Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
Вось якую «пляцавую» будучыню Менску прадугледзелі. Спачатку размова заходзіць пра новыя плошчы, якія пабудуюць у сталіцы БССР:
«Проект предусматрйвает следуюіцйе плоіцадй: Плоіцадь прй Доме Правйтельства на Советской ул„ прй пересеченйй с магйстралью в южный район города — как адмйнйстратйвно-демонстрацйонная архйтектурная плоіцадь... Новая плоіцадь прй Доме Горсовета, прймыкаюіцая к Советской улйце за р. Свйслочь вдоль проектйруемого пруда — как адмйнйстратйвно-демонстратйвная архйтектурная плоіцадь... Суіцествуюіцая плоіцадь прй пересеченйй Логойского й Борйсовского трактов расшйряется й увелйчйвается й будет являться транспортной й разгрузочной плоіцадью...»560
559 Тамсама, арк. 189.
560 Тамсама, арк.192 аб., 193.
А пасьля аўтары генпляну 1936 году апісваюць свае пляны адносна старой часткі гораду:
«Сутцествуюіцая плоіцадь Свободы реконструйруется, разгружается от рельсового транспорта й прйобретает йсключытельно архйтектурно-адмйнйстратйвное направленйе... Плоіцадь Парйжской Коммуны расшйряется й является также преймуіцественно архйтектурной плоіцадью с расположенным на нейзданйем театра. Как прймыкаюіцая к Ц. П. К. й О. йрасположенная на пересеченйй с городской магйстралью, эта плоіцадь будет являться й транспортной... Новая плоіцадь на Немйге прй Ц. П. К. u О. проектйруется как транспортная. Эта плоіцадь является продолженйем плоіцадй Свободы u no своему положенйю также должна быть й архйтектурной. Новая плоіцадь вдоль Ц. П. К. u О. й пруда, прймыкаюіцего к 2-й кольцевой магйстралй, проектйруется как архйтектурная. Новая прйвокзальная плоіцадь — ймеет транспортное значенйе... »561
«Новая плогцадь на Немнге прн Ц. П. К. м О.» — гэта, як чытач зразумеў, пляц на месцы кварталаў Нізкага і Рыбнага рынкаў у бы лым Старым гора дзе.
Прадугледжваў генплян 1936 году (2-гі том «Тэкставай часткі») і чарговасьць ажыцьцяўленьня рэканструкцыі Менску:
«Прй составленйй генерального плана развйтйя любого города чрезвычайно важное значенйе прйобретает очередность осуіцествленйя этого плана... В связй с этйм прй разработке вопросов очередностй реконструкцйй города намй условно
прйняты следуюіцйе 3 этапа: Iэтап (время окончанйя) — 1940-42 г.; II этап — 1948-50 г.; III этап — 1958-60 г.»562.
У апісаньні першага этапу знаходзім такую дырэктыву:
«Особенно актйвно должна пронзводйться реконструкцйя района Немйгй — во 2-м этапе полностью лйквйдйруемого»563.
А вось ленінградзкая дырэктыва адносна Старога гораду для другога этапу рэканструкцыі Менску:
«Район Немйгй лйквйдйруется окончательно. Создается большое чйсло основных архйтектурных центров: осуіцествляется проект плоіцадй Свободы, Драматйческого театра, центров Западного й Сторожевского районов... Продолжается эволюцйонный процессреконструкцйй центра, главным образом за счет сноса найболее амортйзйрованных зданйй. Средйрасшйряемыхулйц центра особоеместо занймает Советскаяулйца — с целью найболее быстрого осуіцествленйя главной парадной 60-метровой магйстралй, во 2-м этапе может быть допуіцен ряд сносов...»564
I нарэшце ў трэцім этапе ленінградзкі трэст «Гмпрогор» Народнага камісарыяту камунальнай гаспадаркі РСФСР заплянаваў прыбраць з твару Менску ўсе сьляды Старога гораду, пасадзіўшы на яго месцы парк:
«Заканчйвается стройтельство Центрального Парка К. й 0., й благоустрайваются лесопаркй (в
562 БДАНТД, ф. 6, воп. 21, спр. 19, арк. 131.
563 Тамсама, арк.132.
564 Тамсама, арк.132 аб.
направленйй Дроздов й на Слепянке). Осуіцествляется оформленйе берегов Свйслочй в пределах парка й в южном ее теченіш — от железной дорогй доречного порта. В этот перйод особенно значйтельны должны быть реконструктйвные меропрйятйя в Центральном районе: за немногймй йсключенйямй сохраненйя найболее ценных зданйй (напрймер Дом НКВД на Советской улйце) все улйцы центра бостйгнут своего проектного euda, обеспечйвая нормальные транспортныеусловйя й полноценное архйтектурное воспрйятйе»565.
Каб лепш зразумець гэтыя фармальна правільныя, але па сутнасьці барбарскія пляны, трэба пагартаць тагачасны друк. Інтэрвію і публікацыі датычных да стварэньня генпляну чыноўнікаў дадаюць да сухіх радкоў афіцыйнага дакумэнту найбольш каштоўныя для гісторыі дэталі.
Генплян 1936 году ў асьвятленьні беларускага друку. Пачатак рэалізацыі
Адна з самых важных перадваенных прапагандысцкіх публікацый пра будучае архітэктурнае аблічча Менску зьявілася вясной 1937 году. Яе аўтарам быў тагачасны галоўны архітэктар Менску Герасім Якушка. У гэтай публікацыі ён даволі падрабязна пазнаёміў тую нешматлікую частку беларускай грамадзкасьці, якая яшчэ не была рэпрэсаваная, з дэталямі распрацаванага ў Ленінградзе пляну рэканструкцыі сталіцы БССР.
У генпляне «Гмпрогора» РСФСР шмат месца адводзілася ідэалягічным задачам Масквы ў справе рэканструкцыі сталіцы Беларусі. Якушка ў сваім артыкуле іх творча пераасэнсаваў і лякалізаваў:
«Выяўленьне характару архітэктуры будынкаў будучага Менску зьяўляецца задачай, складаючай частку вялікай, цяжкай і важнай праблемы сёньняшняга дня. Вырашэньне гэтай праблемы ўскладзена партыяй і ўрадам на архітэктурныя сілы краіны. Сацыялістычная архітэктура павінна быць перш заўсё ідэйнай, выразнай, багатай сваёй сілай і магутнасьцю, іў той жа час простай ірадаснай, як наша шчасьлівае жыцьцё. Кожны будынак, намечаны да пабудовы, павінен служыць і быць упрыгожаньнем горадаўцэлым. Новым генэральным плянам рэканструкцыі Менску адкрываецца новая эпоха ў архітэктурнай творчасьці горада. Ніколі яшчэ да гэтага часу Менск ня меў такой магчымасьці ствараць архітэктуру комплексаў цэлых участкаў, кварталаў і плошчаў. Такая каштоўнасьць замыслу і ансамблёвае рашэньне забудовы горада нямысьлімы ў капіталістычныхумовах... Пад кіраўніцтвам ЦК КП(б)Б, пры дапамозе архітэктараў брацкіхрэспублік іўсёй савецкай грамадзкасьці Менск будзе выведзен на шырокі шлях рэканструкцыі і будзе вызначана яго далейшае аблічча»566.
«Як наша шчасьлівае жыцьцё...» Гэтыя словы характарызуюць агульна-ідэалягічны кантэкст плянаў Масквы ў справе разбурэньня Старога Менску.
Дэталі генпляну 1936 году адносна лёсу Старога гораду не хаваліся, а нават падкрэсьліваліся:
566 Звязда. 21 сакавіка 1937.
«Пляц Волі пашырыцца за лік зьнесенага сабора і дамоў, якія нямаюць архітэктурнай каштоўнасьці і па свайму стану падлягаюць зносуўжоў бліжэйшы час. Для пашырэньня гэтага пляца будзе зьнесена таксама частка дамоў на Школьнай вуліцы. Пляц Волі будзе складацца з 2 пляцаў — верхняга і ніжняга. Апошні будзе разьмяшчацца ў новым парку культуры і адпачынку, будаўніцтва якога намечана на месцы існуючай забудоўлі на Нямізе і ўздоўж ракі Сьвіслач да Весялоўкі і Драздоў. Верхні пляц зь ніжнім будзезлучацца прыгожа аформленай вялікай параднай лесьніцай»567.
Абазнанаму ў гісторыі менскай архітэктуры пры чытаньні гэтых радкоў магло заняць мову. «Частка дамоў на Школьнай» — гэта самы стары мураваны квартал гораду паміж Школьнай і Казьмадзям’янаўскай. Парк і пляц на месцы «існуючай забудоўлі па Нямізе» — гэта знос Нізкага рынку, у тым ліку і самай вузкай часткі Нямігі паміж Рыбным і Нізкім рынкамі, якая тады называлася вуліцай Калініна. А знос забудовы «уздоўж ракі Сьвіслач да Весялоўкі і Драздоў» — гэта канец Замчышча.
Мянчук Г. В. Якушка нават тагачасныя вуліцы Калініна і Вольную назваў па-старому — Нямігай і Школьнай 568. Свой тэкст ён пісаў тады, калі Стары горад яшчэ быў амаль некрануты. А тут усяго ў некалькіх радках архітэктара зьмясьцілася ўся
567 Звязда. 21 сакавіка 1937.
568 Г. Якушка пасьля актыўнага ўдзелу ў «сацыялістычнай рэканструкцыі» беларускай сталіцы з пачаткам вайны ў чэрвені 1941 году застаўся ў акупаваным Менску і працаваў у гарадзкой управе. Памёр ад цяжкай хваробы ў 1942 годзе.
будучая гісторыя Старога гораду на наступныя 70 гадоў — аж да пабудовы «параднай лесьвіцы» на схіле ад катэдральнага сабору да Пляцу 8 сакавіка.
Праз 10 гадоў пасьля артыкулу Г. Якушкі Стары горад сапраўды канчаткова зьнесьлі і заклалі на яго месцы парк, пасьля прыбралі парк і заклалі Пляц 8 сакавіка, праз 35 гадоў зьнесьлі апошнюю частку Нямігі, праз 55 гадоў зьнесьлі і найкаштоўнейшыя купецкія камяніцы XVIII стагодзьдзя каля касьцёлу жаночага Бэрнардынскага кляштару на Пляцы Волі, якія, як пісаў Якушка ў 1937 годзе, «ня маюць архітэктурнай каштоўнасьці». I нарэшце, больш чым праз 60 гадоў, як трагікамічны фінал, пабудавалі зьменшаную копію плянаванай у 30-я гады вялікай параднай лесьвіцы на схіле ад Высокага да Нізкага рынку.
У сваім артыкуле Г. Якушка сумленна паўтараў радкі з дасланых у 1936 годзе Масквой матэрыялаў да будучага генэральнага пляну Менску. Пазьней іх шмат разоў паўтаралі і аўтары пасьляваенных генплянаў.
«Менскія вуліцы вельмі вузкія, іх шырыня ад 7 да 18 мэтраў. Часьцей вуліцы крывыя, перасякаюцца ў многіх месцах іншымі вуліцамі не пад простым кутом. Генэральным плянам ставіцца задача зрабіць усе вуліцы шырэй у 3-4 разы. Бязь зьмен астанецца толькі вуліца Карла Маркса, якая выдатна забудавана і добра ўпарадкавана. Яе пашырэньне не выклікаецца ніякімімеркаваньнямі. Савецкая вуліца, шырыня якой 18-20 мэтраў, пашырыццаў тры разы, да 60 мэтраў...»569
569 Звязда. 21 сакавіка 1937.
3 гэтага вынікае, што ў сярэдзіне 30-х гадоў у Маскве на пашырэньне былі асуджаныя ўсе вуліцы Новага гораду ў Менску, якія праз 8 гадоў паводле дзіўнага супадзеньня «загінулі ў вайну» або, як яшчэ і дагэтуль пішуць розныя гісторыкі, «былі па-варварску разбураныя нямецка-фашысцкімі акупантамі падчас Вялікай айчыннай вайны...»
Наогул, 30-я гады — гэта быў час, калі ў паветры ўжо адчуваліся будучыя грандыёзныя зьмены ў архітэктурным абліччы Менску. У прэсе пачалася актыўная кампанія з мэтай абгрунтаваць неабходнасьць будучай рэканструкцыі сталіцы, якая прадугледжвала і масавыя зносы ў Старым і Новым горадзе. Для гэтага стары нерэканструяваны Менск трэба было маляваць у чорных фарбах. У студзені 1939 году старшыня Менскага гарсавету 3. Герчыкаў (які, вядома ж, не чытаў Шпілеўскага і Сыракомлі) пісаў у газэце «Нзвестмя»:
«Мйнск ймел всегда славу крайне отсталого города. Пресловутая конка суіцествовала do 1925 года. Грязь, ншцета й бескультурье — таковы мрачные черты дореволюцйонного Мйнска, центра “черты оседлостй”. Белорусскйй народ под руководством большевйтской napmuu do неузнаваемостй переделал столйцу своейреспублйкй. Мйнск... превратйлся йз города тьмы в город света... Мйнскйй городской совет разработал генеральный планреконструкцйй столйцы Белоруссйй, который должен быть осуіцествлен в теченйе десятй лет. Мннск no этому плану должен превратйться в одйн йз самых благоустроенных городов Союза..,»570