Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
Моцнае ўражаньне на немца зрабіў узровень гандлю і асартымэнт тавараў у менскіх крамах:
«Вялікія крамы, якіяўтрымліваюццаў чысьціні, кавярні, гасьцінныя і кіно ажыўляюць вулічнае жыцьцё. Зірнем на вітрыны крамаў. I чаго толькі тут няма. Мыла розных гатункаў, ікра, кава, гарбата, міндаль, карынкі, скура і сукно — усё, што душа можа пажадаць. Хоць кошты вышэйшыя, чым у Бэрліне. Але хто ўмее патаргавацца, зможа зьберагчы лішнюю капейку, асабліва калі ён свае пакупкі будзе рабіць не на галоўных вуліцах, дзе менчукі пераважна гуляюць, на Губэрнатарскай і Захараўскай...»ш
Пакінуў обэр-лейтэнант Гофман і апісаньне тагачаснага Нізкага рынку:
«Вялікай папулярнасьцю ў пакупнікоў карыстаецца Нізкірынак, дземожна купіцьусё. Вось стаіць мужык, які прадае боты; ён утульна ўладкаваўся на бліжэйшай лесьвіцы на вуліцы і тым самым. эканоміць на аплацеза месца. Паўсім кірмашы снуюць габрэі й габрэйкі, якія, прапануючы свой тавар, нярэдка надакучліва прыстаюць да пакупнікоў. Паўсюль бруд і смурод, пры гэтым побач спакойна прадаецца ўсё што заўгодна: ці гэта ношаная сукенка ці старое жалеза, стручковыя плады ці кава, журавіны, мяса, рыба, галянтарэйныя тавары ці ганчарныя вырабы. Старая прадаўшчыца газы, там у самым кутку, апранутая ў скураную спадніцу, з галавы да ног запэцкана сваім таварам. Але газа ўсім патрэбная, жыць безь яе цяжка, хоць кошты высокія. А там вось кіргіз-кветачнік, які прадае свае
папяровыя кветкі і сьцяжкі. Аднак здымаць сябе не дае, зьбягае ад фотаапарата»125.
Такім убачыў Нізкі рынак нямецкі журналіст вясной 1918 году.
3 пачатку XX стагодзьдзя кожнае дзесяцігодзьдзе няўхільна адсоўвала Стары горад на пэрыфэрыю менскага грамадзкага жыцьця. Цэнтар усё болей перамяшчаўся ў раён Савецкай (Захараўскай). Гэта відаць і з пададзенай вышэй цытаты.
Калі ў 1892 годзе ў Менску была пушчана конка, дык адна зь яе лініяў прайшла проста па Нізкім рынку і самай вузкай вуліцы гораду — Кацярынінскай (адрэзак Няміскай паміж Рыбным рынкам і Казьмадзям’янаўскай). А калі ў 1929 годзе на зьмену концы прыйшоў трамвай, то яго маршруты Нізкі рынак ужо абыходзілі, толькі адна з трамвайных лініяў прайшла непадалёк — па сёньняшняй вуліцы Багдановіча і спэцыяльным мосьце празь Сьвіслач адразу ў Верхні горад.
Жыхароў Старога гораду не было ў сьпісе першых карыстальнікаў гарадзкога водаправоду, заведзенага ў Менску ў 1873 годзе. He было іх і ў сьпісе падпісчыкаў на электраэнэргію першай менскай электрастанцыі ў 1895 годзе. He было дзеля аднае простае прычыны — беднасьці; багатыя мяшчане, як вядома, у непрэстыжных раёнах ня селяцца. Радыё на вуліцы Замкавай было праведзена ў палове 30-х гадоў.
Тым ня менш Стары горад заставаўся старасьвецкім гандлёвым цэнтрам і прыцягваў да сябе ўвагу нешматлікіх менскіх інтэлектуалаў.
Вуліца Замкавая і яе ваколіцы захоўвалі сваю цэхавую спэцыфіку. Там па-ранейшаму жыла рамесьніцкая бедната: сталяры, муляры, бляхары, краўцы, шаўцы, рэзьнікі, шчотачнікі, тачылыпчыкі ды іншыя. Якраз гэтым тлумачыцца факт зьмены назвы вуліцы Падзамкавай-на-Балоце — за саветамі яе назвалі Саматужнай.
Нацыянальны склад жыхароў Старога гораду быў стракаты. Ваколіцы Нізкага рынку насялялі пераважна габрэі, але жылі таксама беларусы, палякі, расейцы, татары і немцы. У некаторых дамах, напрыклад, на вуліцы Нова-Мясьніцкай пры самым яе выхадзе на Стара-Мясьніцкую, жыло адразу па некалькі нямецкіх сем’яў. Тым ня менш, у 20-30-я гады, паводле ўспамінаў тамтэйшых жыхароў, Замчышча гаварыла па-беларуску, па-расейску і на ідыш — большасьць жыхароў магла падтрымаць гаворку на гэтых трох мовах.
Пэрыфэрыйнасьць Старога гораду абумоўлівала і характар жыцьця яго насельнікаў. Жанчыны часта не працавалі і займаліся хатняй гаспадаркай. 3 раніцы многія гаспадыні ішлі купляць сьвежыя садавіну і гародніну на Траецкі рынак, а па дарозе назад дакуплялі мясныя і малочныя прадукты ў гандлёвых радах на Нізкім рынку. Там было некалькі вядомых крамаў, у якія прыходзілі і прыяжджалі жыхары зь іншых менскіх раёнаў. Гэта ювэлірная крама «Торгснн» і хлебная крама «Колас», дзе прадаваўся заўсёды сьвежы менскі эксклюзіў — выраблены з пытляванай мукі сітны хлеб. Абедзьве гэтыя крамы знаходзіліся на Нізкім рынку ў доме паміж трасай вуліцы Гандлёвай і Сьвіслаччу. На другім баку рынку была славутая рыбная крама Акуня.
Па-ранейшаму квітнеў гандаль саматужна вырабленымі стравамі — прадавалі бабы, пончыкі-пышкі і «куханы» з цыбуляй і макам. Бацькам дапамагалі дзеці. 6-8 гадовая бабуля аўтара гэтых радкоўу 1921-1923 гадах гандлявала на Нізкім рынку пітной вадой — па капейцы за конаўку; выручка ішла на пакупку абаранкаў.
Паводле ўжо згаданага Аркадзя Капілава, родны трохпавярховы дом якога стаяў на рагу вуліц Замкавай і Стара-Мясьніцкай, пад вечар у летнюю сьпёку гаспадыні на Замкавай гары і ў Траецкім прадмесьці палівалі ходнікі вадой, каб прыбіць пыл, выносілі з кватэраў табурэты або крэслы і разам з суседзямі і дзецьмі ў нетаропкай гавэндзе абмяркоўвалі навіны прайшоўшага дня. Сыходзячы з дому, жыхары Старога гораду часта пакідалі дзьверы незамкнутымі.
Дзеці менскага Замку былі адной вялікай сям ей, хоць і дзяліліся на двары. Гэтыя двары, дарэчы, нягледзячы на архітэктурную ізаляванасьць для дзяцей усё роўна былі прахаднымі. Улетку дружна кралі на Татарскіх гародах гуркі, моркву і тут жа, памыўшы ў Сьвіслачы і паскробшы шкельцам, зьядалі. На Траецкім рынку дралі з конскіх хвастоў валасы на жылку для вудаў — Сьвіслач тады была багатая на рыбу. Увесь Стары горад і ня толькі ён, паводле таго самага Капілава, ведаў і захапляўся Юзікам — найлепшым менскім рыбаком, які штодзень лавіў вудай каля Хлусавага моста. Узімку каталіся на санках з Замкавай гары проста на сьвіслацкі лёд або хадзілі на лыжах аж да купальняў і Лодачнай станцыі на Людамонце — сёньня раён Камсамольскага возера.
У архітэктурным сэнсе Менск у тым часе нёс далейшыя страты. У пэрыяд Першай сусьветнай вайны і розных акупацыяў былі моцна пашкоджаныя самыя старыя камяніцы на Замчышчы — будынак Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага і дамы Маньковіча на Стара-Мясьніцкай вуліцы. Стан гэтых помнікаў зафіксаваў на сваіх малюнках 1920 году Язэп Драздовіч.
Падчас адступленьня польскіх войскаў зь Менску летам 1920 году на Замчышчы здарыўся пажар. Пра гэты пажар менчукі пасьля доўга памяталі.
Пажары ў Менску падчас польскай акупацыі 1919-1920 гадоў — гэта наогул агульнае месца многіх успамінаў і вядомая рэч для гісторыкаў. Засталіся і пісьмовыя сьведчаньні. Вось як пра пажары часоў польскай акупацыі згадвала дачка Ўладзіслава Галубка Вільгельміна:
«Вернувшйсь в Мннск, нам прйшлось йспытать й холод, й голод. Семья большая, а отец надолго прйкован к постелй жестокймревматйзмом. Город оккупйрован белополякамй, горел повсеместно...»126
Сьведкам пажару ў Старым горадзе пры адступленьні палякаў быў Янка Купала. Успамін пра гэтую трагічную падзею трапіў нават у ягоныя вершы, што, безумоўна, сьведчыць і пра маштаб падзеі, і пра маштаб душэўнай раны песьняра. У 1925 годзе ў вершы «Шляхам гадоў» Купала пісаў:
Крывёй пажараў аблілося неба.
Так дзякавала панская рука,
126 Воспомннання Вяльгельмнны Голубок II Ціхановіч Я. Партрэт стагоддзя. Менск, 2015. С. 384.
Што некалі — ці трэба, ці ня трэба — Мы паншчыну на іхрабілі якмаглі...
У 1928 годзе ў вершы «Летапіснае» Купала зноў успамінае пра польскія пагромы і падпалы ў Старым горадзе і нават з жалем сьведчыць пра іх вынікі — руіны і папялішчы:
Арол белы над Менскам,
А зь ім попьскія дары:
Катаваньні, пагромы, Шыбяніцы, пажары.
Адступіў ўрэшце вораг, Але ў спадках пакінуў Папялішчы ў сталіцы
Iруіны, руіны...
I ўжо нават пасьля спробы самагубства, цалкам ляяльны да савецкай улады Купала ў вершы «Беларусі ардэнаноснай» у 1935 годзе зноў успамінае той трагічны пажар:
Але зьмяніла навалу германскую
Подлае панства ад польскай кароны, — Скрыпнулі вісельні, путы забразгалі, Кроў палілася... Пажары, пагромы.
Шум і гоман у сталіцы, Сьцяг ля сьцяга ўецца, Як на градах мак чырвоны, Ажно сэрца б’ецца.
Сэрца б’ецца і пытае:
— А што за навіна?
— Вызваленьня ад палякаў Сёньня гадавіна!
А сталіца — дзіву дайся!
Паўстала з руінаў, —
Менск — сталіца, гордасьць наша, Славаўсёй краіны.
Дзе дымелі папялішчы —
Сьляды панскай ўлады, Гмах ля гмаху вырас новы, Чыстата, парадак.
Польская акупацыя Беларусі ў 1919-1920 гадах сапраўды была вельмі жорсткай: людзей ня толькі зьневажалі, рабавалі і зьбівалі — іх расстрэльвалі і вешалі. Групавыя здымкі павешаных і расстраляных сялян — ня рэдкасьць у беларускіх газэтах і часопісах 1920-х гадоў. Ня дзіва, што дзень вызваленьня Менску ад палякаў 11 ліпеня быў да 1941 году галоўным дзяржаўным сьвятам БССР.
У 1922 годзе расейскі сацыял-дэмакрат Фёдар Дан апублікаваў у Бэрліне свае ўспаміны «Два года склтаннй (1918—1921)». Быў там і такі запіс пра падзеі верасьня-кастрычніка 1920 году — г. зн. пасьля адыходу з гораду палякаў 11 ліпеня:
«Знайсьці ў Менску кватэру ці хоць нейкі пакой было вельмі цяжка. Усё было забіта франтавымі ўстановамі ды іхнымі незьлічонымі службоўцамі. Але, акрамя таго, значная частка Менску з фабрыкамі й заводамі быларазбурана і, якмне казалі, наў-
мысна падпалена пабчас адступленьня палякамі, якія перашкаджалі тушыць пажар»127.
He палепшылася сытуацыя і ў сярэдзіне 20-х гадоў. Менск па-ранейшаму быў запоўнены людзьмі, якія шукалі хоць якое жытло, пры тым, што ў горадзе і самі менчукі перажывалі востры жыльлёвы крызіс. 16 сакавіка 1925 году Бюро Менскага акруговага камітэту КП(б)Б вырашыла:
«Пмея в вйду налйчйе безработйцы в Мйнске, а также скопленйе перебежчйков йз Польшй, прйтом отсутствйе помеіцешій, — просйть Бюро ЦК КП(б)/Буказать ЦК МОПР’а о необходймостй перепровожденйя полйтэмйгрантов в другйе гороца»'23.
3 прычыны беспрацоўя і адсутнасьці жытла перабежчыкаў з Заходняй Беларусі пачалі высылаць у іншыя гарады СССР. Тады, у 1925-м, іх яшчэ не саджалі ў турмы.
Паколькі дамы былі старыя, на Замчышчы адбываліся шматлікія рамонты. Дзьвюхмоўная ў тыя часы «Звезда» пісала:
«Будаўніча-гандлёвы трэст пачаў рамонт жытла... Ён рамантуе шэраг дамоў — дом №10 на Нізкімрынку — 22 кватэры, дом №5-12 на Школьнай вул. — 14 кватэраў...»129