• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новая зямля  Якуб Колас

    Новая зямля

    Якуб Колас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 348с.
    Мінск 1967
    71.95 МБ
    Другія думкі на Міхася Цяпер найшлі нейк неўзаметкі, Ды толькі іх маўклівы сведкі — Лясок, дарожка, елкі, хвоі, Свае ў іх думкі і настроі.
    Балотца пройдзена памалу. Густым ляском па буравалу Міхал выходзіць на гасцінец. Цяпер у думках пан-злачынец. I не хацелася б з ім знацца, Hi справы мець, ні спавядацца, Hi слухаць лаянкі-пагрозы; Але ні злосць твая, ні слёзы, Hi моцна шчэмлены кулак He зменяць справы аніяк — Цярпі! чаму? дакуль цярпенне? Калі канец яму, рушэнне?
    Няўжо ўвесь век жыць з панскай ласкі I перад ім чуць абавязкі?
    I слугаваць яму, старацца I ў тры пагібелі згінацца? Адказ адзін: няма, брат, ходу, Хоць з моста кідайся ты ў воду; Няма зямлі свае і хаты,
    I мусіш гнуцца, як пракляты, Бо ты ні мяса і ні рыба.
    Ідзе Міхал, прад ім сяліба, Засценак добра так знаёмы, I хоць няважныя харомы Тут гэта шляхта збудавала, Але жыве і гора мала!
    Хоць шляхціц цёмны, як саган, Затое ж сам сабе ён пан: Паноў ляснічых знаць не знае, Прад імі спіны не згінае: Пад бокам паша, агароды, I лес, і поле — ўсе выгоды. Міхал зірнуў і пазайздросціў: Чаму й не ён між ягамосцяў? Нядзелька, свята — людзі вольны, Свая ахвота, свой дазвол, На рынак едуць, хто ў касцёл, Як гэты Людвік багамольны, А хто пагульвае так дома; А ты, вось, совайся, як бома, Ды бойся ліха і падкусу — He ступіш кроку без прымусу.
    За горкай панская пасада, Як у вяночку, каля саду Ў глыбі прасторнага дзядзінца 1 Стаяла збоку ад гасцінца. Будынак, парк і агарожа — Было ўсё слаўна і прыгожа; Мастацкі зробленая брама Ласкала вока гэтак сама,
    1 Дзядзінец — тут — двор.
    Але Міхалу не хацелась Глядзець на гэта ўсё — прыелась, I панскі дом з ласіным рогам На Міхася глядзеў астрогам, Бо тут, апроч тае знявагі, Сказаць, ад кожнага брадзягі, У стражнікоўскім сваім лёсе Нічога ведаць не прыйшлося.
    А гэта сесія, спатканне, Падкусванне і насміханне — Як прыкра гэта ўсё і нудна, I непрыемна, і паскудна! Міхал ступіў на двор кватэры 3 душою, згрызепай без меры, Але, спаткаўшы саслугачых, Спакойных болып і менш гарачых, Міхал мяняе выраз твару I гоніць прэч задуму-хмару, Ідзе, вітаецца, смяецца, Бы смутку век не знаў, здаецца, Бо людзі схільны строіць кпіны 3 тваіх нягод без дай прычыны.
    Тут быў Скварчэўскі, Ліхтаровіч, Амброжык, Суднік, Астахновіч, «Памдзей», аб’ездчык і мыслівы На пачастункі памаўзлівы, «Памдзей» быў створан з «пана дзея». He non наш дзядзька, але ўмее Зірнуць часамі «ў свае святцы», Каб трапным словам адазвацца I сэнс «духоўнай» карталюшкі
    1 Мыслівы — паляўнічы.
    Паправіць ліпкаю мянушкай. «Памдзей» аб’ездчык быў няшкодны: Так, чалавек ён старамодны I не такі, як Ворцюх, зыркі, I меней здольны на прыдзіркі I на падкусы, і на ўданне, За што й вагі ён не меў звання. Вось Арцюшок — о, гэта скула! Ну і шкадлівы ж быў, хамула, Хоць у панкі пралез адразу: Цаніў Ракоўскі ў ім заразу; Вось так і віўся каля пана... Цьфу, ты, мардасіна пагана! Якога чыну даслужыўся ■— Обер-аб’ездчыкам лічыўся, Брахун не горшы ад сабакі. Ён меў сабачыя адзнакі — Брахаў налева і направа;
    Была й сабачча яго слава, I калі пахла дзе даносам, Тады, крутнуўпіы толькі носам, Казалі згодна, ў адно слова: «Ну, гэта штучка Арцюшкова!» А вось і ён. Ідзе фарсіста, Глядзіць звысоку, ганарыста, Але зірнуць людзям у вочы Ён штось не надта ўжо ахвсчы, А параўняўшыся з «Памдзеем», Ён толькі лыпнуў ліхадзеем У бок аб’ездчыка старога, Але не вымавіў нічога.
    «Памдзей» штурхець пад бок Міхала: «Счуў, бестыя, чыё з’еў сала», На Арцюшка «Памдзей» ківае, А сам нявесела ўздыхае
    I выраз твару мае горкі.
    — Чакаць, пам-дзееньку, праборкі! — Прамовіў ён у засмучэнні: — Брахнуў аб нейкім папушчэнні, Пабіць бы гаду морды-пыцкі!
    Тут быў, таксама, і Абрыцкі, Стары аб’ездчык і служака, Курэц і добры выпівака.
    Любіў і ён «Тэш, проша пана»... Куснуць падчас неспадзявана. Звычайна ён спаўняў тры ролі: Або смяшыў усіх да болі, Калі ў смяхотным захапленні Апісваў розныя здарэнні, Ці пераймаў таго-другога, Або маўчаў зацята-строга Ды пухкаў люльку задуменна, Або гарэлку піў сумленна, Ды не валяўся пад платамі, Хоць скробаў добра капытамі.
    У часе гэтых сесій-збораў Было нямала абгавораў I розных штучак, жартаў, кпінак, Ліхіх і добрых успамінак;
    To, часам, смехам, а то ў злосці Перамывалі панам косці, Рашалі розныя пытанні Наконт сяброўскага спаткання, I хто каму дзе стаўся варты, I закладаліся на кварты, Зусім забыўшыся аб лесе. Але ўся важнасць гэтых сесій I іх грунтоўныя асновы
    Складалісь з панскае размовы, Калі каго сам пан ляснічы Да канцылярыі закліча. Тады ўсё моўкла — ні гу-гу! Звычайна ў першую чаргу Для рапартоў і справаздачы, Угнуўшы хвост той па-сабачы, Ішлі аб’ездчыкі асобна Пра ўсё паведаміць падробна: Якія дзе былі здарэнні, Ці непарадкі, папушчэнні: Як леснікі, яго падпаскі, Свае спаўнялі абавязкі, Дзе і ў каго былі парубкі, Каб мець прычыну дзеля ўзлупкі. Калі ж у гэтай справаздачы Было ўсё добра без астачы I тыдзень скончваўся шчасліва, Тады ляснічы глядзеў скрыва: Ты маеш, значыцца, хаўрусы I ў адной чарцы мочыш вусы.
    Тут гэты лад быў так збудован, Што на даносах быў заснован, I мелась тут на відавоку Кусаць адзін другога збоку. На гэты раз неспадзявана «Памдзея» клікнулі да пана. «Памдзей» падскочыў, здрыгануўся I навакола азірнуўся.
    — Ну, будзе лазня, пане-дзею! Але за што? не разумею! — Прамовіў ён, ускінуў плечы I ў бег пускаецца старэчы.— Бадай ён быў курам прысніўся! —
    Убег, нізютка пакланіўся. Стаіць пакорна і рахмана, На крыж гатовы йсці за пана, Старыя костачкі злажыць I верай-праўдаю служыць... I так зніжацца! цьфу, агіда! He мець ні вобраза, ні віда, Hi, нават, цені чалавека;
    Стаяць, бы куль, бы лялька нейка, Глядзець на пана, як той Лыска... Эх, так упасці і так нізка!
    Затое ж пан той! паглядзеце: Хто з ім зраўняецца на свеце? Які ён важны, панаваты, Выдатны, «мондры», зухаваты! Які ён гога! 1 які дока! 2 Як ён сябе нясе высока!
    Пабачце гэту яго міну: Ён — цар, ён — бог напалавіну, Злучэнне блеску, ззяння, цені — Сагні прад ім свае калені!..
    I прад такім, вось, галамоўзай 3 He смей стаць роўна ты, а поўзай! «Памдзей» стаіць, пан не зважае, Як бы то слуп ці рэч якая, Сядзіць надзьмуты, звераваты I разглядае асігнаты.
    — Ну, ягамосцю-аматору, Ці павяраў сваю камору? — Зрабіўшы гэта запытанне,
    1 Гога — франт.
    2 Дока — майстар сваёй справы.
    3 Галамоўза — куцагаловы, з аголенай галавой; тут — у сэнсе: недалёкі чалавек, дурань.
    «Рачок» зірнуў ліхім барбосам I ўсё лакручвае тым носам, Мінуту ловіць насядання. Што адказаць трапней на гэта? Якая хітрая тут мэта?
    У чым яго, «Памдзея», ловяць? 3 чаго пачнецца тая споведзь? Якія зразяць яго стрэлы?
    «Ну, ну, «Пам-дзееньку», будзь смелы! Бог дасць, сухі ўспаўзеш на бераг», Мамент, а думак цэлы шэраг.
    — Так, павяраў, панок, вядома. Хіба мне служба кезнаёма?
    — А шмат разоў быў на каморы? — Пяць раз, пам-дзею, з пазаўчора. — Дзе Астахновіч? Марцін! —
    Слухам!— Марцін на двор імчыцца духам
    I зараз зноў сюды ідзе I Астахновіча вядзе; Паўзе з павагай Астахновіч, Ляснік каморны з Давідовіч, Маруда страшны, глух на вуха... Ну, што ж? не даў бог яму руху. Прыйшоў, сюд-туд ён глянуў скоса I затрубіў разы два носам, Бо трэба ведаць, хто і дзе ты. — Быў у цябе вось дурань гэты? Адказвай праўду мне, Зыдоры, Як ён даўно быў на каморы? — Аб’ездчык страчвае надзею! «Гэ, вось ты ліха, пане-дзею!
    Цяпер папаўся, дабрадзею: Вось так і цапне, так і цапне, Калі ні ў пяць, ні ў дзесяць ляпне?
    Каб не глухі, шапнуць бы можна. Эх, галава твая парожна!
    Ну, як тут быць? як падказаць, Каб і Зыдоры сказаў «пяць»? Ён раптам момант улучае, Пяць пальцаў моўчкі падымае. Зыдоры згледзеў знак маўклівы. — Пяць дзён, як быў там пан мыслівы,—
    Гукнуў Зыдоры вельмі рады, Што гэтак выйшла без парады. «Бадай жа ты прапаў, мой мілы! He знаць бы век цябе, дурылы! Ўсё сапсаваў, бадай ты знік:
    Пяць дзён! пяць скул на твой язык!» — Лайдак! — як скокне да «Памдзея» Ляснічы-змей, ну, аж шалее, Жыўцом грызе сваю ахвяру.
    — Пся крэў твая, галгане, лгару! Ты гэтак служыш, о, лайдаку! Да д’ябла выганю, сабаку, Каб не было тут твайго смроду! Я вьіведу такую моду!
    Павінен быць на сваім месце, А князеў хлеб дарэмна есці He будзеш, псіна ты старая! — 3 апошніх слоў «Памдзея» лае. I доўга льецца гэта песня, Як толькі з крыку ён не трэсне! «Памдзей», прыбіты і прыгнуты, Цярпліва зносіць крыж пакуты, Стаіць, удол спусціўшы вочы, I толькі зрэдку забармоча: — Даруй, панок! нех пан даруе! — А пан нічога не шануе
    I, расчыніўшы губы-трубы, Як непрытомны, злосны, грубы, Шпурляе кнігі, рве паперы I брудна лаецца без меры Ды насядае на «Памдзея» I ўсё не мякне, не дабрэе, А мае дрэнныя намеры. «Памдзей» задком, задком у дзверы Паўзе-адходзіць ад навалы
    I раптам робіць «махні-драла», Бяжыць на двор, увесь чырвоны. — О ты, халера! о, шалёны! Ото ж наскочыў, пане-дзею! Папаўся ў лапы кату-змею! — Гаворыць ён ды азірнецца: Яшчэ пагонь яму здаецца.
    — А ты, Зыдоры, пане-дзею, Ты — куст альховы! о, зладзею! «Пяць раз» паказваю, тупіца! А ён «пяць дзён»! — цьфу, цьфу, дурніца!
    XIII
    Падгляд пчол
    □ акуль што досыць аб панох: Яны прыеліся, даль-бог!
    Яны без сэрца і сляпыя,
    I ўсе заходы іх пустыя, I пусты іх усе імкненні Назад ход часаў павярнуць I дзіркі палкамі заткнуць I перарваць жывыя звенні, Якіх вякі не перарвалі
    У гістарычным перавале. Ім цёмна, нема кніга лёсу, Яны не бачаць далей носу I рубяжоў свае пасады... А ну іх к ліху! ну іх к ляду! Час у Парэчча зноў вярнуцца I ў іншых хвалях скупануцца.
    Парэчча — слаўная мясціна, Куток прыгожы і вясёлы: Як мора — лес, як неба — долы, Зіхціць у кветках лугавіна... А колькі ягад і парэчак! Як пахне мёдам поле грэчак, Калі пачнуць яны цвісці!..
    Ну, як тут пчол не завясці: Ім столькі выгад тут, прастору!
    Яшчэ з вясны, ў час перабору, Сюды прывезлі пчол калоду, Ну, так, між іншым, для заводу. Але ручыцца сталі пчолкі. Знайшліся людзі для суполкі: Хто вуллем браў пустым, грашамі, А хто падмазваў барышамі.
    I як не прымеш чалавека?
    А не прымі, то небяспека: Памысліць ён табе, брат, зла,— He любіць зайздрасці пчала. Антось у дзеле тым пчаліным Вёў першы рэй, галоўным чынам, Хоць гэта новая навука На першых часах была мука, I першы крок у новай ролі Ён не забудзе — не, ніколі!