Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
158 Цэнтральны навуковы архіў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНА НАНБ), ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 3.
кіраўніком камісіі працаваў прафэсарам і прарэктарам БДУ. Кацэнбоген быў вельмі актыўны ў справе зьбіраньня помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, у прыватнасьці турбаваў (і нэрваваў) адпаведныя органы РСФСР, патрабуючы вяртаньня ў Беларусь вывезеных у царскія часы культурных каштоўнасьцяў. У 1924 годзе Кацэнбоген разам з прафэсарам М. Доўнар-Запольскім стварыўу БДУ Музэй першабытнай гісторыі. Для гэтага ён езьдзіў у Ленінград і прывёз з Эрмітажу
«па сутнасьці, цэлы гістарычны музэй — 350 экспанатаў, якія адлюстроўвалі рэлігію Эгіпту і народаў Усходу, а з Акадэміі навук — матэрыялы па археалёгіі Беларусі»'59.
Навуковы сакратар Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту Ісак Сербаў (1871-1943) таксама «паходзіў» зь ліку супрацоўнікаў Народнага камісарыяту асьветы. Працуючы ў 1919-1921 гадах яшчэ ў Магілёўскім і Гомельскім губэрнскіх аддзелах народнай асьветы, актыўна ўдзельнічаў у справе зьбіраньня і аховы помнікаў гісторыі і культуры160. Усё жыцьцё займаўся беларускай этнаграфіяй, сабраў вялікія калекцыі беларускага народнага адзеньня, выдаў альбом «Беларускае народнае мастацтва», у 1925 годзе праводзіў археалягічныя раскопкі ў Менску і ваколіцах. На момант прызначэньня навуковым сакратаром камісіі працаваў загадчыкам катэдры этнаграфіі БДУ
159 Яноўскі А. Замежныя камандзіроўкі гісторыкаў БДУ: творчыя здабыткі і зломы лёсаў. — http://www.hist.bsu.by/bel/ nauka/konf/75%201et/konference/yanovsky.htm
160 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Менск, 1987. Т. 4. С. 708.
Намесьнік старшыні Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту Міхайла Грамыка (1885-1969) — вядомы беларускі паэт, драматург і навуковец, правадзейны член Інбелкульту з моманту заснаваньня ў 1922 годзе. Грамыка быў арыштаваны ў 1930 годзе. Аўтар шматлікіх мастацкіх кніг і падручнікаў па геаграфіі і прыродазнаўстве. У Інбелкульце ўваходзіўу склад яшчэ трох сэкцыяў — прыродазнаўчай, літаратурнай і мастацкай161.
Камісія аховы помнікаў Інбелкульту пераняла функцыі Навукова-экспэртнай камісіі Наркамасьветы, якая ў сувязі з гэтым была ліквідаваная162.
Членамі Камісіі аховы помнікаў, якія бралі актыўны ўдзел у яе працы, былі М. Азбукін, М. Доўнар-Запольскі, В. Дружчыц, Я. Дыла, М. Мялешка, А. Палеес, А. Паноў, А. Смоліч, Сокалаў (імя выявіць не ўдалося), А. Сьцепуржынскі, П. Харламповіч, М. Шчакаціхін і іншыя. Але сярод усіх вялікай актыўнасьцю, энэргіяй і адданасьцю справе вылучаўся Мікола Шчакаціхін. Ён і адыграў адну з ключавых роляў у падзеях вакол камісіі, якія неўзабаве разгорнуцца і неўзабаве ж згорнуцца — актыўнай працы на долю камісіі выпала ўсяго тры з паловай месяцы.
161 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 4.
162 Вяргей В. С. Краязнаўства // Памяць: Мінск. Гісторыка-дакумэнтальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. Т. 3. С. 208.
Камісія бярэ ініцыятыву
Пасьля зацьвярджэньня 7 лютага 1925 году прэзыдыюмам Інбелкульту складу камісіі пачалася падрыхтоўчая праца — трэба было распрацаваць правілы і статут, акрэсьліць кірункі дзейнасьці, паўнамоцтвы, правы і абавязкі супрацоўнікаў.
У першыя месяцы камісія мела ад Ігнатоўскага фактычны карт-блянш — усе яе пастановы і рашэньні аўтаматычна прымаліся і зацьвярджаліся прэзыдыюмам. Ужо 21 лютага прэзыдыюм заслухаў I. Сербава з папярэдняй інфармацыяй аб плянах камісіі, ухваліў іх і даручыў склікаць першае пасяджэньне камісіі163.
Першае пасяджэньне камісіі ў складзе С. Кацэнбогена, М. Грамыкі і I. Сербава адбылося 26 лютага і было прысьвечанае тром пытаньням:
1. разгляду і зацьвярджэньню Правішлаў аб Камісіі аховы помнікаў;
2. пераемнасьці ў працы з Цэнтральнай навукова-экспэртнай камісіяй Наркамасьсветы, якая раней займалася справай аховы помнікаў, і атрыманьні ад яе ўсіх дакумэнтаў;
3. зацьвярджэньню пляну работы164.
Даклады па ўсіх трох пытаньнях зрабіў I. Сербаў. Ён прадставіў напісаны ім рукапісны варыянт правілаў аб дзейнасьці камісіі, які выклікаў спрэчкі. Як запісана ў пратаколе:
«т. Грамыка зьвярнуўувагу на тое, што правілы пашыраюць паўнамоцтвы камісіі па аддзелу самай
163 ЦНА НАНБ, ф. 67, воп. 1, спр. 9, арк. 10.
164 Тамсама, арк. 71.
аховы помнікаў, што па яго думках для камісіі досыць было 6 працы па выяўленьню, падрахунку і рэгістрацыі помнікаў і адначасна клапаціцца аб забароне помнікаў ад іх зьнішчэньня»165.
3 Грамыкам катэгарычна не згадзіўся старшыня камісіі С. Кацэнбоген — ён цалкам падтрымаў прапанаваныя Сербавым шырокія паўнамоцтвы камісіі, у выніку чаго правілы былі зацьверджаныя166.
Паводлеўхваленага варыянту, камісія сапраўды набывала статус афіцыйнага кіраўнічага органу БССР у сваёй галіне. Былі ў правілах пункты, якія павінны былі адразу выклікаць насьцярогу і процідзеяньне ГПУ — напрыклад, паўнамоцтвы камісіі шукаць і вяртаць з-за мяжы вывезеныя раней зь Беларусі помнікі.
У разьдзеле I правілаў пад назвай «Мэты і задачы камісіі» было сказана:
«Камісія мае сваёй мэтай — выяўленьне помнікаў гісторыі і старажытнасьці, культуры і прыроды на тэрыторыі БССР. Камісія вядзе падрахунак і рэгістрацыю выяўленых помнікаў. Камісія ведае аховай помнікаў і забараняе іх ад руйнаваньня і зьнішчэньня. Яна ж вядзе выяўленьне і падрахунак помнікаў беларускай культуры, якія вывезеныя ці эвакуіраваныя за межы Беларусі»167.
Паводле разьдзелу II «Правы і абавязкі», камісія брала на сябе вельмі шырокія паўнамоцтвы. Вось некаторыя з тых пунктаў паводле рукапісу Сербава:
165 Тамсама.
166 Тамсама.
167 Тамсама, арк. 29.
«1. Камісія вядзе прапаганду па выяўленьню і ахове помнікаў праз друк і грамадзкія арганізацыі. 2. Яна выдае і распаўсюджвае літаратуру па гэтаму пытаньню. 3. Арганізуе паказальныя выстаўкі і музэі... 5. Знараджае экскурсіі і экспэдыцыі па выяўленьню і вызначэньню помнікаў, па згодніцтву з адпавядаючымі камісіямі Інбелкульту... 7. Зьбірае матэрыялы, вывучае іх і выпускае свае друкарскія труды пад агульнайрэдакцыяй Інбелкульту. 8. Арганізуе музэехранілішча, заказьнікі і запаведнікі. 9. Вядзе сьпісы ўсім помнікам, якія знаходзяцца ў музэехранілішчах і ў падрахунках камісіі... 11. Камісія сочыць за выкананьнем законаў па ахове помнікаў. 12. Яна ж састаўляе пляны і каштарысы па ахове помнікаў і праводзіць гэтыя пляны ў жыцьцё...»16*
Як бачым, камісія мелася стаць навукова-адміністрацыйным органам у справе аховы помнікаў. Яна брала на сябе арганізацыю музэяў і кіраваньне музэйнай справай, арганізацыю выставаў, экскурсійную справу, правядзеньне навуковых экспэдыцый і дасьледаваньняў, стварэньне сеткі карэспандэнтаў-інспэктараў на месцах, шырокую выдавецкую дзейнасьць і прапаганду помнікаў у друку і нават фінансаваньне ахоўных і рэстаўрацыйных мерапрыемстваў.
Ухвалены праект правілаў прадугледжваў, што камісія будзе мець прэзыдыюм і сакратарыят, што ў пасяджэньнях будуць браць удзел і мець права голасу члены Інбелкульту, якія працуюць у галіне аховы помнікаў, а таксама спэцыяльна запрошаныя
168 Тамсама, арк. 29-29 аб.
зацікаўленыя чыноўнікі і экспэрты, якія таксама будуць мець права голасу ў пытаньнях, якія іх датычаць. Зьбірацца, паводле правілаў, камісія мелася адзін раз на месяц. Але якраз гэты пункт выкананы ня быў — арганізатары стараліся праводзіць пасяджэньні кожны тыдзень, але гэта ім не заўсёды ўдавалася. За першыя тры з паловай месяцы сваёй працы камісія сабралася 9 разоў.
Прэзыдыюм Інбелкульту сваімі пастановамі ад 5 сакавіка і 15 красавіка поўнасьцю зацьвердзіў пратакол першага сходу Камісіі аховы помнікаў і ўхваленыя ёй правілы169. Прэзыдыюм таксама запрапанаваў Народнаму камісарыяту асьветы скасаваць у сваім складзе Навукова-экспэртную камісію аховы помнікаў і перадаць усе яе дакумэнты і сабраныя матэрыялы Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту.
Камісія такім чынам набыла афіцыйны статус, які першыя месяцы няўхільна датрымліваўся. Дакумэнты сьведчаць, што камісія, напрыклад, узяла пад свой адміністрацыйны кантроль Беларускі дзяржаўны музэй, і ў яе сходах як правадзейны член камісіі браў удзел дырэктар музэю Павал Харламповіч170. Ужо ў сакавіку камісія пастанавіла:
«Прызнаць неабходным злажыць: а) Палажэньне аб Дзяржаўным Музэі, б) агульны плян яго разьмяшчэньня па аддзелах і сэкцыях, в) плян ягоработы на бягучы год, г) каштарысы на яго абарудаваньне і апэрацыйныя работы, а таксама і падрабязговае тлумачэньне па кожнаму параграфу каштарысных
169 Тамсама, арк. 25 аб.; 70.
170 Тамсама, арк. 74.
расходаў. Зложаныя т. Харламповічам каштарысы прызнаць здавальняючымі»171.
Зьбіралася Камісія аховы помнікаў на свае пасяджэньні ў будынку Інбелкульту на вуліцы Рэвалюцыйнай кожны чацьвер а 19-й гадзіне.
У цэнтры ўвагі Інбелкульту — Стары Менск
Другое пасяджэньне Камісіі аховы помнікаў адбылося ўжо праз тыдзень пасьля першага — 5 сакавіка 1925 году. Удзельнікі канстатавалі, што ў БССР
«помнікі матэрыяльнай культуры і мастацтва без належнай аховы псуюцца і руйнуюцца: трэба тэрмінова ўстанавіць ахову гэтых помнікаў»172.
А пастанова гэтага, фактычна, першага працоўнага сходу камісіі стала знамянальнай і пацьвердзіла галоўны клопат нацыянальных дзеячоў Беларусі яшчэ з часоў БНР:
«Пакуль разьвернецца работа на мясцох, трэба ўзяць на ўчот усе помнікі ў Менску, для чаго запрасіць на чарговае пасяджэньне камісіі т.т. Сакалова і Сьцепуржынскага, абгледзіць зь імі ўсе мясцовыя помнікі і ўзяць іх на ўчот, а таксама устанавіць іх ахову»т.
171 Тамсама.
172 Тамсама, арк. 60.
173 Тамсама. Алесь Сьцепуржынскі быў кіраўніком Менскага акруговага таварыства краязнаўства. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што і «т. Сакалоў» быў калегам Сьцепуржынскага.
У пратаколе гаварылася, што выявіць менскія помнікі можна па
«работам т.т. Сакалова і Сьцепуржынскага, якія працуюць па вывучэньню Менску»т.
Камісія вырашыла на ўжо выяўленыя менскія помнікі, якія
«маюць вялікую культурную каштоўнасьць, але ж без аховы могуць зруйнавацца»,
скласьці
«каштарысы і паклапаціцца аб выпуску матэрыяльных сродкаў»175.
Сходы працаўнікоў і афіцыйныя пасяджэньні камісіі, як ужо было сказана, адбываліся ў будынку Інбелкульту на вуліцы Рэвалюцыйнай (Койданаўскай). Седзячы і ходзячы за два крокі ад гістарычнай Нямігі, Замчышча і ўсяго Старога гораду зь яго вузкімі вулкамі, цяжка было не клапаціцца аб ім.