Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
Затым — дзед Юрка быў рыбак. Ды рыбакі не ўсе аднакі — Свае ў іх густы і адзнакі.
Дзед меў да сецей нахіленне, А вудзіць — не: не меў цярпення I не любіў наогул вуды
I гэтай вудавай маруды, Бо вуды любяць болып паны I, выбачайце, свістуны;
Хоць, праўда, хлеб ядуць і з вуды, Але не ўсе і не заўсюды.
Вось невад — о! — другая справа — Тут, брат, не вуда, тут — аблава!
I волак можна пахваліць: Ім можна здорава лавіць. А лепш за ўсё, мае браткі... Сказаць вам? венцер, нераткі! Ды толькі трэба мець знароўку,
Каб не страляць у саракоўку Бо трэба ведаць, дзе паставіць, Ды ўмець і венцер добры справіць. Мастак быў дзед на ўсё на гэта: Лавіў нямала ён за лета;
Былі ліны, язі і плоткі — Лузаў дзед добра сабе злоткі: Было за што кручок загнуць, Было і ў краму з чым зірнуць.
I любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе I абаранкам патрактуе. Цукеркі дзеду — не, не любы, Няхай іх качкі: псуюць зубы, Дык лепш не знаць іх, ну іх к ляду, Гэту дзявочую прынаду!
Звычайна дзед быў вельмі ціхі, He падымаў нідзе шуміхі, Але быў сталы і разумны, Такі разважлівы і ўдумны — Ну, чалавек старога складу, Калі што скажа, то да ладу, Але дзе крыўда і махлярства — Тады дзед меў адно лякарства — He паглядзіць ён, хто такі ты: Хоць чорт, хоць д’ябал знамяніты, Пляваць яму на тваю масць, Але ўжо чапаласу дасць 2.
Адзін на ўсіх пайсці гатовы,
1 He страляць у саракоўку — не даваць промаху.
2 Чапаласу дасць — дасць дыхту, наганяй.
Без разважання, без размовы! Ну, а калі дзед падгуляе, Тады ён йзноў адменнасць мае, Тады ён нават і бупіуе
I трохі сына памуштруе;
Але пад гэтым бушаваннем Хавае гумар з насміханнем: Больш жарты строіць, чым ваюе. — Язэп, ўставай! — крычыць ён сыну: — Ўставай у гэтую ж хвіліну! — Бярэ дзед ноты ценаровы, Нібыта злосны яго бровы.
— Чаго да хлопца прывязаўся? Лепш лёг бы каменем. Набраўся! — Гаворыць баба і сярдуе, А дзед яе як бы й не чуе.
— Уставай, лайдак, маліся богу! — Язэп варушыцца ў бярлогу, Устае, пачухваецца, плача: Што-то за доля, за бядача!
Ці ён распуснік? ці ён збойца?
— Ну, кленч!.. хрысціся! ў імя ойца!..
Язэпа трохі дзед павучыць, I памуштруе, і памучыць, Бо трэба ж іх адукаваць I паслушэнству навучаць. Яшчэ на дзеда паглядзеце, Калі дзед вып’е на банкеце. У дзеда шчокі румянеюць, У дзеда вочы весялеюць, Гарохам дзедаў смех якоча, А сэрца руху, шуму хоча.
«Эх, ешча-шчышча! Ешча-шчышча!» Тут дзед і цмокае, і свішча, Як салавей з сіваваронкай, Ды як зальецца песняй звонкай!..
He! дзеду трэба болей руху, I дзеду цесна ў тым кажуху.
Кажух на лаву дзед скідае I бубен-рэшата хватае, Бубніць у вечка чым папала, Ды як прышчоўкне! ды прыўдала! Тут вам і полька, і мазурка...
Такі быў дзед, нябожчык Юрка!
I дзядзька быў рыбак выдатны, Хоць больш урыўкавы, прыватны, Але лавіў такі нямала,
I дзядзьку ў рыбе шанцавала. Бывала, пострыжні прыправіць, На шчупакоў нясе і ставіць. Глядзіш — о, добрая мінута! — Шнур з вілак спушчан, палка ўгнута, Схапіў жыўца шчупак і свішча, Дастаў — ў два локці шчупачышча!
I з вудай дзядзька шчасце мае: Язёў занадзіць і кілзае;
Язі ў тры хунты і ў чатыры! Агледзіць дзядзька букты, віры, Картофель зварыць і гароху, I надзіць рыбу ён патроху.
Лавіў наш дзядзька нераткамі I венцярамі і сачкамі, Ды аднаго ўсё ж бракавала:
У дзядзькі чоўна неставала. Каля адрынкі пад страхою У дзеда Юркі сіратою Валяўся човен так, без дзела, На сонцы сохла яго цела, I човен, праўда, ўжо няновы. Дзед Юрка быў рыбак скарбовы, Скарбовай чайкай карыстаўся, А ўласны човен так валяўся, Як бы ў адстаўцы той сенатар, Хоць на чаўны дзед быў аматар. Дзед Юрка дзядзьку паважае I да яго прыхільнасць мае: Антось не знае такой моды Рабіць у рыбе перашкоды, I глупства ён рабіць не стане, I ў венцер дзедаў не загляне. — Бяры, Антось, ты човен гэты. Рассохся трохі ён за лета I сям-там нават пакалоўся, I шашаль, можа, дзе завёўся, Але, агледзеўшы, нічога: Яшчэ паслужыць мала-многа.— Антось, як сонца, засвяціўся: Даўно аб чоўне ён смуціўся. Дадому дзядзька ехаў лёсы Кладзе ён човен на калёсы, I едзе наш Антось вясёлы, I з ім падсмейваюцца й колы. На рэчку човеы ён спускае — Няхай сабе тут намакае;
А там, управіўшысь з сяўбою, Залье Антось яго смалою,
1 Ехаў лёсы — ехаў паражняком.
Агледзіць і заканапаціць, А дзе і бляхаю прыхваціць. «Засвішча човен мой стралою!» — Так думаў дзядзька сам з сабою. Пакуль Антось канчаў работу, На рэчцы човен меў турботу: Як толькі добра сонца ўгрэе, Кастусь у чоўне ўжо дурэе Без нагавіц, ў адной кашулі, I хоць за ногі мыцкі тнулі, I запускалі як бы спіцы, Але скідаў ён нагавіцы, Бо так спрытней быць каля чоўна I нагавіцы — рэч умоўна. Зазнаў тут бедны човен гора: Каламі Костусь яго пора I ва ўсе бокі яго круціць, I толькі воду каламуціць, Бо тут гразі больш, чым вады, I мулу, рознае брыды.
Бубніць тут човен, ходзіць рэха — Такая хлопцу з ім пацеха!
Антось на човен свой як гляне — I весялей на сэрцы стане: Які б ні быў, а ўсё чаўнок, I шчылін мала, як намок.
Тым часам дзядзька ненарокам Глядзеў на човен добрым вокам. Дзянёк ён выбраў больш-менш вольны, Ідзе вясёлы і давольны.
На бераг човен выцягаюць, Алесь і Костусь памагаюць. — На бок вярнеце, дном угору! Палечым зараз, наш ты хворы! — Да чоўна дзядзька так звярнуўся
I тут жа зараз завінуўся. — Бярэце пакулле і спіцы... Памчымся мы на ніз крыніцы, Аж толькі вецер засвідруе! — Язду ўжо дзядзька тут смакуе. — Вы шчыльна, шчыльна затыкайце! Што най.мацней, брат, забівайце! Ды дружна, борзда канапаціць, Каб час не зводзіць і не траціць!.. Стары ўжо, падла, і трухлявьі: Увесь, як рэшата, дзіравы,— Гаворыць дзядзька ў час работы, Сабе, другім дае ахвоты. Ідзе работа і размова — I канапачанне гатова.
Смалою трохі засмалілі I на ваду чаўнок спусцілі. Але тут цесна, вады мала, I дно аб землю шаравала. А дзядзька хоча дзеля спробы Дальш з гэтай выбрацца трушчобы: Там, далей, рэчка не такая I глыбіні даволі мае.
Праз плот чаўнок гуртом куляюць, На ніз паволі прапіхаюць, А дзядзька сам садзіцца ў човен.
«Плыве човен, вады повен, Ды ўсё — хлюп! хлюп! хлюп!» Спяваюць хлопцы і жартуюць, I дзядзька з чоўнам далып шыбуюць. А дзядзька важны выгляд мае; Замест вясла прысок трымае, А твар яго, як сонца, ясны, Бо гэты човен — яго ўласны, I не цячэ ён ані-ні;
Чаўнок, куды ні павярні.
I трэба ўсё-такі зазначыць — Такой працэссі вам не бачыць: Алесь і Костусь човен пхаюць, Падол кашуль ў зубах трымаюць, А дзядзька ў чоўне — сонца ў коле! Тым часам човен і на волі, Бо тут глыбока рэчка грае, I хлопцам пуп вада мінае.
— Ну, годзе, хлопцы, досыць вам: А ну-ткаль спробую я сам! — I дзядзька ўжо тут адразэчку Пачуў, што выехаў на рэчку, I гэта яснасць сходзіць з твара. Бярэ ён прыс, ён повен жара. Рашучасць думкі, смеласць руху,— Эх, колькі сілы, колькі духу! Зусім істота ў ім другая!
На прыс ён разам налягае Ды на нагах калі прыгнецца! Тут човен раптам як рванецца, Бы той спалоханы шчупак! Герой наш дзядзька, наш рыбак, Адразу ў дзве бяды папаўся: Перш-наперш прыс у гразь вагнаўся, А човен носам — трах у дрэва!
А дзядзька раптам — гоп налева!
I ногі ў портках адмысловьіх — He проста ў зрэбных — шарачковых Адно ў паветры бурканулі Ды ў воду ў момант баўтанулі! Ўсхапіўся дзядзька мокры, брудны, А вынік спробы той паскудны: Чаўнок — не човен, а карыта, I нос і частка дна адбіта;
Прысок тырчыць, як струп на плеху, А хлопцы поўзаюць ад смеху, А дзядзька сам — цар без кароны I выгляд — мокрае вароны!
XII
Сесія
інтарэсах асвятлення
Яшчэ нязнікшага з’яўлення
He шкодна б святам, волыіым часам,
Схадзіць на сесію з Міхасем.
Міхась паснедаў, прыадзеўся — I на кірмаш схадзіць ён меўся,— He то, што б там якія справы Былі патрэбны і цікавы, А проста так сабе ў нядзельку Праведаць Залмана ці Эльку. Міхал — навошта ўжо таіцца? — Любіў-такі павесяліцца, Зайсці да Малкі ці Ляйботы, Каб збыць за чаркаю згрызоты. Ці так ці не, ва ўсякім разе Другое мелася на ўвазе: Міхал любіў каля бутэлькі Пытаць тых-сіх наконт зямелькі, Бо так на службе дапяклі, Што гэта думка аб зямлі Запала ў сэрца назаўсёды, Як промень волі і свабоды. На тую ж сесію штотыдня Хадзіў Міхал да пана-злыдня.
Звычайна з раніцы ў нядзельку, Калі пакіне пан пасцельку, Аб’ездчыкі са стражнікамі Сюды схадзіліся, з’язджалісь, 3 гадзіну добрую сланялісь Або мянцілі языкамі, To, часам, востра, то пагана, Пакуль не клікалі да пана.
Вось і цяпер, у дзянёк гэты, Як мае быць ужо адзеты, Сказаць, адзеты і фарсіста I гладка выбрыўшыся, чыста, Міхал ужо разгладжваў вусы. — Асцерагайся ж ты спакусы: Прыйдзі хоць раз дадому ў часе! — Звярнулась жонка да Міхася. Ох, гэта нуднае прьіслоўе, Бадай яму ўжо безгалоўе!
I колькі раз ён чуе гэта! Ну й надаедная ж кабета: Вось так і выкіне на вока!.. Міхал абураны глыбока, I гнеў мяняе яго вочы.
Ой, ды й язык жа ты жаночы: Ці ёсць, ці не прычына тая — Усё роўна менціць і кусае.
— Ну, як табе ўжо не абрыдне Казаць адно сто раз на тыдні? Сказала сорак раз і — квіта! — Міхал адказвае сярдзіта, Глядзіць, паблісквае вачыма I злосна ўскідвае плячыма.
— Бо праўда вочы табе коле, I не мінеш ты, нябось, Сроля,
He людская твая натура, He пахне дом свой і пячура: Абы гарэлка на прымеце — Ты ўсё гатоў забыць на свеце! — Міхась стаіць, знявагі поўны, I погляд кідае бязмоўны.
О, колькі крыўды ў ім, абразы!..
Э! лепш змаўчаць ёй, лепш тры разы I пе адказываць нічога.
Ён толькі ўбок плюе з парога, Ідзе — сам гнеў і сама бура, Са лба на бровы збегла скура, А губы шчыльна-шчыльна сцяты, Дзвярмі ён грукнуў, выйшаў з хаты, I злосць душы і сэрца пляму Выносіць з дому аж за браму;
I нейкі час ён па дарозе Ідзе абураны, ў трывозе, На жонку злосны, на самога, Бо ў словах жонкі праўды многа. Але ж нашто калоць у вочы?.. Цьфу! дня табе няма і ночы, А ні часіначкі спакою;
Чорт кожны вяжацца слатою, А тут яна шэй-на-катрынку Як завядзе, дык без упынку.
Міхал аб помсце строіць планы. Вось ён нап’ецца, прыйдзе п’яны, Каб аж язык не варушыўся, Калі такім ліхім радзіўся;
Няхай крычыць сабе тады. А не — не ўзяць два дні яды Наперакор сваёй жанчыне, Пакуль яе злосць не астыне?
Міхал і клін ужо мінае. Направа сцежачка сляпая Вядзе балотцам на ачосы. Міхал ідзе пакуль што босы I на дарожку зварачае, Ідзе свяржэнскімі маргамі I гразь памешвае нагамі. I покі ён мінуў лагчыны, На лбе разгладзілісь маршчыны, I ў сэрцы бура уляглася.