• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Пасьля вайны вуліца зьнікла, але ня цалкам. На ёй да 80-х гадоў XX стагодзьдзя заставаўся адзін дом, а трасу вуліцы менчукі выкарыстоўвалі паводле прызначэньня. Людзі спускаліся ёю з Плошчы Свабоды на Плошчу 8 Сакавіка, дзе было аўтобуснае кальцо многіх менскіх маршрутаў. Давялося хадзіць па ёй і мне.
    За савецкім часам лічылася, што Менск у вайну быў разбураны больш чым на 80%. Трапляла ў гэтыя працэнты і самая прыгожая вуліца старога Менску — Казьмадзям янаўская.
    А пасьля я даведаўся, што вуліца падчас Другой сусьветнай вайны амаль цалкам захавалася і была зьнішчана пазьней. Гэта ўразіла, нарадзіла мару дамагчыся яе аднаўленьня і стала адным са штуршкоў для напісаньня гісторыі зьнікненьня Старога гораду.
    Наогул, разбурэньне падчас вайны 1941-1945 гадоў амаль усяго, што было заплянавана да зносу ў Менску савецкім генплянам 1936-1939 гадоў, — трагічная і цёмная старонка беларускай гісторыі. Як так сталася? Ці толькі немцы адказныя за разбурэньні? Пра гэта — у другой кнізе.
    1. Плян-схема гістарычнай часткі Менску. Назвы вуліц пададзеныя паводле стану на 1925 год.
    2.	Фрагмэнт аднаго з самых старых авіяцыйных здымкаў Менску, зробленага нямецкім лётчыкам 15 чэрвеня 1917 году. Цэлы здымак ахоплівае сабой амаль увесь горад. Каштоўнасьць гэтага фота надзвычайная. Перад намі — некрануты ваеннымі дзеяньнямі, пажарамі і пазьнейшымі разбурэньнямі гістарычны цэнтар Менску,у тым ліку Стары горад, якім ён сфармаваўся да пачатку XX стагодзьдзя.
    3.	Яшчэ адзін даўні авіяцыйны здымак цэнтру Менску, зроблены нямецкім лётчыкам зімой 1917-1918 гадоў. Засьнежанасьць дазваляе лепш ацаніць трасіроўку вуліц і завулкаў, іх маштабнасьць. Добра бачны вузкі крывы завулак, які перасякаў квартал паміж Рыбным рынкам і вуліцай Школьнай. Таксама відаць, што Школьны двор выкарыстоўваўся менчукамі як завулак для скарачэньня дарогі паміж вуліцай Няміскай і Верхнім горадам.
    Самы стары панарамны здымак гістарычнага цэнтру Менску. 1863 год.
    5.	Мясныя рады Нізкага рынку ў 1888 годзе. Мур з чырвонай цэглы з боку Замчышча ўспрымаўся падарожнікамі як частка старога замку.
    6.	Вусьце Нямігі, якая абцякала Замчышча, у 1903 годзе.
    7.	Будынак Гродзкага суду, які яшчэ называюць Трыбуналам ВКЛ. XVII—XIX стагодзьдзе. Здымак пачатку XX стагодзь дзя. На першым паверсе да канца 1920-х гадоў была кузьня. Характэрнай асаблівасьцю старога Менску былі забрукаваныя двары.
    8.	Нізкі рынак, 1897 год. Фота з калекцыі Васіля Каляды.
    9.	На Нізкім рынку ў 1909 годзе.
    10.	Нізкі рынак, 1915-1918 гады. Нямецкая паштоўка са збораў Віленскага беларускага музэю Івана Луцкевіча.
    11.	Нізкі рынак, 1918 год.
    12.	Паўночны кут Нізкага рынку. Добра відаць драўляныя гандлёвыя павільёны ўздоўж берага Сьвіслачы і дах жалезных гандлёвых радоў зьлева і ў цэнтры кадра. У крамах па пэрымэтры рынку гандлявалі рамесьніцкімі і прамысловымі таварамі, а ў гандлёвых радах — прадуктамі харчаваньня. Будынак лазьні з надпісам «Банн м ванны» знаходзіцца на другім беразе ракі, у Траецкім прадмесьці.
    13.	Крамы на паўночна-ўсходнім баку Нізкага рынку пры пачатку вуліцы Казьмадзям'янаўскай. У 1887 годзе расейскі эканаміст Андрэй Субоцін пісаў, што ў Менску на 3000 дамоў прыпадае 2000 крамаў, а за лаўку на Нізкім рынку ў адно акно арандатары-гандляры плацілі 2-3 рублі на тыдзень. Праз 31 год, як бачым, сытуацыя не зьмянілася — 7 вокнаў, 7 шыльдаў, 7 крамаў.
    14.	Яшчэ адзін нямецкі здымак Нізкага рынку. 1918 год. За левым плячом фатографа пачыналася Кацярынінская вуліца (працяг Няміскай).
    15.	Крамы на паўночна-ўсходнім баку Нізкага рынку паміж вуліцамі Гандлёвай і Гандлёва-Набярэжнай. Сакавік 1918 году. Нямецкая паштоўка.
    16.	Частка Нова-Мясьніцкай вуліцы, якую яшчэ называлі Рэзьніцкай, другая палова 1920-х гадоў. У канцы вуліцы — брама Мясных радоў або Мяснога тупіку.
    17.	Фрагмэнт папярэдняга здымка, які дае магчымасьць адчуць атмасфэру Старога гораду. Т-падобнае перакрыжаваньне Нова-Мясьніцкай і Стара-Мясьніцкай вуліц. На дамах зьлева зьвяртаюць на сябе ўвагу варонкі вадасьцёкавых трубаў. За паваротам налева пачынаўся пад'ём на Замчышча.
    18.	Вуліца Школьная пры яе перасячэньні з Кацярынінскай. 1918 год.
    19.	Вуліца Школьная. 1918 год. Нямецкая паштоўка.
    20.	Адна з дзьвюх архітэктурных дамінантаў Старога гораду— рэнэсансная Петрапаўлаўская царква 1612 году на Ракаўскай вуліцы каля Рыбнага рынку, перабудаваная на расейскі манер у 1870-1872 гадах.
    21.	Другая архітэктурная дамінанта Старога гораду — бэс-мэдрэш пахавальнага брацтва «Шывэ круім» XVIII стагодзьдзя на рагу Школьнай і Няміскай вуліц. Яго купал быў добра відаць з розных частак старога Менску.
    22.	Рыбны рынак. Канец XIX стагодзьдзя. Пад гандлёвай паветкай справа — рэчышча Нямігі пад драўляным насьцілам. Расейская паштоўка.
    23.	Рыбны рынак. 1918 год. Нямецкая паштоўка.
    24.	Вуліца Няміская. ПачатакХХ стагодзьдзя.
    25.	Вуліца Няміская. 1923-1925 гады.
    26.	Крамкі на рагу Кацярынінскай і Школьнай. 1925 год. Зьлева — панарама Школьнай у бок Замчышча.
    27.	Вуліца Кацярынінская (працяг вуліцы Няміскай у бок Нізкага рынку). 1926 год. Пракладка каналізацыі.
    28.	Вуліца Няміская. 1927 год. Пракладка каналізацыі.
    29.	Камгас у 1920-я гады рэгулярна займаўся рамонтамі дамоў, у тым ліку і ў Старым горадзе. Але камяніцы на перакрыжаваньні самай вузкай часткі Кацярынінскай вуліцы са Школьнай падышлі да вясны 1929 году ў аварыйным стане. Пішучы пры гэтым здымку фразу «Камгас зусім не клапоціцца аб іх рамонце», журналісты «Зьвязды» маглі ня ведаць пра плянаваны знос гэтых дамоў, пра што дакладна ведалі супрацоўнікі камгасу НКВД. У тым самым 1929 годзе дамы будуць зьнесеныя.
    30.	Выхад Казьмадзям'янаўскай вуліцы на Высокі рынак. Паштоўка канца XIX стагодзьдзя. Подпіс на паштоўцы тлумачыцца тым, што да канца 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя прастору паміж Вялікім (фрагмэнт справа) і Малым (у цэнтры) гасьцінымі дварамі таксама называлі Казьмадзям'янаўскім завулкам.
    31.	Тое самае месца ў пачатку XX стагодзьдзя.
    шгшш
    32.	Toe самае месца ў 1915 годзе.
    33.	Крама на вуліцы Казьмадзям'янаўскай, 47. 1925 год.
    34.	Задні бок Малога гасьцінага двара. Аўтэнтычныя менскія камяніцы XVIII стагодзьдзя з мураванымі брамамі і кантрафорсамі. 1926 год. Канчаткова зьнесеныя ў 2001 годзе.
    35.	Казьмадзям'янаўская вуліца пры выхадзе на Высокі рынак. Кадар з кінафільму рэжысэра Юрыя Тарыча «Лясная быль». 1926 год.
    [ПАД УДАРАМІ ПЕРАМОЖНАГА СОЦЫЯЛІСТЫЧНАГА БУДАЎНІЦТВА ПАМІРАЕ СТАРЫ, СЯРЭДНЯВЯКОВЫ ГУБАРНАТАРСКА АРХІРЭЙСКІ „ГОРОД МПНСК“.
    36.	Вуліца Казьмадзям'янаўская з боку Высокага рынку. Фрагмэнтуклейкі часопісу «Чырвоная Беларусь», №2 за 1930 год. У тым самым нумары быў апублікаваны апошні артыкул Міколы Шчакаціхіна, у якім ён заклікаў захаваць Стары горад. Подпіс пад здымкам гаворыць сам за сябе.
    37. Вуліца Казьмадзям'янаўская. 1931 год.
    38.	Высокі рынак, у цэнтры — гатычна-рэнэсансная ўніяцкая царква Сьвятога Духа, справа — ратуша, зьлева — апсыда бэрнардынскага касьцёлу сьвятога Язэпа і купецкая камяніца ў комплексе Вялікага гасьцінага двара. Малюнак невядомага мастака. Да 1835 году.
    39.	Былая ўніяцкая царква Сьвятога Духа на Высокім рынку, двойчы ў XIX стагодзьдзі перабудаваная ў праваслаўны катэдральны Петрапаўлаўскі сабор. 1918 год.
    40.	Інтэр'ер катэдральнага Петрапаўлаўскага сабору. 1918 год. Зьлева над іканастасам можна бачыць гатычную нэрвюру ў апсыдзе старой Сьвятадухаўкі. 1918 год.
    41.	Віленскі паводле стылістыкі куток Высокага рынку каля жаночага базыльянскага кляштару. Зьлева відаць пачатак вуліцы Герцана. 1925 год.
    42.	Вуліца Акцябрская (былая Валоцкая), што аддзяляла Высокі рынак ад Новага гораду. Справа бакавы нэф дамініканскага касьцёлу Тамаша Аквінскага, які добра сьведчыць пра маштаб самога храму. 1925 год.
    43.	Парад 1-га польскага палка Крэхавецкіх уланаў на Высокім рынку (Плошчы Свабоды) падчас менскіх урачыстасьцяў у 100-ю гадавіну сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі 15 кастрычніка 1917 году.
    44.	Езуіцкі комплекс на паўднёвым баку Высокага рынку з катэдральным касьцёлам Дзевы Марыі. Люты 1918 году. Штрыхаваная мастаком вокладка (магчыма, уклейка) нямецкага часопісу значна большага за А4 фармату.
    45.	Інтэр'ер каталіцкага катэдральнага касьцёлуДзевы Марыі. 1918 год. Добра бачныя пяць больш чым двухмэтровых скульптур сьвятых і іншыя незваротна страчаныя дэталі інтэр'еру катэдры.
    46.	Паўднёвы кут Высокага рынку. Пастраеньне перадавых частак I польскага корпусу генэрала Доўбар-Мусьніцкага, якія ўвайшлі ў Менск разам зь немцамі 22 лютага 1918 году. Ззаду ў легіянэраў рог гатэлю «Эўропа» і пачатак тагачасных вуліц Губэрнатарскай і Праабражэнскай.
    47.	Гэтак жыхары Менску назіралі за ўрачыстым пахаваньнем камандзіра I палка Крэхавецкіх уланаў палкоўніка Баляслава Масьціцкага ў менскай катэдры 27 лютага 1918 году.
    48.	Паўночна-заходні кут Высокага рынку (Плошчы Свабоды). Нямецкія шыхты. Чэрвень 1918 году.
    49.	Нямецкае камандаваньне падчас параду ў чэрвені 1918 годуі выхад вуліцы Школьнай на Плошчу Свабоды.
    50.	Некалькі здымкаў Новага гораду. Вуліца Энгельса (былая Дамініканская). Выгляд з касьцёлу Тамаша Аквінскага. Унізе ў цэнтры яе перакрыжаваньне з Камуністычнай (былой Юраўскай). Правей у цэнтры відаць Лютэранскую кірху. 1918 год. Нямецкая паштоўка.
    51.	Вуліца Губэрнатарская (былая Францішканская) ў бок Высокага рынку. Здымак з будынку пошты. Справа сквэр пры лютэранскай кірсе. Былы кляштар францішканаў — праз адзін дом ад гатэлю Эўропа на тым самым баку вуліцы. 1918 год. Нямецкая паштоўка.
    52.	Вуліца Губэрнатарская (былая Францішканская). 1918 год. Нямецкая паштоўка.
    53.	Мастак Язэп Драздовіч каля вусьця Нямігі пад Замкавай гарой. Чэрвень 1920 году. Здымак Льва Дашкевіча.
    54.	Язэп Драздовіч пад Замкавай гарой сярод дзяцей і прачак. Чэрвень 1920 году. Леў Дашкевіч паставіў кампазыцыю здымка так, каб глядач ня толькі ўбачыў, але і адчуў вышыню Замкавай гары над Сьвіслаччу.
    55.	Язэп Драздовіч. «Абрыў Замкавай гары і прыбярэжная грэбля на правым беразе ракі Сьвіслач», 1920 год.
    56.	Язэп Драздовіч. «Рака Сьвіслач ля Замкавай гары», 1920 год.
    57.	Язэп Драздовіч. «Крушні дамоў Маньковіча на замкавым узгорку», 1920 год. За сьпінай мастака схіл да Сьвіслачы, драўляная брама ў цэнтры выходзіла на Стара-Мясьніцкую вуліцу. Правал на сьцяне дому зьлева зафіксаваны на наступным малюнку.