• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    у Менску», 26 і 27 лістапада з працягам — «Стары Менск у беларускіх успамінах». Гэта сьведчыць пра невыпадковы характар сэрыі публікацыяў пра Менск. Яны меліся прыцягнуць увагу палітыкаў і беларускага грамадзтва да менскай гісторыі і гістарычнага значэньня Старога гораду.
    Можна зрабіць выснову, што Язэп Лёсік, Рамуальд Зямкевіч і іх калегі, зьвязваючы вялікія надзеі з новай сэсіяй Рады БНР і з аптымізмам гледзячы ў будучыню, выбіралі сядзібу для будучых урадавыхустановаўнезалежнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Таму нарыс Рамуальда Зямкевіча «Стары замак у Менску» і стаў ключавой публікацыяй «Беларусі» у гэтай справе. Пералічыўшы аргумэнты, якія, на яго думку, абгрунтоўвалі важнае гістарычнае значэньне «сэрца Беларусі, найстарога Менску» і менскага замку як ся дзібы каралёў і вялікіх князёў літоўскіх, дзе рабіліся агляды войскаў перад вырашальнымі перамогамі, у тым ліку і перад гістарычнай бітвай пад Воршай у 1514 годзе, Рамуальд Зямкевіч заканчвае свой тэкст прапановай пабудаваць на менскім Замчышчы сядзібу Ўраду і Сойму Беларускай Народнай Рэспублікі:
    «Замковая гара ў Менску... дзякуючы яе гістарычна-археалягічнаму значэньню, павінна быць выкарыстана пад будову новага замчышча для устаноў Беларускага Гаспадарства, прычым археалёгі і архітэктары павінны папрацаваць як пры раскопках, так і пры новай будове, каб асталася яна памяткай для будучых пакаленьняў»116.
    116 Беларусь. 15 лістапада 1919.
    Вось так нарадзілася гэтая ідэя.
    Сьлед ад таго грамадзкага інтарэсу да Замчышча застаўся ў беларускім мастацтве. Адным з тых, хто відавочна захапіўся ідэяй Рамуальда Зямкевіча, быў выдатны беларускі мастак Язэп Драздовіч. У той час нацыянальнага ўздыму (1919-1920) ён таксама знаходзіўся ў Менску — працаваў мастаком-дэкаратарам у «Беларускай хатцы» і Беларускім дзяржаўным тэатры, супрацоўнічаў зь літаратурнымі і асьветнымі выдавецтвамі як мастак-ілюстратар, выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі. А ў кароткія вольныя хвіліны Драздовіч таксама блукаў па Старым горадзе і, натуральна, маляваў Вось тыя яго малюнкі з пачатку 1920 году і засталіся найлепшым доказам уплыву ідэі Рамуальда Зямкевіча на тагачасных беларускіх дзеячоў.
    Магчыма, Верхні горад у архітэктурна-мастацкім сэнсе ў тыя часы быў непараўнана больш цікавы і прывабны для мастакоў, чым Замчышча. Квадратны рэнэсансны рынкавы пляц зь пяцьцю храмамі, шасьцю кляштарамі і езуіцкай вежай з гадзіньнікам — непараўнана больш плённая і прывабная для маляваньня натура, чым занядбаная, парослая бадыльлем гара над Сьвіслаччу з напаўразбуранымі руінамі, неахайнымі, даўно не рамантаванымі двух-трохпавярховымі дамамі на вузкіх вуліцах і амаль вясковымі агародамі.
    I тым ня менш Драздовіч у пачатку 1920 году стварае толькі адзін малюнак Высокага места і пяць малюнкаў Замкавай гары і яе ваколіцаў. Да гэтага трэба дадаць яшчэ дзьве яго рэканструкцыі крывіцкіх «гарадцоў», у якіх пазнаюцца Менскі за-
    мак ХІ-ХІІ стагодзьдзяў і яго брама, а таксама два фатаздымкі, дзе Драздовіч зьняты пад Замкавай гарой — ля вусьця Нямігі і на беразе Сьвіслачы ў атачэньні прачак і дзяцей. Агулам каля дзясятка выяваў Замкавай гары117. Таксама ў яго архіве захаваўся здымак, на якім мастак стаіць ля вытоку Нямігі.
    Калі да гэтага дадаць імя чалавека, які ў чэрвені 1920 году здымаў Драздовіча ў Старым горадзе — a гэта славуты беларускі фатограф Леў Дашкевіч, які ў сярэдзіне 20-х гадоў на замову Інбелкульту будзе здымаць гістарычныя помнікі Менску — то карціна тагачаснага зацікаўленьня даўніной паўстае перад намі яшчэ больш аб емна.
    Гэтак міжволі Язэп Драздовіч пакінуў яскравае мастацкае сьведчаньне захапленьня ідэяй Рамуальда Зямкевіча стварыць на менскім Замчышчы сядзібу Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі і Сойму БНР. Рэчаіснасьць ужо зімой і вясной 1920 году паказала, што хутка тыя надзеі спраўдзіцца не маглі.
    Тым ня менш Язэп Лёсік ад прапаганды Старога Менску не адступаў. Рэдагаваная ім «Беларусь» і ў 1920 годзе перадрукоўвала некаторыя зь лістападаўскіх тэкстаў Зямкевіча, а таксама прысьвячала новыя публікацыі менскай гісторыі і архітэктуры, прыцягваючы ўвагу чытачоў да старажытнасьці і значнасьці патэнцыйнай сталіцы БНР.
    Каштоўнасьць гістарычнага Менску стала тады агульным месцам і трапляла нават у адозвы. За месяц да прыходу ў Менск бальшавікоў улетку 1920
    117 Гл.: Язэп Драздовіч. Альбом-манаграфія. Менск, 2002.
    году газэта «Беларусь», друкуючы ўлёткі з заклікам да добраахвотнікаў уступаць у Беларускае войска і прыходзіць на прызыўныя пункты Беларускай вайсковай камісіі, пісала:
    «Грамадзяне Беларусі!
    Варожая навала, што пагражала нашаму старому Менску, адбіта дзякуючы адвазе і ахвярам польскага войска. Але ня кінулі маскоўскія тыраны каваць путы на нашую волю, на волю Беларусі. Зьбіраюць яны з усяго сьвету дзікіх, ахвочых да рабунку людзей і пасылаюць катаваць нашую Бацькаўшчыну. Гараць вёскі і месты, тысячы братоў нашых паўцякалі з-пад родных стрэх. Такая ж доля чакае і ўсіх нас. Хто ж павінен бараніць нас, як ня мы самі, як ня нашае войска, беларускае войска! Устаньма ж на абарону радзімага краю! Пад штандар Пагоні ў беларускае войска! Хто дужы і малады — да зброіі»11*
    Як бачым, нават у адозьве да мабілізацыі перад сьмяротнай небясьпекай рэдактар Лёсік з гонарам падкрэсьлівае — «нашаму старому Менску», г. зн. разуменьне каштоўнасьці тагачаснага архітэктурна-гістарычнага аблічча Менску і яго значнасьці для Беларусі было поўнае і абсалютнае.
    Падчас адыходу палякаў зь Менску 11 ліпеня 1920 году на Замчышчы здарыўся вялікі пажар, многія дамы былі моцна пашкоджаныя, пацярпела і самая старая забудова на вуліцы Стара-Мясьніцкай. У горадзе хадзілі чуткі, што Замчышча наўмысна падпалілі польскія легіянэры, каб схаваць сьляды габрэйскага пагрому.
    118 Беларусь. 28 траўня 1920.
    Адным з тых, хто зацікаўленьне Язэпа Драздовіча Старым Менскам падзяляў, можа быць Янка Купала. У той час яны вельмі блізка супрацоўнічалі. У 1920-1922 гадах Янка Купала быў рэдактарам менскага часопісу «Вольны сьцяг», а Язэп Драздовічу 1920-1921 гадахпрацаваўу гэтым выданьні мастаком-афарічіцелем.
    Можна толькі здагадвацца, пра што гаварылі абодва творцы падчас працы над нумарамі часопісу, але тэма Старога Менску ў гэтых размовах павінна была прысутнічаць. Бо мы дакладна ведаем, што пазьней, у 20-я гады, паводле ўспамінаў старажылаў, Янка Купала і Якуб Колас часта гулялі па вузкіх і крывых вулках Замчышча або стаялі над стромым замкавым схілам да Сьвіслачы. Некаторыя зь мясцовых жыхароў іх пазнавалі і прыязна віталіся. Восьякпра гэта згадаў у сваёй мэмуарнай аповесьці габрэйскі пісьменьнік і журналіст Аркадзь Капілаў, які нарадзіўся і вырас на вуліцы Замкавай:
    «Потом йсчезлй улйцы, город пережйл катастрофу. Но нйкого, увы, она не потрясла: было — не было... Обйдно. Потому что Замчшце — праматерь Мйнска, его йсторйя. Уже одно то, что сюда заходйлй, гуляя no набережной Свйслочй, Янка Купала й Якуб Колас, наполняет гордостью сердце...
    — Тот, что с палкой, —Янка Купала, — охотно об'ьяснял я всем, кто с почтенйем смотрел на этйх незнакомых Замчшцу людей. — А рядом с hum Якуб Колас.. .»119
    Якуба Коласа ў 1919-1920 гадах у Менску не было, і відавочна, што Купала вадзіў яго на Замкавую
    119 Капмлов А. Замковая 2/7. Менск, 1995. С. 7.
    гару, каб паказаць старыя муры і расказаць пра рамантычны ўздым тых часоў і наіўныя спадзяваньні займець сваю незалежную дзяржаву. Сам ён пра тыя няспраўджаныя надзеі пазьней напісаў:
    «Калі бальшавікі ўцяклі зь Менску, а палякі ўвайшлі, то беларусы з аблягчэньнем уздыхнулі. Начальніка Польскай дзяржавы віталі шчыра і спадзяваліся, што справа незалежнасьці Беларусі цяпер стане на цьвёрдым грунце... У Менску тады закіпела праца. Арганізаваўся Беларускі нацыянальны камітэт, пачала выходзіць штодзённая беларуская газэта, a 12 лістапада была адкрыта сэсія Рады БНР. Здавалася, што ўсё пойдзе добра...»120
    Відавочна што прагулкі з Коласам на Замчышча сталі водгульлем тых Купалавых няспраўджаных надзеяў, а для нас яны засталіся доказам, што прапаганда Старога горадуў 1918-1920 гадахсапраўды знайшла водгук у душах беларускіх інтэлектуалаў.
    Падзеі 20-х гадоў XX стагодзьдзя паказалі, што ідэя «старога беларускага работніка»121 Рамуальда Зямкевіча пабудаваць на Замкавай гары ў былым менскім замку сядзібу для дзяржаўных установаў Беларускай Народнай Рэспублікі і яе падтрымка ў колах беларускай палітычнай і культурнай эліты забытыя не былі122.
    120 Купала Я. Справа незалежнасьці Беларусі за мінулы год // Жыве Беларусь: Вершы, артыкулы. Менск, 1993. С. 344.
    121 Так Зямкевіча называў апошні прэм’ер-міністар БНР Аляксандар Цьвікевіч. Гл.: Западнорусснзм. С. 140.
    122 А. Чарнякевіч і А. Пашкевіч у артыкуле «Псіхалогія здрады: беларускі нац. рух вачыма канфідэнта II аддзела польскага Ген. штаба» (АРХЭ. 2005. №6) паказалі, што ў 1922 г. Зямкевіч стаў агентам дэфэнзывы. На маю думку, той этап яго жыцьця не перакрэсьлівае папярэдні.
    Частка III
    Інбелкульт і Стары горад
    Стары горад паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі
    Адчуць менскую атмасфэру 1918 году, у тым ліку і атмасфэру Старога гораду, можа дапамагчы тагачасны друк. Вось як апісваў Менск у лютым 1918 году, г. зн. адразу пасьля прыходу ў горад нямецкіх войскаў, ваенны карэспандэнт газэты «Berliner Tagesblatt» обэр-лейтэнант Гофман:
    «Вось доўгачаканы Менск — конка, дрожкі ў вялікай колькасьці, прыгожы чыгуначны вакзал, алежгэтаяшчэ прадмесьце. Высокія званіцы цэркваў ды іншыя камяніцы абяцаюць большае. Ходнікі цэмэнтаваныя, радзей драўляныя, вялікія крамы й прадстаўнічыя будынкі. Словам — вялікі горад. Нават прыбіральшчыкі вуліцаў за працай, і яны зьявіліся паводле загаду нямецкіхуладаў? He — яны даўно знаходзяцца на службе ў тутэйшых гаспадароў, таксама як і вазакі, што звозяць сколаты лёд. Вуліцы чысьцюткія, і насельніцтва сустрэла нас ветліва. Жыхары добра апранутыя... Паміж прыстойнай публікі шмат галаварэзаў, што туляюцца па горадзеў паўвайсковай вопратцы: кіргізы, татары, расейцы — людзі, якім няма чаго губляць. Нямецкія ўлады чакае немалая праца»т.
    123 Ляхоўскі У., Раманава I. Паўсядзённае жыцьцё Менску ў 1918-1938 гадах: дакумэнтальныя сьведчаньні й ўспаміны // Спадчына. 2003. №2-3.