Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
570 Лзвестня. 17 студзеня 1939.
Якое дачыненьне Менскі гарадзкі савет дэпутатаў меў да распрацоўкі генэральнага пляну 1936 году, мы ўжо ведаем. Ведаем таксама, што і ў ХІХ-м, і ў пачатку XX стагодзьдзя расейскія і нямецкія наведнікі Менску дзівіліся яго цывілізаванасьці і чысьціні.
Ва ўмовах несупынных загадаў з Масквы «паскараць, будаваць, пашыраць і паляпшаць» улады Беларусі ў 30-я гады ня ведалі, за што хапацца — гэта быў час вялікай блытаніны, неразьбярыхі і сумятні. У Менску мелі месца два супрацьлеглыя працэсы. Маскоўскія і рэспубліканскія ўлады плянавалі ў найбліжэйшыя гады знос і пашырэньне цэнтральных вуліц, а гарадзкія камунальныя і будаўнічыя службы адначасова з гэтым актыўна ўкладалі вялікія сродкі ў рамонт будынкаў у старой частцы гораду і надбудову над імі новых паверхаў.
Цэнтральную артэрыю гораду — вуліцу Савецкую (цяперашні праспэкт Незалежнасьці) — пачалі цягнуць на паўночны ўсход і актыўна забудоўваць яе зарэчную частку яшчэ ў першай палове 30-х гадоў. Дом друку пабудавалі ў 1935 годзе, славуты «Дом спэцыялістаў» на рагу Савецкай і Даўгабродзкай — у 1936 годзе, Круглую плошчу з двума паўкруглымі дамамі на ёй заклалі ў 1939-м. Наогул, у другой палове 30-х гадоў зарэчная частка сёньняшняга праспэкту Незалежнасьці ўжо набыла знаёмыя нам асноўныя рысы — да пачатку вайны на ёй ужо стаялі і будынак Інстытуту фізкультуры, і галоўны корпус Акадэміі навук, і нават так званыя «генэральскія дамы» насупраць Парку Чалюскінцаў. Гэтак былі закладзеныя і адпаведныя маштабы, у тым ліку шырыня будучага праспэкту Сталіна.
I ў гэты самы час дамы ў цэнтральнай частцы вуліцы Савецкай, якія былі асуджаныя на знос дзеля пашырэньня праспэкту, актыўна рамантавалі і надбудоўвалі. Напрыклад, калі ўжо быў заплянаваны пляц перад будынкам ЦК КП(б)Б (сёньняшні Кастрычніцкі), дамы на месцы гэтага пляцу — на вуліцах Савецкай, Энгельса, Камуністычнай і завулку Луначарскага — актыўна надбудоўвалі новымі паверхамі, якія ў выніку пажараў у пачатку вайны першымі і абрынуліся..
Актыўна йшлі ў 30 -х гадах капітальныя рамонты і ў Старым горадзе — на Нямізе, Школьнай і Нізкім рынку — там, дзе, паводле новага генпляну, меўся зьявіцца Цэнтральны парк культуры і адпачынку. Напрыклад, дамы на рагу Нова-Мясьніцкай і Стара-Мясьніцкай вуліцаў на Нізкім рынку адсялілі для правядзеньня капітальнага рамонту перад самай вайной — у 1941 годзе, а яшчэ ў лістападзе 1939 году бюро Менскага гаркаму КП(б)Б, у адпаведнасьці з генэральным плянам рэканструкцыі Менску, пастанавіла пабудаваць у сталіцы штучнае возера, вядомае сёньня як Камсамольскае571. Недарэчнасьць сытуацыі палягае ў тым, што, паводле генпляну, возера з Пляцам Волі зьвязваў парк і дзьве шырокія магістралі на месцы Старога гораду, тым ня менш дамы на Нізкім рынку рамантавалі.
Масква патрабавала выкананьня генпляну, улады Беларусі мітусіліся, абрысы новага гарадзкога цэнтру ўжо можна было пазнаць наяве, а праектаў канкрэтных дамоў не было. У лютым 1940 году «Советская Белоруссня» зьмясьціла разгромны
571 Советская Белоруссмя. 2 сьнежня 1939.
артыкул «Подготовка к стронтельному сезону ндет плохо». Аўтар, нехта А. Чашчын, пісаў:
«С началом весны должно начаться стройтельство всех намеченных в 1940 году об-ьектов. Однако к этой чрезвычайно важной й ответственной задаче подготовкаразвернута далеко не достаточно. Белгоспроекпг, занймаясь серьезной й плодотворной работой no генеральной проектйровке нового города, очень мало уделяет внйманйя отдельным зданйям, намеченным к постройке в этом году. Так, до сйх пор еіце большйнство строек 1940 года не ймеет проектов»572.
Маскоўскі плян прадугледжваў стварэньне некалькіх пляцаў у цэнтры Менску і цэнтральных пляцаў кожнага зь сямі раёнаў гораду — усяго 10 пляцаў. Самым вялікім задумваўся «Пляц Саветаў» на левым баку Сьвіслачы — там, дзе цяпер вуліцы Камуністычная і Кісялёва. На тым пляцы меўся стаяць грандыёзны Дом Гарсавету. Парк на месцы сёньняшняга парку Янкі Купалы плянаваўся ўжо тады.
У студзені 1941 годуўбеларускай прэсе пачалася масавая кампанія прапаганды плянаванага разбурэньня цэнтру Менску. Пры гэтым было прынята падкрэсьліваць дырэктыўны характар пастановы ЦК ВКП (б) і СНК СССР ад 1935 году пра рэканструкцыю Масквы.
У рэспубліканскіх газэтах выходзілі цэлыя палосы пад тытулам «Будуіцее нашей столмцы» з прапагандай зацьверджанага ў 1940 годзе генпляну Менску. I кожны аўтар не забываўся з гонарам
572 Советская Белоруссяя. 5 лютага 1940.
напісаць пра хуткае зьнішчэньне Старога гораду і Замчышча.
У студзені 1941 году дырэктар інстытуту «Белдзяржпраект» Г. Бернштэйн выступіў у друку з артыкулам «План реконструкцнм города Мннска». Ён пісаў:
«В основу этого плана планйровгцйкй Белгоспроекта положйлй йсторйческое решенйе ЦК ВКП(б) u СНК СССР о реконструкцйй города Москвы, в котором сказано: “необходймо ысходйть йз сохраненйя основ йсторйческй сложйвшегося города, но с коренной перепланйровкой его путем решйтельного упорядоченйя сетй городскйх улйц й плоіцадей. Важнейшймйусловйямй этой перепланйровкй являются: правйльное размеіценйе жйлых домов, промышленностй, железнодорожного транспорта й складского хозяйства, обводненйе города, разуплотненйе й правйльная органйзацйя жйлых кварталов...” В основе этого решенйя самым сложным вопросом для нашйх планйровіцйков (архйтекторов Муравьева, Трудова, йнженеров Ескевйча, Леках, Горелйка) была планйровка старой, йсторйческй сложйвшейся скученной часты города, где необходймо было проложйть новые магйстралй... (в районе Немйгй й прймыкаюіцйх к ней кварталов)»573.
Зразумела, што ў фразе Бернштэйна «самым сложным вопросом для нашнх планнровіцнков» на месцы апошняга слова павінна было быць слова «выканаўцаў». Плянавалі не яны і ня ў Менску.
Згаданы Г. Бернштэйнам Д. Яскевіч — начальнік і галоўны інжынэр аддзелу пляніроўкі «Бел-
573 Советская Белоруссня. 17 студзеня 1941.
дзяржпраекту» — у тым самым студзені 1941 году ў адной з публікацыяў расказваў пра лёс менскага Старога гораду амаль тымі самымі словамі, якімі пра гэта пісалі аўтары ленінградзкага генпляну Менску 1936 году:
«Особенно сйльнойреконструкцші подвергается район Немйгй, плоіцадй Свободы й вся прйбрежная полоса рекй Свйслочй. От плоіцадй Свободы, параллельно реке Свйслочй пробйваются no району Немйгй две новых шйрокйхмагйстралй, подводяіцйе центральную часть города к йскусственному озеру ы будуіцему Центральному парку культуры й отдыха. Этй две новых шйрокйх магйстралй влйваются в улйцы Энгельса й Ленйнскую... Вместе с плоіцадью Свободы, Оперным театром, рекою Свйслочью й богаторазыгранной зеленью онй будут представлять одну йз основных композйцйонных архйтектурных осей города»574.
«Две новых шнрокмх магнстралн» на месцы Старога гораду прадугледжваў яшчэ нават і генплян Менску 1946 году. I гэта, дарэчы, паказвае на поўную пераемнасьць гэтага генпляну не з эскізным праектам «Ідэя цэнтру Менску», распрацаваным у жніўні 1944 году дэлегацыяй маскоўскіх акадэмікаў архітэктуры, які прадугледжваў адну магістраль, але якраз з даваенным генплянам 1936 году, створаным у ленінградзкім аддзяленьні «Гнпрогора» РСФСР.
Такая вернасьць менскіх архітэктараў яшчэ даваенным плянам НКВД ня можа ня ўражваць.
574 СоветскаяБелоруссня. 17студзеня 1941. АртыкулД.Яскевіча называецца «Генеральный план».
Ад адной зь дзьвюх магістраляў праз Замчышча адмовіліся ў генпляне 1951 году, другую пасьпяхова «пробнлн» — цяпер гэта праспэкт Пераможцаў. Сёньня ўжо ніхто не задумваецца, чаму пракладзены праз Стары горад праспэкт спачатку назвалі Паркавай магістральлю. Адказ просты — паводле генпляну 1936 году гэтая «радыяльная» магістраль пралягала па тэрыторыі будучага Цэнтральнага парку культуры і адпачынку на месцы Замкавай гары і Татарскіх агародаў.
Застаецца дадаць, што радыяльную магістраль, якая пазьней і стала Паркавай, ужо ў інстытуце «Белдзяржпраект» у 1940 годзе плянавалі зрабіць бульварам 125-мэтровай шырыні.У створанайуканцы 1940 году ў «Белдзяржпраекце» на падставе ленінградзкага генпляну 1936 году і яго вэрсіі 1939-га «Генеральной схеме планнровкн Ммнска» гаварылася:
«Плоіцадь Свободы, не ймеюіцая большого транспортного значенйя, представляюіцая большой архйтектурный йнтерес, находйтся на большом склоне no отношенйюрайона “Немйга”. С лйквйдацйей его (района Немнгй) намечается на продолженйй осей улйц Ленйнской й Энгельса до плоіцадкй, где расходятся направленйя на Вйльнюс, шйрйной в 125 метров бульвар, подводяіцйй архйтектурную ось к запроектйрованному ЦПК й Отдыха й йскусственному озеру. Этот центральный бульвар открывает с Плоіцадй Свободы большйе пространства й дает возможность вйдеть будуіцйй ансамбль плоіцадй Парйжской Коммуны, плоіцадй 25 октября, Ц. П. К. й Отдыха, будуіцйй стадйон й озеро»575.
575 БДАНТД, ф. 6, воп. 2, спр. 22, арк. 9-10.
Са старога Пляцу Волі ніякіх «большнх пространств» убачыць нельга было. Даўней будавалі эканомна, на прыватных пляцах. У выніку старыя цэнтры эўрапейскіх гарадоў вызначаюцца камэрнасьцю ды ізаляванасьцю прасторы — за гэта іх і цэняць сёньня. А ў праектных інстытутах 30-х гадоў людзі марылі аб «адкрыцьці прасторы». Фраза «открывает с Плоіцадм Свободы большме пространства» натхняла менскіх архітэктараў яшчэ і ў 70-я гады XX стагодзьдзя. Як вядома, праз 40 гадоў галоўны архітэктар Менску Ю. Грыгор’еў плянаваў зьнесьці ўвесь Верхні горад, каб «открыть» Цэнтральны пляц у бок Камсамольскага возера.
Таксама з апошняй цытаты відаць, што Цэнтральны парк культуры і адпачынку меўся пачынацца троху далей на захад. Гэта, у параўнаньні зь ленінградзкімі плянамі, была менская навацыя, якая, аднак, нічога не мяняла ў лёсе Нізкага рынку і Старога гораду, на месцы якіх плянаваўся 125-мэтровы бульвар. А стадыён «Трудовые резервы» першапачаткова было заплянавана пабудаваць менавіта каля Камсамольскага возера.
Іншых камэнтароў гэтыя цытаты не патрабуюць. Стары горад ня меў шанцаў і непазьбежна быў бы разбураны ў мірны час, каб не вайна.
2006-2021
Замест пасьляслоўя
На маім стале ў рамцы шмат гадоў стаіць павялічаны здымак вуліцы Казьмадзямянаўскай, зроблены ў 1931 годзе. Чытач ужо ведае, што гэта самая старая мураваная вуліца Менску, якая пачала забудоўвацца камяніцамі яшчэ ў канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў. Некалі на ёй былі ўніяцкая царква з кляштарам, аптэка, карчма, склады і крамы.