Новая зямля
Якуб Колас
Выдавец: Народная асвета
Памер: 348с.
Мінск 1967
— Пускай з канца, пачні з Яхіма. — Ну, кум Яхім, стары дружака! Няхай міне нас гора ўсяка;
Дай, божа, добрую прыгоду, Каб болып налета было мёду; Каб мы пілі, яшчэ прасілі, Каб на галовах захадзілі, Дык будзь здароў! — Ну, дай жа, божа! — За ваша, госцейкі, здароўе! — I пасля гэтага прыслоўя
Міхал куляе чарку гожа;
Глынуў і губы абцірае, Яхіму чарку налівае.
I з рук у рукі ходзіць чарка, Шаломіць голавы ім шпарка, I госці штораз весялеюць, I болып іх твары чырванеюць, А голас крэпне і дужае, I смех гаворку аздабляе.
Для ўсіх ласкава і пачціва, Як бы пад ветрам тая ніва, Гасцей частуе гаспадыня, I на ўсіх чыста вокам кіне, To сыр, то масла ім падносіць I закусіць так шчыра просіць: — Ну закусеце ж, калі ласка! Вось проша сыру, проша мяска Ці кумпячка або каўбаскі, Ну, пірага хоць закаштуйце! Бярэце масла, не шкадуйце!
Бутэлька выпіта; другая, Як бачыш, месца заступае, А госці вокрыкам здзіўлення Яе вітаюць тут з’яўленне. Жанкі таксама балявалі I ад мужчын не адставалі, Але ад іх адмежавалісь — Сваёй гарэлкай частавалісь. Гарэлка ж іх тым адразнялась, Што ў бутлі слодыч дадавалась, I вось зірнуць было цікава, Як у жанок вялася бава, I колькі мільіх было сварак, Як адмаўляліся ад чарак! — Ну, проша ж, пані Юзафова! — Ой, не, не, кумка, даю слова! Зусім я п’яна, бойся бога! — Ну выпі ж, кумачка, нічога! — Кума на просьбу паддаецца, За чарку тройчы ўжо бярэцца I толькі-толькі прыгубля'?
I чарку зноў не дапівае I руку цягне да бутэлькі.
— He дам, кума! не дам, Анэлька! (Бо ўжо так звычай вымагае: Хто чарку п’е, той налівае.) Ну, выпі ж чысценька-чысцютка! — Ой, я ж п’янею вельмі хутка! Язэп мой лысы, унь, сярдуе! — Куму Анэлька тут цалуе I адмаўленне тым канчае, Што гэту чарку асушае.
I вось жанчыны не стрывалі I песню-кпіну заспявалі, Каб пасмяяцца з нежанатых: 3 Антося, Яські і Кандрата.
«Сядзіць дома, як пужала, He з кім слова мовіць;
Ой, жаніся ж: ча^у мала, Старасць цябе зловіць!
Пастарэеш, небарака, Дзеўкі ўсе зракуцца, А ты будзеш, як сабака, Туляцца і гнуцца,
I падлізваць будзеш місы, He свае — чужыя!..
Дык жаніся, Кандрат лысы, Жанецесь, дурныя!»
— Ну, зацягнулі ўжо, завьілі! Адно б вы толькі і жанілі!
У, турэцкія вы свацці!
Як вас няма, то й ціха ў хаце! — Кандрат вачыма тут бліскае, А Яська, брат яго, спявае:
«Я — адзін; сцежкі мне Адчынены ўсюды.
А як жэнішся, тады — He хадзі нікуды.
Я — адзін, я — казак, I на ліха жонка? Яна звяжа цябе, Чортава галёнка! Бог мужчыну стварыў, Потым памыліўся; Драў чупрыну Адам, Што з Евай жаніўся».
•— Вось так вы іх! вось малайчыны! — I аж не ўрымстуюць мужчыны.
— Ну, выпіць, выпіць, хлопцы, трэба! Яхім! пускай, брат, да Язэпа!
— He, брат Міхась, даль-бог, не буду!
— Пі!.. не люблю цябе, маруду! — Яхім дайшоў да пункту тога, Дзе ён у сведкі клікаў бога, Што больш не вып’е ўжо нічога. Але Яхімаў звычай зналі, Дружней мужчыны насядалі, I наш Яхім, хоць і бажыўся, Але й з бажбою піць злажыўся. А далей ён такім жа чынам Рабіў замінкі тут мужчынам, Але піў чарку ў чарку з імі — I вось ён лыпае вачымі
I рукі зараз разнімае, Старую песню зачынае:
«Ой, ляцеў авадзень, А насустрач мушка. Прыхіліся, кума: Пашапчу на вушка!»
На хату Ганна выступае, У ладкі плешча, падпявае:
«Заіграйце музыкі, Каб я паскакала;
Купіў бацька чаравікі, Каб я патаптала!»
Мужчыны выклік той прымаюць I Фабіяна выпіхаюць.
У скокі зараз жа пусціўся Наш Фабіян і закруціўся.
«Падзівіся, Гапка, Як трасецца шапка!»
А замест шапкі валасамі Трасе, як вецер каласамі, I размінае свае косці.
I разышліся нашы госці.
Тут грэбень Пальчык Ян хапае, Сюды паперку далучае
Ды так жа грае спрытна, здольна, Што ногі скачуць мімавольна.
«Без музыкі, без дуды Ходзяць ногі не туды; Грай жа, дудка мая! Куды дудка, туды я!»
Сам гаспадар з кумой Анэлькай, Руку прыгнуўшы над камзэлькай, На панскі лад мяце-вальцуе, Ўсіх далікатнасцю касуе.
Таксама Юзаф з Караліны
He траціць добрае часіны —
I з гаспадыняй так кружыўся,
Аж покі потам лоб не змыўся. Андроцкі кінуў і бажыцца, Сядзіць, не можа варушыцца; Адзін з ім Юрка яшчэ бае;
Яхім жа тоненька спявае:
«Пі гарэлку, мой суседзе, Покі п’ецца!
Конь дадому сам заедзе, He саб’ецца».
— Скакаць хачу! Хто мне паграе? Музыку! — Пальчык Ян гукае.
I, не чакаючы адказу, У танцы рынуўся адразу. Прысеў наш Яська, закруціўся! Ды як пайшоў, ды як пусціўся! Адкуль і дзе і што бярэцца — 3 дарогі ўсё змяце, здаецца.
«Там-там! тара-рам! Там-та-ціта, ці-та-там! Хадзі, хата, хадзі, печ! He шкадуй жа сваіх плеч! Я найму дудара, Дударыка-камара.
Грай, дударыку, грай, А ты, муха, выцінай!
Грай на скрыпцы, сляпень, На басэтлі, авадзень!
Чмель, у бубен бубні! Шэршань, песню утні!
Я хачу паскакаць, Усіх на баль пасклікаць. Разгарніся ж, душа! Сцеражыся Тамаша!
Бо тады толькі пан,
Калі добра я п’ян;
Тады весел і рад, I сам чорт мне не брат!.. Там-там, тара-рам! Там-та-ціта, ціта-там! Лысы чорт бег з балота: Надаела адзінота.
I хіцёр, а змьіліўся, Ажаніўся — і ўтапіўся. А не будзь, чорце, слабы I не рэмсціся да бабы: Баба доўгі волас мае, Каго хочаш ашукае — I Язэпа, і Міхала, А мяне не ашукала! Хіба толькі розум страчу, To й я тое ліха ўбачу. Але не, не да чакання! He пацерплю ашукання!» Тут госці з месца паўставалі, У ладкі білі, падпявалі.
— Бадай ён скіс! ото прыўдаўся! А Пальчык пыху набіраўся, I ўсё нагамі вырабляе, Як бы сам чорт яго шугае;
I плечы скачуць, рукі ходзяць, I ў абурэнне ўсіх прыводзяць.
Тым часам стала і змяркацца.
— Панове! час, ой, час збірацца! — А пасядзеце, пагуляйце, Павесялецесь, паспявайце.
— Ну, песню, песню! пачынайце! «Ой, пара вячэраць, няма ж бацькі дома. Ці яму дарожка гэта незнаёма?
Ці ён памыліўся, ці конічак збіўся?
Ці сярод дарогі ён адзін спыніўся? Блудная дарога, ды конь яе знае, Толькі ж конік волі сам прыйсці не мае. Ой, хто ж па дарозе каня паганяе, Каня паганяе, сам песню спявае?
A то сусед едзе з гасцінцам вялікім — Вязе сыну боты, дочцы чаравікі.
А нашага бацькі ўсё няма — гуляе I пра сваю хату, пра дзяцей не дбае. Пара спаць лажыцца, няма бацькі дома, I дарога біта і добра знаёма.
Вось і поўнач скора, а ўсё няма таты!.. Ой, пара нам, госці, ой, пара дахаты!»
I нейкі жаль няяснай страты Ад гэтай песні патыхае.
На свеце ўсё канец свой мае, I ты, мінуціна змяркання, Спяеш нам песню расставання.
I госці свой банкет канчаюць, Адны другім дабра жадаюць, А ў час апошні развітання Стаялі цмокі цалавання.
— Ну, выбачайце ж, не крыўдуйце! Калі што кепска, то даруйце!
XiV
Дарэктар
варот пары, зніканне лета... To — водгулле душы паэта,
To — смутны вобраз развітання, To — струн дрыгучых заміранне, Натхненнай песні жаль сардэчны,
Жыцця і смерці — сымбаль вечны! I люб і смуцен час прыгоды, Калі душа ўсяе прыроды 8 тваёю злучыцца душою Ў адным суладдзі і настроі!
I ты маўчыш, маўчаць і далі, Як бы ў адной агульнай хвалі, Ў адной асветленай часіне Жыццё злучыла свае плыні I бег свой вечны прыпыніла, I неба твар свой адчыніла.
На залаты парог паўдзення Скрозь бела-руннае адзенне У багне неба ясна-сіняй Ступае сонца, як багіня, I стрэлы-косы раскідае, Як чараўніца маладая.
Пад гэтай ласкаю зіяння, Ўспагадна-добрага ўзірання, Ўсё заспакоілася: неба, I поле знятага ўжо хлеба, I гэта даль, і лугавіны...
На ніцях белай павуціны Прывозяць восень павучкі. Яе красёнцы, чаўначкі У моры лесу мільгатнулі I лісце ў багру апранулі;
I з кожнай лісцевай галоўкі Глядзіць твар восені-свякроўкі. Павее ветрык — шурхнуць травы: Няма ў ім ласкі, ні забавы.
He — то не шолах каласочкаў, He смех блакітных васілёчкаў У межах росных збажыны; He — то не музыка вясны,
А ціхі жаль і нараканне, 3 жыццём і з сонцам развітанне. Шыбуюць гусі ў край далёкі I жураўлі ў той самы край. — Бывай жа, лецейка, бывай! Бывайце, родныя валокі!
— Ну,— кажа раз Міхал: — як будзе? Ўжо вучаць дзеці ў школцы людзі;
Пара б і нашым за навуку...
Аддаць у школку іх — не ў руку: Давай харчы, наймі кватэру...— I бацька тут, як на паперу, Стаў вылічаць расходы, страту I кончыў тым: лепш к сабе ў хату — He трэба й кланяцца Яхіму 1 — Наняць дарэктара на зіму, Ну хоць бы Яську Базылёва.
— Дамо рублёў тры і — гатова! А хлопец спрытны да навукі.
— Ну, Яська — майстар на ўсе рукі: Як да сярпа, так і да кнігі.
Але ці будуць хлопцы слухаць? Каб не прыйшлося, часам, нюхаць Яму ад вучняў сваіх хвігі? — Антось заўважыў.— Як-то хвігі? Няхай асмеляцца, псялыгі! — Ўскіпеў Міхал: — а гэта што? Як адрвянцаю разоў сто,
1 Яхім — брат Міхала, жыў у Мікалаеўшчыне, дзе была пачатковая школа. Да Яхіма прыйшлося б звяртацца з просьбай узяць дзяцей у сваю хату на час вучобы ў школе.
Як адлуплю — тры дні не сядзе! — Тут вочы ўніз спускае Ўладзя Ды слова ўставіць смеласць мае: — Я больш забыўся, як ён знае... — О, ты разумны! ты ўсё ўмееш. А пяць ды два не зразумееш: Дурны ў задачах, як дубіна! — Спыняе бацька грозна сына: — Але вучыцца мне без дуру, А не — як з гада спушчу скуру! Ўсё разумець павінны самі! — I бацька ўсіх абвёў вачамі, Кіўнуў выразна на аборку.
На тым і кончылі гаворку. Яшчэ дарэктар не з’явіўся, А Ўладзя хлопцам пабажыўся, Што ён за вуха ўзяць не дасца, Няхай лепш возьме яго трасца!
У дзве нядзелькі па пакровах 1 Прывезлі Яську ў лапцях новых; За ім два боты без абцасаў — Насіў іх Яська з даўніх часаў, Ад брата «Кіксы» дасталіся — На ўсякі выпадак нясліся.
— Ну, вось дарэктар вам, глядзеце! — Міхал ківае тут на Яську: — За кнігі заўтра і за ўказку, Бо грошы бацькавы — не смецце, Каб мне вучыліся старанна!
He патураць ім анізвання! —
1 Пакровы — царкоўна-рэлігійнае свята, якое прыходзіцца на 1 кастрычніка; тут—пара восені.
Міхал звярнуўся к «дарактору» : — А не паслухае каторы — Цягні за вуха на калені: Знайду лякарства я ад лені!
А будзе йсці навука туга, Падгоніць бацькава папруга! — Стаялі хлопцы і маўчалі, На Яську зрэдку паглядалі;
А сам дарэктар, з вузел ростам, У сваім уборы бедным, простым, У зрэбных портках і кашулі, Стаяў, як бы яго прыгнулі, Такім мізэрным і маўклівым, У халаце суконным, сівым. Счакаўшы трошкі, ён ачнуўся, Прыйшоў у памяць, азірнуўся. Ён знаў усіх і яго зналі;
3 Уладзем колісь сябравалі, Але цяпер не тыя часы — Рабіць нязручна выкрунтасы, Бо цвёрда помніць, ведаць трэба: На ім ляжыць цяпер вучэба.