Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
274 Гл.: Наш край. 1927. №2. С. 60-62.
275 Полымя. 1927. №1. С. 205.
(фабрычна-завадзкая вучн. школа); тры дражджавыя заводы “Красная заря”, “Пролетарйй” і “Варшавянка”; майстэрню ім. Бурбіса; чыгуна-ліцейны зав. “Энэргія”; броварны зав. “Беларусь”; цукеркавая фабрыка “Прагрэс”; шставальная фабрыка; вяровачная майстэрня; абуўная фабрыка; дрэваапрацовачны завод; абуўную майстэрню; шкляны зав. “Пралетары”. Пры абсьледаваньні былі ўключаны такія пытаньні: гісторыязав., пунктуальны абрыс яго, адкуль дастаўляецца сыравіна, якія прадпрыемствы маюць цэхі, аддзелы, стадыі... колькасьць вытворчасьці ў дзень, месяц, год, санітарны выгляд заводу... Ухвалілі: даабсьледаваць у такім жа парадку і рэштку больш буйных прадпрыемстваў, сканцэнтраваўшы матар’ял аб прамысловасьці гор. Менску... »276
Адзіным апраўданьнем гэтага абсурду можа служыць той факт, што на ўсіх «абсьледаваных» заводах і фабрыках краязнаўцы прасілі ўзоры тэхнікі і прадукцыі ў якасьці экспанатаў для краязнаўчага музэю.
А скончылася ўсё ўвосень 1927 году, калі адзначалася 10-годзьдзе «Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі». Якраз тады рэспубліканскі краязнаўчы рух быў арыентаваны на вывучэньне рэвалюцыйнай гісторыі Беларусі. Гэта ўжо было лягічнае завяршэньне распачатай у канцы 1925 году пераарыентацыі краязнаўчай працы і трыюмфам сакрэтнай пастановы 4 лютага 1926 году («Краеведческой работе прмдать практмческмй уклон для увязкн с современнымм требованнямм...»).
276 Наш край. 1927. №5. С. 64.
У «пераарыентацыі» краязнаўчага руху быў вымушаны ўдзельнічаць і адзін зь яго «айцоў-заснавальнікаў» Усевалад Ігнатоўскі. Кастрычніцкі нумар «Нашага краю» за 1927 год, дзе было некалькі дырэктыўных публікацый аб неабходнасьці вывучэньня рэвалюцыйнага руху, адкрываўся якраз артыкулам Ігнатоўскага «Вывучэньне Кастрычніцкай рэвалюцыі». Ігнатоўскі дырэктыўным тонам заклікаў краязнаўцаў сканцэнтравацца на вывучэньні рэвалюцыйнай гісторыі.
Старшыня Інбелкульту, член Бюро ЦК КП(б)Б і ЦВК БССР, лідэр нацыянал-камуністаў Усевалад Ігнатоўскі, які актыўна патранаваў справу вывучэньня, прапаганды і аховы помнікаў архітэктуры ў пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў спачатку ў Наркамаце асьветы, а пасьля ў Інбелкульце, як уяўляецца, усё бачыў і ўсё разумеў Якраз такое разьвіцьцё сытуацыі ў Беларусі і стала адной з прычынаў яго пазьнейшага самагубства. Гэта быў крах ілюзій.
У кастрычніку 1930 году часопіс «Наш край» быў перайменаваны ў «Савецкую краіну», а ў студзені 1933-га — зачынены. Калі падпісчыкі «Нашага краю» ў канцы 1930 году са зьдзіўленьнем атрымалі часопіс пад новай назвай, там у рэдакцыйным артыкуле пісалася:
«Контррэвалюцыйны беларускі нацыянал-дэмакратызм сплёў моцнае гняздо ў БАН пры злачынным патураньні нацыянал-апартуністаў з былога кіраўніцтва Акадэміі і Наркамасьветы Ігнатоўскага, Баліцкага, Бялугі і інш... Іхрупарам быў выбраны штомесячнік «Наш край»... Адсюль зразумела, чаму краязнаўства БССР... ганялася за старажытнасьцю, мінулым, купалася ў гразі цэркваў, касьцёлаў,
сынагог, упускаючы задачы сацыялістычнага будаўніцтва»277.
Што да самога краязнаўчага руху, то яго, як і яго ўдзельнікаў, чакала трагічная доля:
«У пачатку 1930-х гадоў краязнаўства ў БССР фактычна вынішчана, многія вядомыя вучоныя і мясцовыя краязнаўцы рэпрэсіраваны. У 1932 годзе прынята пастанова СНК БССР “Аб мерапрыемствах па разгортваньню краязнаўчага руху”, якая прадпісвала краязнаўцам дасьледаваць і паказваць выключна посьпехі сацыялістычнага будаўніцтва»273.
У 1932 годзе, як бачым, бальшавікам пасьля «шэрагу мерапрыемстваў» давялося разгортваць краязнаўства ў Беларусі наноў.
I гэта пры тым, што краязнаўчы рух у БССР, разгорнуты Інбелкультам у 1925-1926 гадах, быў самым масавым ваўсім СССР. Каліў 1926 годзе, на момант гвалтоўнага адцягненьня краязнаўцаў ад справы вывучэньня і аховы помнікаў, у БССР было 90 рэгіянальных краязнаўчых таварыстваў і 41 гурток, якія аб’ядноўвалі 6830 членаў, то ў пачатку 1928 году краязнаўцаў у Беларусі налічвалася ўжо 10 510 чалавек, аб’яднаных у 301 арганізацыю279. У РСФСР, колькасьць насельніцтва якой больш чым у 30 разоў перавышала колькасьць насельніцтва
277 Цыт. паводле: Аляксееў Л. В. Разгром краязнаўства // Памяць: Мінск. Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. Т. 3. С. 210.
278 Трэпет. Л. Краязнаўства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. С. 259 .
279 Наш край. 1926. №8-9. С. 67; Трэпет Л. Краязнаўства Н Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. С. 259.
БССР, краязнаўчых арганізацый было каля 1100. У рэзалюцыі 2-й Усебеларускай краязнаўчай канфэрэнцыі ў студзені 1929 году сьцьвярджалася, што ў Беларусі 10 тысяч краязнаўцаў, а ва ўсім СССР іх 50 тысяч280.
Аналягічная пераарыентацыя дзейнасьці краязнаўцаў мела месца і ў РСФСР, але адбылося гэта на 3-4 гады пазьней у параўнаньні зь Беларусьсю. Можна канстатаваць, што першы ўдар па нацыянальнай гісторыі і культуры быў нанесены бальшавікамі якраз у БССР.
Спроба арганізацыі музэю Старога Менску
Гэтая ініцыятыва ўзьнікла ў 1924 годзе, яшчэ да стварэньня Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту. Падзеі і абставіны, якія суправаджалі гэтую спробу, а таксама склад удзельнікаў паказвае, што яна была часткай агульнага клопату беларускага актыву пра менскую даўніну.
31 сьнежня 1924годутрыдэпутатыМенскагагарсавету, члены яго камунальнай сэкцыі Аўгулевіч, Мярло і Шманай напісалі ліст да дырэктара Беларускага дзяржаўнага музэю П. Харламповіча з прапановай заснаваць у музэі куток Старога Менску і прапанавалі са свайго боку ўдзел і садзеяньне281.
13 студзеня 1925 году Харламповіч накіраваў у гарсавет афіцыйны адказ. Ён пісаў, што ў музэі, апрача некалькіх фатаздымкаў, няма дастаткова
280 Наш край. 1929. №1. С. 57.
281 ДАМн, ф. 354, воп. 1, спр. 141, арк. 2.
экспанатаў, каб паўнавартасна прадставіць Стары Менск. Таму Харламповіч прапанаваў энтузіястам-дэпутатам дапамагчы музэю знайсьці неабходныя сродкі на закупку экспанатаў і самім паўдзельнічаць у справе камплектаваньня будучай экспазыцыі.
Хуткі адказ Харламповіча і зьмест ягонага ліста наводзяць на думку, што сапраўднымі ініцыятарамі стварэньня «кутка Старога Менску» маглі быць людзі, што гуртаваліся вакол Інбелкульту, Навукова-экспэртнай камісіі Наркамасьветы і Беларускага дзяржаўнага музэю — іншымі словамі, усе раней названыя героі нашага аповеду, у тым ліку сам Павал Харламповіч. Прыцягненьне дэпутатаў магло дапамагчы здабыць грошы.
Ліст Харламповіча настолькі вымоўны, што яго варта прывесьці амаль цалкам:
«Для того, чтобы прйдатьуголку действйтельно показательный характер, необходймо его пополнйть следуютцймй матерйаламй:
Старый Мннск.
1. Фотографіш:
а) разлйчные панорамы г. Мйнска,
б) улйцы й плоіцадй,
в) старйнные постройкй,
г) йсторйческйе зданйя, места й местностй.
2.Рйсункй, зарйсовкй, картйны:
а) реставрацйонные опыты воспройзведенйя Старого Мйнска,
б) зарйсовкй старых зданйй, улйц, дворов, плоіцадей й т. д.
3. Акты, прйвйлегіш й грамоты, относягцйеся напрймер к:
а) дарованйю г. Мйнску Магдебургского права,
б) акты на me йлй йные архйтектектурные постройкй, снесенйя unu упраздненйя йх (Старый театр, Ратуша, помеіцен. бывш. Базйлйанского монастыря, Рахйтов, Францйсканского, Бенедйктйнского),
в) акты обувелйченйй городскйх гранйц.
4.Планы й чертежй:
а) старые планы гор. Мйнска,
б) чертежй проложенйя йлй йзмененйя направленйя улйц,
в) планы быв. Ратушй, Старого театра на бывш. Соборной плоіцадй, монастырей й замка...»2*2
I вось як Павал Харламповіч бачыў спосаб вырашэньня пастаўленай ім самім задачы:
«Дляуспешного проведенйя в жйзнь органйзацйй уголка вышеуказанные предметы й матерйалы необходймо прйобрестй. Музей же, за отсутствйем средств, не в состоянйй это сделать й вынужден обратйться к Вам за содействйем, каковое может быть оказано как в форме матернальной поддержкй, в вйде отпуска спецйальных средств на органйзацйюуголка, такй в предоставленйй разногорода предметов, матерйалов й проч., могуіцйх служйть для пополненйя уголка. Белгосмузей надеется, что встретйт с Вашей стороны ожйдаемую поддержку ймысль об органйзацййуголка города Мйнска будет осуіцествлена»283.
Грошы і падтрымка гарсавету. Вось для чаго быў патрэбны ўдзел энтузіястаў зь ліку дэпутатаў.
282 Тамсама, арк. 2; 2 аб.
283 Тамсама, арк. 2 аб.
Ва ўмовах сьціплага бюджэту Белдзяржмузэю гэта быў слушны крок.
У лісьце Харламповіча была выкладзеная цэлая праграма, якая сьведчыла ня толькі аб характары зацікаўленьняў і падыходаў тагачасных дзеячоў да праблемы вывучэньня і захаваньня Старога гораду ў Менску, але і пра загадзя прадуманы і падрыхтаваны плян.
Дэпутаты адрэагавалі хутка. Ужо 29 студзеня 1925 году прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму разгледзеў пытаньне «Об асснгнованмн 500 руб. нз резервного фонда на органмзацню “Уголка музея” г. Мннска прм Госмузее», зь якім выступіў кіраўнік камунальнай сэкцыі гарсавету і загадчык менскага камгасу М. Рабіновіч284. Зьмест дакладу Рабіновіча пратакол не фіксуе, але пастанову вынесьлі наступную:
«Отпустйть на указанную надобность 200руб. йз резервного фонда»2*5.
Зразумела, што гэтай сумы, роўнай месячнаму заробку члена пастаяннай камісіі Інбелкульту, на выкананьне вялікага і падрабязнага пляну Харламповіча было недастаткова, але пачатак быў пакладзены.
Паралельна пачаліся і захады навастворанай Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту ў справе вывучэньня і захаваньня Старога гораду ў Менску. Займалася камісія, як мы ўбачым далей, і фатаграфаваньнем гістарычных будынкаў сталіцы. За вясну Камісія аховы помнікаў правяла абсьледаваньне
284 НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 540, арк. 43.
285 Тамсама.
Старога гораду і, як чытач ужо ведае, запатрабавала рэстаўрацыі Замчышча і старых будынкаў на ім.
Успрымаючы сябе дзяржаўным органам у справе аховы рухомых і нерухомых помнікаў, камісія старалася дапамагчы і Белдзяржмузэю. Гэта ня дзіўна, бо ўдзельнікам пасяджэньняў камісіі быў і Павал Харламповіч.
15 красавіка на ініцыятыву камісіі прэзыдыюм Інбелкульту разгледзеў пытаньне «Аб арганізацыі кампаніі па зьбіраньню ў БССР музэйна-каштоўных рэчаў» і даручыў Камісіі аховы помнікаў распрацаваць правілы і прынцыпы такога зьбіраньня для наступнага зацьвярджэньня на Навуковай радзе ІБК286. Гэта была мэтадалягічная дапамога музэйшчыкам.