• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    У 1929 годзе для «пашырэньня» самай вузкай менскай вуліцы — былой Кацярынінскай, была зьнесеная архітэктурная дамінанта Школьнага два-
    149 Рабочмй. 20 сьнежня 1936.
    ра зь вялікім круглым купалам — бэс-мэдрэш пахавальнага брацтва «Шывэ круім» — і шэраг іншых старых камяніцаў на Школьнай і Кацярынінскай вуліцах, а таксама на Нізкім рынку.
    У 1936 годзе ў Верхнім горадзе выбухамі дынаміту зьнішчылі гатычна-рэнэсансную Сьвятадухаўскую царкву кляштару базыльянак, двойчы ўХІХ стагодзьдзі перабудаваную на праваслаўную катэдру ў псэўдарускім стылі.
    Інбелкульт пераймае справу аховы помнікаў
    У 20-я гады гістарызм БНР ня зьнік, бо заставаліся ўдзельнікі тых падзеяў — яго носьбіты. Натуральна, што засталіся і ідэі, якія прапагандавала газэта «Беларусь» і яе аўтары, у тым ліку Рамуальд Зямкевіч. У 20-я гады ў БССР гэтыя ідэі атрымалі сваё далейшае і нечаканае разьвіцьцё.
    Першую і галоўную сваю ўвагу адразу пасьля стварэньня ў 1922 годзе Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) зьвярнуў на беларускую навуковую тэрміналёгію. А неўзабаве, пасьля пераходу туды з Наркамасьветы Ўсевалада Ігнатоўскага ў пачатку 1925 году, Інбелкульт пачаў актыўныя захады для захаваньня гістарычнай спадчыны Менску і іншых рэгіёнаў невялікай на той час рэспублікі. Найлепшыя беларускія навукоўцы пачалі пісаць пра гісторыю сталіцы і пра памяткі яе старажытнасьці.
    Усевалад Ігнатоўскі — адно з ключавых імёнаў той пары. У часы БНР увагу да помнікаў менскай
    даўніны праяўлялі выкладчыкі і студэнты Менскага Беларускага пэдагагічнага інстытуту, дырэктарам якога быў Ігнатоўскі. Фактычна, у інстытуце пад яго кіраўніцтвам паўлегальна дзейнічала забароненае палякамі Менскае таварыства гісторыі і старажытнасьці. 3 прыходам бальшавікоў у 1920 годзе Ігнатоўскі стаў народным камісарам земляробства і ў сьнежні таго самага году пры яго садзеяньні дзейнасьць Таварыства была адноўленая. Акаліўсьнежні 1921 году Ігнатоўскага прызначылі народным камісарам асьветы БССР, Менскае таварыства гісторыі і старажытнасьці пачало дзейнічаць фактычна пры Наркамасьветы.
    I вось што ў тым самым сьнежні 1921 году пісаў афіцыйны орган Наркамасьветы БССР часопіс «Вольны сьцяг» у артыкуле «Нашы старажытнасьці»:
    «Настаў час, калі трэба палажыць канец далейшаму дратаваньню сваіхродных скарбаў іўзяцца за іх ахову і навуковы разгляд і пачаць глядзець на гэту справу іншым поглядам, поглядам, які выклікае Ha­ma жыцьцё і культурная асаблівасьць нашага краю. Гэта справа да Беларускага нацыянальна-кулыпурнага адраджэньня мае такую вялікую значнасьць, што ніводная галіна нашай навукі ня можа ісьці ўперад, ня маючы пад сабой даведзенага гістарычнага грунту нашай прошласьці. Мы ведаем, як дорага цэняць за граніцай астаткі культуры сваіх прабацькоў, як прыгожа і беражліва трымаюцца там гэткія помнікі... Няўжо жмы, беларусы, стоячы поплеч з народамі высокай культуры, будзем і далей такняхаіць тое сваё дарагое, што робіць намгонар
    і спаву, няхаіць тое, без чаго мы ня можам ісьці да сьветлых дзён...»150
    Аўтарам гэтага артыкулу быў пісьменьнік і гісторык, пазьнейшы правадзейны член Інбелкульту Міхаіл Мялешка. Рэдактарам «Вольнага сьцягу» быў Янка Купала, першыя нумары афармляў Язэп Драздовіч — з гэтага зразумела, чаму выданьне так шмат увагі надавала помнікам гісторыі і культуры, у прыватнасьці, друкуючы фотаілюстрацыі краязнаўчага і культурна-гістарычнага характару.
    У 1923 годзе Менскае таварыства гісторыі і старажытнасьці налічвала каля 50 правадзейных членаў151. Адной са сваіх асноўных функцый таварыства лічыла ахову помнікаў. У 1922 годзе для прыцягненьня ў гэтую справу актывістаў на месцах таварыства пачало арганізацыю краязнаўчага руху і стварыла Часовае бюро краязнаўства152. Актыўнымі ўдзельнікамі і сябрамі праўленьня Менскага таварыства гісторыі і старажытнасьці былі У Ігнатоўскі, В. Дружчыц, М. Касьпяровіч, М. Мялешка і іншыя, каго мы пазьней убачым удзельнікамі справы папулярызацыі менскай даўніны і яе абароны. У 1924 годзе таварыства ў сувязі з разгортваньнем працы Інбелкульту спыніла свае пасяджэньні і ў 1925-м было распушчанае.
    Пасьля ўсталяваньня савецкай улады новыя гаспадары ўзяліся і за ахову помнікаў. Адразу пасьля рэвалюцыі і ў 20-я гады бальшавікі выдалі больш за 15 дэкрэтаў аб ахове помнікаў культуры і
    150 Вольны сьцяг. 25 сьнежня 1921. С. 37-38.
    151 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5.1999. С. 170.
    152 Вяргей В. С. Краязнаўства П Памяць: Мінск. Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. Т. 3. С. 208.
    мастацтва. Цяпер гісторыкам вядома, што помнікі культуры і мастацтва, найперш музэйныя каштоўнасьці, былі тады патрэбныя бальшавікам для продажу за мяжу — краіне не хапала валюты. Продаж нацыянальных каштоўнасьцяў працягваўся ў 20-я і 30-я гады.
    Пастановы цэнтральнага ўраду дубляваліся ў рэспубліках. 24 сьнежня 1924 году СНК БССР прыняў пастанову пра абавязковую рэгістрацыю і ахову помнікаў мастацтва, старажытнасьці, народнага побыту і прыроды. Першы сьпіс помнікаў культуры, якія падлягалі ахове дзяржавы, быў зацьверджаны пастановай СНК БССР 5 ліпеня 1926 году153. Пасьля Другой сусьветнай вайны была праведзеная перарэгістрацыя помнікаў, што зьберагліся. Адна такая перарэгістрацыя прайшла ў 1950 годзе, другая — у 1957-м.
    Менскае Замчышча было ўключанае ва ўсе тры гэтыя сьпісы як адзін з найважнейшых помнікаў гісторыі і археалёгіі Беларусі. Тым ня менш такі яго статус не перашкодзіў ужо ў год прызнаньня найкаштоўнейшым помнікам (1926) пачаць плянаваць яго знос, у 1956 годзе скапаць і зьнесьці, a ў 1957 годзе надаць былой тэрыторыі Замчышча статус помніка ўсесаюзнага значэньня.
    Але ў 1925 годзе да гэтага было яшчэ далёка. Тагачасныя беларускія дзеячы выкарыстоўвалі ўплыў і вагу Ўсевалада Ігнатоўскага ў камуністычным кіраўніцтве БССР як прыкрыцьцё для ажыцьцяўленьня найбольш важных плянаў і вырашэньня ўзьніклых праблем. Апрача іншых вы-
    153 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. С. 235.
    сокіх пасадаў, у 20-я гады Ігнатоўскі быў членам Прэзыдыюму ЦВК БССР і членам Бюро ЦК КП(б) Б. Няма сумневу, што ён быў гарачым і шчырым патрыётам, разумеў усе патрэбы Беларусі і па меры магчымасьці стараўся палагоджваць супярэчнасьці паміж бальшавікамі і нацыянальнымі беларускімі работнікамі.
    Напрыклад, калі ў 1922 годзе пасьля выхаду «Практычнай граматыкі беларускай мовы» бальшавіцкая газэта «Звезда» назвала падручнік контррэвалюцыйным, а яго аўтар Язэп Лёсік быў арыштаваны ГПУ, толькі заступніцтва Ігнатоўскага дазволіла Лёсіку выйсьці на волю — ён праседзеў у турме лістапад і сьнежань154.
    У сьнежні 1924 году намесьнік паўнамоцнага прадстаўніка ГПУ па Заходнім краі I. Апанскі пісаў у сакрэтнай дакладной запісцы на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б Крыніцкага:
    «... За последнее время большое чйсло прйбывает йз-за гранйцы белорусской йнтеллйгенцйй, всех сортов, всех профессйй. Между прочйм, этй йнтеллйгенты, попадая в ГПУ на допросах прй выясненйй йх лйчностей, очень твердо заявляют, что онй могут достать поручйтельство от ЧЕРВЯКОВА, ПГНАТОВСКОГО, КАМЛЮКА u др. М на вопрос: знают лй онй Вас, отвечают: мы думаем, что за нас поручатся, как за белоруссов... Бывают даже й такйе характерные случай, когда даются поручйтельстваза провокаторов й шпйонов. Доказательствомэтого служйт поручйтельство ЧЕРВЯКОВА й НГНАТОВСКОГО за гр-на ПЯТКЕВНЧА, высы-
    154 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. С. 360.
    лаемого согласно постановленйя Коллегйй ОГПУ в Концлагерь на 3 года...»155
    У 1923 годзе Саўнаркам Беларусі зацьвердзіў пры Наркамасьвеце БССР Навукова-экспэртную камісію, якая павінна была выяўляць на тэрыторыі Беларусі помнікі старажытнасьці, ставіць іх на ўлік і стварыць сыстэму аховы. Старшынём камісіі быў прызначаны старшыня Інбелкульту С. Некрашэвіч, членамі — I. Сербаў, П. Харламповіч і М. Мялешка. Наркамат асьветы пад кіраўніцтвам Усевалада Ігнатоўскага ажыцьцяўляў ахову помнікаў у БССР да 1925 году.
    У пачатку 1925 году ахова помнікаў была перададзеная створанаму на ініцыятыву таго самага Ігнатоўскага Інстытуту беларускай культуры. Прычым гэта была ня простая перадача функцыі — у сьнежні 1925 году наркам асьветы БССР Усевалад Ігнатоўскі замест накіраванага ў Ленінград на двухгадовую стажыроўку да акадэміка Я. Карскага Сьцяпана Некрашэвіча стаў старшынём Інбелкульту і старшынём яго прэзыдыюму156. Пры гэтым Ігнатоўскі да лютага 1926 году захаваў за сабой і пасаду народнага камісара асьветы БССР. Пераймаючы пасаду ў Інбелкульце, Ігнатоўскі перавёўтуды з Наркамасьветы і справу аховы помнікаў. Пры яго апякунстве захады па абароне помнікаў сталі набіраць новы тэмп і размах.
    У красавіку 1925 году газэты паведамілі, што «прн Рінстнтуте белорусской культуры учреждена
    155 НАРБ, ф. 4-п, воп. 1, спр. 1964, арк. 5. Правапіс і пунктуацыя арыгіналу захаваныя.
    156 Інстытут беларускай культуры. Менск, 1993. С. 15.
    комнссня по охране памятннков старнны, народной культуры н прнроды»157. Насамрэч усё адбылося значна раней.
    7 лютага 1925 году прэзыдыюм Інбелкульту ў складзе У. Ігнатоўскага (старшыня), А. Смоліча (намесьнік старшыні) і Я. Дылы (навуковы сакратар) разгледзеў пытаньне аб стварэньні пастаянных камісій ІБК і зацьвердзіў іх склад. У адпаведнай пастанове запісалі:
    «Склад Камісіі па ахове помнікаў: старшыня — праф. Кацэнбоген С„ нам. старш. — Грамыка М„ навук. сакр. — Сербаў I. (штатная пасада)»15&.
    Неўзабаве Камісія разгарнула такую актыўную і шырокую дзейнасьць, што прыцягнулаўвагуўсіх як зацікаўленых, так і «незацікаўленых» бакоў. I актыўнасьць тая тлумачыцца найперш пэрсанальным складам Камісіі і актывістаў, якія вакол яе гуртаваліся. Усе трое кіраўнікоў да таго часу ўжо вызначыліся актыўнасьцю і зацікаўленасьцю ў справе збору і аховы помнікаў.
    Старшыня Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту Саламон Кацэнбоген (1889-1946) у 20-я гады быў блізкім супрацоўнікам Усевалада Ігнатоўскага, у прыватнасьці ў 1921 годзе быў намесьнікам Ігнатоўскага ў Народным камісарыяце асьветы БССР. У 1922 годзе замяніў Ігнатоўскага на пасадзе дэкана факультэту грамадзкіх навук БДУ. Займаўся філязофіяй і сацыялёгіяй, выкладаў курс гісторыі старажытнай культуры. На момант прызначэньня
    157 Звезда. 22 красавіка 1925.