнбоген. Гэта было плянавае мерапрыемства, матэрыялы да якога рыхтаваліся яшчэ ўтраўні. Сярод падрыхтаваных
да пасяджэньня дакумэнтаў быў праект пастановы аб працы БДУ. I вось 4 чэрвеня Бюро ЦК прымае той праект практычна бязь зьменаў. Членам Бюро ЦК праца праўленьня БДУ, а значыць і даклад С. Кацэнбогена, не спадабаліся:
«2) Прйзнать настоятельно необходймымукомплектованйе БГУмарксйстскймй сйламй no обіцественным кафедрам й поручйть АПО прйнять меры кэтому. 3) Поручйть Главпрофобру совместно с Комфракцйей правленйя БГУ пересмотреть состав беспартййных профессоров й преподавателей no обіцественным кафедрам й внестй предложенйя на секретарйат об удаленйй от преподаванйя лйц явно враждебных коммунйзму й марксйстской йдеологйй. Срок предоставленйя предложенйй — 15 августа»21'.
Гэта быў трывожны сыгнал, бо фраза «прмзнать настоятельно необходнмым укомплектованне БГУ маркснстскнмм снламн по обіцественным кафедрам» у пастанове Бюро ЦК непасрэдна сьведчыла пра незадавальненьне самім Кацэнбогенам і яго дзейнасьцю — менавіта ён у той час займаў і пасаду дэкана факультэту грамадзкіх навук БДУ
Празь пяць дзён, 9 чэрвеня, С. Кацэнбоген бярэ ўдзел у пасяджэньні Камісіі аховы помнікаў, на якім разглядаецца складзены Міколам Шчакаціхіным у Полацку акт аб разбурэньні помнікаў XII стагодзьдзя. 15 траўня, як памятаем, камісія патрабавала суду над вінаватымі, але 9 чэрвеня ў пастанове згадак пра чыюсьці адказнасьць ужо няма — вырашана толькі даслаць запыт у Полацкі акруговы выканкам
211 НАРБ, ф. 4, воп. 1, спр. 2002, арк. 5.
наконт прызначэньня адказных за ахову бельчыцкіх храмаў, іх рамонт і кансэрвацыю.
У той самы дзень, 9 чэрвеня, Бюро ЦК КП(б)Б зноў вяртаецца да сытуацыі ў БДУ і нечакана вырашае ўзмацніць яго кіраўніцтва другім намесьнікам рэктара. Шараговым — 14-м — пытаньнем пасяджэньня Бюро ў той дзень было ўнесена такое: «О работе тов. Слоннма». У пастанове па гэтым пытаньні запісалі:
«I) Отменйть прежнее решенйе Бюро ЦК о работе тов. Слонйма в кустарной кооперацйй. II) Утвердйть тов. Слонйма членом правленйя БГУ, вторымзаместйтелемректора БГУ, прйзнавая основной практйческой работой тов. Слоннма эту работу no БГУ»212.
У выніку 29 чэрвеня 1925 году Наркамасьветы БССР зацьвердзіў праўленьне БДУ на 1925/26 навучальны год у наступным складзе:
«1. Пічэта Ўладзімір Іванаў —рэктар. 2. Кацэнбоген Саламон Захараў — нам. рэк-ра па акадэмічнай частцы. 3. Загадчык рабфакаў Слонім Самуіл, намесьнік рэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы. 4. Проф. Шчапоцьеў Аляксандр — сябра праўленьня. 5. Студэнт Лапотка Ігнат — сябра праўленьня»213.
Такая пазыцыя партыйнага кіраўніцтва Беларусі, відаць, насьцярожыла прафэсара Кацэнбогена, і ён пачынае памалу дыстанцыявацца ад дзейнасьці Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту (чытай «нацыяналістаў») і болын канцэнтруецца на працы ў БДУ.